cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Klub "Licviny"

Дабраахвотніцкае аб'яднанне беларусаў у Літве. Зваротная сувязь: @Licvinybot 🌐 https://www.licviny.lt

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
384
المشتركون
+124 ساعات
+27 أيام
+530 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Photo unavailableShow in Telegram
Вітаем, паважаныя падпісчыкі і падпісчыцы! Мы рэдка звяртаемся да вас з просьбамі, але зараз нам вельмі важна запытацца ў вас пра нас. Мы падрыхтавалі адмысловую апытанку для нашых чытачоў, якія знаходзяцца ў Літве, з шэрагам пытанняў, як вы нас успрымаеце, што думаеце пра нашу дзейнасць і можа якія пытанні ў вас ёсць да нашай арганізацыі. Калі мы атрымаем вашы адказы, то прааналізуем іх і зробім пэўныя змены каб быць больш зразумелымі і карыснымі для нашай агульнай беларускай справы. Апытанка цалкам ананімная - мы не збіраем ніякія персанальныя дадзеныя. Апытанка публікуецца толькі на нашых афіцыйных старонках і ТОЛЬКІ ТУТ. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
إظهار الكل...
👍 8🤝 4 2🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
Нашы сябры і паплечнікі запрашаюць на вечарыну памяці беларускага грамадскага дзеяча, кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў “Белага Легіёна”, камандзіра падраздзялення батальёна “Волат” Палка Каліноўскага - Міраслава “Мыша” Лазоўскага, які 16.05.2023 гераічна загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў у Бахмуце (Украіна). Вечарына пройдзе: 16 траўня па адрасе: Aukų g. 2A, Vilnius (Музей акупацыі) Пачатак - 17.30 Праграма: - успаміны пра Міраслава як дзеяча і асобу ад тых, хто яго ведаў; - расповед пра слаўныя бітвы ВКЛ ад гісторыка Віктара Якубава; - любімыя песні Міраслава ад барда Змітра Бартосіка; - выступ гурту сярэднявечнай музыкі Lity Taler. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
إظهار الكل...
14🙏 9👍 2🤝 2💔 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
Кірыл Тураўскі (1130-1182) - яскравы святар і пісьменнік ХІІ стагоддзя. Ён служыў біскупам у складаны час феадальных расколаў, якія датычыліся беларускіх зямель. Кірыл Тураўскі пакінуў за сабой шырокае літаратурнае наследства, якое лічыцца прыкладам духоўнага мастацтва і выдаецца да гэтага дня. Яго сачыненні, дзе кожнае слова напоўненае глыбокім сэнсам і красою, паказваюць узровень яго адукацыі і таленту. Кананізаваны як святой, Кірыл заўсёды будзе спрымацца як прыклад мудрасці і натхнення. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
إظهار الكل...
👍 17🔥 7😍 2🤨 1😐 1🤓 1
00:49
Video unavailableShow in Telegram
24 красавіка Дэпартамент нацыянальнай бяспекі Беларусі пад кіраўніцтвам спадара Сахашчыка падрыхтавалі дакумент, адпаведна з якім нейкая група асоб, афіліраваная ў тым ліку і з нашым клубам планавала дыверсіі з выкарыстаннем ударных беспілотных лятальных апаратаў у бок Беларусі. Мы не маем намеру тлумачыць і разбіраць змест таго быццам дакумента, які не адпавядае рэчаіснасці. У той жа час мы патрабуем ад спадара Сахашчыка альбо прадставіць пераконваючыя дакументы аб такой падрыхтоўцы альбо, як афіцэр запаса, выбачыцца за загадзя ілжывую інфармацыю. Я, Шалыгін Сяргей, кіраўнік клубу «Lićviny», афіцыйна заяўляю, што клуб не маіць ніякіх намераў на супрацьпраўныя дзеянні, агучаныя спадаром Сахашчыкам. Гонар маю! Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
إظهار الكل...
👍 22❤‍🔥 18👏 7🔥 4
Закрываем збор сродкаў. Дзякуй кожнаму, хто зрабіў свой уклад: разам мы сабралі 2270€. Гэтыя сродкі будуць выкарыстаны для падтрымкі групы беларускіх добраахвотнікаў, якія удзельнічаюць у складзе нацыянальнай гвардыі Украіны. Хоць мы не дасягнулі мэты 17330€, кожны ўнёсак мае вялікае значэнне. Мы працягваем шукаць магчымасці для фінансавай падтрымкі і заахвочваем вас падзяляцца інфармацыяй пра нашыя намаганні. Ваш удзел і падтрымка надзвычайна важныя ў барацьбе за свабоду і мір. Дзякуем за вашу дапамогу і разуменне ў гэты няпросты час.
إظهار الكل...
Klub "Licviny"

❗️Важная абʼява! Падтрымайце нашых дабраахвотнікаў!❗️ Мы робім заклік да вашай шчодрасці і дапамогі! ⡉⡊ ⠑⢂⡄⡒⠩⡅⠥ ⠖⡉⠱⡢⡈ ⣁⠣⣐⠲ ⠙⠢⠪⠥ ⡅ ⠋⠋⣈⠑⡁⠒⢌⣂⡢ ⢰⠅⠜⠡⠤⣁⡤ ⡉⢌⢊ ⠤⠃⠅⠑⠣⠦⠒⠍⠒ ⠌⢐⡔⢤⡑⡑⣈⢒ ⡨⢆⢁⢨⡡ ⡰⠋⢑⢢⢃⠅⠪⡃⢌ ⡑⡃⢒ ⡂⠪⢉⢃⠇⢡⢌⡑⠴⡢ ⢈⡂⠤⡆⠕ ⣁⢔⢉⠔⡅⠢⢰⣄⠎⠖⠣ ⣂⡐⡃⠬⠲ ⠅⣀⣠⠍⡂ ⢄⠦ ⡰⣠⢅⠖⠢⢔⢈⠲⠰⠑⡑⡠ ⡘⠉⡂⠊⣁⡑⣠⡌⡡⣐ ⣁⠃⣈⠕⢒ ⡌⡔ ⢠⢘⠢⠴⢂⢃⢡⠆ ⢈⠊⠔⠖⢈⢂⣁⣄⢉⢘⡆⢉⠩⢅⡠⠢⡡ ⠔⠒⠴⡨⢃ ⠇⡅ ⠎⠎⠇⠡⡠⠍⠖⢅⣂⢐⠊⡘⡐ ⠥⠸⠑⡨⠊ ⢒⣐ ⡁⠃⡡⢃⠸⢁⣄⢊⠌⠆⠰⠚ ⠍⢈⠨⡂⠰⢰ ⡉ ⠥⠣⢅⠰⣁⡠⡨⠩⣈⢆⢊ Чаму гэта так важна? Наша падтрымка накіравана на дапамогу групе беларускіх дабраахвотнікаў, якія ўдзельнічаюць у складзе аднаго з спецпадраздзяленняў нац гвардыі Украіны. Як можаце дапамагчы: Фінансавая Падтрымка: Кожны ўнесак, нават сімвалічны, дапаможа захаваць жыцці і здароў’е нашым сябрам «на нулі». 💳 Litvinai, Všį  LT48 3500 0100 1603 9477 Пры пераліку сродкаў, калі ласка, пазначайце «parama kariams». 💛 (P.S. Калі вы ў Беларусі - данаціць небяспечна). Распаўсюджвайце інфармацыю: Падзяліцеся гэтым паведамленнем з сябрамі, сямʼёй і ў сац сетках. Чым больш людзей даведаецца аб нашым зборе, тым большы шанец на поспех. Давайце дапаможам ім у барацьбе за свабоду і мір! Skaityti lietuviškai ČIA Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐

https://www.licviny.lt

❤‍🔥 14 6👍 4😢 2 1
00:29
Video unavailableShow in Telegram
Церцель, ён жа «Фантамас», нядаўна сказаў што нехта запусціў дроны на Беларусь. Хлопцы з фронта ўзгадалі цёмны жарт. На відэа, згубіўшы з аператарам сувязь, дрон усё ж такі зрабіў сваю цёмную справу, дзякуючы тупарыласці орка. У кожным раследванні галоўнае - не выйсці на самаго сабе 🙂 На ўсялякі выпадак зазначым, што Клуб «Lićviny» нават у самым глыбокім сне не мог сабе уявіць, што хтосьці з нас дадумаецца запускаць дроны на Беларусь. Па-перш, нашы літоўскія калегі, мягка кажучы, будуць не рады, а, па-другое, мы не маем законнага права не тое, што на кіраванне такімі дронамі, нават на іх валоданне, не кажучы пра выбухоўку і нешта іншае. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
إظهار الكل...
😁 30🔥 12 5👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
🕯️ 26 красавіка 1986 года - гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Гэтая падзея пакінула нязмыйны след у гісторыі чалавецтва, нагадваючы аб наступствах ядзерных аварый. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС стала найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай XX стагоддзя. Радыяактыўнае забруджванне закранула многія краіны, а экалагічныя, ахоўныя і сацыяльныя наступствы адчуваюцца і да сённяшняга дня. Мы памятаем усіх, хто пацярпеў і хто адважыўся змагацца з наступствамі катастрофы. Аддаем даніну павагі ліквідатарам, медыцынскім работнікам, навукоўцам і звычайным грамадзянам, чыё жыццё змянілася назаўжды. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
إظهار الكل...
❤‍🔥 15🙏 9😢 5👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
Раман Аляксандравіч Скірмунт (25.04.1868 - 07.10.1939) - прадстаўнік шляхецкага роду і дынастыі прамыслоўцаў-прадпрымальнікаў, якая змяніла Пінскае Палессе. Нарадзіўся ў маёнтку Парэчча каля Пінска. У 1918 стаў Прэм'ер-міністрам Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля разгрому БНР і падзелу Беларусі па Рыжскай дамове, жыў у Заходняй Беларусі (Польшча). Дапамагаў выдаўцам беларускай прэсы. У 1930-1935 гадах быў сенатарам Польшчы. Пасля пачатку Другой Сусветнай вайны, 7 кастрычніка 1939 г. забіты мясцовымі бальшавікамі ў сваім маёнтку. "Кожны з нас, мужык або шляхціч, на зямлі Літвы ці Беларусі мае аднолькавае права з годнасцю звацца літоўцам, палякам альбо беларусам. Кожнаму з нас належыць зямля пад нагамі, неба над галавой і вялікая мінуўшчына краю…" Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
إظهار الكل...
🔥 14❤‍🔥 9👍 3 1🙏 1
00:26
Video unavailableShow in Telegram
❗️Дапаможам добраахвотнікам "Палескія дэльфіны": ПАТРЭБНЫ НОВЫ ПРЫЦЭЛ ДЛЯ "САПАГА" (станкавага супрацьтанкавага гранатамета) У адзінку "Палескія дэльфіны" Інтэрнацыянальнага легіёна Украіны, што змагаецца за свабоду у Бахмуце, патрабуецца новы прыцэл ПГОК-9 для ПТРК. Баявыя дзеянні на фронце працягваюцца з вясны 2022 года, дзе нашы добраахвотнікі стрымліваюць расейскія акупацыйныя сілы. Ранейшы прыцэл бый знішчаны ў баі, і зараз крытычна неабходны новы для эфектыўнага супрацьстаяння ворагу. Дзякуючы зборам, ужо сабрана большая палова патрэбнай сумы, але да поўнага фінансавання нам неабходна яшчэ прыкладна 41,000 грн (каля 1,000 еўра). Нумар украінскай карткі: 5375 4112 1745 2007 PayPal: [email protected] Monobank: https://send.monobank.ua/jar/9q6h2Jx2Ft Змаганне за свабоду працягваецца! Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
إظهار الكل...
👍 21 16🔥 4❤‍🔥 2 1🤡 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння дзень памяці Усяслава Чарадзея — князя полацкага (1044—21.04.1101, дынастыя Рагвалодавічаў), сына Брачаслава і ўнука Ізяслава. Ён адметны як герой «Слова пра паход Ігаравы», бітвы на Нямізе і ўсходнеславянскага фальклору, дзе ён паўстае як волат і чарадзей, здольны абарочвацца зверам. Па выніках бітвы на Нямізе Усяслаў Чарадзей быў запрошаны на перамовы, узяты ў палон, вызвалены кіеўскім веча і абраны кіеўскім князем. Княжанне Усяслава ў Кіеве было нядоўгім - у тым жа годзе ён вярнуўся ў Полацк, не жадаючы ўдзельнічаць у чужой яму вайне Кіева з Польшчай. Княжанне Усяслава было найвышэйшым пунктам росквіту Полацкага княства. Яго доўгае княжанне (57 гадоў) адзначана завяршэннем будаўніцтва Сафійскага сабора (1030-60). Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу ❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
إظهار الكل...
👍 21❤‍🔥 10 4🔥 2