Прадстаўніцтва па замежных справах
Прадстаўніцтва па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Кіраўнік: намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі. Чат-бот для сувязі: https://t.me/belcabinet_bot
إظهار المزيد- المشتركون
- التغطية البريدية
- ER - نسبة المشاركة
جاري تحميل البيانات...
جاري تحميل البيانات...
Напярэдадні чарговай сустрэчы Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС» намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі распавёў пра важнасць дзейнасці групы для беларусаў унутры краіны і за мяжою, а таксама адказаў на распаўсюджаныя пытанні адносна гэтага фармату супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. #беларусь #ес #кавалеўскі #кабінет #кансультатыўнаягрупа
«Для рэжыму Лукашэнкі інтарэсы беларусаў як фізічных асобаў не маюць асаблівага значэння; інтарэсы беларусаў – прыярытэт для дэмакратычных сілаў»Валер Кавалеўскі зазначыў, што рэжым баіцца санкцыяў, уплыў якіх толькі часткова кампенсуецца за кошт Расеі:
«Тое, што б сапраўды паўплывала на рэжым Лукашэнкі, – абмежаванне магчымасцяў зарабляць на гандлі з ЕЗ, бо гэтыя прыбыткі ідуць на фінансаванне рэпрэсіўнага апарата. Закрыццё мяжы для гандлю з ЕЗ, а тым больш для транзіту праз Беларусь, было б сапраўды балючым для рэжыму»У той самы час – падкрэслівае прадстаўнік у замежных справах – важна захаваць для беларусаў магчымасць ездзіць у Еўразвяз, каб падтрымоўваць сувязі, каб развівацца, каб падкрэсліваць «прыналежнасць да еўрапейскай сям’і»:
«Мы прапануем паляпшаць візавыя практыкі для беларусаў, каб яны лягчэй атрымлівалі візы для наведвання Польшчы і агулам ЕЗ. Тут мы працуем з нацыянальнымі ўрадамі, з Еўракамісіяй. Пазіцыя кабінета – абмежаванні ў гандлі, але не ў паездках беларусаў – застаецца актуальнай ад жніўня мінулага года, калі АПК накіроўваў ліст урадам Польшчы, Латвіі, Літвы, Эстоніі, у Еўрапейскую камісію. З улікам вяртання да разгляду такой магчымасці планую запрасіць адпаведныя кансультацыі з польскімі ўладамі найбліжэйшым часам»
Саміт за мір ва Украіне: што ён значыць для Беларусі? Хто мусіць прадстаўляць Беларусь? Якую ролю мусяць адыгрываць беларускія дэмакратычныя сілы ў гэтым працэсе? Ці ёсць месца для нацыянальных інтарэсаў беларусаў у гэтых перамовах? Каментуе намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі: «Калі толькі стала вядома пра тое, што ў Швейцарыі будзе адбывацца саміт за мір ва Украіне, мы пачалі працу з нашымі партнёрамі дзеля таго, каб уключыць нашую прысутнасць. Не ўсё ў нас атрымалася, тым не менш, мы змаглі давесці інфармацыю пра нацыянальныя інтарэсы Беларусі, каб Беларусь была пазначаная на «мапе дзеянняў». Дзеля дасягнення ўстойлівага міру ва Украіне, трэба абавязкова дамагацца таго, каб расійскія войскі цалкам выйшлі з тэрыторыі Беларусі, прыхапілі за сабой сваю ядзерную зброю, і каб у Беларусі была адноўленая дэмакратыя. Пасля завяршэння саміту ў нас будзе працяг кансультацый з нашымі партнёрамі, з якімі мы распачыналі дыялог напярэдадні». #кавалеўскі #саміт #украіна #беларусь #кабінет
تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.