Блізкі Усход у цэнтры Еўропы
الذهاب إلى القناة على Telegram
Матэрыялы пра гісторыю, культуру, мовы і рэлігіі Блізкага Усходу. Тэлеграм-канал для сувязі: @DmitrySevruk Хобі адміна: https://seuruk.blogspot.com/
إظهار المزيد228
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+17 أيام
-130 أيام
جاري تحميل البيانات...
القنوات المماثلة
لا توجد بيانات
هل تواجه مشاكل؟ يرجى تحديث الصفحة أو الاتصال بمدير الدعم الخاص بنا.
سحابة العلامات
لا توجد بيانات
هل تواجه مشاكل؟ يرجى تحديث الصفحة أو الاتصال بمدير الدعم الخاص بنا.
الإشارات الواردة والصادرة
---
---
---
---
---
---
جذب المشتركين
يوليو '26
يوليو '26
+4
في 0 قنوات
يونيو '260
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '26
+5
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '26
+2
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '26
+8
في 1 قنوات
Get PRO
فبراير '26
+3
في 0 قنوات
Get PRO
يناير '26
+1
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '25
+4
في 0 قنوات
Get PRO
نوفمبر '25
+7
في 1 قنوات
Get PRO
أكتوبر '25
+5
في 0 قنوات
Get PRO
سبتمبر '25
+236
في 0 قنوات
| التاريخ | نمو المشتركين | الإشارات | القنوات | |
| 27 يوليو | 0 | |||
| 26 يوليو | 0 | |||
| 25 يوليو | 0 | |||
| 24 يوليو | 0 | |||
| 23 يوليو | 0 | |||
| 22 يوليو | 0 | |||
| 21 يوليو | 0 | |||
| 20 يوليو | 0 | |||
| 19 يوليو | 0 | |||
| 18 يوليو | +2 | |||
| 17 يوليو | 0 | |||
| 16 يوليو | 0 | |||
| 15 يوليو | 0 | |||
| 14 يوليو | 0 | |||
| 13 يوليو | 0 | |||
| 12 يوليو | 0 | |||
| 11 يوليو | 0 | |||
| 10 يوليو | 0 | |||
| 09 يوليو | +1 | |||
| 08 يوليو | +1 | |||
| 07 يوليو | 0 | |||
| 06 يوليو | 0 | |||
| 05 يوليو | 0 | |||
| 04 يوليو | 0 | |||
| 03 يوليو | 0 | |||
| 02 يوليو | 0 | |||
| 01 يوليو | 0 |
منشورات القناة
| 2 | +4 The.Miracle.Play.of.Hasan.and.Husayn.Vol.I.pdf | 138 |
| 3 | Нашчадкі Ісмаіла выдатна разумелі ўсю спецыфічнасць веры як продка, так туркменскіх плямёнаў, якія дапамаглі яму заваяваць Персію: гісторыкі згадваюць нават выпадкі рытуальнага канібалізму. З Лівана і ўсходу Аравійскага паўвострава ў Іран запрашаюць выбітных шыіцкіх тэолагаў: шмат якія сем’і сённяшніх іранскіх багасловаў усё яшчэ памятаюць пра свае арабскія карані. Так паступова тэалогія шыітаў-імамітаў становіцца часткай дзяржаўнай ідэалогіі Персіі. Цэнтральныя постаці рэлігійнага культу – дванаццаць імамаў (Алі і яго прамыя нашчадкі), асобная роля сярод якіх адводзіцца пакутніку Хусэйну. Сціплыя рэальныя паведамленнні пра падзеі ля Кербелы выцясняюцца міфамі, драматычнымі і крывавымі легендамі, якія паступова афармляюцца ў канон. Міф распавядае, як на каленях Хусэйна памірае яго старэйшы сын Алі аль-Акбар; як страла ўтыкаецца ў горла яго малодшаму сыну – немаўляці Алі аль-Асґару (хутчэй за ўсё выдуманаму); як аль-Абасу (зводнаму брату Хусэйна) адсякаюць абедзьве рукі, калі ён спрабуе прынесці вады з Еўфрата; як аль-Касім (пляменнік Хусэйна) гіне ў дзень свайго вяселля; як Язід у сваім палацы кпіць з палонных жанчын і адзінага ацалелага сына Хусэйна. Легенды называюць нават імя забойцы Хусэйна – Шэмр.
Міф стаў рытуалам. Кожны год першыя дзесяць дзён месяца мухарам шыіты адзначаюць Ашуру – ўспамін аб тым, што адбылося ў 680 годзе ля Кербелы. Першыя жалобныя працэсіі Ашуры ладзіліся ў Багдадзе яшчэ ў X стагоддзі: тады ў сталіцы халіфата фактычна панавалі шыіты з дынастыі Буідаў. Пазней, у тым ліку і ў Іране, часткай рытуала стала самакатаванне – біццё сябе ў грудзі, хвастанне сябе жалезнымі ланцугамі, парэзы галавы брытвай і адмысловымі мячамі. Так шыіты дэманстравалі (а шмат дзе дэманструюць і сёння), што прыйшлі б на дапамогу Хусэйну тады, 10 мухарама 680 года, і пралілі б за яго сваю кроў. Перажыты боль і кроў змываюць з іх частку граху да наступнага года.
У Іране (і некаторых раёнах Індыі) падзеі Кербелы ўзнаўляюцца і перажываюцца падчас Ашуры яшчэ і ў форме містэрыі, якая атрымала назву тазіе (ад арабск. taʿziya – “спачуванне па памерламу”). Тазіе – гэта ні што іншае як тэатралізаваная рэканструкцыя міфа з усімі яго героямі. Кожнае слова, кожны рух у ёй дакладна вызначаныя сцэнарам, адхіліцца ад якога немагчыма. Свой сэнс маюць і колеры: адмоўныя персанажы носяць чырвонае строі, станоўчыя – белыя і зялёныя.
Канчаткова распрацаваны рытуал тазіі ў Персіі быў на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў. У гэты час містэрыя ўжо стала неад’емнай часткай рэлігійнага жыцця, калі падзеі больш чым тысячагадовай даўніны не проста рэканструяваліся, а перажываліся насамрэч: здаралася, што выканаўцу ролі Шэмра – ўвасаблення падступнасці і зла – забіваў натоўп. З сярэдзіны XIX стагоддзя тазіе становіцца часткай не толькі рэлігійнага, але ў пэўным сэнсе і культурнага жыцця іранцаў: для рэканструкцыі міфа ствараюцца тэатральныя пляцоўкі, а ў 1873 годзе па загаду Насіруддына-шага побач з Тэгеранскім палацам будуецца сапраўдны тэатр, дзе тазію могуць назіраць і шаг, і яго замежныя госці. Мастацкім феноменам шыіцкая містэрыя была і для іранскіх творцаў: ужо ў пачатку XXI стагоддзя, у 2003 годзе, знакаміты рэжысёр Абас Кіярастамі паставіў яе ў Рымскім тэатры. Трансляцыя тады вялася амаль на ўвесь свет.
Не абышлі сваёй увагай містэрыю і заходнія даследчыкі. Ячшэ ў XIX ст. палкоўнік Льюіс Пэлі сабраў нямала яе сцэнараў і, пераклаўшы на англійскую мову, выдаў з каментарамі у двух тамах у 1879 годзе ў Лондане пад назвай “The Miracle Play of Hasan and Husayn”. У ХХ ст., асабліва ў другой яго палове, маляўнічым рытуалам цікавіліся ўвогуле многія, але кніга Пэлі не страціла актуальнасці і да сённяшняга дня, хаця б таму, што змяшчае інфармацыю, страчаную амаль незваротна. Ніжэй можна спампаваць абодва тамы, а таксама невялікі артыкул пра містэрыю і арыгінальныя персідскія тэксты. | 104 |
| 4 | Калі ў 680 годзе, незадоўга да смерці, арабскі халіф Муавія прызначыў пераемнікам свайго сына Язіда, шмат выбітных фігур у маладой на той час мусульманскай дзяржаве выказалі вялікае абурэнне з гэтай нагоды. Спроба заснаваць дынастыю падавалася тады яшчэ чымсьці незвычайным і нелегітымным, перайманнем традыцый візантыйцаў і персаў, з якімі вялося столькі войнаў. Да таго ж сярод мусульман склалася ўжо шмат груповак, і кожная з іх імкнулася стаць элітай новай імперыі, паставіўшы на яе чале свайго кандыдата. Так пачалася другая ў гісторыі арабскага халіфата грамадзянская вайна (фітна), якая доўжылася дванаццаць гадоў і ўсё ж такі скончылася ўсталяваннем дынастыі Амеядаў – нашчадкаў і сваякоў таго самага Муавіі.
Адным з эпізодаў той вайны былі падзеі ля мясцовасці Кербела (сёння – горад ў Іраку) 10 чысла месяца мухарам (10 кастрычніка) 680 года. Адна з груповак, якая атрымала назву “шыат Алі” (партыя Алі), бо лічыла, што кіраваць мусульманамі маюць права толькі нашчадкі прарока Мухамада і яго стрыечнага брата Алі ібн Абі Таліба, запрасіла ў Куфу (горад, які быў іх цэнтрам) Хусэйна – сына Алі ібн Абі Таліба і Фатымы, дачкі Мухамада. Меркавалася, што Хусэйн узначаліць сваіх прыхільнікаў і пазмагаецца за ўладу. Хусэйн пагадзіўся, аднак на шляху з Меккі, дзе ён да гэтага жыў, ягоны невялікі атрад быў знішчаны ля Кербелы войскамі Язіда.
Невялікая, нават па мерках тых часоў, бойка, можа, так і засталася б адным з крывавых, але шараговых эпізодаў другой фітны, але для часткі прыхільнікаў Хусэйна яго пагібель стала сапраўднай экзістэнцыйнай катастрофай, якую яны пераасэнсавалі праз прызму рэлігіі і прыйшлі да высновы: Хусэйн загінуў, бо яны не прыйшлі яму на дапамогу; тым самым яны здрадзілі яму, упалі ў вялікі грэх, выкупіць які немагчыма. Найбольш харызматычным прапаведнікам гэтай ідэі быў, відавочна, жыхар Куфы Сулейман ібн Сурад. Адзіную магчымасць выратавання ад віны касмічнага маштабу ён і яго аднадумцы бачылі у калектыўным самазабойстве. Гэта, аднак, супярэчыла Кур’ану, і тады Ібн Сурад і яго паслядоўнікі ў лістападзе 684 года выправіліся ў так званы “марш смерці”. Яны прыбылі ў Кербелу, правялі ноч у жалобе, пафарбаваўшы твары ў чорны колер, а на наступны дзень справакавалі бойку з войскамі Язіда і амаль усе загінулі. Гісторыкі згадваюць, што тыя, хто цудам ацалеў, са слязьмі на вачах прасілі прабачэння ў забітых.
Так паміж 680 і 684 гадамі пачалася трансфармацыя палітычнага руху ў рэлігійны, прадстаўнікі якога сёння вядомыя як шыіты. Іслам увогуле не з’яўляецца чымсьці адзіным і маналітным, адрозненні ж паміж рознымі кірункамі шыізму часам нават большыя, чым паміж дзвюма рознымі рэлігіямі. Самыя вядомыя на сённяшні дзень прадстаўнікі шыітаў – гэта, бадай, шыіты-імаміты, якія складаюць большасць вернікаў у Іране, Іраку, Азербайджане і Бахрэйне. У другой палове XX стагоддзя, асабліва пасля рэвалюцыі 1979 года, палітычным цэнтрам шыіцкага ісламу лічыцца Іран. Але так было далёка не заўсёды.
Афіцыйнай рэлігіяй шыіцкі іслам быў абвешчаны ў Іране толькі ў пачатку XVI стагоддзя. У 1501 годзе ў Табрызе адбылася каранацыя шага Ісмаіла I. Чатырнаццацігадовы ўладар Персіі меў ці то цюркскія, ці то курдскія карані, па лініі маці прыходзіўся праўнукам вызантыйскаму імператару Яну VI Комніну, узначальваў заснаваны адным з яго продкаў рэлігійна-містычны ордэн і вызнаваў даволі спецыфічны варыянт шыізму: верыў, напрыклад, у перасяленне душ і лічыў сябе рэінкарнацыяй Алі ібн Абі Таліба. Менавіта з Ісмаіла і заснаванай ім дынастыі Сэфевідаў і пачынаецца гісторыя шыіцкага Ірана – канкурэнта суніцкай Асманскай імперыі. | 85 |
| 5 | لا يوجد نص... | 88 |
| 6 | +4 Oriental Stories v01n01 (1930-10-11).pdf | 126 |
| 7 | У заходнюю масавую культуру Блізкі Усход трапіў, відаць, разам з першымі перакладамі казак “1001 ночы”, дзе такія хіты як гісторыя Аладдзіна і чароўнай лямпы альбо Алі-бабы і сарака разбойнікаў былі ўжо зусім не паракладамі, а цалкам еўрапейскімі варыяцыямі на ўсходнія матывы, але ж настолькі ўдалымі, што аўтэнтычнымі іх палічылі нават на Усходзе. “Арыентальная” традыцыя ў масавай літаратуры на гэтых “перакладах”, аднак, не спынілася і з цягам часу ператварылася ў асобны жанр. У 1930-х гадах у Злучаных Штатах нават выходзіў часопіс “Oriental Stories”, які друкаваў вострасюжэтныя апавяданні пра прыгоды на Блізкім і Дальнім Усходзе і ўяўляў з сябе выдатны прыклад таго, што атрымала назву “pulp fiction”. Трэба сказаць, што аўдыторыі сваёй часопіс прапаноўваў усё ж не самае дрэннае забаўляльнае чытво: сярод пастаянных аўтараў “Oriental Stories” быў, напрыклад, стваральнік культавага Конана-варвара Роберт Э. Говард. Так што пагартаць цікава і сёння, а таму ніжэй некалькі нумароў гэтага цяпер ужо рарытэта: | 103 |
| 8 | لا يوجد نص... | 67 |
| 9 | Выдавецтва Гарвардскага ўніверсітэта рыхтуе ў сакавіку наступнага года публікацыю з інтрыгуючай назвай "Cannabis in Arabic Verse and Prose": https://www.hup.harvard.edu/books/9780674302495 Чакаць яшчэ доўга, таму пакуль што можна азнаёміцца з першакрыніцамі - юрыдычнымі і паэтычнымі тэкстамі, прысвечанымі гэтай расліне і яе ўжыванню. Вось тут невялікі ўводны тэкст са спасылкамі на алічбаваныя арабска- і цюркскамоўныя рукапісы адпаведнага зместу: https://hmml.org/stories/series-plants-cannabis-in-islamicate-literature-and-culture/ | 151 |
| 10 | Beirut.Noir.pdf | 138 |
| 11 | Некалькі гадоў таму на нашым канале ўжо з'яўляліся анталогіі блізкаўсходніх апавяданняў у жанры "нуар": https://t.me/sektorvostok/1110. На днях адміну на вочы трампіў чарговы зборнік, падзеі ўсіх твораў у якім адбываюцца ў ліванскай сталіцы. Не падзяліцца ім было б няправільна, таму кніга крыху ніжэй, а вось тут можна азнаёміцца з рэцэнзіяй на яе: https://qantara.de/en/article/book-review-%E2%80%B3beirut-noir%E2%80%B3-chronicling-life-corrupt-city | 137 |
| 12 | Некалькі гадоў таму на нашым канале ўжо былі анталогіі блізасходніх апавяданняў у жанры "нуар", https://t.me/sektorvostok/1110вось тут. | 1 |
| 13 | Batman.A.Death.In.Family.pdf | 182 |
| 14 | Бэтмэн і Джокер на Блізкім Усходзе. Гісторыя з шасці частак “A Death in the Family”, апублікаваная ў 1988 годзе, лічыцца адной з самых важных у серыі пра “чалавека-кажана”, але разам з тым – гэта проста лютая мешаніна з усіх магчымых клішэ: Бэтмэн у Бейруце размаўляе чамусьці на фарсі, а Джокер, пазнаёміўшыся ў Адзіс-Абебе з аяталой Хамейні, робіцца іранскім дыпламатам, носіць, аднак, традыцыйны арабскі касцюм. Аднім словам – выдатны ўзоро масавай культуры. Забаўна пагартаць. | 175 |
| 15 | Fatima_Mernissi_Forgotten_Queens_Of_Islam_1997,_Univ_Of_Minnesota.pdf | 196 |
| 16 | У 1541 годзе жыхары Тэтуана, што на поўначы Марока, зрабіліся сведкамі унікальнай падзеі – не толькі ў гісторыі Магрыба, але і ўсяго арабска-мусульманскага свету: султан жаніўся. Не, само вяселле чымсьці незвычайным, зразумела, не было, а вось каб манарх са сваёй сталіцы ды прыехаў з гэтай мэтай у горад, дзе ўладарыла ягоная абранніца, – такога дагэтуль не бачылі.
Імя султана было Ахмад аль-Ўатасі, ягонай нявесты – Лалла Аіша бінт Алі ібн Рашыд аль-Аламі; і хто з абаіх быў сапраўдным царом, сказаць цяжка. Лалла Аіша ўвайшла ў гісторыю пад мянушкай “Сіт аль-хурра” (“вольная спадарыня”). Гішпанцы і партугальцы, з якімі яна то ваявала, то вяла перамовы, лічылі, што гэта і ёсць яе сапраўднае імя. “Хурра” (“вольная”) значыла, што ні яна, ні продкі яе ніколі не былі рабамі, а “сіт” (размоўнае ад “сэйіда” – “спадарыня”) указвала на шляхетнае паходжанне: сям’я Лаллы Аішы выводзіла сваю генеалогію ад Хасана ібн Алі – унука прарока Мухамада.
Нарадзілася “Сіт аль-хурра” у 1492 годзе ці то яшчэ ў арабскай Гішпаніі, ці то ўжо ў Шыфшауне на поўначы Афрыкі: яе сям’я перасялілася туды, ратуючыся ад войскаў Фердынанда Арагонскага і Ізабэлы Кастыльскай. Выгнаныя з Іспаніі андалузскія мусульмане-арыстакраты былі апантаныя ідэяй ісламскай рэканкісты і не пакідалі надзею вяртання на страчаную радзіму. Адзін з іх – ураджэнец Гранады капітан Абу-ль-Хасан Алі аль-Манзары – аднавіў з дазволу мараканскага султана разбуранае селішча Тэтуан і ператварыў яго ў цэнтр святой вайны супраць гішпанцаў і партугальцаў. Менавіта капітана аль-Манзары арабскія гісторыкі называюць першым мужам Лаллы Аішы. Ён быў старэйшы за яе на 32 гады і, зразумела, з часам не маладзеў, а таму, губляючы зрок і сілы, усё часцей прыцягваў маладую жонку да кіравання горадам. Лалла Аіша, відаць, не саступала мужу ні ў арганізацыйных здольнасцях, ні ў сіле характару: пасля яго смерці яна зрабілася паўнапраўнай уладарыняй Тэтуана. Іначай як “Сіт аль-хурра” яе цяпер не называлі. Некаторыя сцвярджаюць, што першым мужам Лаллы Аішы быў не сам Алі аль-Манзары, а яго сын, якога моцная і харызматычная жанчына змагла адсунуць на другія ролі і неўзабаве стаць уплывовай удавой.
У 1541 годзе “Сіт аль-хурра” ўжо не проста кіравала Тэтуанам – яна зрабілася бясспрэчным аўтарытэтам для піратаў усяго заходняга Міжземнамор'я. Як гэта атрымалася, сказаць цяжка. Магчыма, пірацкія рэйды былі часткай святой вайны супраць еўрапейцаў яшчэ пры Алі аль-Манзары, а Лалла Аіша прадоўжыла традыцыю мужа. Тое, аднак, што “марскія ваўкі” прызналі яе аўтарытэт, сведчыць пра многае. Вядома, напрыклад, што саюзнікам “Сіт аль-хурры” быў сам Хайрэддзін Барбароса – легендарны карсар з рэзідэнцыяй у Алжыры.
У выніку і гішпанцы, і партугальцы вымушаныя былі прызнаць “Сіт аль-хурру” ключавой фігурай у перамовах аб марскім гандлі і вызваленні захопленых маракоў. А мараканскі султан, каб ажаніцца з ёю, змушаны быў са сваёй рэзідэнцыі ў Фесе прыехаць у Тэтуан: ад уласных палітычных амбіцый Лалла Аіша адмаўляцца не збіралася, нават (альбо тым больш) у якасці жонкі манарха.
І ўсё ж праз год ёй прыйшлося саступіць, відавочна, яшчэ больш амбітнаму і хваткаму зяцю: у 1542 годзе кіраўніком Тэтуана стаў Мухамад аль-Хасан аль-Манзары, а “Сіт аль-хурра” вярнулася ў Шыфшаун, дзе пражыла яшчэ 20 гадоў. Як яны прайшлі, мы, магчыма, яшчэ даведаемся з якой-небудзь хронікі, да каторай рукі даследчыкаў пакуль што не дацягнуліся. Сёння ж крыху больш пра “Сіт аль-хурру” ды іншых жанчын мусульманскага свету, якія не адпавядалі распаўсюджаным цяпер клішэ, можна пачытаць у кнізе мараканскай даследчыцы Фатымы Мернісі “Forgotten Queens Of Islam”. | 173 |
| 17 | لا يوجد نص... | 140 |
