cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Беларусы Батумі ⚪️🔴⚪️ Белорусы Батуми: новости

Новости для беларусов в Батуми. Ответы на популярные вопросы: http://belbatumi.tilda.ws/ Бот обратной связи: @BatumiBelarusBot Чат канала: @belarusbatumichat Беларусы Тбилиси: @belarustbilisi Жыве Беларусь!

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
650
المشتركون
-124 ساعات
+27 أيام
-530 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Журналістка шукае беларусаў Грузіі, якіх закрануў закон аб немагчымасці атрымання пашпартоў і важных дакументаў праз амбасаду Беларусі. Калі вы распавядзеце свае гісторыі, зробіце карысную справу: замежнікі лепей зразумеюць праблемы беларускіх эмігрантаў. Тэкст мусіць выйсці для Эстонскага delfi. Імі герояў могуць быць змененыя па жаданні. Жадаючым трэба пакінуць кантакты праз форму https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScdVHownXtV7ZCCKnU6gdDrY4XzK0k5uzwmyDqdnBjj_6fwxw/viewform?usp=sf_link і яна з вамі звяжыцца
إظهار الكل...
👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
Прывітаньне, сябры! У гэтую пятніцу запрашаем наведаць сьвяточную імпрэзу, што пройдзе ў Батумі ў межах Сусьветных дзён беларускае культуры. 📆 5 ліпеня (пятніца) ⏰ 17:00 — адчыняем дзьверы, пачатак кірмашу майстроў 19:00 — старт імпрэзы 🏠 кавярня “Магнолія” на Батумскім бульвары (паміж Каланадай і Летнім тэатрам) Купальскі перыяд — час мясцовым беларусам чарговы раз прэзентаваць жыхарам і гасьцям Батумі прыгажосьць, неўміручасьць і веліч нашае культуры, мовы, гісторыі ды традыцый; таксама Купальле ў Батумі — заўжды ладна й весела праведзены час, новыя знаёмствы і ўзаемападтрымка. ✅Беларускія напоі ды стравы ✅Майстар-класы па традыцыйнае культуры ✅Выступы танцавальных і музычных гуртоў ды выканаўцаў ✅Выступы і прэзентацыі літаратараў ✅Кірмаш рамесьніцкіх вырабаў ✅Танцы, карагоды, конкурсы ✅Беларускае караоке ✅Збор дабрачынных данатаў Запрашаем далучацца ўсіх, хто носіць Радзіму ў сэрцы, і нават на чужыне не зьбіраецца губляць беларускую ідэнтычнасьць. Да сустрэчы!
إظهار الكل...
17👍 2🤮 1
Вітаем шаноўнае спадарства! Шукаем майстроў на кірмаш, прысвечаны Тыдню Беларускай культуры, які будзе пачынацца ў гэтую пятніцу 05.07 Пра ўмовы ўдзелу запытайцеся ў асабістыя паведамленні ці у @Amialeshka Дзякуй!
إظهار الكل...
👍 6💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
Маляваныч запрашае на развітальную сустрэчу! Літаратурна-тэатральная вечарына «Ён уляцеў, але абяцаў вярнуцца!». Актор Алесь Ждановіч пачытае вершы, свае новыя казкі, раскажа пра свае дзяцінства і творчы шлях, падзеліцца сваімі планамі. Серада, 3 ліпеня 20.00 Аксяродак, Парнаваза, 60
إظهار الكل...
7👍 6💩 2
Photo unavailableShow in Telegram
Літаратурны Аксяродак Запрашаем на сустрэчу з Вандай Марцінш душ Рэйш, паэткай і перакладчыцай з Вільні. Размаўляць будзем і пра паэзію, трохмоўную кнігу вершаў “Маланкі над Вільняй”, і пра пераклад кнігі Далі Грынкявічутэ “Літоўцы ля мора Лапцевых”. Беларусы так і не асэнвасалі досвед дэпартацыі ў глыбіню Расеі, то больш цікава пачуць досвед суседзяў. 1 ліпеня, панядзелак 19.00 Аксяродак, Парнаваза, 60 Данат па жаданні
إظهار الكل...
👍 6👎 1💩 1
Repost from N/a
Photo unavailableShow in Telegram
❗️«Чым Канстытуцыя Сакартвэла дапамагае беларус_кам?» Запрашаем беларусак / беларусаў і прадстаўнікоў беларускіх СМІ і НДА на прэзентацыю анімацыйнага фільма і беларускага комікса, а таксама на абмеркаванне тэмы рэалізацыі нашых правоў. Якія правы маюць беларусы і беларускі ў Сакартвэла па Канстытуцыі? Ці дастаткова забароны ў законе для абмежавання нашых правоў і пры чым тут Канстытуцыя? Ці маем мы права на беларускую культуру і мову па Канстытуцыі Грузіі? Спікер: праваабаронца Раман Кісляк Удзел вольны. Усім наведвальнікам комікс у падарунак! 📆 25 чэрвеня, аўторак ⏰ 19.00 🏠 Дзе: Медыя Хаб, Батумі, Парнаваза Мэпэ, 67
إظهار الكل...
👍 5 2🤮 1
Photo unavailableShow in Telegram
Ці верыце вы ў Казкі? Ці лічыце, што мары здзяйсняюцца? Ці любіце вы адпачынак і добрую кампанію? Ці, можа, вы даўно марылі пачаць размаўляць на беларускай, але не маглі знайсці кампанію? Калі нешта з гэтага пра вас, то запрашаем падлеткаў, дарослых і іх дзяцей ў Беларускамоўны аздарараўленчы летнік на моры "Злёткі"!!! А ведаеце да чаго тут Казкі? Бо разам з намі будзе актор і казачнік Маляваныч (Аляксандр Ждановіч). У праграме: два разы на дзень пляж з магнітнымі пяскамі, акторскае майстэрства і развіццё крэатыўнасці з Маляванычам, майстар-класы і лекцыі, беларускія кінапаказы і розныя гульні. А таксама святкаванне Купалля па старым каляндары. Не здарма ж Янка Купала сабе такі псеўданім узяў Дзе: гатэль Ніка, Урэкі, Грузія. Размяшчэнне ад 2 да 5 чалавек у пакоі. Трохразовае харчаванне, перакусы. Калі: 1-10 ліпеня 2024 года Колькі: 1100 лары з чалавека. Ёсць зніжкі Традыцыйна будуць беларусы з Еўразвязу. Поўная інфармацыйная падтрымка Падрабязнасці і запіс у ТГ @aksiarodak_aksana Ватсап +995599635195
إظهار الكل...
8👍 2💩 1🤗 1
Photo unavailableShow in Telegram
А сапраўднае Купалле ў Батумі будзе! Ноч з 22 на 23 чэрвеня (з суботы на нядзелю) З беларускай этнографкай, кандыдаткай навук, паходам ў лес па зёлкі, адмысловымі Купальскімі спевамі, танцамі і гульнямі, пошукам Папараць-Кветкі і гісторыяй, адкуль прыйшла легенда, стварэннем Купальскай брамы, пляцем вянкі і пускаем па рэчцы, а таксама балота, купанне ды іншыя забавы!  начоўкай альбо ў намёце (са сваім намётам бясплатна), альбо на базе адпачынку ва Ўрэкі (кошт 30 лары з чалавека), можна застацца на ўсе выходныя з вечара пятніцы па раніцу панядзелка. Можна заказаць комплекснае трохразовае харчаванне, 30 лары на дзень з чалавека. Ваш унёсак: 20 лары дарослыя і падлеткі 12+ 10 лары дзеці 5-12 год Бясплатна дзеці 0-5 год і дарослыя 70+ Даезд маршруткай 55 на Урэкі. 7 лары. Можна браць намёты. Пры патрэбе ёсць дамова з базай https://forms.gle/FeykrKkvWYGkpqJ5A Запіс на Купалле
إظهار الكل...
👍 3 3🤡 1
​​🌍 Міжнародны дзень бежанцаў Сёння, 20 чэрвеня, адзначаецца Міжнародны дзень бежанцаў. Гэта асаблівы дзень, калі мы ўшаноўваем смеласць, сілу і вынослівасць мільёнаў людзей, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы. Яшчэ чатыры гады таму было б складана паверыць, што выраз «уцекач з Беларусі» стане для нас настолькі звыклым. І гэта «новая нармальнасць» пужае. Сотні тысяч беларусаў былі вымушаны зʼехаць са сваёй радзімы з-за палітычных рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека. Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, нашы суайчыннікі не здаюцца і працягваюць змагацца за справядлівасць. З 2020 г. праз Цэнтр беларускай салідарнасці прайшлі дзясяткі тысяч беларусаў і ўкраінцаў. Калі вам ці вашым блізкім патрэбна дапамога, ведайце – мы зробім усё магчымае, каб падтрымаць вас. У нас вы можаце атрымаць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі, аддаць свайго жэўжыка ў школу дадатковай адукацыі, атрымаць кансультацыю па адкрыцці сваёй дабрачыннай арганізацыі альбо набыць беларускія кнігі і сімволіку. Маем надзею, што выраз «уцекачы з Беларусі і Украіны» выйдзе з нашага ўжытку, а вайна і рэпрэсіі застануцца толькі чорнай старонкай нашай гісторыі. А пакуль у вас ёсць мы, і мы вас не пакінем сам насам з вашымі праблемамі. Фота: Белсат
إظهار الكل...

💔 12 2😁 1
​​🌍 Міжнародны дзень бежанцаў Сёння, 20 чэрвеня, адзначаецца Міжнародны дзень бежанцаў. Гэта асаблівы дзень, калі мы ўшаноўваем смеласць, сілу і вынослівасць мільёнаў людзей, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы. Яшчэ чатыры гады таму было б складана паверыць, што выраз «уцекач з Беларусі» стане для нас настолькі звыклым. І гэта «новая нармальнасць» пужае. Сотні тысяч беларусаў былі вымушаны зʼехаць са сваёй радзімы з-за палітычных рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека. Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, нашы суайчыннікі не здаюцца і працягваюць змагацца за справядлівасць. З 2020 г. праз Цэнтр беларускай салідарнасці прайшлі дзясяткі тысяч беларусаў і ўкраінцаў. Калі вам ці вашым блізкім патрэбна дапамога, ведайце – мы зробім усё магчымае, каб падтрымаць вас. У нас вы можаце атрымаць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі, аддаць свайго жэўжыка ў школу дадатковай адукацыі, атрымаць кансультацыю па адкрыцці сваёй дабрачыннай арганізацыі альбо набыць беларускія кнігі і сімволіку. Маем надзею, што выраз «уцекачы з Беларусі і Украіны» выйдзе з нашага ўжытку, а вайна і рэпрэсіі застануцца толькі чорнай старонкай нашай гісторыі. А пакуль у вас ёсць мы, і мы вас не пакінем сам насам з вашымі праблемамі. Фота: Белсат
إظهار الكل...

اختر خطة مختلفة

تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.