cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Бюро

Расследаванні пра Беларусь Робім нябачнае бачным. Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі. звязацца з намі: @buro_editors Наш інстаграм https://instagram.com/buromedia_by Падтрымаць рэдакцыю https://www.patreon.com/buromediaby

إظهار المزيد
لم يتم تحديد البلدلم يتم تحديد اللغةالفئة غير محددة
مشاركات الإعلانات
707
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+17 أيام
+2330 أيام
توزيع وقت النشر

جاري تحميل البيانات...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
تحليل النشر
المشاركاتالمشاهدات
الأسهم
ديناميات المشاهدات
01
💥 Фігурант расследавання "Бюро" трапіў пад санкцыі ЗША. Казахстанская кампанія "КБР-Тэхналогіі" ўключана ў санкцыйны спіс ЗША з-за яе ўдзелу ў пастаўках высокатэхналагічнага абсталявання ў Расію. "КБР-Тэхналогіі" — фігурант расследавання “Крывавыя пасярэднікі”, які мы апубліквалі ў лютым 2024 года. У сумесным расследаванні «Бюро», расійскага выдання «Вёрстка» і Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) і казахстанскага выдання “Власть” мы расказалі, як казахстанская кампанія заказвала высокатэхналагічнае абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў і іншыя тавары з Еўропы, а затым іх дастаўлялі праз Беларусь у Расію. Журналісты атрымалі ліст, у якім казахстанская кампанія аддае складу распараджэнне адправіць некаторыя грузы ў Расію напрамую, каб не дастаўляць іх праз Цэнтральную Азію. Як паказвалі дадзеныя расійскай мытні, дзякуючы гэтай схеме група расійскіх кампаній з кантрактамі ў ВПК атрымала санкцыйныя высокатэхналагічныя тавары у 2023 годзе на суму каля 5 мільёнаў долараў.
4706Loading...
02
👑 ТОП 5 УПРЫГОЖВАННЯЎ ТАЦЦЯНЫ АНОШКІ Намесніца старшыні "групы кампаній Алексвіт" (звязаных з Віктарам Шэйманам) Таццяна Аношка любіць дарагія ўпрыгажэнні. Мы вывучылі профілі Таццяны Аношкі ў сацсетках і сабралі ТОП-5 самых дарагіх яе ўпрыгожванняў. ■ 1. Каралі BVLGARI з дыяментамі $ 56 000 ■ 2. Залаты гадзіннік з перламутрам ад Van Cleef & Arpels - $ 13 500 ■ 3. Залатое здвоенае кальцо з малахітам ад Van Cleef & Arpels - $ 7 700 ■ 4. Залатыя завушніцы-матылі з перламутрам і тыгровым вокам Lucky Alhambra ад Van Cleef & Arpels - $ 7 150 ■ 5. Залаты кулон з малахітам ад Van Cleef & Arpels - $ 7 000 Агульна мы налічылі ў сям’і Аношкаў адзення і аксесуараў больш як на 130 000 $, з якіх ювелірныя ўпрыгажэнні пацягнулі амаль на 115 000 $. І гэта яўна толькі ніжняя мяжа – тое, што ў нас атрымалася знайсці, ідэнтыфікаваць і ацаніць Рэальны маштаб выдаткаў на матэрыяльныя брэндавыя даброты, адпачынкі і нерухомасць можа быць у разы большы. Сямейства Аношкаў – кіраўнікі сярэдняга звяна з «абоймы» Віктара Шэймана, але зарабляюць і трацяць столькі, колькі сярэднестатыстычнаму беларусу нават і не снілася. Заробленыя на шэрых схемах, абыходзе санкцый і кантрабандзе казачныя грошы Аношкі трацяць на брыльянтавыя ўпрыгажэнні, брэндавую вопратку, пералёты бізнэс-класам, раскошныя курорты, вячэры з шампанскім і ікрой, ганарары зоркам. Падрабязней пра "лакшары" жыццё сям'і Аношкаў чытайце ў нашым новым расследаванні — "Новыя Беларускія"
3655Loading...
03
ТОП-3 схем па ўзбагачэнні сям'і Аношка і группы кампаній "Алексвіт". Адкуль у непрыкметнай беларускай бізнэсвумэн Таццяны Аношкі вялізарныя грошы на luxury жыцце? Таццяна Аношка – важны чалавек у «групе кампаній» «Алексвіт», там яна займае месца намесніцы старшыні праўлення. Чым жа вядомы гэты бізнэс-холдынг? Найперш сваімі схемамі. Схема першая. Фірма дапамагае абыходзіць санкцыі праз Турцыю, гэта адкрыта напісана на іх сайце. Схема другая. Паслугі мытнага афармлення аўтазапчастак, што прыбываюць з ЕС, ЗША і Азіі, а потым прадаюцца ў Расію. Па сутнасці, кампанія бярэ ўдзел у абыходзе санкцый і схемах так званага “паралельнага імпарту”. Таксама «Алексвіт лтд» з 2022 года актыўна закупляе маторныя і трансмісійныя алівы ExxonMobile для аўтамабіляў. З імі ў Расіі таксама праблемы. Схема трэцяя. Рээкспарт кветак. Крыніца «Бюро» з кветкавага бізнэсу паведаміла, што ў 2022 годзе “Алексвіт” актыўна займалася рээкспартам кветак у Расію праз індустрыйны парк «Вялікі камень». Нагадаем, схема ўзаконеная беларускімі ўладамі і заснаваная на недаплаце падатку на дададзеную вартасць у беларускі бюджэт для атрымання абранымі кампаніямі звышпрыбытку. Кампанія не цураецца і стандартных схем па пастаўках кантрафактнай прадукцыі ў Расію – пра гэта паведамляў расійскі рэгулятар «Рассельгаснагляд». У 2023 годзе кампанія ўвезла рыбу невядомага паходжання, але нібыта з Фінляндыі, перапрацавала яе на рыбакансервавым камбінаце «Сталічны», а пасля павезла ў Расію. Сукупная выручка «групы кампаній» «Алексвіт» у 2023 годзе склала каля мільярда рублёў.
5195Loading...
04
All inclusive. Як Таццяна Аношка траціць грошы на лакшары-тусоўках. Дубай — гарачы і вар'яцка дарагі горад. Тут, на гламурным востраве Палм-Джумейра, ўзвышаецца знакаміты гатэль Atlantis The Palm, сярод гасцей якога былі заўважаны Кім Кардаш'ян, Джэніфер Лопес... І беларуская “бізнесвумен” Таццяна Аношка. Тут навагоднюю ноч адыходзячага 2022-го года Таццяна сустрэла на гала-вячэры дзе выступала спявачка Кайлі Міноўг. Вечарынка пачалася з канапэ і шампанскага, затым гасцям падавалі мноства страў з раскошнага шведскага стала: ад лобстараў і ікры да жывых сушы і дэсертаў ручной працы. Частавалі гасцей не толькі марскімі далікатэсамі, але і вытанчаным французскім шампанскім Dom Pérignon. Цана за бутэльку Dom Pérignon Luminous з зіхоткай этыкеткай стартуе ад 250 € і можа дасягаць 9200 €. Імаверна, алкаголь – гэта камплімент ад установы і яго кошт ужо ўваходзіць у дэпазіт, які трэба было аплаціць за ўдзел у гэтай грандыёзнай тусоўцы. Самы «бюджэтны» з прапанаваных варыянтаў пасадкі для дарослага – 1600 $ з чалавека. На суму, якую Таццяна Аношка патраціла за гэты навагодні вечар, сярэднестатыстычны беларус можа карміць сваю сям'ю без малога пяць месяцаў. Што гэта за бізнесвумен и адкуль у яе такія грошы? Таццяна Аношка — адна з давераных кіраўнікоў бізнес-праектаў звязаных з Віктарам Шэйманам. Яны займаюцца мытным афармленнем, лагістыкай, дапамагаюць абыходзіць санкцыі і ўдзельнічаюць у так званым "паралельным імпарце". Падрабязней пра яе працу ў праектах Шэймана і лакшары жыццё — ў нашым новым расследаванні "Новыя Беларускія".
5502Loading...
05
💥Новае расследаванне "Бюро" — «Новыя беларускія». Шэры бізнес і luxury жыццё світы Шэймана Віктар Шэйман адбудаваў цэлую бізнес-імперыю, заснаваную на кантрабандзе і шэрых схемах. Але наўпрост даўні паплечнік Аляксандра Лукашэнкі ніякімі бізнесамі не валодае. Неаднаразова ў расследаваннях усплывалі прозвішчы давераных кіраўнікоў Шэймана. Але амаль нічога не было вядома пра тое, як яны жывуць. Падчас расследавання пра прыватныя школы, мы знайшлі сацсеткі Сяргея і Таццяны Аношкі. Іх дзеці вучацца ў "элітарнай" школе "Эка-эл", а самі яны жывуць сапраўднае лакшары жыццё ў Беларусі і за яе межамі. З 2010-х гадоў Аношкі працуюць у «абойме Шэймана». Яны актыўна ўдзельнічаюць у «сямейных» схемах Лукашэнкі. Дзякуючы гэтаму яны могуць дазволіць сабе дарагія ўпрыгожванні і адзенне ад-куцюр, адпачынкі за сотню тысяч долараў, навагоднюю ноч у Дубаі на закрытым канцэрце Кайлі Міноўг. І гэта далёка не ўсё. Хто яны такія, адкуль з'явіліся і чым займаюцца — чытайце ў нашым новым расследаванні «Новыя беларускія». Мы прыадкрывам заслону таямніцы над жыццём давераных людзей Віктара Шеймана і падрабязна асвятляем стыль іх жыцця і іх дзейнасць у праектах паплечніка Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць без VPN.
7 38556Loading...
06
Прывітанне, на сувязі Аляксей Карпека, журналіст і сузаснавальнік “БЮРО”. «БЮРО» — гэта група беларускіх журналістаў-расследавальнікаў. Кожны месяц мы публікуем новае расследаванне. За апошні час мы расследавалі як беларускія кампаніі ў абыход заходніх санкцыяў пастаўляюць у Расію люксавыя аўто, грузавікі і абсталяванне для вырабу мікрасхем. Мы распавядалі пра тое, як вярхушка Беларускага Чырвонага Крыжа “жыруе” за грошы донараў. Як праўладны праваслаўны манастыр пазбягае падаткаў. Мы расказвалі якія прыватныя школы ў Беларусі засталіся і як яны звязаны з уладамі. Мы выкрываем тых, хто выкарыстоўвае грошы і ўладу на шкоду грамадству. З-за нашых расследаванняў еўрапейскія палітыкі ўводзяць санкцыі, чыноўнікі ініцыююць праверкі і заводзяць крымінальныя справы. «БЮРО» - член OCCRP, буйной сеткі журналістаў-расследавальнікаў. Гэта адкрывае перад намі шмат магчымасцяў у супрацоўніцтве з журналістамі з іншых краін. Падпісвайцеся на нашыя сацсеткі, неўзабаве мы выпусцім новае расследаванне. ➡️ Instagram ➡️ Twitter (X) А таксама нагадваем, што пры жаданні вы можаце падтрымаць нашу працу праз Patreon
1 2274Loading...
07
Якая школа атрымала ліцэнзію дзякуючы сваім “элітным” вучням? Школа, якая адной з нямногіх атрымала ліцэнзію, — гэта «Эка-Эл» у Ждановічах. Назва паходзіць ад «Экология личности» («Экалогія асобы»), але мы б назвалі яе «Экалогія эліты», і цяпер раскажам чаму. Гэтая прыватная школа лічыцца адной з найстарэйшых у Беларусі. Яе заснавальніцай і першай дырэктаркай была Тамара Арцем’ева, якая пасля перадала справу сваёй дачцэ Таццяне Маславай. Паводле звестак з адкрытых крыніц, а таксама ад нашых інфарматараў са сферы адукацыі, «Эка-Эл» мае рэпутацыю школы для дзяцей «эліткі». Туды практычна немагчыма патрапіць – прыярытэт на залічэнне ў першую чаргу маюць «свае». Як і ўсіх, «Эка-Эл» не абышло бокам «ліцэнзаванне» школ. Але ўжо з 8 лістапада 2022 года яны спакойна аднавілі навучанне ў школе. Нягледзячы на тое, што ў школы не было ні акрэдытацыі, ні ліцэнзіі. Як жа так атрымалася? «Гэта такая “школа для сваіх”, у якой вучыцца ўнук Віктара Шэймана, таму яе і пакінулі», – паведаміла журналісту@buroby крыніца са сферы адукацыі. І праўда, мы знайшлі пацвярджэнне гэтай інфармацыі — фота Аляксандра Шэймана, ўнука Віктара Шэймана, у сацсетках школы «Эка-Эл». Знайшлі мы ў гэтай школе і унучку блізкага паплечніка Лукашэнкі, кіраўніка федэрацыі гандбола Уладзіміра Канаплёва — Марыю Канаплёву. Мы вывучылі іншых кліентаў «Эка-Эл» і знайшлі не толькі ўнукаў паплечнікаў Лукашэнкі. Тут і дзеці менеджара кампаній, звязаных з Віктарам Шэйманам, і былой суўладальніцы збанкрутавалай сеткі магазінаў Bigzz Аляўціны Лукомскай, і акцыянера і заснавальніка групы кампаній «А-100» Аляксандра Цэнцера, і аднаго з былых топ-менеджараў «БСБ Банка» Уладзіміра Фёдарава. Падрабязней пра тое, чые прыватныя школы ў Беларусі працягваюць працаваць і як яны змаглі застацца на рынку — чытайце ў нашым расследаванні «Застацца ў жывых». Чытаць без VPN.
9147Loading...
08
«БЮРО» стала членам Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (Organized Crime and Corruption Reporting Project — OCCRP). Гэта адна з буйнейшых ў свеце расследавальніцкіх арганізацый. OCCRP займаецца журналісцкімі расследаваннямі, што выкрываюць карупцыю і іншыя злачынствы ва ўсім свеце. Яна аб’ядноўвае больш як 60 рэдакцый у Еўропе, Цэнтральнай Азіі і Афрыцы, на Каўказе і Блізкім Усходзе, Лацінскай Амерыцы і паўднэвай частцы Ціхага акіяна. «Мы ганарымся тым, што дапамагаем падтрымліваць СМІ, якія працуюць у выгнанні, асвятляючы падзеі ў такіх складаных краінах, як Сірыя, Азербайджан, Венесуэла і Беларусь», — адзначыў выдавец OCCRP Дру Саліван. У лютым «БЮРО» выпусціла сумеснае з OCCRP расследаванне пра пастаўкі абсталявання для расійскіх вайскоўцаў. Членства ў OCCRP — вялікі гонар і высокая адзнака нашай працы. Уваходжанне ў такі буйны міжнародны кансорцыум адкрывае перад «БЮРО» яшчэ болей магчымасцяў у трансмежавым супрацоўніцтве. Чытайце падрабязней на нашым сайце.
86313Loading...
💥 Фігурант расследавання "Бюро" трапіў пад санкцыі ЗША. Казахстанская кампанія "КБР-Тэхналогіі" ўключана ў санкцыйны спіс ЗША з-за яе ўдзелу ў пастаўках высокатэхналагічнага абсталявання ў Расію. "КБР-Тэхналогіі" — фігурант расследавання “Крывавыя пасярэднікі”, які мы апубліквалі ў лютым 2024 года. У сумесным расследаванні «Бюро», расійскага выдання «Вёрстка» і Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) і казахстанскага выдання “Власть” мы расказалі, як казахстанская кампанія заказвала высокатэхналагічнае абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў і іншыя тавары з Еўропы, а затым іх дастаўлялі праз Беларусь у Расію. Журналісты атрымалі ліст, у якім казахстанская кампанія аддае складу распараджэнне адправіць некаторыя грузы ў Расію напрамую, каб не дастаўляць іх праз Цэнтральную Азію. Як паказвалі дадзеныя расійскай мытні, дзякуючы гэтай схеме група расійскіх кампаній з кантрактамі ў ВПК атрымала санкцыйныя высокатэхналагічныя тавары у 2023 годзе на суму каля 5 мільёнаў долараў.
إظهار الكل...
🔥 22🎉 6👍 1
👑 ТОП 5 УПРЫГОЖВАННЯЎ ТАЦЦЯНЫ АНОШКІ Намесніца старшыні "групы кампаній Алексвіт" (звязаных з Віктарам Шэйманам) Таццяна Аношка любіць дарагія ўпрыгажэнні. Мы вывучылі профілі Таццяны Аношкі ў сацсетках і сабралі ТОП-5 самых дарагіх яе ўпрыгожванняў. ■ 1. Каралі BVLGARI з дыяментамі $ 56 0002. Залаты гадзіннік з перламутрам ад Van Cleef & Arpels - $ 13 5003. Залатое здвоенае кальцо з малахітам ад Van Cleef & Arpels - $ 7 7004. Залатыя завушніцы-матылі з перламутрам і тыгровым вокам Lucky Alhambra ад Van Cleef & Arpels - $ 7 1505. Залаты кулон з малахітам ад Van Cleef & Arpels - $ 7 000 Агульна мы налічылі ў сям’і Аношкаў адзення і аксесуараў больш як на 130 000 $, з якіх ювелірныя ўпрыгажэнні пацягнулі амаль на 115 000 $. І гэта яўна толькі ніжняя мяжа – тое, што ў нас атрымалася знайсці, ідэнтыфікаваць і ацаніць Рэальны маштаб выдаткаў на матэрыяльныя брэндавыя даброты, адпачынкі і нерухомасць можа быць у разы большы. Сямейства Аношкаў – кіраўнікі сярэдняга звяна з «абоймы» Віктара Шэймана, але зарабляюць і трацяць столькі, колькі сярэднестатыстычнаму беларусу нават і не снілася. Заробленыя на шэрых схемах, абыходзе санкцый і кантрабандзе казачныя грошы Аношкі трацяць на брыльянтавыя ўпрыгажэнні, брэндавую вопратку, пералёты бізнэс-класам, раскошныя курорты, вячэры з шампанскім і ікрой, ганарары зоркам. Падрабязней пра "лакшары" жыццё сям'і Аношкаў чытайце ў нашым новым расследаванні — "Новыя Беларускія"
إظهار الكل...
🔥 12🤮 4😱 2👍 1💅 1
01:00
Video unavailableShow in Telegram
ТОП-3 схем па ўзбагачэнні сям'і Аношка і группы кампаній "Алексвіт". Адкуль у непрыкметнай беларускай бізнэсвумэн Таццяны Аношкі вялізарныя грошы на luxury жыцце? Таццяна Аношка – важны чалавек у «групе кампаній» «Алексвіт», там яна займае месца намесніцы старшыні праўлення. Чым жа вядомы гэты бізнэс-холдынг? Найперш сваімі схемамі. Схема першая. Фірма дапамагае абыходзіць санкцыі праз Турцыю, гэта адкрыта напісана на іх сайце. Схема другая. Паслугі мытнага афармлення аўтазапчастак, што прыбываюць з ЕС, ЗША і Азіі, а потым прадаюцца ў Расію. Па сутнасці, кампанія бярэ ўдзел у абыходзе санкцый і схемах так званага “паралельнага імпарту”. Таксама «Алексвіт лтд» з 2022 года актыўна закупляе маторныя і трансмісійныя алівы ExxonMobile для аўтамабіляў. З імі ў Расіі таксама праблемы. Схема трэцяя. Рээкспарт кветак. Крыніца «Бюро» з кветкавага бізнэсу паведаміла, што ў 2022 годзе “Алексвіт” актыўна займалася рээкспартам кветак у Расію праз індустрыйны парк «Вялікі камень». Нагадаем, схема ўзаконеная беларускімі ўладамі і заснаваная на недаплаце падатку на дададзеную вартасць у беларускі бюджэт для атрымання абранымі кампаніямі звышпрыбытку. Кампанія не цураецца і стандартных схем па пастаўках кантрафактнай прадукцыі ў Расію – пра гэта паведамляў расійскі рэгулятар «Рассельгаснагляд». У 2023 годзе кампанія ўвезла рыбу невядомага паходжання, але нібыта з Фінляндыі, перапрацавала яе на рыбакансервавым камбінаце «Сталічны», а пасля павезла ў Расію. Сукупная выручка «групы кампаній» «Алексвіт» у 2023 годзе склала каля мільярда рублёў.
إظهار الكل...
Аношкі.MOV22.49 MB
🔥 10🤔 2🤮 2👍 1
00:57
Video unavailableShow in Telegram
All inclusive. Як Таццяна Аношка траціць грошы на лакшары-тусоўках. Дубай — гарачы і вар'яцка дарагі горад. Тут, на гламурным востраве Палм-Джумейра, ўзвышаецца знакаміты гатэль Atlantis The Palm, сярод гасцей якога былі заўважаны Кім Кардаш'ян, Джэніфер Лопес... І беларуская “бізнесвумен” Таццяна Аношка. Тут навагоднюю ноч адыходзячага 2022-го года Таццяна сустрэла на гала-вячэры дзе выступала спявачка Кайлі Міноўг. Вечарынка пачалася з канапэ і шампанскага, затым гасцям падавалі мноства страў з раскошнага шведскага стала: ад лобстараў і ікры да жывых сушы і дэсертаў ручной працы. Частавалі гасцей не толькі марскімі далікатэсамі, але і вытанчаным французскім шампанскім Dom Pérignon. Цана за бутэльку Dom Pérignon Luminous з зіхоткай этыкеткай стартуе ад 250 € і можа дасягаць 9200 €. Імаверна, алкаголь – гэта камплімент ад установы і яго кошт ужо ўваходзіць у дэпазіт, які трэба было аплаціць за ўдзел у гэтай грандыёзнай тусоўцы. Самы «бюджэтны» з прапанаваных варыянтаў пасадкі для дарослага – 1600 $ з чалавека. На суму, якую Таццяна Аношка патраціла за гэты навагодні вечар, сярэднестатыстычны беларус можа карміць сваю сям'ю без малога пяць месяцаў. Што гэта за бізнесвумен и адкуль у яе такія грошы? Таццяна Аношка — адна з давераных кіраўнікоў бізнес-праектаў звязаных з Віктарам Шэйманам. Яны займаюцца мытным афармленнем, лагістыкай, дапамагаюць абыходзіць санкцыі і ўдзельнічаюць у так званым "паралельным імпарце". Падрабязней пра яе працу ў праектах Шэймана і лакшары жыццё — ў нашым новым расследаванні "Новыя Беларускія".
إظهار الكل...
IMG_7040.MOV21.39 MB
🤬 12🔥 4🤯 3👍 1
01:00
Video unavailableShow in Telegram
💥Новае расследаванне "Бюро" — «Новыя беларускія». Шэры бізнес і luxury жыццё світы Шэймана Віктар Шэйман адбудаваў цэлую бізнес-імперыю, заснаваную на кантрабандзе і шэрых схемах. Але наўпрост даўні паплечнік Аляксандра Лукашэнкі ніякімі бізнесамі не валодае. Неаднаразова ў расследаваннях усплывалі прозвішчы давераных кіраўнікоў Шэймана. Але амаль нічога не было вядома пра тое, як яны жывуць. Падчас расследавання пра прыватныя школы, мы знайшлі сацсеткі Сяргея і Таццяны Аношкі. Іх дзеці вучацца ў "элітарнай" школе "Эка-эл", а самі яны жывуць сапраўднае лакшары жыццё ў Беларусі і за яе межамі. З 2010-х гадоў Аношкі працуюць у «абойме Шэймана». Яны актыўна ўдзельнічаюць у «сямейных» схемах Лукашэнкі. Дзякуючы гэтаму яны могуць дазволіць сабе дарагія ўпрыгожванні і адзенне ад-куцюр, адпачынкі за сотню тысяч долараў, навагоднюю ноч у Дубаі на закрытым канцэрце Кайлі Міноўг. І гэта далёка не ўсё. Хто яны такія, адкуль з'явіліся і чым займаюцца — чытайце ў нашым новым расследаванні «Новыя беларускія». Мы прыадкрывам заслону таямніцы над жыццём давераных людзей Віктара Шеймана і падрабязна асвятляем стыль іх жыцця і іх дзейнасць у праектах паплечніка Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць без VPN.
إظهار الكل...
IMG_7028.MOV20.68 MB
🔥 23🤯 5
01:03
Video unavailableShow in Telegram
Прывітанне, на сувязі Аляксей Карпека, журналіст і сузаснавальнік “БЮРО”. «БЮРО» — гэта група беларускіх журналістаў-расследавальнікаў. Кожны месяц мы публікуем новае расследаванне. За апошні час мы расследавалі як беларускія кампаніі ў абыход заходніх санкцыяў пастаўляюць у Расію люксавыя аўто, грузавікі і абсталяванне для вырабу мікрасхем. Мы распавядалі пра тое, як вярхушка Беларускага Чырвонага Крыжа “жыруе” за грошы донараў. Як праўладны праваслаўны манастыр пазбягае падаткаў. Мы расказвалі якія прыватныя школы ў Беларусі засталіся і як яны звязаны з уладамі. Мы выкрываем тых, хто выкарыстоўвае грошы і ўладу на шкоду грамадству. З-за нашых расследаванняў еўрапейскія палітыкі ўводзяць санкцыі, чыноўнікі ініцыююць праверкі і заводзяць крымінальныя справы. «БЮРО» - член OCCRP, буйной сеткі журналістаў-расследавальнікаў. Гэта адкрывае перад намі шмат магчымасцяў у супрацоўніцтве з журналістамі з іншых краін. Падпісвайцеся на нашыя сацсеткі, неўзабаве мы выпусцім новае расследаванне. ➡️ Instagram ➡️ Twitter (X) А таксама нагадваем, што пры жаданні вы можаце падтрымаць нашу працу праз Patreon
إظهار الكل...
IMG_6893.MOV23.15 MB
🔥 14👍 9 4
Photo unavailableShow in Telegram
Якая школа атрымала ліцэнзію дзякуючы сваім “элітным” вучням? Школа, якая адной з нямногіх атрымала ліцэнзію, — гэта «Эка-Эл» у Ждановічах. Назва паходзіць ад «Экология личности» («Экалогія асобы»), але мы б назвалі яе «Экалогія эліты», і цяпер раскажам чаму. Гэтая прыватная школа лічыцца адной з найстарэйшых у Беларусі. Яе заснавальніцай і першай дырэктаркай была Тамара Арцем’ева, якая пасля перадала справу сваёй дачцэ Таццяне Маславай. Паводле звестак з адкрытых крыніц, а таксама ад нашых інфарматараў са сферы адукацыі, «Эка-Эл» мае рэпутацыю школы для дзяцей «эліткі». Туды практычна немагчыма патрапіць – прыярытэт на залічэнне ў першую чаргу маюць «свае». Як і ўсіх, «Эка-Эл» не абышло бокам «ліцэнзаванне» школ. Але ўжо з 8 лістапада 2022 года яны спакойна аднавілі навучанне ў школе. Нягледзячы на тое, што ў школы не было ні акрэдытацыі, ні ліцэнзіі. Як жа так атрымалася? «Гэта такая “школа для сваіх”, у якой вучыцца ўнук Віктара Шэймана, таму яе і пакінулі», – паведаміла журналісту@buroby крыніца са сферы адукацыі. І праўда, мы знайшлі пацвярджэнне гэтай інфармацыі — фота Аляксандра Шэймана, ўнука Віктара Шэймана, у сацсетках школы «Эка-Эл». Знайшлі мы ў гэтай школе і унучку блізкага паплечніка Лукашэнкі, кіраўніка федэрацыі гандбола Уладзіміра Канаплёва — Марыю Канаплёву. Мы вывучылі іншых кліентаў «Эка-Эл» і знайшлі не толькі ўнукаў паплечнікаў Лукашэнкі. Тут і дзеці менеджара кампаній, звязаных з Віктарам Шэйманам, і былой суўладальніцы збанкрутавалай сеткі магазінаў Bigzz Аляўціны Лукомскай, і акцыянера і заснавальніка групы кампаній «А-100» Аляксандра Цэнцера, і аднаго з былых топ-менеджараў «БСБ Банка» Уладзіміра Фёдарава. Падрабязней пра тое, чые прыватныя школы ў Беларусі працягваюць працаваць і як яны змаглі застацца на рынку — чытайце ў нашым расследаванні «Застацца ў жывых». Чытаць без VPN.
إظهار الكل...
🔥 11😡 5👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
«БЮРО» стала членам Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (Organized Crime and Corruption Reporting Project — OCCRP). Гэта адна з буйнейшых ў свеце расследавальніцкіх арганізацый. OCCRP займаецца журналісцкімі расследаваннямі, што выкрываюць карупцыю і іншыя злачынствы ва ўсім свеце. Яна аб’ядноўвае больш як 60 рэдакцый у Еўропе, Цэнтральнай Азіі і Афрыцы, на Каўказе і Блізкім Усходзе, Лацінскай Амерыцы і паўднэвай частцы Ціхага акіяна. «Мы ганарымся тым, што дапамагаем падтрымліваць СМІ, якія працуюць у выгнанні, асвятляючы падзеі ў такіх складаных краінах, як Сірыя, Азербайджан, Венесуэла і Беларусь», — адзначыў выдавец OCCRP Дру Саліван. У лютым «БЮРО» выпусціла сумеснае з OCCRP расследаванне пра пастаўкі абсталявання для расійскіх вайскоўцаў. Членства ў OCCRP — вялікі гонар і высокая адзнака нашай працы. Уваходжанне ў такі буйны міжнародны кансорцыум адкрывае перад «БЮРО» яшчэ болей магчымасцяў у трансмежавым супрацоўніцтве. Чытайце падрабязней на нашым сайце.
إظهار الكل...
🔥 31🎉 14👏 5👍 1🥰 1
أرشيف المشاركات