cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Прастора КРОПКА

Тбілісі 🤍❤️🤍 Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі - падзеі, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў. Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

إظهار المزيد
جورجيا738البيلاروسية154السفر12 158
مشاركات الإعلانات
689
المشتركون
-124 ساعات
-27 أيام
+730 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Photo unavailableShow in Telegram
🔥Беларускамоўны нэтворкінг 👉Нэтворкінг — гэта магчымасць папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі, знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў. 🫶🏻Карыстаем мову як можам і як атрымліваецца, выпраўляць можна толькі калі суразмоўца адмыслова аб гэтым папрасіў_ла 🤝Падчас сустрэчы ўдзельнікі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні і такім чынам знаёмяцца паміж сабой ☕️Па завяршэнні — афтэпаці і размовы ў вольнай абстаноўцы за келіхам гарбаты. Далучайся праз апытанку! Калі: 10 ліпеня (серада) 19:00 Дзе: «Кропка»
إظهار الكل...
5👍 2🍓 2
Photo unavailableShow in Telegram
Квэст "Беларускі след" у Тбілісі запрашае! ⚡️Ці ведалі вы, што Янка Купала закахаўся ў грузінку і прысвяціў ёй верш? ⚡️А што Светлана Алексіевіч пісала творы ў Тбілісі? ⚡️А што Уладзімір Дубоўка жыў у Сакартвэла? ⚡️Пра гэта і не толькі вы зможаце даведацца падчас квэстаў “Беларускі след” - першай і адзінай серыі гарадскіх квэстаў аб беларушчыне ў Тбілісі! Калі: 7 ліпеня (нядзеля) Час: а 16:00 Дзе: збор у раёне Плошчы Свабоды, дакладную лакацыю дашлем пасля 👉рэгістрацыі Удзел вольны, ёсць магчымасць заданаціць. 🔆Вы можаце зарэгістраваць сваю каманду, сабраць каманду на месцы або сам-насам атрымліваць асалоду ад шпацыру і наведвання беларускіх мясцін у Тбілісі. 🔆Галоўнае для нас – ваш камфорт. Калі ў вас моцны дух спаборніцтва і вам хочацца прайсці квэст хутчэй за іншых – вітаем! А калі ваша мэта – лёгкі няспешны шпацыр, то мы толькі за! Арганізатаркі будуць на сувязі з удзельнікамі столькі часу, колькі патрэбна ❤️
إظهار الكل...
8👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Ідзем у хайк з «Кропкай»: Вяршыня правоў Даражэнькія аматары паходаў і актыўнага баўлення часу! Запрашаем вас на жывапісны хайк да вадападаў Каджоры, дзе не толькі будзем насалоджвацца прыгажосцю навокал, але і паразмаўляем пра важнае! Што вас чакае: 🔸Маляўнічыя сцежкі. Працягласць маршрута — каля 15 км. Набор вышыні — каля 500 м. 🔸Шчырыя размовы. На кожным прыпынку будзем дзяліцца думкамі, спрачацца і знаходзіць адказы на складаныя пытанні разам. 🔸Нясумны квіз пра філасофію правоў чалавека. 🔸Новыя знаёмствы. Што браць з сабой: 🔺Зручную вопратку і абутак 🔺Ежу і ваду для пікніка на прыпынках 🔺Крэм і галаўны ўбор ад сонца 🔺Картку для аплаты праезду ў транспарце 🔺Трэкінгавыя палкі, калі ёсць Маршрут Тбілісі-Каджоры-Кікеці-Тбілісі разлічаны амаль на ўвесь дзень, з прыпынкамі для адпачынку і абмеркаванняў. 📍Збіраемся ў суботу 13 ліпеня ў 9:15 у «Кропцы» (адрас нагадаем пасля рэгістрацыі). Едзем у Каджоры і вяртаемся ў Тбілісі на гарадскім аўтобусе. Кошт праезду - 1 лары. ❗️Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, форму і дачакайцеся адказу арганізатарак.❗️ Мерапрыемства праводзіцца ў межах цыкла трэнінгаў «Украпванне». Будзе крута, чакаем вас! 🌄 Па любых пытаннях пішыце @kropkawork. З задавальненнем усё растлумачым!🫶
إظهار الكل...
12🔥 5❤‍🔥 4👍 2🥰 1
Photo unavailableShow in Telegram
Power Point-Party ў «Кропцы» «Што гэта такое?» — спытаеце вы. А мы адкажам, што шукаем жадаючых паўдзельнічаць 10 ліпеня ў камернай вечарыне кароткіх прэзентацый 😊 Power Point-Party — гэта падтрымлівачая сустрэча, дзе ўдзельні_цы за абмежаваны час выступаюць з прэзентацыяй на любую тэму. Ніякіх маркотных дакладаў і сумных лекцый - дазволены цікавыя гісторыі з жыцця, жарты і мемы. Гісторыя гэтага фармата пачалася з Печа-Куча (па-японску "бла-бла-бла"), дзе ў кожна_й спікер_кі ёсць 20 слайдаў па 20 секунд на кожны. Мы трошкі змянілі фармат, і прапануем вам праявіць свае аратарскія здольнасці, творчыя якасці і пачуццё гумару.
Удзел у Power Point-Party - гэта добрая магчымасць заявіць пра сябе, падзяліцца сваім вопытам з іншымі і нават прарэклямаваць свае кампетэнцыі.
▪️Тэма можа быць амаль любая (ад гісторыі сямейнага рэцэпта да стварэння ўласнага бізнэсу) ▪️Максімальны час выступа - 6 хвілін, і яшчэ 4 на адказы на пытанні. Калі вас зацікавіў такі фармат - смела запісвайцеся праз @kropkawork🫶, і мы дашлем рэкамендацыі па афармленні прэзентацыі. Распавядзіце сваю гісторыю і паслухайце іншыя!
إظهار الكل...
🔥 9 2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
2
Photo unavailableShow in Telegram
☀️Прывітанне, даражэнькія! Падзяліцеся, як вашы справы? Чым займаецеся летам: плануеце адпачынак ці не паспяваеце за дэдлайнамі на працы? У любым выпадку памятайце, што вам заўсёды рады ў «Кропцы».☺️ 6 ліпеня (субота), 11:00 Вязальны клуб 🧶Запіс праз @hanna_gap 15:30 Пісьменніцкі клуб ✍️Група сабраная. Для магчымасці ўдзелу пісаць @sikaraska_luk Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у Беларусі.🫶 І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку». Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)
إظهار الكل...
5
Photo unavailableShow in Telegram
Пост падзякі нашым наведвальні_цам! Мы шчыра дзякуем кожнаму і кожнай, хто фінансава падтрымлівае «Кропку».🙏 У такія нестабільныя часы кожны лары мае значэнне для нас. У чэрвені вы заданацілі нам 150 лары. Дзякуй! Расходы «Кропкі» у чэрвені склалі 333 лары. На гэтыя грошы мы: 🔺набылі 7 кніг пра гендарныя даследаванні і фемінізм і 1 мастацкую кнігу ў нашу бібліятэку (прыходзьце чытаць!) 🔺папоўнілі запас мыючых сродкаў 🔺павіншавалі тортам даражэнькага Маляваныча 🔺раздрукавалі каляровыя дакументы 🔺замовілі эка-таксоўку ад parki ar minda Без вас гэта было б складана! Абдымаем🫶
إظهار الكل...
15🔥 3🐳 2🥰 1
Photo unavailableShow in Telegram
Эка-таксоўка ў «Кропцы» ♻️Даражэнькія, мы зноў замовілі эка-таксоўку ад parki ar minda. А гэта значыць, у вас ёсць магчымасць прынесці ў «Кропку» вашу чыстую і адсартаваную другасную сыравіну 26 чэрвеня з 18:00 да 21:00. ❗️Прымацоўваем інструкцыю па падрыхтоўцы другаснай сыравіны для эка-таксоўкі. Сыравіна, якая не адпавядае патрабаванням, прымацца не будзе!
إظهار الكل...
🔥 6🐳 5👍 1
Далучайцеся да анлайн-трансляцыі творчага вечара Аляксандра Ждановіча па спасылцы у 19:00!
إظهار الكل...
Join our Cloud HD Video Meeting

Zoom is the leader in modern enterprise video communications, with an easy, reliable cloud platform for video and audio conferencing, chat, and webinars across mobile, desktop, and room systems. Zoom Rooms is the original software-based conference room solution used around the world in board, conference, huddle, and training rooms, as well as executive offices and classrooms. Founded in 2011, Zoom helps businesses and organizations bring their teams together in a frictionless environment to get more done. Zoom is a publicly traded company headquartered in San Jose, CA.

7👍 4🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
3
اختر خطة مختلفة

تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.