Лукашынскі дзённік
الذهاب إلى القناة على Telegram
Жыццё ў вёсцы: падарожжы, навіны, чуткі, успаміны, меркаванні, трошкі гісторыі і шмат фота. Звязацца з аўтарам: @evgenirum
إظهار المزيدبيلاروس6 927الفئة غير محددة
421
المشتركون
-124 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
+930 أيام
أرشيف المشاركات
Хачу параіць вам незвычайны канал «Усё пра ўсё», які публікуе навіны тэхналогій, гульняў і шмат чаго яшчэ.
Галоўнае – матэрыял падаецца на вельмі якаснай беларускай мове кожны дзень.
Далучайцеся: https://t.me/allabouttexnologys
Сёння хачу параіць вам незвычайны канал «Усё пра ўсё», які публікуе навіны тэхналогій, гульняў і шмат чаго яшчэ!
Галоўнае, матэрыял падаецца на вельмі якаснай беларускай мове кожны дзень!!
Далучайцеся: https://t.me/allabouttexnologys
📝 Нататкі на палях
***
🏃 Святы і падарожжы (у апошнія дні мінулага года пабываў у Лідзе, Гомлі і Менску) трошкі выбілі са звыклага рытму жыцця. А сцюдзены вецер і марозы, рэзка накрыўшыя нашу зямельку, ледзь не адклалі здяйсненне адной з мэтаў на гэты год — пачаць займацца бегам. Больш таго, план — прабегчы 453 кіламетры да 31 снежня (адлегласць ад Лукашына да дома, дзе я жыў у Гомлі).
Пакуль што прапушчаны толькі ўчарашні дзень (былі вельмі моцны вецер і завіруха). Ужо першага студзеня я-такі выбег з хаты і пакуль што малымі, але цвёрдымі адрэзкамі накіроўваюся да мэты.
***
☑️ Вы маглі заўважыць, што са снежня тут пачалі з’яўляцца рэкамендацыі з заклікам падпісацца на той ці іншы канал.
Прашу аднесціся да гэтага с паразуменнем: гэта не реклама, а сяброўскі ўзаемаабмен паміж беларускамоўнымі адмінамі. Я вельмі дасціпна падбіраю тых, каго рэкамендую, і сам іх чытаю.
***
💬 Нагадваю: калі вы маеце прапановы ці нейкія пытанні да аўтара — запрашаю ў каментары ці асабістыя паведамленні.
Заўсёды рады)
🏘️ Мінулі год і 8 месяцаў ад моманту майго амаль выпадковага пераезду ў вёску. За гэтыя 621 дзень адбылося шмат розных падзей, зроблена процьма памылак, але прынята і нямала верных рашэнняў.
🏡 У красавіку 2022 я прыехаў у Лукашына без плана, думаў — на два тыдні. Потым было вырашана застацца да канца лета. Пасля — паспрабаваць перазімаваць. А цяпер я настолькі прырос да гэтай зямлі, што, трапляючы ў горад больш чым на 2-3 дні, адчуваю амаль фізічны боль і жаданне хутчэй вярнуцца ў сваю вёску.
🤗 Хачу падзякаваць вам, мае даўнія сябры-падпісанты, і перадаць прывітанне новым. Дзякуй, што сочыце, пакідаеце рэакцыі і каментары, выказваеце пажаданні і падкідаеце ідэі — гэта для мяне неацэнна.
📱 У смартфоне яшчэ шмат успамінаў з мінулага, гісторый з сучаснасці, гігабайты фота і відэа. Усё гэта працягне з’яўляцца на старонках дзённіка.
🥳 А пакуль я віншую ўсіх вас з надыходзячым 2024. Мне падаецца, што ён будзе значна лепшы, чым год мінулы.
🎄 Хай агні ялінак грэюць вашыя душы і сэрцы, а дамы напоўняцца цудамі!
🎅 Адміністрацыя канала «Лукашынскі дзённік» у складзе аўтара Яўгена і галоўнага рэдактара – сабакі Варі – віншуюць ўсіх, хто адзначае, са святам Божага Нараджэння.
Жадаем вам напоўніцу адчуць цеплыню сямейнай атмасферы калядных святаў. Хай кожны дом і кожнае сэрца напоўняцца верай, надзеяй і любоўю.
Моцнага вам духоўнага і фізічнага здароўя, апекі анёла-ахоўніка ва ўсіх справах, незабыўных калядных святаў і шчаслівага Новага года!
P.S.: пасылаем трошкі перадкаляднага Іўя ў вашыя ленты
Запрашаю вас у захапляльнае касмічнае падарожжа з падкастам «Праз космас».
Вы даведаецеся гісторыі аб загадках космасу, захапляльных экспедыцыях да іншых планет і мноства фактаў аб Сусвеце.
Ці гатовыя вы да вялікіх адкрыццяў? Падпішыцеся на канал падкасту.
🐷 «Еш сала, каб цела крапчала» — прыгаворваў дзед, жуючы добры шмат сала з хлебам і запіваючы сялянскі бургер свежым малаком.
«Вось вам зайчыкаў хлеб» — так родныя аддавалі малым – мне і брату – торбу з недаедзенымі на полі хлебам, яйкамі, гуркамі і зноў-такі – салам.
«Каса любіць брусок і сала кусок» — казаў бацька, клічучы мяне перакусіць у цяньку падчас сенакосу.
Незважаючы на ўсе гэтыя знакі, з дуэта «чарка і шкварка» доўгі час я рабіў выбар на карысць першай. Ды і рознакаліберныя магазінныя прысмакі ўяўляліся нашмат лепшымі за пальцам пханую каўбаску, сальцісон ці сала з праслойкамі.
Не сказаць, каб я зусім не ўжываў стратэгічны прадукт нашых продкаў. Хутчэй рабіў гэта без павагі, як казаў герой аднаго вядомага фільма.
Але з пераездам у вёску змяніліся многія звычкі, у тым ліку і харчовыя. І хай не крыўдуюць на мяне людзі, хто не ўжывае мяса, ды абаронцы жывёл, але на вёсцы кажуць так:
«Жыццё без сала
Сумна і няўдала».
Згодныя? Цісніце 🥰.
А калі не — жмякайце 💩. Паглядзім, каго больш )
Канал заўзятага калекцыянера 🧐
На ім вы знойдзеце інфармацыю пра разнастайныя паштовыя маркі, банкноты і манеты, як сучасныя, так і нашых продкаў🪙
Цікавы кошт манеты, знойдзенай на агародзе тваёй бабулі, і колькі куфаляў піва за яе мог купіць твой прапрапрадзед? Тады далучайся!
Vialikaje Kniastva Numizmatyki
«Простыя словы», частка першая.
Выраз і яго тлумачэнне даюцца ў кантэксце, ўласцівым той мясцовасці і абставінам, у якіх я іх пачуў. Цалкам магчыма, што ў вас гэтыя словы маюць іншы сэнс. Для абмеркавання запрашаю ў каменты альбо асабістыя паведамленні.
***
«А бадай цябе качкі»— гэтыя словы я часцяком чуў ад свайго дзеда (і толькі ад яго). Прамаўлялася звычайна з усмешкай на вуснах, але перад тым, як за нешта паўшчуваць. Прыклад: — А бадай цябе качкі, я ж прасіў каня напаіць.
«Транта»— жанчына нізкага сацыяльнага становішча, без пэўных заняткаў, ці проста асоба, дрэнная на погляд прамаўляючага. Прыклад: — А Франя, транта, зноў усе грошы прапіла, дзіцёнку няма чаго з’есці. Сустракаецца таксама варыянт «Транты» – рыззё, раскіданыя ў беспарадку рэчы. Прыклад: — Што ты транты свае раскідаў, прыбяры, няма дзе сесці.
«Ебіт тваю мак»— больш мяккі аналаг усім вядомага рускага выразу. Выкарыстоўваецца як адзнака незадаволенасці суразмоўцам або тым, што дзеецца навокал. Па не вельмі зразумелай мне прычыне таксама вельмі добра дзейнічае на майго сабаку замест каманд «Нельзя» і «Фу». Прыклад: — Ах ты ж ебіт тваю мак, то я табе зараз дам.
«Шворан»— тое самае, што і «транта», толькі ў адносінах да асобы мужчынскага полу. Прыклад: — Алег зноў у клуб збіраецца на танцы, шворан. *** Калі ёсць што дабавіць — вэлкам у каменты альбо асабістыя паведамленні. Буду вельмі рады зваротнай сувязі)
🤬 Неад’емная частка вясковага жыцця — лаянка і выразы, ўласцівыя канкрэтнай мясцовасці.
Што тычыцца першага, то ў горадзе табуяваныя словы і мат чуваць ледзь не на кожным кроку. Але лаюцца людзі больш па звычцы, з-за абмежаванасці светапогляда ды і ўвогуле — без душы.
Іншая справа — паслаць па-вясковаму: так, каб чалавека моцна не пакрыўдзіць, не атрымаць за гэта ў храпу ды каб апанент зразумеў, што робіць нешта не тое альбо парушае асабістыя межы.
Калі ж кранаць тэму мясцовых выразаў, то хоць я і бавіў у вёсцы шмат часу ў дзяцінстве, стала жыву тут апошнія два гады, да гэтай пары ў размовах сустракаю словы, якія чую ўпершыню (пры гэтым па адукацыі я беларускі філолаг).
Карацей, наступным допісам я адкрываю новую рубрыку пад назвай «Простыя словы». Буду збіраць лепшыя ўзоры лаянкі і цікавых выразаў, пачутыя непасрэдна ад іх носьбітаў, і перыядычна дзяліцца з вамі.
Давайце лаяцца на роднай мове - гэта прыгожа і не так крыўдна)
🤬 Неад’емная частка вясковага жыцця — лаянка і выразы, ўласцівыя канкрэтнай мясцовасці.
Што тычыцца першага, то ў горадзе табуяваныя словы і мат чуваць ледзь не на кожным кроку. Але лаюцца людзі больш па звычцы, з-за абмежаванасці светапогляда ды і ўвогуле — без душы.
Іншая справа — паслаць па-вясковаму: так, каб чалавека моцна не пакрыўдзіць, не артымаць за гэта ў храпу ды каб апанент зразумеў, што робіць нешта не тое альбо парушае асабістыя межы.
Калі ж кранаць тэму мясцовых выразаў, то хоць я і бавіў у вёсцы шмат часу ў дзяцінстве, стала жыву тут апошнія два гады, да гэтай пары ў размовах сустракаю словы, якія чую ўпершыню (пры гэтым па адукацыі я беларускі філолаг).
Карацей, наступным допісам я адкрываю новую рубрыку пад назвай «Простыя словы». Буду збіраць лепшыя ўзоры лаянкі і цікавых выразаў, пачутыя непасрэдна ад іх носьбітаў, і перыядычна дзяліцца з вамі.
Калі ёсць што дабавіць - вэлкам у каменты альбо асабістыя паведамленні.
Давайце лаяцца на роднай мове - гэта прыгожа і не так крыўдна)
«Кавалачак жыцця» — канал, які падкажа, што паглядзець увечары. Рэцэнзіі на навінкі кіно і серыялаў на роднай мове.
👂 Працягваю рубрыку «Падслухана» (першы выпуск тут, другі — тут). Размовы пачутыя на прыпынку каля вёскі, на аўтастанцыі Іўе і на кірмашы.
Аўтарскае маўленне максімальна захавана.
1️⃣
— А ў цябе няма паноса? — Не, няма. — У мяне во бывае. Дык я тады водкі з перцам, і праходзе. — Ты б дохтару сказала. — Ай, што той дохтар. Выпісаў нейкія таблеткі — яшчэ хужэй ад іх. Я лепш водкі.2️⃣
— А хто гэта паехаў? Мо Гена? — Да, Гена. З Іўя кажны дзень сюды ездзіць. — А што яму тут? Мо хату пратапліваць? — Не, у яго электраатапленіе. Пэўна, рэмонт робіць.3️⃣
— То дождж, то нейкі снег. — Ну, апяць начынаецца. — А то ўначы было яго замала. Утрам апяць пайшоў. Ат, брыдота.4️⃣
— Як твая Лёдзя? — З палкай ходзіць па хаце паціху. — Адна на двор баіцца? — Па такой пагодзе і здаровы не выйдзеш, скользка. Во ў нядзелю сын прыязджаў машынай, дык завёз у Мінск, паглядзелі малых ды назад вярнуліся.5️⃣
— Я во праўнучку чакаю, думаю, хоть бы дачакацца, не памерці. — От, не кажы дурное, дачакаешся. — Ну, таксама думаю. Але во адзін дзень тут баліць, другі — там. Хоць бы дачакацца.
🚌 У пятніцу і нядзелю цэнтрам вясковага жыцця на дзесятак-другі хвілін становіцца аўтобусны прыпынак. Тлумачыцца гэта проста: а палову на дзесятую прыязджае аўтобус, каб адвезці сялян у Іўе. Гэтыя дні для маршрута «Іўе-Лукашына» падабраны, бо па пятніцах ў райцэнтры працуе кірмаш, а ў нядзелю вяскоўцы звычайна едуць да касцёла.
На прыпынку можна дазнацца апошнія вясковыя чуткі з паметкай «Breaking news», а калі пашанцуе — то не менш гарачыя плёткі (але барані Бог стаць іх героем 😆).
Маршрут аўтобуса працягласцю 5 кіламетраў у адзін бок займае 10 хвілін. Гэта не нашмат хутчэй, чым ровар (на ім дарога ў Іўе ў мяне — каля 15 хвілін), затое не ловіш тварам снег, а сядзіш у цёплым салоне «Любліна». Кошт праезду — 72 капейкі.
Гэтым разам з 12 месцаў была занята палова, у вёсцы Стрыжаняты падсеў яшчэ адзін. Назад, у 12 гадзін, аўтобус вёз восем.
Думаю, гэтай зімой буду больш карыстацца такім спосабам наведвання райцэнтра. Усё-ж ровар шкада, ды і ў мінулым годзе былі ў мяне аварыйныя сітуацыі на галалёдзе )
🐄 Калі б мяне папрасілі назваць, што выклікае успаміны пра вёску дзяцінства, я б пракрычаў — «Кароў выганяйце»! Гэты вокліч і працэс нагляду за кароўкамі, пакуль яны шчыплюць траўку, вяртаюць мяне на 20-25 год назад, і пальцы цягнуцца да клавіятуры.
Ведаю, што ў некаторых вёсках існавала практыка: жыхары шукалі пастуха, плацілі грошы — і ён увесь сезон пасвіў вясковых кароў. У Лукашыне было інакш.
Наша вёска падзелена перакрыжаваннем дарог на дзве часткі, так званыя «канцы». Адпаведна іх называюць «наш канец» і «той канец». Кожны з канцоў займаўся выпасам самастойна.
Уладальнікі кароў пасвілі вясковы статак па чарзе (гэта называлася «калейка»). Арыфметыка тут простая: колькі ў гаспадара кароў, столькі дзён ён мусіць наглядаць за статкам. Потым гэтым займаецца гаспадар з наступнай хаты, потым — з хаты за ім, і гэтак далей. Калі чарга даходзіла да апошняй хаты канца, пачыналі спачатку.
У дзедавай гаспадарцы некалі было тры каровы. Але я пачаў пасвіць, калі засталася адна: было мне год мо з 12.
У абед стары аб’явіў, што заўтра на пашы мы будзем удвох. Я ўвесь вечар хваляваўся, дрэнна спаў. Бабуля разбудзіла на досвітку і паклікала снедаць. Дзед ужо пайшоў збіраць статак. Я далучыўся, калі каровы былі ля нашай хаты. Мы рушылі ў поле, па дарозе забраўшы яшчэ колькі рагуль з суседняй вёскі Ганаўшчына.
На самой справе ў вясковых пасвіць кароў — адпачынак: ляжы сабе ў кустах, чытай кнігу ці спі, час ад часу пераходзь, куды рушыць статак, ды сачы, каб каровы дзе не ўбіліся. Але гэта стала зразумела мне потым. У той дзень я кожныя 10 хвілін лічыў, ці не згубілі мы з дзедам якую скаціну, ды хадзіў кругамі вакол статка з 30 галоў. Стары глядзеў на гэта, казаў, каб я дарма не мітусіўся, а потым плюнуў ды пайшоў спаць.
Карацей, з-за гэтых хваляванняў ды хаатычных рухаў я вельмі стаміўся і быў рады, калі нарэшце а дзевятай вечара мы прыгналі статак у вёску. Потым я быў на пашы не раз: ужо навучаны, бавіў час з кнігай, касетным плэйерам, за гульнёй у карты ці проста драмаў.
Сёння на два канцы з 130 хат і дзесятак кароў не набярэцца. Мо яно і правільна: у магазіне купіць малако-смятану прасцей.
Але толькі той, хто ганяў рагуль на пашу, можа дазнацца сапраўдны вясковы дзэн.
