cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Malanka Taproom news⚡️

Пра тое, што адбываецца ў лепшым тапруме Беларусі* *па меркаванні працоўнікаў Маланкі 🙃 🏫Ленінградская, 3 ☎️+375291632354 Меню https://untappd.com/v/malanka-taproom/10417873 🕓 Нядзеля-чацвер: 16:00 - 00:00 🕑 Пятніца-субота: 16:00 - 02:00

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
234
المشتركون
+124 ساعات
+17 أيام
+230 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Photo unavailableShow in Telegram
Яшчэ навіны! На кране новая Mlosć – выключны гатунак, бо на яе ахмяленне пайшоў самы свежы ўраджай духмянага амерыканскага Strata. Да лёгкага карамельна-арэхавага смаку Млосці ён дадаў араматы трапічнай ружовай гуавы, мультыплікацыйных персікаў, непаўторнай маракуі і цытрусавых цукатаў у шакаладзе. Найлепшы варыянт, каб спаталіць летнюю смагу!
إظهار الكل...
🔥 9 3
Photo unavailableShow in Telegram
Разам з сябрамі з блэк метал гурту Ciemra сёння Маланка выпускае чарговую Цемру – падвойны Black IPA. Белыя, вострыя, ірваныя аблокі араматнай пены малююць на непраглядна чорным небасхіле магічнага напою дзіўныя малюнкі, а падвойнае сухое ахмяленне непаўторным Mosaic разам з яго cryo-версіяй дадае яскравыя водары чорнага сушанага лайму, чорных парэчак і таемных кветак і пераўтварае кафейна-хваёвы эліксір у сапраўдны настой чорнай лясной магіі. Да рэлізу новай Цемры прапануем вам і новы мерч - цішоткі з файным лога гэтай нетрывіальнай калабарацыі. Кошт цішоткі - 50 рублёў.
إظهار الكل...
🔥 20🌚 6 3😈 3👍 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
Вакол нас спякотнае і бурлівае лета, таму Бровар Маланка нават не плануе зніжаць тэмп лёгкіх і такіх жа смачных рэлізаў! Мутны пэйл эль Паветра ў стылі Новай Англіі гэтым разам ахмялён сакавітым Motueka з далёкай Новай Зеландыі. Смакі лёгкага, амаль безалкагольнага махіта, лімоннага сарбету і косткаў свежых суніцаў у пяшчотным Pavietra - ідэальны акампанемент вашых любімых летніх справаў.
إظهار الكل...
12🤩 4 1
Photo unavailableShow in Telegram
Вось у гэтай дамачкі сёння Дзень Народзінаў! Жадаем Лізе выканання ўсіх жаданняў і моцнага здароўя! З вас прыемныя смайлікі ў яе гонар!
إظهار الكل...
36🍾 11🤗 6❤‍🔥 5
Photo unavailableShow in Telegram
Ветразь асацыюецца з сакавітым, яскравым, свежым і духмяным летнім надвор’ем. Нетаропныя шпацыры ўздоўж возера, на якім удалечыні ззяюць бялёсыя ветразі невялічкіх чоўнаў – ідэальная лакацыя для атрымання асалоды. Але падыдзе і любімы бар, заліты пяшчотным сонцам, напрыклад, Маланка Тапрум. Новы неакласічны вітбір ў бельгійскім стылі, гэтым разам з дадаткам лаймавай цэдры і каляндры на варку, вытрыманы на сакавітым свежым лаймавым пюрэ з леманграсам як мага лепш пасуе пятнічнаму адпачынку. Мутны, лёгкі і неверагодна асвяжальны Vietraź напаўняе келіх араматамі далёкіх краін, настальгічных успамінаў и павольных летніх выходных.
إظهار الكل...
🔥 7 1🤩 1
Photo unavailableShow in Telegram
Ура, у нас ёсць нешта новенькае! Цікавы малады гатунак хмелю са штата Айдаха пад кодавай назвай ID-158 у сакавітай, мутнай, вяршковай Імгле. Смакі сунічнага ёгурта, карамелізаванага ў мёдзе яблыка і вільготных ранішніх кветак ружы дапаўняюцца араматамі цытрусавых, калі б яны раслі на хваёвых дрэвах. Гэтую Імглу хочаш ты! А яшчэ нагадваем, што серада - гэта не толькі дзень навінак, а таксама дзень вініла ў нашым бары. І сёння не выключэнне!
إظهار الكل...
🔥 11🥰 7
Photo unavailableShow in Telegram
Нарэшце надыйшло духмянае, спякотнае лета, а разам з ім і смага да сакавітых фруктовых берлінераў. Спяшаемся парадаваць вас новым гатункам - выключна лёгкім, кіслым, асвяжальным берлінер вайсэ з лінейкі Імжа. Піва было вытрымана на вялікай колькасці свежых чорных смуродзінаў і, каб было цікава і настальгічна, у яго яшчэ і дадалі араматны кмен. Водары толькі што зваранага смуродзінавага варэння на тонкім кавалачку чорнага хлеба, маладога смуродзінавага лісця ў вільготным садзе, найпрыгажэйшы глыбокі фіялетавы колер і паветраная лёгкасць – ўсё гэта робіць новы берлінер лепшым летнім выратавальнікам ад дзённай спякоты.
إظهار الكل...
🦄 5👍 4 3🥰 1
Photo unavailableShow in Telegram
Нарэшце, зноў яна – новая Ліхаманка! А гэтым разам і з новым эксперыментальных хмелем ад CLS Farms пад назвай X14. Гэта яшчэ зусім малады камерцыйны рэліз, таму ўсе мы ўдзельнічаем у палявых выпрабаваннях! Стрыманая, але збалансаваная і прыемная гарката дапаўняецца лёгкімі араматамі леманграсу, лаймавай цэдры і ледзь заўважнымі нотамі жасмінавай гарбаты. Класічная Lichamanka ў цікавым новым адзенні чакае вас на кране!
إظهار الكل...
6 4👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
Навінка пятніцы, якая перанясе вас на аўстралійскія хмелевыя плантацыі - фантастычная «Бліскавіца»! Сакавіты New England IPA гэтым разам двойчы ахмялён непаўторным Eclipse. Смак мандарынавага марозіва з мандарынавым лікёрам, водар лісця кафір лайму і лёгкая свежасць маладой хваёвай ігліцы - вось што прынясе вам кожны глыток мутнага IPA. І нават пяшчотная пена пахне гэтак жа цудоўна!
إظهار الكل...
🔥 12👍 4 4
Photo unavailableShow in Telegram
Дакладна вядома, што Смуга - гэта самая папулярная лінейка Маланкі, якую кожны раз мы з захапленнем чакаем. Чаканне скончылася! Сёння выйшла не наўпрост Смуга, а Смуга з зусім новым эксперыментальным гатункам хмеля HBC 1019! Вельмі малады хмель мае паходжанне ад дзікіх гатункаў Neomexicanus, таму Маланка не змагла прайсці міма гэтага эксперыменту. Густы, мутны, сакавіты IPA у стылі Новай Англіі на гэты раз упрыгожаны яркімі водарамі дайкіры з цёмным ромам, лаймам, какосавымі вяршкамі і карамелізаванымі бананамі. Хай эксперыменты ніколі не сканчаюцца!
إظهار الكل...
🔥 12 5🤯 1
اختر خطة مختلفة

تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.