cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Светлана Тихановская

مشاركات الإعلانات
23 937
المشتركون
-1124 ساعات
-1157 أيام
-56730 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

02:12
Video unavailableShow in Telegram
«Тэма палітвязняў — галоўная ў нашым парадку дня» Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі расказаў у відэа пра галоўны напрамак дзейнасці Офіса Святланы Ціханоўскай гэтай вясной і тры вынікі, якіх атрымалася дасягнуць. Падрабязней – у відэа.
إظهار الكل...
DK_2024_06_26_1920x1080_1-2.mp449.95 MB
63👍 13❤‍🔥 3🤯 3👏 2
Photo unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская – да візіту на саміт НАТА ў Вашынгтоне: «Я б хацела, каб Беларусь успрымалася як надзейны, мірны і прадказальны партнёр» З 9 па 12 ліпеня Святлана Ціханоўская наведае Вашынгтон, дзе возьме ўдзел у Публічным форуме НАТА па запрашэнні Генеральнага Сакратара Енса Столтэнберга. У траўні беларуская лідарка сустрэлася з кіраўніцтвам НАТА і выступіла перад Паўночнаатлантычнай радай у Бруселі. Падчас візіту Святлана Ціханоўская выступіць на шэрагу мерапрыемстваў – і раскажа пра бягучую сітуацыю ў Беларусі і актуальныя праблемы для краіны. А таксама акцэнтуе ўвагу на гібрыдных атаках рэжыму Лукашэнкі супраць Польшчы, Літвы і Латвіі, размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі і магчымых сцэнарах далейшага развіцця падзеяў. Таксама беларуская лідарка абмяркуе важную ролю нашай краіны для рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі – асабліва ў кантэксце расійскай агрэсіі супраць Украіны. Яна выступіць перад шэрагам амерыканскіх і міжнародных СМІ і раскажа пра барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі ды акцэнтуе пытанні рэгіянальнай бяспекі. Святлана Ціханоўская: «Я радая, што дэмакратычныя сілы Беларусі вядуць актыўны дыялог з НАТА. Альянс заснаваны на каштоўнасцях, якія блізкія беларусам – свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права. Упэўненая, што для кожнай еўрапейскай краіны неабходна будаваць паважлівыя і канструктыўныя адносіны з НАТА. Гэта важна і для Беларусі, для нашых нацыянальных інтарэсаў і для падтрымання рэгіянальнай бяспекі. Я б хацела, каб Беларусь успрымалася як надзейны, мірны і прадказальны партнёр. Беларусь павінна быць успрынятая не толькі як пагроза, але і як магчымасць. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб Беларусь не стала суцяшальным прызам для Пуціна. Падчас саміту ў мяне будзе магчымасць правесці перамовы з прадстаўнікамі і саюзнікамі НАТА і ўдасканаліць нашыя пазіцыі, працэсы абмену інфармацыяй ды супрацоўніцтва ў медыяполі».
إظهار الكل...
143👍 28🔥 12👏 6🤯 3
Што чакае ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»? Праграма мерапрыемства 3-4 жніўня ў Вільні адбудзецца трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь», дзе збяруцца беларускія дэмакратычныя сілы, актывісты і актывісткі, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, прадстаўнікі і прадстаўніцы дыяспар. Каманда Офіса падрыхтавала праграму мерапрыемства. Азнаёміцца з ёю можна ў картках. 📌 Калі вы жадаеце ўзяць удзел у канферэнцыі, то зарэгістравацца можна тут. 📌 Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы. Поўная праграма мерапрыемства тут.
إظهار الكل...
165👍 48🤯 5❤‍🔥 4👏 4🔥 1😐 1
«Ніводны рэжым, прапаганда ці расійская акупацыя не змаглі сцерці нашу еўрапейскасць», – Святлана Ціханоўская – на фестывалі «LAMPA» Беларуская лідарка наведала фестываль «LAMPA» ў Цэсісе, дзе ўзяла ўдзел у панэльных дыскусіях, прысвечаных ролі Беларусі ў Балтыйскім рэгіёне: «Беларусь – адна з краінаў рэгіёну Балтыйскага мора?» і «Краіны Балтыі і чацвёртая сястра». Што важнага адзначыла ў размовах Святлана Ціханоўская? 📌 «Беларусы – гэта забытыя еўрапейцы. Беларусь заўсёды была часткай Еўропы. Еўропа – нашае мінулае і нашая будучыня. І ніводны рэжым, прапаганда ці расійская акупацыя не змаглі сцерці нашу еўрапейскасць». 📌 «Дэмакратыя, росквіт, вяршэнства закона, правы чалавека, культурная разнастайнасць – гэта тое, чым мы захапляемся ў краінах Балтыі, і на што раўнуемся ў сваім змаганні. Нам пашчасціла, што мы з'яўляемся вашымі суседзямі». 📌 «Беларусь павінна быць часткай Еўрасаюзу. Гэта можа паказацца далёкай мэтай. Але на гэтым шляху можа быць прамежкавая мэта – інтэграцыя ў Паўночна-Балтыйскую супольнасць». 📌 «Нашыя паўночныя суседзі могуць стаць прыкладам для Беларусі. У нас больш агульнага, чым здаецца. Мы жадаем вучыцца, і нам ёсць чым падзяліцца. Праз культуру, праз акадэмічныя абмены і грамадзянскае супрацоўніцтва працэс можа быць больш плаўным і хуткім». 📌 «Я ўпэўненая: Беларусь стане вольнай і дэмакратычнай. Гэта тая будучыня, пра якую мы марым. Будучыня, за якую мы змагаемся кожны дзень. Будучыня без тыраніі і рэпрэсіяў, будучыня супрацоўніцтва замест канфрантацыі».
إظهار الكل...
IMG_1525.mp45.28 MB
IMG_1576.mp417.95 MB
192👍 45👏 12🤯 3😐 3
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Латвіі Падчас працоўнага візіту ў Латвію беларуская лідарка ўпершыню сустрэлася ў Рызе з новай міністаркай замежных справаў Байбай Бражэ. Міністарка запэўніла: Латвія працягне падтрымліваць дэмакратычныя сілы ў працы па стварэнні свабоднай і незалежнай Беларусі. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі: 📌 Палітычную сітуацыю ў Беларусі – у тым ліку рэпрэсіі з боку рэжыму супраць грамадскіх актывістаў і дэмакратычных сілаў. 📌 Вызваленне першых палітзняволеных у Беларусі і неабходнасць міжнароднай падтрымкі для працягу працы па вызваленні ўсіх палітвязняў. 📌 Ролю беларускага рэжыму ў інструменталізацыі нелегальнай міграцыі. Ціханоўская прапанавала дапамогу з боку дэмакратычных сілаў у экспертызе схемаў і дэталяў, каб аблегчыць выкрыццё гэтых схем. 📌 Пазіцыю Латвіі, якая асуджае рэжым Лукашэнкі і ягоную падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне. 📌 Пытанні і праблемы легалізацыі беларусаў, якія жывуць у Латвіі. Ціханоўская заклікала не абмяжоўваць беларусаў у мабільнасці: «Я ўдзячная Латвіі за падтрымку: з вашай дапамогай наш голас лепей чуваць на міжнародных пляцоўках – такіх, як ААН, АБСЕ, Рада Еўропы. Спадзяюся, што гэтая дапамога і надалей будзе такой жа моцнай. У той жа час я заклікаю вас не забывацца пра беларусаў – і падзяляць рэжым ды нашых людзей. Не абмяжоўвайце іх мабільнасць, падтрымлівайце не толькі вядомыя незалежныя медыя, але і блогераў, энтузіястаў, якія прасоўваюць беларускую мову, культуру».
إظهار الكل...
178👍 42👏 5🤯 3🤔 1
Photo unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская: «Роўна год назад рэжым апошні раз паказаў майго мужа. З таго моманту ні мы – яго сям’я – ні беларусы нічога не ведаем пра Сяргея. Яго бесчалавечнае зняволенне доўжыцца ўжо больш за чатыры гады. Маё сэрца разрываецца ад думкі, што ён там адзін. Без магчымасці бачыць, як растуць нашыя дзеткі, як яны вучацца, смяюцца і пазнаюць штосьці новае. Кожны дзень без яго – гэта выпрабаванне, якое немагчыма апісаць словамі. Месяц таму Карней і Агнія намалявалі і прынеслі са школы паштоўкі да Дня бацькі. Сяргей дагэтуль не атрымаў гэтыя падарункі, як і не атрымаў дзясяткі тысяч вашых лістоў падтрымкі. Мы пазбаўленыя ўсіх магчымасцяў сувязі з Сяргеем, лістоў не атрымліваюць нават нашыя дзеці… Я падзяляю боль тысячаў сем’яў палітзняволеных – і разумею, што такое чакаць вестачкі ад роднага чалавека. У мяне таксама бываюць моманты, калі ў душы пануюць адчай і бяссілле. Але вашая падтрымка не дазваляе апускаць рукі – і матывуе працягваць працу. Менавіта ў такія моманты я разумею: толькі разам – праз дапамогу адно аднаму – мы можам дамагчыся, каб усе палітвязні апынуліся на волі. Дарагія беларусы! Кожны з нас можа прыспешыць гэты дзень: напісаць ліст ці паштоўку, зрабіць данат, выйсці на акцыю салідарнасці, падтрымаць сем’і палітзняволеных. Не бывае маленькай дапамогі: кожны ўчынак набліжае нас да дня, калі мы зможам абняць сваіх родных».
إظهار الكل...
💔 224😢 46 18🤯 4👍 3👏 2
«Любоў, салідарнасць, вера беларусаў у сябе – гэта тое, чаго не разумее і чаго баіцца рэжым», – Святлана Ціханоўская на адкрыцці выставы «25 крокаў да Волі» Падчас візіту ў Даўгаўпілсе беларуская лідарка адкрыла выставу беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай «25 крокаў да Волі». Героі гэтай серыі – коцікі, якія ўвасабляюць рэальных людзей. Тых, што пакінулі яркі след у гісторыі краіны пасля падзеяў 2020 года. Імпрэзу таксама наведалі прадстаўнікі беларускай дыяспары і асацыяцыі беларусаў Латвіі «Суполка», парламентары ад рэгіёну Латгалія і ад латвійскай групы «За Дэмакратычную Беларусь». Святлана Ціханоўская падкрэсліла: творчасць Вольгі Якубоўскай – гэта напамін пра тое, якімі беларусы ёсць насамрэч: 📌 «Вобразы, якія стварае Вольга, светлыя, як памкненне беларусаў да свабоды. Нездарма лукашэнкаўскія ўлады абвясцілі Воліных «коцікаў» экстрэмістамі. Сёння вы можаце самі пазнаёміцца з гэтымі «небяспечнымі»... Любоў, салідарнасць, вера беларусаў у сябе – гэта тое, чаго не разумее і чаго баіцца рэжым. І гэта тое, што адлюстроўваюць гэтыя карціны. Дзякуй вам, Вольга, за шчырую беларускую душу, якую вы ў іх укладаеце». 📍Наведаць выставу можна да канца ліпеня ў прасторы «New East» (ul.18. Novembra, 41a). Выстава арганізаваная асацыяцыяй беларусаў у Латвіі «Суполка» і культурніцкай прасторай «New East» пры падтрымцы Дацкага інстытута культуры ў Эстоніі, Латвіі і Літве.
إظهار الكل...
Без названия.mp430.24 MB
IMG_4602.mp43.11 MB
198👍 41🤯 4🔥 3👏 3❤‍🔥 1
«Месцы ў магістратуры для беларускіх студэнтаў, спрошчанае стаўленне да апастылізацыі», – Ціханоўская ва ўніверсітэце Даўгаўпілса Беларуская лідарка распачала працоўны візіт у Латвію. Першыя сустрэчы беларуская лідарка правяла ва ўніверсітэце Даўгаўпілса. Падчас перамоваў з кіраўніцтвам Святлана Ціханоўская ўзгадала пра стасункі ўніверсітэта з Беларуссю і гісторыю яго супрацоўніцтва з айчыннымі ВНУ – да 2020 года кааперацыі ладзіліся ў Віцебску, Мінску, Гродне. Зараз дэмакратычныя сілы аднаўляюць узаемадзеянне, каб даць магчымасць студэнтам з Беларусі атрымліваць еўрапейскую адукацыю Вынікамі сустрэчы сталі: 📌 Вылучэнне некалькі бюджэтных месцаў у магістратуру па спецыяльнасці «эканоміка», куды беларусы змогуць паступаць ужо з гэтага году. 📌 Прадастаўленне беларускім навукоўцам у выгнанні абсталявання ўніверсітэта для даследаванняў 📌 Спрошчанае стаўленне да апастылізацыі дакументаў. Таксама Ціханоўская папрасіла аднавіць супрацоўніцтва з беларускімі выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэтаў, якія знаходзяцца ў выгнанні зараз. «Важна працягваць працу з людзьмі, захоўваць сувязь між народамі, нягледзячы на тое, што рэжым спрабуе нас падзяляць», – падкрэсліла Ціханоўская.
إظهار الكل...
IMG_1391.mp411.91 MB
👍 157 63❤‍🔥 9👏 3🤯 2😐 1
00:57
Video unavailableShow in Telegram
«Страх, что люди скажут – это, думаю, бич нашего поколения», – Светлана Тихановская о детстве, одиночестве и страхах Беларусская лидерка пришла в гости к молодежному проекту «#TeenPress» – и поделилась воспоминаниями о школе и летних каникулах, первой поездке за границу и местом, куда отправится в первую очередь после возвращения в Беларусь. Приводим цитаты из интервью, о которых вы могли не слышать: 📌 «Я сдала два экзамена в БГУ и забрала документы. Сдала на пять и четыре с половиной – достаточно хорошо. Но испугалась, потому что, вы просто себе не представляете, что чувствует человек из маленького города, когда приезжает в Минск, где все шумит. Кажется, все там такие отрепетиторенные, супер подготовленные. Поэтому я уехала подавать документы в Мозырьский педагогический, потому что у нас там было, где остановиться». 📌 «Мне иногда не хватает объятий. Кроме детей некому обнять. Люди тоже ходят, обнимают. Спрашивают «А можно вас обнять?» Не можно, а нужно. Потому что мне тоже нужно это почувствовать. Я всегда в подсознании хочу, чтобы меня муж обнял». 📌«Страх, что люди скажут – это, думаю, бич нашего поколения. Ты уходишь на второй план: для тебя важно мнение людей. И вот, наверное, с тех времен я очень не люблю публичность. Я не люблю выступать на публике — для меня до сих пор очень сложно, хотя работа сейчас обязывает». 📌 «Уже не думаешь о том, тяжёлый это день или нетяжёлый. Каждый день тяжёлый. Это просто с тобой живет. Мы же понимаем, какой у нас контекст: ты все время живёшь с болью о людях в тюрьмах, с болью за страну свою. Оно тебя не отпускает. Это просто становится частью твоей жизни. Тяжёлое расписание? Ну да, но надо максимум из себя выжимать, потому что без этого ничего не получится». А чтобы познакомиться со Светланой поближе, смотрите интервью целиком по этой ссылке.
إظهار الكل...
tt_ogladka_sound_1-2.mp436.64 MB
👍 164 123❤‍🔥 16👏 5🤯 5💔 3😢 1😐 1
Photo unavailableShow in Telegram
«Замест таго, каб будаваць будучыню на падмурках павагі і міру, рэжым паўсюль культывуе вайну, – Святлана Ціханоўская да 3 ліпеня «Сёння, на так званай «лініі Сталіна» рэжымным акторам загадалі «ўзнавіць» акт генацыду падчас святкавання Дня незалежнасці. Гэты дзень павінен асацыявацца са свабодай, годнасцю і роўнасцю. Але дыктатура лічыць натуральным прапагандаваць гвалт і смерць. Шчыра кажучы, гэта зусім не падобна на захаванне гістарычнай памяці і павагу да ахвяраў фашызму.  Памяць пра вайну – гэта не рамантызацыя страшных падзеяў, якія перажыў беларускі народ. Гэта не дзеці ў вайсковай форме, не фатаграфіі ля баявой тэхнікі. І не тэатралізаваныя пастаноўкі са спальваннем людзей у хлявах.  Памяць – гэта павага. Павага да ахвяраў. Гэта напамін пра тое, якой цаной Беларусь здабыла свабоду і мір – «узнаўленне акта генацыду» ніяк не спрыяе ўсведамленню гэтай цаны. Цынічныя пастаноўкі перакручваюць і абясцэньваюць беларускую трагедыю часоў Другой сусветнай вайны. Рэжым і яго памагатыя ператвараюць боль і пакуты мільёнаў людзей у спектакль. З аднаго боку – мізэрная дапамога ветэранам, а з іншага – мільёны рублёў на парады і канцэрты праўладных артыстаў. Мяркую, тыя, хто заспеў аповеды прабабуляў і прадзядуляў пра вайну, узгадаюць: для іх памяць была не фарсам, кветкамі і феерверкамі. Гэта трагедыя, пра якую ім было балюча нават маўчаць. Само азначэнне «патрыятызм» рэжым ператварае ў адзін з асноўных складнікаў прапаганды. Замест таго, каб будаваць будучыню на падмурках павагі і міру, рэжым эксплуатуе самыя балючыя старонкі нашай гісторыі і культывуе вайну паўсюль. Дзяцей прымушаюць ездзіць на «ваенна-тактычныя зборы», вучаць разбіраць ды збіраць аўтаматы. І ўсё гэта – на фоне жахлівай вайны ва Украіне. Мае дарагія! Вельмі важна памятаць ахвяраў вайны, але рабіць гэта з павагай і годнасцю. Трагедыя Другой сусветнай вайны павінна заставацца ў нашай гісторыі як папярэджанне пра тое, да чаго прыводзіць нянавісць і гвалт, а не як сюжэт для чарговага спектакля дыктатуры». 
إظهار الكل...
210👍 35💔 19🤯 6👏 5😐 3
اختر خطة مختلفة

تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.