Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
الذهاب إلى القناة على Telegram
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot
إظهار المزيد1 813
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
-47 أيام
-1730 أيام
أرشيف المشاركات
Пакуль Ілан Маск абяцае, Кітай рэалізуе
Кітай паскарае разьвіцьцё нэўраінтэрфэйсаў, якія дазваляюць злучаць мазгі і кампутар. Асноўныя мэты – аднаўленьне рухаў у паралізаваных пацыентаў, кіраваньне пратэзамі сілаю думкі і перадача сыгналаў мазгоў у лічбавыя прылады.
Улады разглядаюць нэўраінтэрфэйсы як стратэгічную галіну будучыні поруч з ШI і хочуць заняць моцныя пазыцыі на пэрспэктыўным рынку.
Кітайскі канкурэнт амэрыканскага Neuralink ужо чыпаваў 50 чалавек, што ў тры разы больш, чым кампанія Ілана Маска. NeuroXess падтрымліваецца ўрадам КНР, а ягоная тэхналёгія лічыцца бясьпечнейшай: замест ужыўленьня чыпа ў мазгавую тканку ў Кітаі імплянтуюць на паверхню мазгоў спэцыяльную сетку. Пацыенты могуць працаваць з кампутарамі сілаю думкі, як дэманструецца на відэа.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Запрашаем на канал нашых партнэраў
“Палявая пошта” распавядае гісторыю Беларусі праз старыя паштоўкі, рэдкія фотаздымкі і цікавыя архіўныя матэрыялы. Гэта сапраўдная вандроўка ў мінулае: гарады, людзі, падзеі і штодзённае жыцьцё нашае краіны.
Падпішыцеся і адкрыйце для сябе сапраўдную старую Беларусь:
https://t.me/poshtabel
На новых станцыях менскага мэтро замест дарагога аздабленьня будзе бэтон і каляровае асьвятленьне
На гэтым тыдні стала вядома, што тры новыя станцыі Зеленалускае лініі плянуюць запусьціць у найбліжэйшую пяцігодку. Пра тое, як яны будуць выглядаць, расказалі ў “Мінскметрапраекце”.
“Прыменім асаблівыя рашэньні, якія раней не выкарыстоўвалі пры афармленьні такога роду аб’ектаў: архітэктурнае асьвятленьне і бэтон. Маем намер дасягнуць мастацкага эфэкту не праз аздабленьне, а праз танаваньне і архітэктурнае асьвятленьне. Пярэспа і Камароўская стануць блізкія паводле канструктыву, але розныя паводле дызайну. Так, першую аформім у блакітнай каляровай гаме — яе ўпрыгожаць сьвяцільні, якія будуць асацыявацца ў пасажыраў з воднай плыньню. Другая ж апранецца ў агнявыя тоны. Такім чынам, максымальна адыдзем ад упрыгажэнства, аддадзім перавагу архітэктурным прыёмам”,— распавёў першы намеснік дырэктара — галоўны інжынер «Мінскметрапраекта» Георгій Пратасаў. 🍪 Падтрымаць Tech Lead
Беларусь увайшла ў топ-20 краінаў паводле продажаў электрамабіляў
У 2025 годзе ў сьвеце было прададзена больш за 18 млн чыстых электрамабіляў. Іх доля ў глябальных продажах новых легкавых аўтамабіляў наблізілася да 20%. Цікава, што Беларусь паводле гэтага паказьніку ўваходзіць у топ-20 і апярэджвае многія разьвітыя краіны
Безумоўным лідарам паводле долі «электрычак» у агульных продажах новых аўто стала Нарвэгія — амаль 96%. У топ-5 таксама ўвайшлі: Данія — 68,5%, Ісьляндыя — 41,2%, Нідэрлянды — 40,2% і Мальта — 37,9%.
Сярод лідараў з доляю 25-37% таксама Вялікя Брытанія, Люксэмбург, Кітай, Бэльгія, Швэцыя і Фінляндыя.
Што да Беларусі, то ў нас доля чыстых электрамабіляў у продажах новых машын за 2025 год, паводле даных БАА, склала 23%. Гэта больш, чым у сярэднім па Эўразьвязе (17,4%), у ЗША (8%), і на ўзроўні такіх краін, як Аўстрыя, Швайцарыя і Партугалія.
Беларусь значна апярэджвае паводле гэтага паказьніку суседнія краіны. У Расіі, напрыклад, ён складае ўсяго 0,9%, у Польшчы і краінах Балтыі — каля 7%.
☃️ Падтрымаць Tech Lead
Ці смартфон адыходзіць у мінулае? Што адбываецца з нашым найлепшым сябрам?
Пачнём год з сьмелых прагнозаў найбліжэйшае будучыні. Тэхналягічная індустрыя ўваходзіць у фазу, калі смартфон перастае быць галоўным інтэрфэйсам паміж чалавекам і лічбавым сьветам. Гэты зрух усё часьцей фіксуюць і аналітыкі, і ўдзельнікі рынку. Напрыканцы 2025 году TechCrunch задаўся пытаньнем: калі тэлефон памірае, дык што прыходзіць яму на зьмену? Давайце разьбірацца. ⬇️
Што менавіта мяняецца?
Смартфоны амаль перасталі зьдзіўляць. Камэры, экраны і працэсары ўдасканальваюцца, але мадэль узаемадзеяньня застаецца ранейшай: экран, аплікацыі, ручны ўвод. На тле гэтага імкліва разьвіваецца штучны інтэлект, і ён кепска ўпісваецца ў лёгіку “адкрый аплікацыю → націсьні кнопку”.
Штучны інтэлект працуе інакш:
• ён разумее кантэкст;
• можа выконваць задачы цалкам, а не крок за крокам;
• не патрабуе сталае ўвагі да экрану.
Менавіта таму ўсё часьцей гучыць думка: будучыня інтэрфэйсаў — не экран, а голас, гук і кантэкст.
Новая кляса прыладаў 🤔
Праекты накшталт сакрэтнае AI-прылады ад Сэма Альтмана і Джоні Айва важныя ня формаю, а ідэяй. Гаворка ідзе не пра “новы смартфон”, а пра пэрсанальнага асыстэнта, які:
• працуе праз голас і гук;
• увесь час знаходзіцца побач;
• дапамагае без відавочнага запыту, а не па націску кнопак.
TechRadar прагназуе, што 2026 год можа стаць пунктам выхаду за межы смартфона — менавіта дзякуючы такім AI-арыентаваным прыладам.
Важнае ўдакладненьне: смартфон не памірае — ён губляе манаполію. Ідзецца, хутчэй, пра пераразьмеркаваньне роляў:
• частка функцыяў адыходзіць у навушнікі, гадзіньнікі і носныя прылады;
• частка — у фонавыя AI-агенты;
• смартфон застаецца экранам, але перастае быць цэнтрам прыняцьця рашэньняў.
Чаму менавіта цяпер?
Зрух стаў магчымы праз тры фактары:
1️⃣Штучны інтэлект навучыўся весьці дыялёг і разумець намеры, а ня толькі каманды.
2️⃣Карыстальнікі стаміліся ад перагружаных інтэрфэйсаў і соцень аплікацыяў.
3️⃣Апаратныя інавацыі запаволіліся, і індустрыі патрэбная новая крыніца росту.
Будучыня — ня ў новым гаджэце, а ў зьмене лёгікі ўзаемадзеяньня: пераходзе ад кіраваньня прыладамі да дэлегаваньня задач. Штучны інтэлект становіцца пасярэднікам паміж чалавекам і лічбавым сьветам, а экран — опцыяй, а не абавязковай умоваю.
Мы больш ня хочам інтэрфэйсаў. Мы хочам, каб за нас рабілі.
🥶 Падтрымаць Tech Lead
Малюнак да публікацыі мае ілюстрацыйны характар.
+3
Xiaomi прэзэнтавала свой найлепшы Electric Scooter 6 Max
Электраматор мае пікавую магутнасьць 1100 Вт, максымальная хуткасьць абмежаваная 25 км/г, запас ходу – 70 км.
Мадэль атрымала павялічаныя 12-цалевыя бяскамерныя колы, узмоцненую падвеску, дыскавыя тормазы з падтрымкаю E-ABS і адаптацыю пад патрабаваньні эўрапейскае сэртыфікацыі. Кошт у Кітаі складае $700.
🎩 Падтрымаць Tech Lead
+7
Цяпер мы больш дакладна можам пабачыць, як выглядалі вядомыя беларусы старажытнасьці
Беларус Юры Цароў з дапамогай штучнага інтэлекту аднавіў з гравюраў верагодныя абліччы гістарычных асобаў Беларусі. На ілюстрацыях: 1 — Альгерд, 2 — Барбара Радзівіл, 3 — Бона Сфорца, 4 — Міндоўг, 5 — Гедымін, 6 — Сьвідрыгайла, 7 — Вайшэлак, 8 — Вітаўт.
🏡 Падтрымаць Tech Lead
OpenAI запускае новы перакладчык на базе ChatGPT
Кампанія OpenAI запусьціла ўласны анлайн-перакладчык, створаны на базе штучнага інтэлекту ChatGPT. Новы сэрвіс падтрымлівае больш за 50 моваў (беларускае і ўкраінскае няма, ёсьць польская і расейская), аўтаматычна вызначае мову арыгіналу і дазваляе карыстальніку ўплываць на стыль перакладу — напрыклад, рабіць яго больш фармальным або спрошчаным.
Перакладчык працуе праз вэб-інтэрфэйс і даступны бясплатна без рэгістрацыі. У OpenAI адзначаюць, што праект накіраваны на канкурэнцыю з традыцыйнымі сэрвісамі перакладу, такімі як Google Translate.
🦌 Падтрымаць Tech Lead
Google дазволіў зьмяняць адрас пошты Gmail ва ўліковых запісах
Google пачаў укараняць функцыю зьмены Gmail-адрасу без страты акаўнту — пра гэта сьведчыць абноўлены пералік магчымасьцяў на старонцы падтрымкі кампаніі.
Карыстальнікі змогуць зьмяніць імя ў сваім адрасе @gmail.com. Пры гэтым на першапачатковы e-mail і далей будуць паступаць усе лісты, якія былі зьвязаныя са старым імем. Стары адрас стане дадатковым, а ўваходзіць у акаўнт карыстальнікі змогуць ужо з новым адрасам. Усе фота, дакумэнты і іншыя зьвесткі застануцца бязь зьменаў.
Пасьля зьмены адрасу карыстальнік ня зможа выдаліць новую пошту або стварыць яшчэ адну ў дамэне gmail.com цягам году. Зьмяніць імя для аднаго акаўнту можна ня больш за тры разы. Пры гэтым стары адрас назаўсёды застаецца за карыстальнікам — ніхто іншы ня зможа яго заняць.
📱 Падтрымаць Tech Lead
Хірургі ўпершыню вярнулі зрок сьляпому з дапамогаю біядрукаванай празарокі
Ізраільскія хірургі ўпершыню вярнулі зрок цалкам сьляпому пацыенту, перасадзіўшы яму 3D-надрукаваную рагавіцу з жывых чалавечых каморак. Імплянтат адразу прыжыўся і поўнасьцю аднавіў празрыстасьць і оптыку вока.
Тэхналёгія дазваляе з каморак аднае донарскае празарокі вырабляць да трохсот імплянтатаў, ліквідуючы глябальны дэфіцыт тканак і спрашчаючы доступ да апэрацый. Біяндрукаваная празарока паўтарае натуральную структуру, сумяшчальная са стандартнай хірургіяй і адкрывае шлях да маштабнага друку іншых чалавечых тканак.
👍 Падтрымаць Tech Lead
+3
Nike паказала красоўкі з маторам
Nike прэзэнтавала прататып Project Amplify — першы абутак брэнду з убудаванай сыстэмаю маторнае падтрымкі. Калі сказаць зусім проста — гэта як электраровар, толькі электраабутак. У падэшве схаваны матор, а сілкаваньне ідзе ад батарэі ў невялікім бранзалеце на назе.
Праект ужо пратэставаны больш як чатырма сотнямі ўдзельнікаў, якія прайшлі ў розных вэрсіях прылады 2,4 мільёна крокаў. Паводле Nike, прылада дапамагае ісьці ці бегчы лягчэй, асабліва ў гару. Людзі параўноўвалі адчуваньні з «пад’ёмам на эскалятары, які трошкі дапамагае», а некаторыя адзначалі, што бег (ці хада) пад гару з гэтай прыладай адчуваецца амаль як па роўнай дарозе.
Відаць, найбольш карыснай прылада будзе для аматараў хайкінгу, а таксама для старых людзей і тых, хто мае праблемы з здароўем.
Project Amplify — толькі адна частка вялікай трансфармацыі. Nike абвясьціла пра стварэньне новага «рухавіка інавацыяў», які аб’ядноўвае каманды інавацыяў і дызайну для брэндаў Nike, Jordan і Converse пад адным дахам. Мэта — хутчэй ствараць прарыўныя прадукты. Сярод першых плятформаў гэтага абноўленага падыходу — разам з Project Amplify — таксама нэўра-абутак Nike Mind, куртка Therma-FIT Air Milano і тэхналёгія Aero-FIT для адзеньня з палепшанай вэнтыляцыяй.
Так што чакаем часу, калі батарэйку трэба будзе зараджаць ня толькі ў тэлефоне, але і ў адзеньні.
👕 Падтрымаць Tech Lead
+3
Nike паказала красоўкі з маторам
Nike прэзэнтавала прататып Project Amplify — першы абутак брэнду з убудаванай сыстэмаю маторнае падтрымкі. Калі сказаць зусім проста — гэта як электраровар, толькі электраабутак. У падэшве схаваны матор, а сілкаваньне ідзе ад батарэі ў невялікім бранзалеце на назе.
Праект ужо пратэставаны больш як чатырма сотнямі ўдзельнікаў, якія прайшлі ў розных вэрсіях прылады 2,4 мільёна крокаў. Паводле Nike, прылада дапамагае ісьці ці бегчы лягчэй, асабліва ў гару. Людзі параўноўвалі адчуваньні з «пад’ёмам на эскалятары, які трошкі дапамагае», а некаторыя адзначалі, што бег (ці хада) пад гару з гэтай прыладай адчуваецца амаль як па роўнай дарозе.
Відаць, найбольш карыснай прылада будзе для аматараў хайкінгу, а таксама для старых людзей і тых, хто мае праблемы з здароўем.
Project Amplify — толькі адна частка вялікай трансфармацыі. Nike абвясьціла пра стварэньне новага «рухавіка інавацыяў», які аб’ядноўвае каманды інавацыяў і дызайну для брэндаў Nike, Jordan і Converse пад адным дахам. Мэта — хутчэй ствараць прарыўныя прадукты. Сярод першых плятформаў гэтага абноўленага падыходу — разам з Project Amplify — таксама нэўра-абутак Nike Mind, куртка Therma-FIT Air Milano і тэхналёгія Aero-FIT для адзеньня з палепшанай вэнтыляцыяй.
Так што чакаем часу, калі батарэйку трэба будзе зараджаць ня толькі ў тэлефоне, але і ў адзеньні.
👕 Падтрымаць Tech Lead
+3
Прэзэнтавалі канчатковую вэрсію месячнага карабля Starship
SpaceX прадставіла фінальную вэрсію пасадачнага модуля HLS, створанага для місіі Artemis III. Гермэтычны аб’ём карабля перавышае 600 м³ — гэта больш за палову жылое прасторы МКС. Унутры прадугледжаныя працоўныя і жылыя зоны, сыстэмы захоўваньня і лябараторныя адсекі, а таксама асобныя шлюзы для выхаду на паверхню Месяца.
Модуль разьлічаны на шматдзённае знаходжаньне экіпажу і абсталяваны сыстэмай дазапраўкі на арбіце, сонечнымі панэлямі і рухавікамі Raptor, прыстасаванымі да месячнага асяродзьдзя.
SpaceX завяршыла 49 этапаў падрыхтоўкі HLS, уключна з выпрабаваньнямі сыстэмаў жыцьцезабесьпячэньня і тэрмарэгуляцыі, і цяпер рыхтуецца да ключавых тэстаў па перапампоўцы паліва ў космасе перад першым палётам.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Ілан Маск запусьціў «Грокіпэдыю» — альтэрнатыву «Вікіпэдыі»
Мільярдэр Ілан Маск запусьціў новую анлайн-энцыкляпэдыю Grokipedia, распрацаваную яго кампаніяй xAI. Маск сьцвярджае, што яна павінна быць лепшай за «Вікіпэдыю», бо яе мэта — «праўда, толькі праўда і нічога, акрамя праўды».
Цяпер у «Грокіпэдыі» даступна больш за 800 тысяч англамоўных артыкулаў. Пры гэтым стартавая старонка выглядае як звычайны пошукавы радок, а афармленьне артыкулаў вельмі падобнае на «Вікіпэдыю». Сьцвярджаецца, што факты для артыкулаў правяраў распрацаваны xAI чат-бот Grok. Аднак гэта спрэчная ідэя, бо ШІ-боты часта бываюць заўважаныя за выдумляньнем ілжывых фактаў.
Нягледзячы на тое, што праект мае быць альтэрнатывай, частка яго кантэнту, відавочна, была скапіявана зь «Вікіпэдыі». На некаторых старонках ёсьць прыпіска, што матэрыял адаптаваны зь «Вікіпэдыі».
Хоць «Вікіпэдыя» дазваляе любому рэдагаваць артыкулы, у «Грокіпэдыі», імаверна, гэта немагчыма. Кнопка рэдагаваньня была знойдзена толькі на некалькіх старонках, але пры націсканьні на яе паказваецца толькі гісторыя правак без магчымасьці ўнесьці свае.
👍 Падтрымаць Tech Lead
OpenAI выпусьціла браўзэр Atlas, у якім ChatGPT убудаваны проста ў інтэрфэйс
Ён дапамагае шукаць тавары, рэзэрваваць гатэлі, адказваць на лісты і нават аднаўляць закрытыя ўкладкі па адным запыце. Atlas пабудаваны на рухавіку Chromium і мае ўсе асноўныя функцыі, у тым ліку мэнэджэр пароляў.
Галоўная адметнасьць — рэжым агента: ChatGPT можа выконваць дзеяньні на старонках, напрыклад, замаўляць ежу або параўноўваць цэны. Карыстальнік можа абмежаваць доступ ШІ да асобных сайтаў. Цяпер Atlas даступны бясплатна для macOS, а вэрсіі для Windows, Android і iOS зьявяцца пазьней.
📱 Падтрымаць Tech Lead
YouTube абнавіў відэаплэер: менш шуму, больш стылю
YouTube абнавіў інтэрфэйс свайго відэаплэера, зрабіўшы яго чысьцейшым і лаканічнейшым. Элемэнты кіраваньня атрымалі акруглыя формы і паўпразрыстыя панэлі, што нагадваюць liquid glass на iPhone з iOS 26. Зьмены ўжо паступова ўкараняюцца на мабільных прыладах, у вэб-вэрсіі і на тэлевізарах.
У некаторых відэа цяпер зьявіліся анімацыі пры націсканьні на кнопку «Падабаецца», а агульны стыль стаў бліжэйшы да сучаснага фірмовага дызайну YouTube з мяккім градыентам ад чырвонага да пурпурнага.
Кампанія паступова адыходзіць ад агрэсыўных колераў і візуальнага шуму, робячы акцэнт на мінімалізьме і зручнасьці.
📱 Падтрымаць Tech Lead
OpenAI запускае «забойцу сацсетак» — ChatGPT Pulse
Кампанія прэзэнтавала новую функцыю чат-бота Pulse, якая будзе фармаваць для карыстальнікаў пэрсаналізаваныя ранішнія дайджэсты. Функцыя пакуль даступная для падпісантаў ChatGPT Pro коштам $200 за месяц, але ў будучыні павінна стаць даступнай і больш шырокай аўдыторыі.
Сэрвіс будзе працаваць, пакуль чалавек сьпіць. Сыстэма зьбірае падборку зь пяці-дзесяці кароткіх зводак, якія можна прагледзець адразу пасьля абуджэньня. Чат-бот фармуе «карткі» з тэкстам і ілюстрацыямі, якія можна адкрыць для падрабязнае справаздачы ці ўдакладніць дэталі проста ў дыялёгу з ChatGPT.
Тэмы могуць быць як агульнымі — напрыклад, навіны, — так і пэрсаналізаванымі. Pulse выкарыстоўвае падключаныя сэрвісы кшталту Google Calendar і Gmail, каб скласьці расклад ці вылучыць важныя лісты, а таксама абапіраецца на памяць ChatGPT для ўліку інтарэсаў і перавагаў карыстальніка.
Асаблівасьцю прадукту зьяўляецца абмежаванасьць у часе: пасьля некалькіх картак Pulse завяршае падборку паведамленьнем «На сёньня ўсё». Гэта прынцыпова адрозьнівае сэрвіс ад бясконцае стужкі папулярных сацсетак. Такім чынам кампанія імкнецца замацаваць звычку пачынаць дзень менавіта з ChatGPT, а не з сацсетак ці навінавых аплікацый.
📱 Падтрымаць Tech Lead
OpenAI зьмяняе правілы: ChatGPT можа паведаміць бацькам ці нават выклікаць паліцыю
OpenAI абвясьціла новыя правілы для карыстаньня ChatGPT. Асноўная зьмена тычыцца падлеткаў: калі чат-бот заўважыць, што непаўналетні піша пра дэпрэсію ці суіцыдальныя думкі, ён будзе спрабаваць папярэдзіць бацькоў. Калі ж небясьпека будзе выглядаць сур’ёзнаю, ChatGPT можа зьвярнуцца ў паліцыю.
Апроч таго, кампанія абяцае ўзмацніць абарону прыватных даных: плянуецца шыфраваньне размоваў і абмежаваньне доступу супрацоўнікаў да асабістых перапісак. OpenAI падкрэсьлівае, што хоча надаць камунікацыі з штучным інтэлектам такі ж узровень канфідэнцыйнасьці, як у мэдыцынскай сфэры.
Гэтыя новаўвядзеньні ўжо выклікаюць дыскусіі, бо ўзьнікаюць пытаньні: дзе мяжа паміж клопатам пра бясьпеку і ўмяшаньнем у асабістае жыцьцё карыстальнікаў?
📱 Падтрымаць Tech Lead
Xiaomi выпусьціла пыласос Vacuum Cleaner P30 – звышлёгкі і тонкі аналяг Dyson PencilVac
Вага прылады складае 1,46 кг (супраць 1,8 кг у Dyson). Матор – 110000 аб./хв., магутнасьць усмоктваньня дасягае 22 кПа.
Пылазборнік – 200 мл, батарэя трымае 40 хвілінаў працы або 10 хвілінаў у турба-рэжыме, зарадка – праз USB-C. У камплекце ідзе насадка для мэблі і аўтамабіля. Кошт стартуе ад $165 (супраць $590 за Dyson PencilVac).
👍 Падтрымаць Tech Lead
+1
Meta прэзэнтавала першыя разумныя акуляры Ray-Ban з экранам, убудаваным у лінзу
Галоўнай падзеяй на канфэрэнцыі Meta Connect у Каліфорніі 17 верасьня сталі акуляры Meta Ray-Ban Display. У іх правую лінзу ўбудаваны малюсенькі экран, які адлюстроўвае апавяшчэньні, паведамленьні, званкі і аплікацыі, а таксама дазваляе працаваць з штучным інтэлектам.
Карыстальнікі змогуць кіраваць акулярамі праз бранзалет Neural Band, які разумее рухі рук. Таксама акулярамі можна кіраваць голасам.
Meta Ray-Ban Display паступяць у продаж у ЗША 30 верасьня і будуць каштаваць ад $799 (у кошт уваходзіць бранзалет Neural Band). Чакаецца, што ў пачатку 2026 года акуляры стануць даступныя ў Канадзе, Францыі, Італіі і Вялікай Брытаніі.
📱 Падтрымаць Tech Lead
