cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

ЯДНАЙСЯ

Найди дружеское плечо и ощути радость помощи другим. Улучши свою жизнь сегодня. Создай сообщество (бел. суполку) вокруг себя. О том, как: t.me/supolka_by Задать вопрос, поделиться опытом и идеей, попросить о помощи: @jadnajsia_bot

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
511
المشتركون
-124 ساعات
-47 أيام
-1730 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Photo unavailableShow in Telegram
Хочаш даведацца, што такое свабода, адкуль яна празрастае і як знайсці ў сабе тое самае “унутраннае пачуццё свабоды”? Далучайся да бясплатнага анлайн-курса Cogito Ergo Sum! 🕰Дэдлайн - 4 студзеня 🏛Месцы - анлайн Cogito Ergo Sum – гэта навучальная праграма для актыўных беларусаў і беларусак, якія хочуць заглянуць унутр сябе і сустрэцца з усімі тымі перашкодамі, якія стаяць на шляху да ўнутранай свабоды. Праграмма складаецца з 8 анлайн-заняткаў (4 лекцыі і 4 практыкі), на якіх вы: 🔥 Паглыбіце сваё разуменне свабоды ў кантэксце філасофіі, эканомікі, палітыкі, лідэрства і ідэнтычнасці. 🔥 Прааналізуеце страхі і ўстаноўкі, якія заважаюць вам стаць унутрана свабоднымі. 🔥 Зразумееце, як моладзевы актывізм звязаны з міжнароднай палітыкай. 🔥 На прыладзе вядомых дзеячаў даведаецеся, як разуменне сваёй беларускасці натхняе і дае сілы бараніць сваю незалежнасць і многае іншае. Заняткі пачнуцца 08.01.2024. Працягласць праграмы — 1 месяц. Колькасць месцаў абмежаваная! 🌿Рэгістрацыя
إظهار الكل...
👍 4
Добрыя навiны 🔊Украінскія абаронцы працягваюць гераічна бараніць сваю краіну: тут, тут, тут, тут, тут і тут. 🔊Пад санкцыі ЗША патрапілі беларускія прадпрыемствы, якія пастаўляюць ваеннае абсталяванне ў Расію. 🔊Швейцарыя ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі. 🔊 Беларускі валанцёр ва Украіне Андрэй Венскі атрымаў падзяку ад Залужнага. 🔊Беларускія валанцёры наведалі прыфрантавы Херсон, дзе падарылі дзеткам сапраўднае адчуванне калядных цудаў. 🔊 ЕС абвясціў аб новай падтрымцы для беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. 🔊У Сейме Літвы падтрымалi прапанову выдаваць беларусам, якія ўцяклі ад рэпрэсій, ВНЖ тэрмінам на тры гады. 🔊МЗС Латвіі выдзеліла 35 тыс. еўра Еўрапейскаму фонду за дэмакратыю для падтрымкі Беларускай міжнароднай платформы, якая збірае і захоўвае доказы парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, аказвае падтрымку ахвярам палітычных рэпрэсій. 🔊У 75 гадавіну прыняцця Ўсеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека беларусы Латвіі зладзілі забег, каб прыцягнуць увагу да вялізных тэрмінаў пазбаўлення волі для палітвязняў ў Беларусі. 🔊У гэтым годзе Беларусы Санкт-Пецярбурга напісалі 1507 паштовак з віншаваннямі з Днём Нараджэння землякам, палітвязням. 🔊 Абвясцілі лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год. 🔊Беларускі праваабарончы цэнтр "Вясна" атрымаў прэмію ААН у галіне правоў чалавека за 2023 год. 🔊Выйшла аўдыякніга “Час сэканд хэнд” Святланы Алексіевіч у перакладзе Сяргея Дубаўца. 🔊Андрэй Хадановіч і Вольга Шпарага трапілі ў шорт-лісты літоўскага конкурсу. 🔊 Выйшаў з друку беларускі пераклад Бібліі з арыгінальных моў. Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце. Разам пераможам! @supolka_by | @jadnajsia_bot
إظهار الكل...

👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
▪️Увага добраахвотнікам Працягваем дапамагаць нашым доблесным ваярам. На гэты раз збiраем сродкi на дрон для Палка Каліноўскага. Распаўсюджвайце інфармацыю аб зборы. ▪️Памятаем пра палітвязняў «Калядная зорка свеціць над усімі, незалежна ад кратаў». Калядны збор на дзяцей палітвязняў і прыём заявак на яго працягваюцца. А тут — гід па віншаваннях палітвязняў са святамі. ▪️Калядны падарунак для дарослых Не прапусціце трансляцыі новай зорнай оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" на YouTube-канале Беларускага Свабоднага тэатра! Сёння апошнi дзень. ▪️Падводзім вынікі года Што было яскравага i захапляльнага? А калi iнакш: узгадаць нагоды ганарыцца тым, што мы беларусы. Падтрымайце ініцыятыву і распавядзiце аб гэтым. ❤️Адраджаем нашу мову Створана петыцыя, каб уключыць беларускую мову ў сэрвіс Duolingo. Далучайцеся! Разам пераможам! @supolka_by | @jadnajsia_bot
إظهار الكل...
👍 2
Добрыя навiны 🔊Фінляндыя ўдвая павялічыць вытворчасць боепрыпасаў, каб дапамагчы Украіне 🔊ВСУ паменшылі войска Расіі яшчэ на 850 акупантаў. Акрамя страт у жывой сіле, у ворага знішчана 18 танкаў і 15 бронемашын 🔊Вялікабрытанія працягне выкарыстоўваць супраць беларускага рэжыму санкцыі ды іншыя інструменты: тут i тут. 🔊ЗША пацвердзілі неабходнасць узмацнення санкцыйнага ціску на рэжым лукашэнкі. 🔊Прэзідэнты Літвы, Латвіі і Польшчы адмовіліся фатаграфавацца з беларускім дыктатарам у Дубаі. 🔊Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год. 🔊 У Бэрліне адбылося ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі выбітнай сьпявачцы Вераніцы Кругловай. 🔊«Нязломныя». У цэнтры Вільні з’явіліся твары палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны». 🔊Кнігу палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» пераклалі на ўкраінскую мову. 🔊Кнігу палітзняволенага анархіста Міколы Дзядка «Фарбы паралельнага свету» выдалі па-польску . 🔊Беларусы сабралі больш за 20 000 еўра для дзяцей палітвязняў. 🔊Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла. 🔊 У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні адкрылася выстава, прысвечаная рэпрэсаваным лідэрам і актывістам беларускага працоўнага руху. 🔊Блізу вёскі Гарадзішча, што на Случчыне, адкрыты помнік беларускаму пісьменніку і паэту Яну Скрыгану. 🔊Упершыню адной кнігай сабраны аўтографы Якуба Коласа. 🔊Лідар «J:морс» заснаваў беларускамоўнае выдавецтва аўдыякніг. 🔊Напярэдадні святаў валанцёры беларуска-ўкраінскага цэнтру «Сустрэча» разам з беларускім добраахвотнікам з батальёна «Волат» наведалі дзіцячы дом у Кіраваградскай вобласці. Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце. Разам пераможам! @supolka_by | @jadnajsia_bot
إظهار الكل...

👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
▪️Увага беларускiм добраахвотнікам Ваша дапамога тут і тут стане важкім укладам у вырашэнне баявых задач і выратаванне жыццяў. ▪️Памятаем пра палітвязняў Падарыце дзецям палітвязняў навагодні цуд! Як стаць сапраўдным чараўніком — тут, тут і тут. І не забудзьцеся, што казку чакаюць і там, за кратамі. ▪️Праяўляем салідарнасць Зладзім разам найбуйнейшае дзіцячае спаборніцтва Украіны! Падтрымайце "Кубак Белай пантэры" данатамi ці выступіце яго афіцыйным партнёрам. Падрабязней тут. ▪️Пераходзім мяжу бяспечна Паклапаціцеся, каб у ваших гаджэтах сілавікам не было чым пажывіцца. Як падрыхтаваць тэлефон да кантролю на мяжы — тут. Не лішнім гэта будзе і унутры краіны. ❤️Адраджаем нашу мову Даўнютка не практыкаваліся! Сёньня — беларускія языкаломкі і парачка тэстаў пра родную мову: тут і тут. Разам пераможам! @supolka_by | @jadnajsia_bot
إظهار الكل...
🔥 3
Photo unavailableShow in Telegram
💫У суботу 2 снежня ў Музеі Вольнай Беларусі у 13:00, адбудзецца сустрэча з аўтарам выставы DOM." Аляксандрам Кот-Зайцавым. Алесь падзеліцца гісторыямі стварэння праекта, распавядзе пра творчы працэс і адкажа на пытанні. ✨У нядзелю 3 снежня ў 18:00 адбудзецца фінісаж выставы ў фармаце нефармальнай сустрэчы з аўтарам. Наведвальнікі змогуць задаць пытанні і падзяліцца сваімі ўражаннямі ад выставы. У рамах фінісажу таксама адбудзецца перформанс "Shift" з удзелам харэографа Дашы Івановай. Мовы: польская і беларуская. Выстава «DOM.» — суб’ектыўны фотадакумент, спробы зразумець і паказаць, як тая ці іншая прастора ўплывае на асобу з дасвядчэннем эміграцыі. 🗓 2.12 13:00 | 3.12 18:00 📍 Muzeum Wolnej Białorusi, Foksal 11, Warszawa 📝 Уваход вольны
إظهار الكل...
1
Photo unavailableShow in Telegram
🔹Хакатон па правах чалавека Першы такi Хакатон пройдзе 9-10 снежня i запрашае людзей з IT, праваабароны, актывізму, дызайну, проджект-мэнэджменту і проста зацікаўленых. Далучайцеся! 🔹 Стыпендыі для рэпрэсаваных Паспейце падаць заяўку да 15 снежня! Стыпендыі на стажыроўкі або правядзенне даследаванняў — магчымасць стаць часткай міжнароднай акадэмічнай супольнасці. 🔹Ствараем эфектыўную каманду Імкнецеся да поспеху? Залаты ключык — згуртаваны калектыў. Ужывайце прынцыпы эфектыўнай дзелавой камунікацыі ў камандзе, і ключык у кішэні. 🔹Увага! Дзеці! Нагрузка ў нашых атожылкаў зашкальвае: школьныя заняткі, шматлікія кружкі, а ўвечар хатняе заданне. Як своечасова заўважыць ператамленне і што рабiць — тут. 🔹Захоўваем памяць аб продках Наперадзе доўгія зімовыя вечары. Як зрабіць іх цікавымі і карыснымі? Стварыце сямейную хроніку. Тут кожнаму знойдзецца справа даспадобы. Яднайся ў суполкі! @supolka_by | @jadnajsia_bot
إظهار الكل...
🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
Прэмія імя Ежы Гедройця набліжаецца да фіналу! Стала вядома, калі агучаць імя пераможцы💫 25 лістапада 2023 года ў Гданьску будуць агучаны вынікі конкурсу і адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця📖 Журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы і выдадзеныя ў 2022 годзе. Усе трое пераможцаў атрымаюць узнагароды. На цырымоніі ўзнагароджання выступіць гурт «Relikt», які спалучае ў сваёй творчасці сучасныя музычныя плыні з глыбінным беларускім фальклорам. ▪️Таксама перад узнагароджаннем можна будзе наведаць дзве літаратурныя сустрэчы — прэзентацыю кнігі «Алесь Бяляцкі» і сустрэчу з Евай Вежнавец. 🔔Далучыцца да анлайн-трансляцыі і гядзець цырымонію ў любым кутку свету: https://www.youtube.com/watch?v=yreDV4CyDNI 📚
إظهار الكل...
🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
▪️Робiм добрыя справы Дапамагчы хостэлу, які дае прытулак для беларусаў — тут. Падтрымаць праект перакваліфікацыі для палітвязняў — тут. Аказаць дапамогу Інфалініі для беларусаў, якія ўцяклі ад рэпрэсій, — тут. ▪️Памятаем пра палітвязняў Далучайцеся да інфармацыйнай кампаніі "Пакуль усе не будуць вольныя!". Станьце голасам палітвязня! І яшчэ адрасы для канкрэтнай дапамогі тут, тут, тут, тут, тут і тут. ▪️Захоўваем агульны дом Ці ведаеце вы, што 5 ГБ на воблаку — 1 кг вугляроднага следу? Зніжайце свае лічбавыя адходы — дапамажыце планеце ўздыхнуць вальней! ❤️Адраджаем нашу мову Ці любіце вы чытаць беларускія кнігі? Калі так, то гэтая гульня вам дакладна спадабаецца. А тут кнігi беларускіх пісьменнікаў, якія не расчаруюць. Разам пераможам! @supolka_by | @jadnajsia_bot
إظهار الكل...
Добрыя навiны 🔊ВСУ працягваюць наступальныя аперацыі і прасоўваюцца наперад: тут, тут, тут, тут і тут. 🔊На магіле беларускага Героя, Народнага Героя Украіны Дзмітрыя "Ганса" Рубшэўскага, быў устаноўлены і ўзняты нацыянальны сцяг Беларусі. 🔊Грамадскае аб’яднанне "Пагоня" выказвае падзяку беларусам. Дзякуючы салідарнасці і падтрымке беларускія дабраахвотнікi батальёна “Волат” падрыхтавалi пазашляхавікі да працы і зімы. 🔊Беларускія распрацоўшчыкі гульні World of Tanks сабралі больш як $1 млн. на хуткія для Украіны. 🔊Расейскія партызаны працягваюць супрацьстаяць крамлёўскаму рэжыму: тут і тут. 🔊 ЕС выступіў з заявай з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю – 12 лістапада: тут i тут. 🔊Беларусы з розных краін свету ўшанавалі памяць забітага Рамана Бандарэнкі: тут, тут, тут, тут, тут i тут. 🔊У Партугаліі створана група «За дэмакратычную Беларусь». 🔊 Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі адмовіўся здымаць санкцыі з беларускага бізнэсмэна Мікалая Вераб'я, памагатага рэжыму. 🔊Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча. 🔊Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава атрымала прэмію «Маладая жанчына Еўропы 2023». 🔊Адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімір Арлоў узнагароджаны штогадовай прэміяй маршалка Падляскага ваяводства. 🔊У Прадстаўніцтве Дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі адчыніўся арт-праект “Rooting Point”. 🔊Імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны будзе насіць сквер у сталіцы Латвіі. Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце. Разам пераможам! @supolka_by | @jadnajsia_bot
إظهار الكل...

3