ar
Feedback
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ

ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ

الذهاب إلى القناة على Telegram

Сусветная літаратура і Беларусь CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic

إظهار المزيد
622
المشتركون
-124 ساعات
-27 أيام
-830 أيام
أرشيف المشاركات
+1
⚡️ Андрэй Хадановіч разам з «Годна» запускае аўтарскі курс «Таварыства жывых паэтаў і паэтак» Гэта курс пра беларускую паэзію ў шырокім сусветным кантэксце: пра творчыя ўплывы і «паралельныя» адкрыцці, пра пераклад і містыфікацыі, пра тое, як вершы робяцца песнямі, а паэзія — мовай пратэсту, супраціву і салідарнасці. 📚 У праграме — 10 анлайн-заняткаў: ад Багдановіча, Купалы, Коласа і Міцкевіча да Кульбака, Куляшова, Разанава і Барадуліна, а таксама жаночай лірыкі, рок-паэзіі і тэкстаў 2020-х. 📆 Старт: 13 траўня 💻 Фармат: анлайн 🎟 Кошт: 59 еўра (менш за 6 еўра за лекцыю) 👉 Далучайцеся па спасылцы: https://lepsh.school/hadanovich

🎂🎉 13 лютага — дзень народзінаў паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча Шчыра віншуем аўтара нашага YouTube-канала і сардэчн
🎂🎉 13 лютага — дзень народзінаў паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча Шчыра віншуем аўтара нашага YouTube-канала і сардэчна зычым новых радкоў, якія будуць знаходзіць сваіх чытачоў, перакладаў, што адкрываюць межы, сцэнаў, дзе гучыць жывое беларускае слова. Няхай кожны верш будзе крокам да святла і сонца 💛 Традыцыйна пабачыцца з Андрэем Хадановічам і павіншаваць яго асабіста можна на Міжнародным паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова ў Варшаве ў Музеі вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11). Праграма мерапрыемстваў з удзелам Андрэя Хадановіча: ✅ 14 лютага, субота. 18:30 - 19:30 Творчы вечар і паэтычныя чытанні Крыстыны Дамброўскай. Мадэратар — Андрэй Хадановіч. ✅ 14 лютага, субота. 19:30 - 21:30 Ноч паэзіі: паэтычныя чытанні беларускіх паэтаў і гасцей фестывалю. Мадэруюць Дар’я Бялькевіч і Андрэй Хадановіч. Музычная імправізацыя Уладзя Лянкевіча і Рамана Жарабцова. ✅ 15 лютага, нядзеля. 20:20 - 22:00 Паэтычны батл выпускнікоў і навучэнцаў Школы маладога пісьменніка. Мадэруе Андрэй Хадановіч.

Сёння пайшоў з жыцця вядомы беларускі выдавец і паэт Раман Цымбераў 🥀 Некалькі дзён таму яму раптоўна стала кепска, з’явіліс
Сёння пайшоў з жыцця вядомы беларускі выдавец і паэт Раман Цымбераў 🥀 Некалькі дзён таму яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі, потым здарыўся інсульт. Рамана перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі. Яму было ўсяго 44 гады. Цымбераў выдаваў зборнікі серыі "Паэты планеты", кнігі Евы Вежнавец, Вінцэся Мудрова, Сяргея Лескеця і іншых выбітных беларускіх аўтарак і аўтараў. Пры жыцці выйшла чатыры зборнікі паэзіі Цымберава: "Мышыны кароль" (2006), "Гісторыя хваробы" (2011), "Трэці сшытак" (2017), "На улицах Вавилона. Куретская стража" (2021). А Вечнасць чакае яшчэ за парогам, Анёлы скажуць: Цябе чакалі! Яны недзе тут, за бліжэйшым рогам, У невялічкім душ вечных шпіталі. Светлая памяць 🕯

23 студзеня 1905 года нарадзіўся Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі 🌟 Да дня народзінаў вялікага польскага паэта ў часопісе “Таў
23 студзеня 1905 года нарадзіўся Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі 🌟 Да дня народзінаў вялікага польскага паэта ў часопісе “Таўбін“ пабачыла свет падборка перакладаў Андрэя Хадановіча. Чытаць можна тут: 👉 https://taubinpoetry.com/translations-be/fata-margana/ 📕 Добрыя навіны! Андрэй Хадановіч рыхтуе новую кнігу з вершамі Гальчыньскага па-беларуску пад назвай “Вуліца шарлатанаў”. Пра маю паэзію Мая паэзія – калі ўгары ўзыходзіць месяц, калі суніцаў хопіць у бары на цэлы месяц. Калі няма дзяўчатак і жанчын – і сон красуе, адно цвыркун у пройме між цаглін імправізуе. Мая паэзія – звычайны цуд, калі ў сутоньні заснуў старэнькі кот, нагрэўшы кут на падваконьні.

8 гадоў без Міхала Анемпадыстава 🕯 Прысутнасць Анемпадыстава ў беларускай культуры — гэта густ, мера і адказнасць за кожны з
8 гадоў без Міхала Анемпадыстава 🕯 Прысутнасць Анемпадыстава ў беларускай культуры — гэта густ, мера і адказнасць за кожны знак. Ён памёр ад інсульту ў 2018 годзе ва ўзросце 53 гадоў. Памяці вялікага творцы была заснавана прэмія Анемпадыстава, якая ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку года. Роўна тры гады таму на канале CHADANOVIČ выйшла важная лекцыя пра Міхала Анемпадыстава і кнігу "Простыя словы". Глядзіце па спасылцы: 👉 https://youtu.be/Yok_VIHa6OU Эсэ Андрэя Хадановіча пра геніяльнасць і “мінімалістычную” паэтыку Міхала Анемпадыстава: 👉 https://budzma.org/news/vyersh-tydnya-mikhal-anyempadystaw-ultima-thule.html

✨ Творчы вечар Андрэя Хадановіча ў Гданьску — “Кантрабанда надзеі“ 23 студзеня ў Гданьску адбудзецца літаратурная сустрэча з
✨ Творчы вечар Андрэя Хадановіча ў Гданьску — “Кантрабанда надзеі“ 23 студзеня ў Гданьску адбудзецца літаратурная сустрэча з Андрэем Хадановічам. Гэта будзе вечар, дзе паэзія гучыць як жэст падтрымкі і ўнутранай свабоды, бо слова не ведае забаронаў. Яно ўмее прабірацца праз страх, цішыню і муры. У праграме: — старыя і зусім новыя вершы — пераклады польскай паэзіі як жывы культурны дыялог — размова з аўтарам і пытанні ад публікі — прэзентацыя кніг “На беразе Волі“ і “Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры“. 📍 Filia Gdańska, ul. Mariacka 43 📅 23 студзеня 🕠 17:30 👉 Падрабязнасці і рэгістрацыя: https://wbpg.org.pl/wydarzenia/przemyt-nadziei-wieczor-autorski-andreja-chadanowicza/ Далучайцеся — будзе жывая паэзія, шчырасць і добры настрой 🌿

217 гадоў таму нарадзіўся выбітны амерыканскі паэт, празаік і эсэіст Эдгар По 🌟 🐦‍⬛ Аўтар, які навучыў літаратуру слухаць ц
217 гадоў таму нарадзіўся выбітны амерыканскі паэт, празаік і эсэіст Эдгар По 🌟 🐦‍⬛ Аўтар, які навучыў літаратуру слухаць цемру і маўчанне. По пісаў пра смерць і бездань, але насамрэч пра чалавека і яго ўнутраныя цені, таму яго неймаверныя творы будуць заўжды актуальныя. На карцінцы — ўрывак пераклада знакамітага “Крумкача“ ад Андрэя Хадановіча. Верш цалкам і выпуск пра Эдгара По па спасылцы: ↪️ https://www.youtube.com/watch?v=tjs18XgEV5s

Андрэй Хадановіч у жывым эфіры шоу “Звычайны вечар“ ✨ Далучайцеся сёння, 17 студзеня, а 20-й па Менску: 👉 https://youtube.co
Андрэй Хадановіч у жывым эфіры шоу “Звычайны вечар“ ✨ Далучайцеся сёння, 17 студзеня, а 20-й па Менску: 👉 https://youtube.com/live/qGk_tAGJ2iY

📚 22 студзеня ў Гданьску адбудзецца прэзентацыя анталогіі “Літаратура ў выгнанні“ — сустрэча з аўтарамі і аўтаркамі, чые гал
📚 22 студзеня ў Гданьску адбудзецца прэзентацыя анталогіі “Літаратура ў выгнанні“ — сустрэча з аўтарамі і аўтаркамі, чые галасы гучаць насуперак рэпрэсіям, цэнзуры і вымушанай эміграцыі. Анталогія аб’яднала тэксты пісьменнікаў і пісьменніц, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы ў межах праграмы Міжнароднай сеткі гарадоў-прытулкаў (ICORN). Сярод іх — і Андрэй Хадановіч. Падчас сустрэчы прагучаць вершы і фрагменты тэкстаў у арыгінале, а таксама адбудзецца размова пра досвед выгнання, адказнасць слова і ролю літаратуры ў свеце, дзе свабода выказвання часта апынаецца пад пагрозай. Мадэраваць дыскусію будзе вядомая польская перакладчыца Юстына Чахоўска. 📆 22 студзеня, 18:00 PL 📍 Długa 35, 80-827 Gdansk Падрабязнасці тут: 👉 https://fb.me/e/7WPTn8gRh

⚡️ У часопісе “Таўбін“ выйшла нізка вершаў польскай паэткі Анны Свіршчыньскай у перакладзе Андрэя Хадановіча Чытаць можна па
⚡️ У часопісе “Таўбін“ выйшла нізка вершаў польскай паэткі Анны Свіршчыньскай у перакладзе Андрэя Хадановіча Чытаць можна па спасылцы: 👉 https://taubinpoetry.com/translations-be/bunt/

Сёння, 9 студзеня, свой дзень народзінаў святкуе беларуская пісьменніца Святлана Курс 🎉 Пад псеўданімам Евы Вежнавец у свет
Сёння, 9 студзеня, свой дзень народзінаў святкуе беларуская пісьменніца Святлана Курс 🎉 Пад псеўданімам Евы Вежнавец у свет выйшлі дзве кнігі аўтаркі — “Шлях дробнай сволачы“ і “Па што ідзеш, воўча?“. Апошняя з іх была адзначаная прэміяй Ежы Гедройця як найлепшая кніга прозы на беларускай мове 2020 года. 💛 Шчыра віншуем спадарыню Святлану і зычым сіл, здароўя і натхнення на новыя творы, якія так мараць прачытаць шматлікія беларускі і беларусы. Аналіз твора “Па што ідзеш, воўча?“ на канале CHADANOVIČ: 👉 https://youtu.be/VSQ1r4kVjjA Лекцыя Андрэя Хадановіча пра выбітную аўтарку ў цыкле "Доўгая дарога дадому": ↪️ https://www.youtube.com/watch?v=l2OAy77Wq5Q

Гэта апошні выпуск на канале «Загляне сонца» з Мікітам Мелказёравым Мікіта, вялікі дзякуй за тваю асветніцкую працу! Праект п
Гэта апошні выпуск на канале «Загляне сонца» з Мікітам Мелказёравым Мікіта, вялікі дзякуй за тваю асветніцкую працу! Праект пакуль становіцца на паўзу. Нам таксама трэба час, каб прыйсці ў сябе і зразумець, што рабіць далей. А пакуль калі прапусцілі нейкія выпускі – паглядзіце, калі ласка. Тут шмат цікавага кантэнту, які дапаможа працягнуць беларусець разам ❤️‍🩹 Каманда канала «Загляне сонца»

✨ Андрэй Хадановіч віншуе са святам Трох Каралёў і таксама перадае святочнае прывітанне тым, хто святкуе Каляды па ўсходнім к
✨ Андрэй Хадановіч віншуе са святам Трох Каралёў і таксама перадае святочнае прывітанне тым, хто святкуе Каляды па ўсходнім календары, — перакладам правансальскай калядкі. Гэтая песня пісалася на замову творцы, які сёння знаходзіцца за кратамі. Чакаем на волі, каб разам праспяваць святочную кампазіцыю 🎶

А вось вам, сябры і сяброўкі, разам зь віншаваньнямі, файны навагодні вершык, які паспрабаваў перакласьці. Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі Хто прыдумаў ялінкі Мае даражэнькія дзеці, быў некалі час на сьвеце, калі не было аніводнай ялінкі,b і дзяцел ірваў на сабе з гора пёркі, і плакалі горка ў лесе вавёркі, хвасты ўздымаючы, нібы камінкі. Той час быў цяжкі невераемна, бо толькі ўявіце, як непрыемна безь яліначкі на Куцьцю! І дзеткі плакалі ў хаце на сьвяты, а ў лесе енчылі зьвераняты: “Дайце яінку, яінку хацю!” Але ў адказ ім – ні слова, ні руху. Ажно сава набралася духу: “Так быць ня можа! Вастрыце косы! Я тут з таварышкамі трыма паўстаньне ўздыму, бо ялінак няма, ёсьць толькі мак і сушаныя абрыкосы”. І сапраўды: хоць бачылі Зорку, але не зіхцела нічога ў падворку, і нават ня мроіў у гэткай бядзе ніхто пра зялёную жырандолю, і наракалі людзі на долю, бо ні ялінкі ня зьзяла нідзе. Але ў хацінцы на ножках савіных жыў той, хто выратаваць павінны іх, меў том залаты зь зялёным пяром. Ён крыкнуў: “Чакайце, добрыя людзі! Зараз зраблю так, што сумна ня будзе, будзе вам цуд са сьвятлом і дабром!” Ну і зірніце: зь першага слова там, дзе бязь лісьця стаяла дуброва, хвоя зялёная ўзімку і летам! Бо ў словах паэтаў прыемныя чары, якія спаўняюць таемныя мары. (А той чалавек быў якраз паэтам.) Ён ведаў, як сьвечкі запальваць уночы, як лялькам з гузікаў робяцца вочы (бо ўважліва слухаў мае парады), як майстраваць караблі папяровыя ды напісаць неймаверныя словы і музыку, што загучаць на Каляды. Ён паказаў усе фокусы тыя, – так, мае срэбныя, так, залатыя! – як абуджаецца ўсьмешка на твары, як распускаюцца ўверх фаервэркі, полымем сьвечак як зьзяюць люстэркі, бы чарадзейскія акуляры. Зараз вам, хлопчыкі і дзяўчынкі ведама ўжо, хто прыдумаў ялінкі? Ці разабраліся ў гэтым? Хорам усе: “ЗАЛАТЫ ЧАЛАВЕК, ШТО НА САВІНЫХ НОЖКАХ ЖЫВЕ, БЫЎ, ЁСЬЦЬ І БУДЗЕ ПАЭТАМ!” Вось жа, затанчыць сьнег навагодні – ты не забудзь, павіншуй найлагодней пана таго, што пануе над вершамі, ліст напішы на лісточку канвалі, а мы тэлеграмаю павіншавалі, бо моцна любім і згадваем першымі. 1948

З Новым годам 🎄 Хай кожны дзень новага года прыносіць нам спакой і цеплыню. Верым, што ўсе мы — тыя, хто за кратамі, у выгна
З Новым годам 🎄 Хай кожны дзень новага года прыносіць нам спакой і цеплыню. Верым, што ўсе мы — тыя, хто за кратамі, у выгнанні і ўнутры краіны — абавязкова сустрэнемся без муроў і страху, пад адкрытым небам і з ясным сонцам над галавой. Новы год нагадвае: надзея жыве, а цуд пачынаецца з веры ✨ ☀️ Нясем сонца, неба і беларускае слова з сабой.

Няхай усе палітвязні ў 2026 годзе зменяць турэмныя краты на абдымкі родных 🫂 📝 Чытаем навагодні верш Андрэя Хадановіча — пр
Няхай усе палітвязні ў 2026 годзе зменяць турэмныя краты на абдымкі родных 🫂 📝 Чытаем навагодні верш Андрэя Хадановіча — пра чаканне, разлуку і надзею.

✨ Анлайн-сустрэча “Кантрабанда надзеі“ з Андрэем Хадановічам у межах Форума ВБЎ ужо сёння У пераднавагодні вечар хочацца крых
✨ Анлайн-сустрэча “Кантрабанда надзеі“ з Андрэем Хадановічам у межах Форума ВБЎ ужо сёння У пераднавагодні вечар хочацца крыху запаволіцца і пабыць разам. Таму запрашаем правесці гэты час з сэнсам, добрымі песнямі і вершамі. Гэта размова для тых, каму важныя словы, што падтрымліваюць, і думкі, якія даюць апору. Для тых, хто хоча завяршыць год не ў мітусні, а ў жывой, шчырай і спакойнай атмасферы. 📝 Рэгістрацыя абавязковая: https://volny-uni.eu/rehistratsyia-na-tvorchuju-sustrechu-z-andreem-khadanovicham 📆 Дата: 29 снежня ⏰ Час: 18:00 Далучайцеся — сустрэнем надыход новага года з думкай і надзеяй.

⚡️ У часопісе “Таўбін“ выйшла новая падборка калядных і не толькі вершаў украінскага паэта Сяргія Жадана ў перакладзе Андрэя
⚡️ У часопісе “Таўбін“ выйшла новая падборка калядных і не толькі вершаў украінскага паэта Сяргія Жадана ў перакладзе Андрэя Хадановіча. Чытаць можна па спасылцы: 👉 https://taubinpoetry.com/translations-be/veryc-u-toe-chago-ne-isnue-bo-isnue-usjo Выпуск пра Сяргія Жадана на канале CHADANOVIČ: 👉 https://www.youtube.com/watch?v=IwZPJ_FCKRQ&t=145s

+1
📽 На канале “Прастора польскай культуры“ выйшаў беларускамоўны фільм пра слыннага польскага паэта Антонія Сланімскага. Стужка спалучае аповед пра жыццё і творчасць Антонія Сланімскага з прэзентацыяй яго паэзіі ў беларускіх перакладах у выкананні Андрэя Хадановіча. Тут прыводзім верш Сланімскага “Дзве айчыны“. У год выхаду тэксту, у 1938-м, паэта паспрабавалі збіць за тое, што Сланімскі бачыў свой край не “Польшчай для палякаў“, а шматкультурнай прасторай талерантнасці, адкрытай для ўсіх — габрэяў, украінцаў, беларусаў і іншых народаў. Глядзіце фільм па спасылцы: ↪️ https://www.facebook.com/reel/1654740672177809

227 гадоў таму нарадзіўся Адам Міцкевіч 🌟 Адам Міцкевіч — адна з ключавых постацяў літаратуры Усходняй Еўропы і паэт, які аб
227 гадоў таму нарадзіўся Адам Міцкевіч 🌟 Адам Міцкевіч — адна з ключавых постацяў літаратуры Усходняй Еўропы і паэт, які аб’ядноўвае культурную прастору беларусаў, літоўцаў і палякаў. Яго тэксты — пра гісторыю і міф, пра волю і годнасць, пра паразы, што не знішчаюць надзею. Аўтар ведаў, што такое няўдалыя паўстанні, выгнанне і жыццё ў эміграцыі, але менавіта з гэтага досведу нараджаліся словы, якія вучаць не здавацца і думаць пра будучую перамогу. Выпуск пра Адама Міцкевіча і спадчыну творцы, якая адгукаецца ў сучасным свеце, тут: 👉 https://youtu.be/bg1XAnMc-9M