cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Дом Творцаў

Ініцыятыва падтрымкі беларускіх творцаў у Варшаве. Рэабілітацыя і дапамога рэпрэсаваным. [email protected] Падтрымаць https://zrzutka.pl/ft8axy

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
371
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
+430 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Гурт Irdorath вярнуліся на сцэну амаль пасля 3-х гадовага перапынку! Першы канцэрт феерычна прайшоў у нямецкім горадзе Асендорфе, куды з усіх куткоў Германіі і іншых суседніх еўрапейскіх краін з'ехаліся самыя розныя слухачы. Мы вельмі радыя за нашых сяброў і зычым ім далейшых гастрольных поспехаў. Вельмі цешымся, што гэта вялікая праца над аднаўленнем, стварэннем новага матэрыялу і запіс песні "Зорамі" з аркестрам пачалася ў нас у Музычнай рэзідэнцыі ў Варшаве. На сёння гурт мае новую праграму, 2-х гадзіннае музычнае шоў з песень напісаных падчас турэмнага зняволення, новы прафесійны склад музыкаў і
إظهار الكل...
13👏 3👍 1🥰 1
Удзельнікі восьмай арт-рэзідэнцыі, беларусы і ўкраінка, паказалі свае працы ў Варшаве Цяпер арганізатары хочуць паказаць працы ў іншых краінах. https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3376145
إظهار الكل...
👍 3 2🔥 2
так, добра
إظهار الكل...
🤔 1
Запрашаем на спектакль! Торунь! Музычны праект, створаны па матывах песень і рытуалаў Палесся-тэрыторыі на мяжы Беларусі і Украіны. У тэксце выкарыстана замова – старажытны, знікаючы жанр народнай паэзіі Беларусі, якому здаўна прысвойваюць містычныя якасці. 3@mova – спроба аднаўлення архаічных традыцыяў, прысвойванне ім якасцяў, уласцівых сучаснай лічбавай рэальнасці. Стваральнікі імкнуцца праз гэты праэкт высветліць сваю сапраўдную ідэнтычнасць, сваю і гледача. “Мы – пакаленне, якое стаіць на скрыжаванні эпох. Мы карыстаемся капутарамі і мабільнымі тэлефонамі, і у той жа час мы чулі ад нашых дзядуль і бабуль старажытныя песні, паданні і фантыстычныя гісторыі з мінулых часоў. 3@mova – спроба аднаўлення і трансфармацыі вуснай народнай творчасці, пошук той формы фальклору, якая будзе цікавая нам, а можа і нашым дзецям. З дапамогай тэатральных, мастацкіх сродкаў мы ствараем містычную, фантастычную атмасферу старажытных абрадаў” - пішуць у эксплікацыі да праекту. Спектакль ідзе на беларускай мове і дыялектах Палесся, ён скіраваны адначасова і да беларускай, украінскай дыяспары і да польскага гледача. Стваральнікі: ● канцэпцыя, рэжысёр: Максім Шышко (рэжысёрскі дэбют) ● музыка: Мікіта Залатар ● у ролях: Андрэй Новік, Дар'я Новік, Марыя Пятровіч Працягласць 50 хв. Торунь, Камбінат культуры Купіць квіткі можна тут. ✅21 траўня ў 19:00
إظهار الكل...
👍 7
🎨🌟 Увага, сябры! 🌟🎨 Запрашаем наведаць нашу выставу, якая працуе да 10 траўня 🤍 У вас яшчэ есць час паглядзець на творы ўдзельнікаў 8 Мастацкай рэзідэнцыі. І гэта яшчэ не ўсё! Калі вы маеце магчымасць дапамагчы паказаць выставу ў вашым горадзе - пішыце нам у дырэкт і мы абмяркуем падрабязнасці. Фотаздымкі Dennis Yenmez Ośrodek Kultury Ochota OKO 📍ulica Grójecka 75, Варшава
إظهار الكل...
👍 6
☀️Гурт "Касары" і Сяржук Доўгушаў запрашаюць разам адсвяткаваць Вялікдзень у Варшаве! У праграме выступ гурта "Касары" і ўдзельнікаў "Школы валачобнікаў", супольныя спевы велікодных песень і праводзенне абраду. Апранайце народныя строі, прыносьце з сабой святочныя булкі, фарбаваныя яйкі і святочны настрой. 📆6.05/19:00 Chata Numinosum (3/5 Jazdów, Warszawa)
إظهار الكل...
👍 4👎 1
Заўтра, 3 мая незалежны тэатральны калектыў «BY TEATR» пакажа дакументальны спектакль «How are you?». КВІТКІ «How are you?» – гэта спектакль-вербацім, што расказвае рэальныя гісторыі людзей, якія апынуліся ва ўмовах вайны. Тут і гісторыі ўцекачоў з Кіева і Вінніцы, досвед эміграцыі ў Румыніі, Германіі, згадваюцца трагедыі Бучы і Марыупалю. Спектакль выконваецца на ўкраінскай, беларускай і рускай мовах з польскімі субтытрамі. 📆 Дата: 3 мая / 19:00 🏛️ Месца: Foksal 11, Warszawa, Музей вольнай Беларусі
إظهار الكل...
7👍 1
Важным момантам праграмы Мастацкай Рэзідэнцыі стала выстава прац мастакоў, якая будзе працаваць да 10 мая. Мы дзякуем Культурнаму цэнтру «Ochota» і дырэктару спадарыні Аліцыі Брудло за прадастаўленне доступу ў легендарную прастору OKO па адрасе вул. Górczewska 75. Мы хацелі б падзякаваць Барташу Мельчарку, спадару Роберту, спадару Вальдэмару за дапамогу ў афармленні выставы. Фотаздымкі Dennis Yenmez
إظهار الكل...
👍 4 4
🟣 Калі вы ў Варшаве: Анлайн-база мастакоў-мігрантаў migrart.waw.pl запрашае на #нетворкінг-сустрэчу Музей горада #Варшава разам з фондам Strefa Wolnosłowa запрашаюць на новую нетворкінг-сустрэчу, якая, у ідэале, можа выліцца ў будучае супрацоўніцтва паміж Музеем і мастакамі, што пераехалі ў Варшаву. ▫️Дзе: Rynek Starego Miasta 28 ▫️Калі: чацвер, 25 красавіка 19.00. У праграме сустрэчы: ⁃ Знаёмства з платформай Migrart, чым яна займаецца і як можна далучыцца да ініцыятывы. ⁃ Расповед пра магчымасці далучэння да дзейнасці Музея (напрыклад, шляхам стварэння/куратарства часовых выстаў або дэманстрацыі ўласных фільмаў у кінатэатры «Сірэна»). ⁃ Знаёмствы, абмен ідэямі і ўсім, што можа паспрыяць новым партнёрствам. 🧜‍♀️ + Экскурсія па пастаяннай выставе «Рэчы ў Варшаве». Мовы: EN, PL Удзел бясплатны. 🔗👉Зарэгістравацца. #Польшча #творцы #мастакі #арт #мастацтва #выстава #культменеджмент #культменеджары
إظهار الكل...
👍 2
Дарагія сябры! У пятніцу мы адкрылі выставу ўдзельнікаў Мастацкай Рэзідэнцыі, якая праходзіла ў Доме Творцаў у красавіку. 15 таланавітых мастакоў з Беларусі і Украіны, працавалі пад кіраўніцтвам праф. Віктара Гута і доктара Цэзара Качварскага. Фотаздымкі з вернісажа аўтарства Яўгена Малашкевіча. Мы хочам падзякаваць усім тым, хто прыйшоў і прыйдзе на нашу выставу, якая працуе да 10 траўня. 8 Мастацкая Рэзідэнцыя была арганізавана з дапамогай GMF, Axel Springer_Freedom Foundation Партнёр: Ośrodek Kultury Ochoty OKO Дзякуй и да сустрэчы!
إظهار الكل...
8👍 3