💥Калі вы любіце добрае кіно і атмасферныя тусоўкі, то лавіце падзею, якую нельга прапусціць. У пятніцу, 27 лістапада, у 14:00 у кінатэатры “Чырвоная зорка” адбудзецца творчая сустрэча ў рамках праекта кінаклуба “Вялікі экран”, прысвечаная
135-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
🎥Што вас чакае?
Дакументальны фільм “Разам ляцець да зор”, зняты студэнтамі і выпускнікамі Купалаўскага ўніверсітэта і адзначаны спецыяльным прызам маладзёжнага конкурса кароткаметражных фільмаў у 2024 годзе. Пасля прагляду можна абмеркаваць з аўтарамі ідэю стварэння фільма.
Вялікае кіно –
мастацкі фільм “Чорны замак”, створаны па матывах культавага дэтэктыва і містыкі Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”. Дух старыны, загадкі мінулага, крутыя авантуры і прыгоды – усё на вялікім экране.
А яшчэ – госці з музея Максіма Багдановіча, акцёры Гродзенскага драматычнага тэатра , творчая інтэлігенцыя – так што сумна не будзе.
Не прапусціце падзею: на адным экране сустрэнуцца памяць пра Максіма Багдановіча і гістарычная таямніца Уладзіміра Караткевіча. Беларуская культура – гэта не сумна, а загадкава і вельмі кінематаграфічна!
🔵ДЗЕ: кінатэатр
“Чырвоная зорка”
🔵КАЛІ:
27 лістапада (пятніца),
14:00
КОШТ БІЛЕТА:
6 рублёў
Для студэнтаў ФГКіТ вядзецца рэгістрацыя
па спасылцы.