cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Экватар | Больш, чым геаграфія

Першы канал геаграфічнай супольнасці. Тут пра навіны, магчымасці, падарожжы, прыроду, навуку, экалогію і гумар

إظهار المزيد
بيلاروس13 057البيلاروسية239السفر
مشاركات الإعلانات
284
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
-17 أيام
-530 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Photo unavailableShow in Telegram
Вось гэта навіны😱 «Белавія» запускае суперпрома на квіткі: УСЕ ПА 24 ЕЎРА! Толькі сёння (17.01.2024) - квіткі па тарыфе «ПРОМА» за 24 € у адзін бок на ўсе прамыя рэгулярныя рэйсы Перыяд падарожжа: з 17.01.2024 па 24.03.2024. Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па маршруце туды-назад - 1 месяц. Тарыф OW (у адзін бок): 24€* Тарыф RT (туды-назад): 48€* Колькасць месцаў абмежавана! Набыць білеты можна толькі на сайце https://belavia.by/
إظهار الكل...
🔥 3🐳 3 1🥰 1🤔 1😍 1
Інтэр'ер Будслаўскага Касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі на фотаздымках ураджэнкі Будслава lizzaveta.gr. Звярніце ўвагу на унікальныя роспісы сценаў базілікі, выкананыя Казімірам Анташэўскім. Іх асаблівасць — «аб’ёмныя» выявы скульптур, калон, якія насамрэч цалкам плоскія. Такая тэхніка — грызайль — прадугледжвала выкарыстанне толькі аднаго колеру. Але пры гэтым вельмі добра перадавала аб'ём. Калі стаяць перад распісанай сцяной, то падаецца што гэта асобны алтар з вялікім унутраным вымярэннем. Выключна цікавая і прыгожая ілюзія 18 стагоддзя. Крыніца
إظهار الكل...
👍 7🥰 3
Photo unavailableShow in Telegram
Ці ведаеце вы, якія незвычайныя азёры знаходзяцца ў Нарачанскім краі? А што ў Будславе ёсць цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай і што ў вёсцы Пількаўшчына нарадзіўся славуты паэт Максім Танк? Яшчэ больш цікавага пра Мядзельскі раён вы знойдзеце у "Naračanščyna" Спасылка: https://t.me/naracanscyna
إظهار الكل...
👍 7👏 1
Прыгожосць!
إظهار الكل...
Photo unavailableShow in Telegram
🌎 Гарачыя навіны! Яшчэ адна краіна адмяняе візы для беларусаў Цяпер для беларусаў адкрытыя дзверы Нікарагуа на 90 дзён у годзе без неабходнасці ў візе. ✈️ Але патрапіць туды з Беларусі на простым рэйсе — гэта сапраўдная загадка Большасць маршрутаў уключаюць перасадкі праз ЗША ці Канаду, а таксама праз краіны, такія як Сальвадор, Панама, Коста-Рыка ці Мексіка. Але калі вы пражывеце дзесьці побач пералічыных краін, вам будзе цікавы артыкул аб Нікарагуа ад 34travel.me.
إظهار الكل...
😁 9🔥 2👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
Беларусь - краіна кантрастаў! Тэмпература паветра зараз ад +0,5°С на захадзе Брэсцкай вобласці да -18,5°С на паўночным ўсходзе Віцебскай вобласці.
إظهار الكل...
🗿 14🔥 5 1😁 1🌚 1
Photo unavailableShow in Telegram
Насельніцтва Зямлі за год вырасла на 66 млн чалавек. Цяпер на планеце пражывае 8 073 859 407 чалавек, паведаміў нямецкі фонд "Насельніцтва Зямлі" (DSW) сёння, 30 снежня. Хаця насельніцтва Зямнога шара расце і дасягнула па выніках 2023 года новага максімуму, тэмпы росту працягваюць запавольвацца. Хутчэй за ўсё насельніцтва Зямлі расло ў перыяд з 1965 па 1970 год, з тых часоў, паводле звестак ААН, адносныя тэмпы росту скараціліся амаль удвая. Гэтыя тэндэнцыі не аднолькавыя для розных рэгіёнаў. У Афрыцы, па дадзеных DSW, да 2080 году будзе пражываць 2,5 мільярда чалавек - у два разы больш, чым сёння.
إظهار الكل...
10
Photo unavailableShow in Telegram
2024 год прыйшоў у Беларусь! З Новым годам! Дзякуй, што застаецеся з намі!
إظهار الكل...
🥰 8 7👍 2🔥 1🎉 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Беларусь ідзе вулканічнае воблака з Ісландыі. Там пасля доўгіх і магутных землятрусаў прачнуўся вулкан Фаградальсф'ядль, размешчаны ў 30 км ад Рэйк'явіка. Cёння, 21 снежня, воблака дасягне паўднёвага захаду Беларусі. Паводле ацэнак экспертаў, яно не пашкодзіць паветранаму руху і бяспечнае для людзей.
إظهار الكل...
🗿 9👍 2 1🐳 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Кітаі адбыўся моцны землятрус. Больш за 100 чалавек загінулі У выніку землятрусу, які адбыўся ў кітайскіх правінцыях Гань-Су і Цінхай на паўночным захадзе краіны, загінула больш за сотню чалавек. Першыя штуршкі магнітудай 6,2 здарыліся 18 снежня а 23:59 паводле пекінскага часу. Геалагічная служба ЗША ацэньвае сілу землятрусу магнітудай 5,9. Эпіцэнтр быў у правінцыі Гань-Су – за 5 кіламетраў ад адміністрацыйнай мяжы з Цінхаем. Глыбіня эпіцэнтру – 10 кіламетраў. Ужо вядома пра як мінімум 116 ахвяраў землятрусу, больш за 300 чалавек атрымалі раненні. Як паведамляюць афіцыйныя кітайскія медыі, у зоне бедства пашкоджаныя лініі электраперадачы, не працуе сістэма водазабеспячэння, транспартная інфраструктура. У правінцыі Гань-Су пашкоджаныя 4782 дамы. Улады накіроўваюць у пацярпелыя правінцыі намёты, коўдры і харчы.
إظهار الكل...
🤯 7🕊 1