cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Суполка Беларусы Уроцлава

Мы - зарэгістраванае аб'яднанне Białoruski Związek Solidarności Ужо 3 гады як натхняем і падтрымліваем беларусаў Уроцлава і Ніжняй Сілезіі! Кантакт з намі: @supolka_contact

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
623
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+17 أيام
+3030 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

😔Сёння стала вядома, што беларуска з Уроцлава была затрымана пасля вяртання ў Беларусь, таму што была ў адным з публічных чатаў - беларусы Тарнагаю. Тут падрабязней пра навіну. Адміністратары чату пацвердзілі нам, што доступ да чату не быў страчаны, а таксама просяць нас паінфармаваць, што ўладамі гэты чат, відаць, цяпер разглядаецца як экстрэмісцкі. Таму мы просім удзельнікаў устрымацца ад паездак у Беларусь і клапаціцца пра сваю лічбавую бяспеку. Сябры, давайце вучыцца не рабіць памылкі, якія могуць нам дорага каштаваць.
إظهار الكل...
😢 18👍 1
👍 20 8 2
Photo unavailableShow in Telegram
🚫 Пакажыце, што вы не згодныя са злачынствамі, якія здзяйсняюцца расейцамі кожны дзень на тэрыторыі Украіны. Прыходзьце на пратэст супраць расейскіх злачынстваў ва Украіне. А таксама памятайце, што патрэбна падтрымліваць Украіну і нашых беларусаў там грашыма. ⏲️Субота, 13 ліпеня, а 12:00 📍Уроцлаў, Rynek, Pręgierz Пазней арганізатары пройдуць маршам у Park Słowackiego пад Pomnik Ofiar Zbrodni Katyńskiej. Маршрут марша наступны: Pręgierz - Oławska - Błogosławionego Czesława - pl. Dominikański (obok kościoła dominikanów) - Janickiego - Purkyniego - park Słowackiego - Pomnik Ofiar Zbrodni Katyńskiej Ніжэй ёсць карысныя спасылкі на розныя арганізацыі, якія дапамагаюць Украіне:
«ГАЛАСЫ ДЗЯЦЕЙ» І «КОЖНЫ МОЖА» «ПОВЕРНИСЬ ЖИВИМ» «HELP UKRAINE WIN» ДАПАМОГА БЕЛАРУСКІМ ВАЯРАМ #BYSOL POLSKA AKCJA HUMANITARNA «САЛІДАРНЫЯ З УКРАІНАЙ»
Падрабязней пра мерапрыемства і арганізатараў: https://www.facebook.com/events/s/dosc-milczenia-protest-przeciw/1133710874520292/
إظهار الكل...
👍 12 8💔 4
Photo unavailableShow in Telegram
🎂Суполка Беларусаў Уроцлава далучаецца да віншаванняў спадара Уладзіміра Някляева з 78 днём нараджэння! Зычым моцнага здароўя, натхнення і надзейных людзей побач! САНЭТ Жывеш скрозь болі, роспачы, знямогі, Каб прачытаць урэшце ў кнізе вед: “Убогі свет, калі народ убогі, Народ убогі, калі ўбогі свет”. І не змяніць закон спрадвечна строгі, Як не змяніць рух зорак і планет, І хоць на небе абівай парогі – Такі ж закон і той жа запавет. І калі ўжо нідзе няма збавення, Калі, як смецце, свет цябе грабе, Са свету выйдзі – і ўвайдзі ў сябе, Як у адзіны дом твой на зямлі, І пасялі ў ім гонар і сумленне, Якія, як бяздомныя, жылі. Розныя кнігі аўтара, у тым ліку новы зборнік паэзіі "Без Айчыны", вы зможаце набыць па гэтай спасылцы https://www.kew.org.pl/ksiegarnia/
إظهار الكل...
30 13🎉 11🔥 5
Як вы лічыце, ці варта Суполцы Беларусаў Уроцлава высылаць сваіх прадстаўнікоў на канферэнцыю Новая Беларусь? Калі так, то якія тэмы вы прапануеце ўзняць падчас удзелу? Дзяліцеся ідэямі ў каментарах ⬇️Anonymous voting
  • Так, у любым выпадку варта камусь ехаць
  • Так, але варта ехаць з дакладнымі прапановамі і тэзамі
  • Хутчэй варта
  • Хутчэй не варта
  • Дакладна не варта ехаць
  • Няхай Суполка сама прымае рашэнне
  • Цяжка адказаць
  • Іншы адказ/вынікі
0 votes
5 3
Photo unavailableShow in Telegram
🤑Студэнты Уроцлава, прыміце ўдзел у праграме Лідарства ад БСС, а Суполка кампенсуе вам квіткі за дарогу! Сёлета арганізатары запрашаюць актыўных студэнтаў і маладых людзей на чатыры дні навучання і нэтворкінгу ў Варшаве. Вы будзеце жыць у намётах, слухаць лекцыі ад беларускіх і замежных спікераў, а ўвечары гутарыць ля вогнішча. Вас чакаюць лекцыі і семінары ад вядомых экспертаў. Вы атрымаеце магчымасць абмеркаваць важныя тэмы, такія як моладзевыя арганізацыі як рухавік змен, фундаментальная эканоміка, палітычны актывізм і шмат іншага. Азнаёміцца з праграмай можна тут. ⏲️Чацвер-нядзеля, 25-28 ліпеня 2024 года 📍Варшава, Польшча ⏰️Абавязковая рэгістрацыя да 10 ліпеня ўключна: https://forms.gle/4zPgAHUkxbpZSz19A Колькасць месцаў абмежаваная, пры гэтым толькі сам удзел і харчаванне на праграме бясплатныя! 💵Рада Суполкі беларусаў Уроцлава абвяшчае, што можа кампенсаваць для 2 удзельнікаў з Уроцлава квіткі да Варшавы і назад. Максімальная агульная сума кампенсацыі на аднаго чалавека - 80zł. Таму, калі вы хацелі б прэтэндаваць на кампенсацыю сваіх выдаткаў на дарогу, то абавязкова напішыце да @supolka_contact. Перавага будзе аддадзеная ўдзельнікам грамадскіх арганізацый, праектаў ці ініцыятыў.
إظهار الكل...
9👍 3🔥 2 2 2🙏 1
Photo unavailableShow in Telegram
Як прайшла чарговая акцыя па напісанні лістоў палітвязням? Распавядаюць прадстаўнікі ініцыятывы @listy_z_Wro:
Вельмі радыя былі сустрэцца з нашымі сталымі ўдзельнікамі, а таксама прывітаць тых, хто прыйшоў да нас упершыню❤️ Мы, як заўсёды, пісалі словы падтрымкі і віншаванні палітычным вязням Беларусі. І таксама адпраўлялі копіі ў банк лістоў @dissidentBY. Так мы павялічваем верагоднасць таго, што нашыя словы падтрымкі раней ці пазней трапяць да адрасатаў. Разам мы напісалі 52 лісты. Дзякуй усім, хто піша і хто не забыўся пра нашых сяброў, знаёмых, родных, я пакутуюць у турмах 💔
#свабодупалітвязням #freepoliticalprisoners #freeBelarus #МойСябраПалітвязень #dissidentby
إظهار الكل...
💔 10 7 6
00:28
Video unavailableShow in Telegram
🔥Ці вам спадабалася на беларускім Купаллі ва Уроцлаве? Нам — вельмі! Учора арганізатары і валанторы сазваніліся, каб сумесна абмеркаваць яшчэ раз, што можна было б палепшыць у наступным годзе. Яшчэ мы падлічылі тыя данаты, якія вы пакінулі для нас: усяго было сабрана 2223.47 zł. Дзякуй вам за гэта ☺️ Цяпер нам будзе чым пакрыць выдаткі і таксама хаця б сімвалічна "узнагародзіць" музыкаў, арганізатараў і валантораў, якія выдаткавалі не адзін дзясятак гадзін, рыхтуючы гэта свята! Як вам было на Купаллі? Што вы прапавалі б палепшыць? Пакідайце адказы ў каментарах і стаўце рэакцыю 🔥, калі вам спадабалася!
إظهار الكل...
21.60 MB
🔥 40👍 6 6
Дарагія сябры! Учора былі радасныя навіны аб вызваленні па амністыі некалькіх палітвязняў (на дадзены момант праваабаронцам вядома пра 9 чалавек, адзін з іх Рыгор Кастусёў з анказахворваннем). Але, на жаль, рэпрэсіі і затрыманні працягваюцца, суды ідуць канвеерам...Больш за 1500 палітвязняў застаюцца за кратамі, таму мы абавязаныя быць салідарнымі з імі. Запрашаем сёння на нашу акцыю лістоў салідарнасці падтрымаць тых, хто ўсё яшчэ пакутуе ў зняволенні. ⏰️Чацвер, 4 ліпеня, з 18:00 па 21:00 📍Офіс Суполкі беларусаў Уроцлава - ul. Tadeusza Kościuszki 35A (на дамафоне ціснуць 54). Да сустрэчы!
إظهار الكل...
👍 10 8
Photo unavailableShow in Telegram
🌸Афіша беларускіх мерапрыемстваў ва Уроцлаве на ліпень! Традыцыйныя беларускія спевы. Гурт "Птахі" ⏰️Кожную сераду, а 19:30 📍ul. Tadeusza Kościuszki 35A, пам. 54 Уваход па 10 zł на Шэлтар для былых палітвязняў. Кантакт: @ViktarBard Акцыя напісання лістоў палітвязням ⏰️Чацвер, 4 ліпеня, ад 18:00 да 21:00 📍ul. Tadeusza Kościuszki 35A, пам. 54 Больш інфармацыі: @listy_z_Wro S V A E - фестываль здаровага чалавека
У праграме: • Забавы і майстар-класы • Купалле з KRIWI • Паход з Ідземы ў горы • Ёга ад Yoga Wrocław • Заняткі ад Мова Нанова • Лазня ды іншае
⏰️Пятніца-нядзеля, 5-7 ліпеня, пачатак а 14:00 📍Вёска Opolnica каля мястэчка Bardo, 80 км ад Уроцлава Удзел платны і толькі па папярэдняй рэгістрацыі праз форму: https://goo.su/6ZxKM Бясплатная экскурсія па раёне Nadodrze ⏰️Субота, 6 ліпеня, а 11:00 📍Уваход на вакзал Wrocław Nadodrze Кантакт і запіс: @Wital_Wro Сустрэчы з падлеткамі ⏰️Кожныя выходныя 📍Вызначаецца пазней Кантакт: @mara_bellka Беларускамоўныя нэтворкінгі ⏰️Аўторак, 9 ліпеня, а 19:00 📍Будзе вядома пазней Уваход вольны. Кантакт: @belmounyWroclaw Служба ў касцёле на беларускай мове ⏰️Нядзелі, 14 і 28 ліпеня, а 15:00 📍Kościół Św. Jerzego Męczennika i Podwyższenia Krzyża Świętego - ul. Biegła, 3 Уваход вольны, кантакт праз Інстаграм Летнік-PARTY з намётамі для беларускіх падлеткаў ⏰️Аўторак-субота, з 16 па 20 ліпеня 📍Plaża w Kamieńcu Wrocławskim nad Jeziorem Bajkał Кошт 400 zł. Колькасць месцаў абмежаваная, запіс да @mara_bellka Міжкультурны інтэграцыйны праект для дзяцей 10-17 гадоў ⏰️ад 22.07 да 02.08 (апроч суботы і нядзелі), з 10:30 да 16:00 📍ul. Ruska 46 A, 3 паверх, памяшканне 314 Запіс па нумары +48663441885, Pan Maciej Ostrowski Афіша падрыхтавана валанцёрамі Суполкі Беларусаў Уроцлава - падтрымайце нас! 📱 Instagram 📱 Facebook 📱 Telegram 📱 TikTok
إظهار الكل...
14👍 9🔥 6😱 1
اختر خطة مختلفة

تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.