925
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
لا توجد بيانات30 أيام
- المشتركون
- التغطية البريدية
- ER - نسبة المشاركة
جاري تحميل البيانات...
معدل نمو المشترك
جاري تحميل البيانات...
إظهار الكل...
Buy @nasha_niva
Get the username @nasha_niva on Telegram and secure your ownership on the blockchain.
1 55200
إظهار الكل...
Buy @nasha_niva
Get the username @nasha_niva on Telegram and secure your ownership on the blockchain.
1 21800
Паважаныя чытачы. Са шкадаваннем паведамляем вам, што праект @nasha_niva прадаецца. Прапановы аб куплі зацікаўленым асобам пісаць сюды @pr_kipsta. Кошт 7777 RUB
2 05970
Photo unavailable
«Гэтую ідэю закідвала Расія». З Беларусі знімуць санкцыі, каб Украіна вывозіла збожжа праз яе?
Праз вайну ва Украіне растуць цэны на паліва і прадукты харчавання. Масква разлічвае, што Захад змірыцца з яе патрабаваннямі перад абліччам харчовага крызісу, які здольны дэстабілізаваць свет. Сярод іншага, Лукашэнка і Пуцін прапануюць зняць санкцыі з беларускага калію ў абмен на транзіт збожжа праз Беларусь.
Але ці рэальны гэты план? Ці пойдзе Захад на саступкі? «Нашай Ніве» бягучы палітычны момант тлумачаць дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка і ўплывовы польскі аналітык Каміль Клысінскі.
https://nashaniva.com/292998
Без VPN — па гэтай спасылцы.
👍
👎
1 48400
Photo unavailable
Вядомых расіян абвінавацілі ў «фінансаванні дзяржаўнага перавароту ў Беларусі». Сярод іх Макарэвіч, Галкін, Дудзь
У расійскіх прапагандысцкіх тэлеграм-каналах Андрэя Макарэвіча, Максіма Галкіна, Юрыя Дудзя і іншых вядомых расіян абвінавацілі ў тым, што яны «фінансавалі дзяржаўны пераварот у Беларусі». Расійскія зоркі нібыта данацілі грошы ў фонд BYSOL. Усяго такім чынам нібыта «аскароміліся» больш за пяць тысяч грамадзян РФ.
Гэтыя весткі Андрэй Макарэвіч іранічна пракаментаваў у сябе ў Фэйсбуку:
«А я ж яшчэ марсіянаў да бацькі падсылаў, заражаных воспай малпаў, і шкло бітае яму ў суп сыпаў!».
👍
👎
2 01540
Галоўнае за 9 чэрвеня
Кузнечыкі, якія амаль два гады жылі ў пасольстве Швецыі, збеглі з краіны
Ціханоўская ў Рызе: У Беларусь вярнуўся сталінскі тэрор
Лукашэнка: Расія дасць Беларусі 1,5 млрд даляраў на імпартазамяшчэнне
Пуцін: Пётр I вяртаў і ўмацоўваў тэрыторыі, на наш час таксама выпала гэтая доля
Памёр пісьменнік і перакладчык Серж Мінскевіч. Прычынай маглі стаць наступствы кавіду
ЗША і Еўрасаюз хочуць змусіць Расію прадаваць нафту па зніжаных цэнах. Вось магчымы механізм
Якія тавары могуць аказацца ў дэфіцыце ці істотна падаражаць? Імпарцёры расказваюць пра сітуацыю
«Гэтую ідэю закідвала Расія». З Беларусі здымуць санкцыі, каб Украіна вывозіла збожжа праз яе?
Лукашэнкаўскія СМІ атрымалі задачу па дэталёвым асвятленні працэсу Аўтуховіча. Пакуль няясна чаму
«Усё перавернутае з ног на галаву». Славуты беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч асеў у Закапаным
👍
👎
1 41600
Photo unavailable
Лукашэнкаўскія СМІ атрымалі задачу па дэталёвым асвятленні працэсу Аўтуховіча. Пакуль няясна чаму
У канцы 2020 года стала вядома пра затрыманне прадпрымальніка, былога афганца Мікалая Аўтуховіча і шэрагу звязаных з ім, на думку следства, людзей. Аўтуховіча абвінавачваюць па дванаццаці артыкулах КК, з іх 6 — за асабліва цяжкія злачынствы. Адна з асаблівасцяў гэтага працэсу — у надзвычай дэталёвым яго асвятленні з боку дзяржаўнай прапаганды. Асвятляюцца нават самая нязначная, здавалася б, драбніца. Гэта розніць яго ад іншых палітычных судоў, якія ў дзяржаўнымх СМІ асвятляюцца скупа.
https://nashaniva.com/293223
Без VPN — па гэтай спасылцы.
👍
👎
1 04910
Photo unavailable
Маці Віталя Шчэрбы: «Я не пераабувалася»
Учора прайшла інфармацыя, што маці славутага гімнаста Віталя Шчэрбы, якая ў 2020 годзе была актыўнай прыхільніцай Лукашэнкі і падпісанткай праўладнага ліста спартсменаў, цяпер змяніла сваю пазіцыю на процілеглую.
Але аказалася, што ўсё не зусім так. Жанчына сапраўды рашуча асуджае ўварванне Расіі ва Украіну, але ў палітыцы Лукашэнкі па-ранейшаму не бачыць нічога кепскага.
https://nashaniva.com/293234
Без VPN — па гэтай спасылцы.
👍
👎
88900
Photo unavailable
Блогер Павук — старшыні Шклоўскага райвыканкама: Хутка мы вас вызвалім, пацярпіце крыху
Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў старшыні Шклоўскага райвыканкама Андрэю Камко. Спытаў пра самападпал затрыманага ў РАУС, помнік Лукашэнку і «вызваленне» Марыупаля. Гэтая размова сярод іншых дыялогаў Павука з беларускімі чыноўнікамі вылучалася спакоем і ветлівасцю старшыні райвыканкама. Можа, прычына ў тым, што ён толькі год на пасадзе.
https://nashaniva.com/293227
Без VPN — па гэтай спасылцы.
👍
👎
81800