cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

просТЫЯсловы

Беларускія творцы выказваюцца пра падзеі ў краіне. Дасылайце свае тэксты сюды: [email protected] з пазнакай "Простыя словы"

إظهار المزيد
روسيا204 941لم يتم تحديد اللغةالفئة غير محددة
مشاركات الإعلانات
146
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
لا توجد بيانات30 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Андрэй Хадановіч *** Слова “шчасьліўчык” – нібы дакор. Боль стаў вышэйшай асьветаю. Так, але неба зьбярэ вольны хор зорак, якіх я ня ведаю. Сон у калючы зьвіваецца дрот, ноч калыхае жуду маю: сьню сябе ветрам, што ломіць чарот, бо толькі я слушна думаю. Так, але колькі ні плач у лістах расчараваньнем і стомаю, – раніцай з выраю вернецца птах з назвай, табе невядомаю.
إظهار الكل...
Андрэй Хадановіч Памяць блытае сьцежкі, вабіць на тонкі лёд. Лепіць з аблокаў сьнежкі, цэлячы ў твой самалёт. Дражніць. Драпае. Глючыць. Кашляе давідна. – Больш ня будзе балюча? – Будзе, кажа яна. З намі ў кожным дакоры – імі паўзьверх турмы дыхаюць на ўсе зоры поўныя грудзі зімы. З намі ў бальнічных чэргах. З роднымі лічыць дні. Вучыць на саўндчэках крыку і цішыні. Мае ключы й паролі. Сьмерць абжывае ў сьне. – Мы не памрэм? Ніколі? Абяцае, што не.
إظهار الكل...
Андрэй Хадановіч. Самакат Belarus "Тэхналагічна найпрасцейшы самакат сканструяваны так, што ніякага рухавіку няма і, адпаведна, ніякай дапамогі ў руху яму, як і Беларусі, чакаць не даводзіцца. І ўвесь выбар — штурхацца левай або правай нагой. Адпаведна, забіраючы ўправа або ўлева, у бок досыць умоўнай на сёння Еўропы або ўсё больш бясспрэчнай Азіі. Хоць практыка апошніх пандэмічных месяцаў паказвае: куды б ты ні імкнуўся, а ўсё адно ўпрэшся ў зачыненыя межы. У сваю чаргу, паэтычная этымалогія выразна дзеліць гэта слова на дзве часткі. Каб Шарль Бадлер пісаў свой слынны верш «Гэаўтонтымаруменас» (даслоўна з грэцкай «той, хто сам сябе катуе») па-беларуску, ён не меў бы праблемаў з нэймінгам: так бы і назваў — «сама-кат»". 🛴 Чытаць цалкам
إظهار الكل...
Самакат «Belarus» — Свободные новости Плюс

Апошнія месяцы часта даводзіцца чуць ад замежнікаў адно і тое ж пытанне: чаму беларусы 26 гадоў маўчалі, а ўлетку 2020 раптам перасталі маўчаць? Нават два пытанні, і на абодва паспрабаваў адказаць у тэксце, які — яшчэ колькі месяцаў таму — напісаў для міжнароднага праекту з актуальнай для нашага часу назвай «Каўчэг «Тытанік»».

"Гэты напамін ад беларусаў надзвычай каштоўны: дэмакратыя варта рызык сама па сабе" Амерыканскі гісторык і даследчык Усходняй Еўропы Цімаці Снайдэр выказаўся пра пратэсты ў Беларусі і працэсы ва Усходняй Еўропе: "З пункту гледжання гісторыі гэта нагадвае нам, што людзі хочуць дэмакратыі. Мы можам быць цынічнымі, гаварыць, што дэмакратыя неэфектыўная, што гэта проста збітае слова. Аднак у Беларусі сёння людзі хочуць дэмакратыі не проста, каб стаць багатымі, далучыцца да Захаду, а каб жыць у дэмакратыі. Гэты напамін ад беларусаў надзвычай каштоўны: дэмакратыя варта рызык сама па сабе. А яшчэ, што пратэсты — непрадказальныя. Не ведаеш, калі гэта будзе Славакія, ЗША ці Украіна, але ёсць галоўная ідэя: маё меркаванне павінна быць прадстаўлена, мой голас мае значэнне, я павінен мець права на выказванне і сам вырашаць будучыню сваіх дзяцей. І нават калі ў свеце сёння прыкметны антыдэмакратычны трэнд, дэмакратыя — да гэтага часу вельмі магутная ідэя. Я буду аптымістычны адносна санкцый супраць беларускіх уладаў. Санкцыі ЕС дапамагаюць. Гэтаксама для беларусаў важная перамога Байдэна, таму што людзі з яго каманды думаюць пра Беларусь. Не ўпэўнены, што яны сапраўды ведаюць, што рабіць, але думаюць пра гэта. Трампа, вядома, Беларусь не турбавала, у амерыканскі палітычны дыскурс Беларусь увайшла, толькі калі ў ЗША пачалі параўноўваць Трампа з Лукашэнкам. Але гэта рабілі людзі, якія ведалі, як рызыкуюць беларусы. І гэтыя людзі будуць у Белым доме".
إظهار الكل...
Сяргей Жадан. Пераклад Марыі Мартысевіч + + + Людзі самотныя, — кажа, — гэта ж было заўважна адразу. Больш за тое, самота іхняя ёсьць для іх сутвай самою. Таму хай будзе парА, калі ім важна зьбірацца разам. І хай тую парУ яны называюць, скажам, зімою. Пакуль мужчынаў трымае цяпло мядзьведжае. Пакуль жанчыны ціха адкрываюцца кнігам. Хай маюць яны выйсьце за ўсе ім звыклыя межы. І хай тое выйсьце яны называюць, ну, скажам, сьнегам. Пакуль тут яшчэ адбываецца штось неймавернае, пакуль я сам яшчэ тут хоць неяк мадзею, трэба ім даць нешта лёгкае і цяжкое бязьмерна. Лёгкае і цяжкое. Скажам, надзею.
إظهار الكل...
Тэкст тыдня з часопіса "Дзеяслоў". Адам Глобус. Цой. Словы пра рок-зорку. ...Цой – мастак. Таму выбар колераў быў у яго невыпадковым. Віктар Цой свядома апрануў на сябе чорны, праўдзіва-чорны, радыкальна-чорны, рэвалюцыйна-чорны колер. Ён выбраў колер баявой анархіі, колер сцягоў, што ўздымаюцца над галовамі вольных анархістаў, колер рэвалюцыі. Аскетычна-чорны Цой працаваў качагарам. Ён закідваў ву­галь у агніста-чырвоную пашчу чорнай печы. Чорны Віктар Цой з гуртом «Кіно» супрацьстаяў ружова-блакітнаму «Ласкаваму маю» з салістам Юрам Шатуновым, які спяваў пра ружовыя і белыя ружы. Рокер Цой спяваў пра іншае, спяваў па-бунтарску, спяваў: «Маці – анархія!!! Бацька – глыток партвейну!» Чорнагаловаму Цою верылі, як вераць прарокам... Чытаць цалкам тут
إظهار الكل...
Андрэй Хадановіч пераклаў калядны верш Іосіфа Бродскага: "Гэты калядны верш напісаны ў зьняволеньні. Колькі месяцаў раней аўтар, Іосіф Бродзкі, быў арыштаваны, асуджаны як “дармаед” і высланы на поўнач, пад Архангельск, у вёску Нарэнская. Паэт імкнуўся пісаць на Раство штогод, і гэты навагодні твор – духоўнае практыкаваньне чалавека, які застаецца свабодным у любой турме і не губляе надзеі ў найгоршым змроку. Тым больш, калі нараджаецца той, каму “дзякуюць вусны і вочы”. Сёньня шмат хто адзначае Сьвята ў зьняволеньні. Трываласьці ім – і ўсім нам трымацца! Як дрэва на ілюстрцыі, якую ласкава зрабіла Лізавета Грышчук! Хай новы год прынясе радасьць і свабоду! Шчасьлівага Раства!" Валхвы забудуць адрас твой. Ня будзе зор над галавой. Ды ветру хрыплага канвой здаўна табе чуцён. Таму агонь задзьмі хутчэй і цяжкі цень здымі з плячэй, бо ў цемры засынаць лягчэй – і сьвечак менш, чым дзён. Што гэта? Жаль? Магчыма, жаль. Сьпеў, што малітвай стаў амаль. Ён паўтараецца і ў даль вядзе за крокам крок. Няхай праводзіць нас у Ноч, нібы падзяка губ і воч таму, хто кажа нам “ня збоч”, – і не адводзім зрок. І пазіраеш моўчкі ў столь: дарункаў нуль, як ні скуголь, ды вечна шчодры толькі боль, а старасьць – доля скнар. І, хоць запозна для дзівос, падняўшы вочы ў бок нябёс, ты адчуваеш: сам твой лёс – чыстасардэчны дар. 1 студзеня 1965 году.
إظهار الكل...
Беларускі паэт і сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Дзмітрый Строцаў напісаў вялікі тэкст пра мастацтва, творчасць і сімвалы пратэстнай Беларусі. «...Белорусский протест имеет интуитивный партизанский характер. Он, как вода, непрерывно меняет форму и направление. Искусство становится дневником воды, всей изменчивости и креативности протеста. Белорусский протест — преображение самой природы общества. Что вчера было водой — сегодня уже вино. Культура забывает себя, растворяется в протесте, чтобы иметь шанс кристаллизации в новой реальности, а не в иллюзии о себе». 🗣Чытаць болей па спасылцы.
إظهار الكل...
Андрэй Хадановіч НА КАЛЯДЫ Пяты месяц, як месім цеста салідарнасьці і пратэсту. Хоць няпроста ідзе, але будзе хлеб і на нашым стале. Звар’яцелы Ірад па краі ходзіць, хлусіць, рыкае па-зьверску, ды прачнуліся ў цэлым краі, што чакае Добрую Вестку. Той, хто ўчора дыхаў з апаскаю, на Каляды купляе шампанскае. І дрыжыць халуй каля дучэ, калі хор пяе, калядуючы. Не паможа дубінка орку, калі ўсе мы глядзім на зорку. Служкі Ірада, кепска выеце… Кожны выйдзе – і ўсё ў нас выйдзе. І ўжо хутка роднаю мовай павіншуем з Новым – ці Новай. Верым, можам, таму пераможам! Беларусь, з Нараджэньнем Божым!
إظهار الكل...
Вольга Бабкова *** Часам мне здаецца, што Беларусь захапілі іншапланетнікі. Там, адкуль яны з’явілся, дзе прараслі – спрэс растрэсканая зямля з гнілымі балотамі. Не такімі, як наша пракаветная дрыгва, дзе на выспах водзяцца журавіны і рэдкія птушкі, а смярдзючымі лужынамі з чырвона-зялёнымі пухірамі. Пухір лопаецца – і нараджаецца чарговы ўпыр. Гэтая поскудзь гібее ад прыгажосці, таму яе гадуюць адпаведна, кропаючы ў вочы гнілы балотны ўзвар. Нават камар мае тры сэрцы і сто вачэй, а гэтыя чужынцы на нашай зямлі – толькі камяк пульсуючага бруду ў грудзях і пустыя вачніцы з адной чорнай кропкай пасярэдзіне. Адно, што іх аб’ядноўвае з інсэктай – здольнасць ляцець на цеплыню і джаліць-джаліць і забіваць. Краіна наша сталася для іх прынаднай, бо тут спрадвеку жылі і жывуць цёплыя і светлыя людзі. Урэшце, людзі як людзі, з усімі людзкімі заганамі, але ж – цёплыя і жывыя. Галоўная задача ў жахлівы перыяд акупацыі нашай зямлі – працягваць знішчаць іх прыгажосцю. Змагацца за прыгажосць. Заставацца жывымі і цёплымі.
إظهار الكل...
اختر خطة مختلفة

تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.