ar
Feedback
Tradycyja

Tradycyja

قناة بسيطة

"Tradycyja" - праект, накіраваны на развіццё і папулярызацыю беларускай традыцыйнай культуры https://taplink.cc/tradycyja

إظهار المزيد
529
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
لا توجد بيانات30 أيام
أرشيف المشاركات
Фільмы пра тое, як калядуюць і шчадруюць цяпер у Беларусі. Абрад "Конікі" у Давыд-Гарадку Раство ў Міханавічах Абрад "Шчадрэц
Фільмы пра тое, як калядуюць і шчадруюць цяпер у Беларусі. Абрад "Конікі" у Давыд-Гарадку Раство ў Міханавічах Абрад "Шчадрэц" у вёсцы Восава Калядаванне з жарэбнай кабылай Жаніцьба Цярэшкі Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" Ігрышча "Ката пячы" Пра гэта і іншае глядзіце на нашым канале

Сімволіка традыцыйных беларскіх КАЛЯДНЫХ персанажаў. Дзед-продак, Бусел, Каза, Мядзьведзь. Якія ёсць яшчэ калядныя персанажы?
Сімволіка традыцыйных беларскіх КАЛЯДНЫХ персанажаў. Дзед-продак, Бусел, Каза, Мядзьведзь. Якія ёсць яшчэ калядныя персанажы? Хто ў гурце галоўны? Што гэта за сімвалы і вобразы? Пра гэта і іншае па спасылцы. Выява: Міхал Андрыёлі, «Ваджэнне казы» ў панскім маёнтку. Заходняя Беларусь, 1876.

Па традыцыі, што ўтварылася ў савецкі час, Новы Год у Беларусі для нерэлігійных людзей — большае за Каляды свята. Эмігранты н
Па традыцыі, што ўтварылася ў савецкі час, Новы Год у Беларусі для нерэлігійных людзей — большае за Каляды свята. Эмігранты наракаюць, што ў заходніх краінах іх не віншуюць Дзед Мароз са Снягуркай. Дык усё ж Новы Год ці Каляды (і ці трэба рабіць такі выбар)? Чаму памірае Каза? Навошта цягнуць каляду на дуб? Адказы на гэтыя пытанні і яшчэ шмат цікавостак шукайце ў калядным гайдзе ад этнографа Алены Ляшкевіч. Падрабязней https://budzma.org/news/kalyadny-gayd1.html?fbclid=IwAR3JCgtfvpqtncAuxx5c7xYFdlZkfE8pN0G4MvYKrzbeaqakLq8ktgi5vlw

“Беларускі дзіцячы сьпеўнік” - знакавае для свайго часу выданне, якое не згубіла сваёй актуальнасці сёння. Дзякуючы перавыдан
“Беларускі дзіцячы сьпеўнік” - знакавае для свайго часу выданне, якое не згубіла сваёй актуальнасці сёння. Дзякуючы перавыданню, з’явілася магчымасць не толькі пазнаёміцца з тэкстамі, але і паслухаць, як гучалі выдатныя ўзоры дзіцячага фальклору пачатку ХХ стагоддзя, і напоўніцу выкарыстаць іх у адукацыі і выхаванні новага пакалення беларусаў. У нашым выданні будзе шмат яскравых малюнкаў, дадтова QR коды мелодый песень, ноты з тэкстамі лацінкай і кірыліцай. 🎁 Перадзамову спеўніка з дастаўкай па ўсім свеце ўжо можна зрабіць зараз па спасылцы

Марачанскі строй Новае відэа ад праекта Традыцыйны строй Глядзіце на нашым Youtube канале. 💿Музыка:Latushkamusic (на аснове
Марачанскі строй Новае відэа ад праекта Традыцыйны строй Глядзіце на нашым Youtube канале. 💿Музыка:Latushkamusic (на аснове наронароднай песні "Зайшло сонца" з Клецкага раёна) 👗Марачанскі ці морацкі строй – даволі эфектны комплекс адзення канца ХІХ – сярэдзіны ХХ стагоддзя. Строй бытаваў у вёсках Морач ды Колкі Клецкага раёна. Рознакаляровыя фартухі, яскравыя стужкі і шмат іншых дэталяў, якія робяць марачанак самымі прыкметнымі жанчынамі.

Рыхтуемся да КАЛЯД разам з Традыцыяй! Беларускія калядныя песні і спеўнік можна знайсці тут Інструкцыя па калядаванню Як сама
Рыхтуемся да КАЛЯД разам з Традыцыяй! Беларускія калядныя песні і спеўнік можна знайсці тут Інструкцыя па калядаванню Як самастойна зрабіць Калядную Зорку і Маску Казы Паслухаць аўтэнтычныя калядныя песні з розных беларускіх вёсак. Слухаць

📕 Наш ДЗІЦЯЧЫ СПЕЎНІК пакрысе напаўняецца яскравымі малюнкамі і вось неўзабаве хутка будзе гатовы да друку. Вы ўжо можаце зр
📕 Наш ДЗІЦЯЧЫ СПЕЎНІК пакрысе напаўняецца яскравымі малюнкамі і вось неўзабаве хутка будзе гатовы да друку. Вы ўжо можаце зрабіць перадзамову і атрымаць спеўнік у падарунак з дастаўкай па ўсім свеце. Падрабязней тут 🎁Нас ужо падтрымалі 3 галоўных спонсара, імёны якіх будуць пазначаны на старонках спеўніка, 👏засталося знайсці яшчэ 2-х!

😀 Чарговая прэзентацыя спеўніка "Бяседныя песні" адбудзецца ва Уроцлаве! Прэзентацыі ўжо адбыліся ў Варшаве, Познані, Беласт
😀 Чарговая прэзентацыя спеўніка "Бяседныя песні" адбудзецца ва Уроцлаве! Прэзентацыі ўжо адбыліся ў Варшаве, Познані, Беластоку, Мінску і Гданьску. Запрашаем усіх 🗓 25 лістапада, субота, 18:00 📍 "Przed Pokoj H13" - Aleksandra Hercena 13, Wrocław ✍️ Папярэдняя рэгістрацыя праз форму

У межах фестываля Wszystkie Mazurki Świata у Варшаве адбудзецца майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах. 25 лістапада,
У межах фестываля Wszystkie Mazurki Świata у Варшаве адбудзецца майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах. 25 лістапада, 12.30–14.30 Варшава, Strzelecka 11, Pałacyk Ksawerego Konopackiego. Праводзіць фалькларыстка Алена Ляшкевіч. Грае капэла “Куфар”. Дадатковая інфармацыя і набыццё квіткоў па спасылцы Запрашаюцца ўсе ахвочыя, з любым узроўнем танцавальнай падрыхтоўкі (і без яе). Пажаданні ад арганізатараў узяць з сабой пітную ваду і зручны абутак: кавалерам – на плоскай падэшве з т.зв лёгкім слізгаценнем, а жанчынам – чаравікі на нізкім абцасе.

Пра беларускіх ХУСТКІ 🎬Новы выпуск ад праекта Традыцыйны строй Шаліноўка, тарыноўка, газоўка, канаплянка, абхінанка і г.д. –
Пра беларускіх ХУСТКІ 🎬Новы выпуск ад праекта Традыцыйны строй Шаліноўка, тарыноўка, газоўка, канаплянка, абхінанка і г.д. – гэта ўсё назвы хустак! Даведаліся ў Сяргея Выскваркі, знаўцы традыцыйнай культуры, аб розных спосабах завязвання і захоўвання хустак, аб семантыцы асобных элементаў і эвалюцыі жаночых галаўных убораў. Відэа

🔥 Прэзентацыя спеўніка "Бяседныя песні" і "Спеўны сход" ва Уроцлаве 🗓️ 25 лістапада, субота, 19:00 📍 "Szary Zajęć" - Jedno
🔥 Прэзентацыя спеўніка "Бяседныя песні" і "Спеўны сход" ва Уроцлаве 🗓️ 25 лістапада, субота, 19:00 📍 "Szary Zajęć" - Jedności Narodowej 92, Wrocław Падрабязней па спасылцы

Да 140-годзьдзя Вацлава Ластоўскага (нар. 8 лістапада 1883 г.) Скарынаўская бібліятэка публікуе матэрыялы фотаальбома этнагра
Да 140-годзьдзя Вацлава Ластоўскага (нар. 8 лістапада 1883 г.) Скарынаўская бібліятэка публікуе матэрыялы фотаальбома этнаграфічнай экспэдыцыі 1928 году на Случчыну і Мазыршчыну. Кіраўніком экспэдыцыі быў Ластоўскі, які ў той час загадваў катэдрай этнаграфіі Інбелкульту і быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музею. Меркаваная дата выхаду альбому — студзень 2024 г. Сачыце за абвесткамі ў сацыяльных сетках бібліятэкі ці падпішыцеся на рассылку выдавецтва. Падрабязней

Метадычны дапаможнік "Выхаванне спевака" цяпер можна замовіць з дастаўкай у ЗША і Канадзе. Заходзьце ў анлайн-краму ЛІТАРКА.
Метадычны дапаможнік "Выхаванне спевака" цяпер можна замовіць з дастаўкай у ЗША і Канадзе. Заходзьце ў анлайн-краму ЛІТАРКА. У сваёй кнізе Ларыса Рыжкова дзеліцца багатым, больш за 30-гадовым досведам працы, паказвае, якім чынам можна далучыць дзяцей да народных слухавых спеваў, раскрывае пытанне сваёй методыкі. Праз гульні, казкі, народныя забавы і святы яе навучэнцы прыходзяць да разумення песенных вобразаў, абрадаў, побыту, узаемаадносінаў продкаў і становяцца часткай традыцыйнай беларускай культуры.

Яшчэ адзін альбом ад гурта ХАТОВІЧЫ 📀 прэм’ера складанкі. Аснова складанкі – спевы тутэйшага гурта “Хатовічы”, зробленыя пад
Яшчэ адзін альбом ад гурта ХАТОВІЧЫ 📀 прэм’ера складанкі. Аснова складанкі – спевы тутэйшага гурта “Хатовічы”, зробленыя падчас экспедыцыі “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” па Ганцавіцкім раёне ў ліпені 2015 года. 🎧 Слухаць Песні вёскі Хатынічы / Chatyničy village songs

«Святыя дзяды, завём вас, хадзіце да нас, ляціце да нас… І тыя, каму не к каму ісці, і тыя, хто ў гэтых мясцінах жываў, хлеба
«Святыя дзяды, завём вас, хадзіце да нас, ляціце да нас… І тыя, каму не к каму ісці, і тыя, хто ў гэтых мясцінах жываў, хлеба-солі ядаў. Да свайго стала, да свайго прыпечка хлеба-солі засылайце, каб было чым душу поўніць: год ад году, век ад веку».🕯️ Cёння ў традыцыйным календары беларусаў - ДЗЯДЫ Чытаць Малюнак невядомага аўтара "Дзяды ў Беларусі"(1917)

Дзяды ў Строчыцах Мерапрыемства «Дзяды» 🗓️ 4 лістапада 2023 года ⌚ з 13.00 да 14.00 Дзяды – свята беларускага народнага кале
Дзяды ў Строчыцах Мерапрыемства «Дзяды» 🗓️ 4 лістапада 2023 года ⌚ з 13.00 да 14.00 Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў – дзядоў. Людзі верылі, што ў гэты дзень памерлыя завітваюць у госці да сваіх родных і блізкіх. Трэба было падрыхтавацца да сустрэчы – прыбраць у хаце і накрыць стол. Гаспадыні зранку распальвалі печ і гатавалі абавязковыя памінальныя стравы – бліны, куццю, галушкі, канун. У некаторых рэгіёнах Беларусі на Дзяды наведваюць могілкі, на якіх пакідаюць пачастунак. Далучайцеся і Вы да старадаўніх традыцый святкавання «Дзядоў» разам з намі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту! Актыўных ўдзельнікаў чакаюць прызы! 📃 Вас чакае: 🔸 Тэматычная лакацыя, прысвечаная містычным аспектам «Дзядоў»; 🔸 Рэканструкцыя абраду «Асяніны»; 🔸 Майстар-класы. Больш інфармацыі на сайце👉 etna.by

📢Шукаем 5 асноўных СПОНСАРАЎ выдання першага беларускага "ДЗІЦЯЧАГА СПЕЎНІКА"! Імёны кожнага альбо лагатыпы будуць пазначаны
📢Шукаем 5 асноўных СПОНСАРАЎ выдання першага беларускага "ДЗІЦЯЧАГА СПЕЎНІКА"! Імёны кожнага альбо лагатыпы будуць пазначаны на галоўных старонках спеўніка. 📨Пішыце нам на: tradycyja.by@gmail.com Частка працы ўжо зроблена: набор тэкстаў, нот, дызайн. Засталося сабраць сродкі на друк і запіс аўдыё дадатка.

29 кастрычніка Лідскі аддзел рамёстваў запрашае на ✨СВЯТА ТКАЦТВА✨ Свята ткацтва праходзіць штогод у аддзеле рамёстваў і трад
29 кастрычніка Лідскі аддзел рамёстваў запрашае на ✨СВЯТА ТКАЦТВА✨ Свята ткацтва праходзіць штогод у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці". На тэрыторыі ўстановы паспяхова працуе майстэрня па навучанні ткацтву. Свята ткацтва - гэта дэманстрацыя і папулярызацыя рэдкага ўнікальнага рамяства. Штогод на свяце прадстаўляюцца арыгінальныя аўтэнтычныя вырабы, аўтарскія калекцыі ткацтва майстроў Гродзеншчыны, праводзяцца майстар-класы і творчыя сустрэчы. ТК “Культура Лідчыны”.

Яшчэ адна бяседная песня з прэзентацыі спеўніка “Бяседныя песні” у Гданьску! 🎼 ВЫГАНЯЙ, МАЦІ, КАВАЛЯ З ХАТЫ Выганяй, маці, каваля з хаты*, Бо каваль маладой хоча начаваці. Прыпеў: Выдзелывала, выгаварывала, Проціў мілаго стаяла, разгаварывала**. – Ой, доню мая, што ў каморы шэпчэ? – Ох, мамка мая, кот смятану хлебчэ. – Ох, мамка мая, я гароху хочу. – Чакай, доню мая, покуль намалочу. Ой, паслала мяне маць по белую гліну, Я ж ёй прынясла малую дзяціну. – Это ж табе, мамко, да за тваю муку: Калыхала меня, калышы і ўнуку. (48стр. спеўніка “Бяседныя песні”, 2023г.)

Вельмі гучна з застоллем і песнямі прайшла прэзентацыя спеўніка “Бяседныя песні” у Гданьску! 🧡 Дзякуй кожнаму, хто быў у гэты вечар! Песні, якія хочацца спяваць разам. “Раса росу расіла…”