cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Финансовый шум

Іранічны канал пра мір фінансаў ад Ягора Шумскага 🚀 Шоргат Уол-Стрыт і Гарадскога валу. Навіны, якія замоўчваюць беларускія СМІ

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
374
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
-17 أيام
-730 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Атмасфернае відэа ў працяг учорашняга паста: https://www.youtube.com/watch?v=YHyxnNAF8To
إظهار الكل...
Your Life is a Prison. Break Out!

Do not apply if you have no honor.

https://thegrim.me/

Go Deeper into the GRIM HUSTLE:

https://t.me/grimhustle

OUTLINE: 00:00 Number 1: You were Born in a cold Prison 00:18 Number 2: You have to Pay 00:26 Number 3: You have no say 00:33 Number 4: You have to Work 00:45 Number 5: They will Hunt you 00:57 Number 6: The Prison Wall 01:05 Number 7: News and Entertainment 01:15 Number 8: Stong Family Bonds 01:26 Number 9: They want you Weak 01:40 Number 10: It will Collapse The men you see in this channel are all ex-criminals, except for Andrej Kaminsky, who you also saw in JOHN WICK 4. He speaks on behalf of those men behind Grim, that can not show their face, all words are written by Krest, one of the founders of GRIM. GRIM has two missions: empower men and women to come our of the struggle of their life with strength and genuinely connection to one other. Also GRIM HUSTLE helps people who just came out of jail onto a better path in life. As said, most protagonists and also some of our video editors have a criminal past, but live an honorable life now. GRIM HUSTLE will expand into a book, longer documentaries, a drama series, and a feature film, God willing. We have entrepreneurs and ex-Netflix creators in our team. But the very heart of GRIM HUSTLE is our private members club THE GRIM. If you just want to show your support for what you find here, donate ETH to 0x71FA4f32822e9686c273F65153dC437Ee6efEA13 Or BTC to bc1q5xcsll0s2ze6k7zrjpttmln40x3m68wsf9htnu Be Honorable.

🔥 2👎 1
⚔️ Пытанне ўзаемаразлікаў дзяржавы з грамандзянамі выходзіць на новы ўзровень Ці задумваліся вы пра тое, колькі дзяржава атрымлівае падаткаў і выплат напрацягу жыцця асобнага грамадзяніна? Ці справядлівай кампенсацыяў з’яўляецца медыцына, ўмоўна бясплатная адукацыя і, калі пашанцуе, пенсія? Запрашаю чытача самастойна адказаць на гэтае пытанне, але хачу засяродзіць увагу на лёсе сацыяльных выплат, г.зв. ФСЗН. Гэта самы вялікі з плацяжоў і складае 41% ад атрыманага на рукі заробку ці 29% ад налічанага. Калі ўявіць 62-гадовага пенсіянера, можна ўпэўнена сказаць, што на дзяржаўныя патрэбы (аброк) ён адпрацаваў не меньш за 9 год. Што з гэтымі грашыма адбываецца пры змене месца жыхарства? Міжджяржаўныя дамовы прадугледжваюць залік працоўнага стажа пра выплаце пенсій, але ці змогуць беларусы замежжа падцвердзіць гэты стаж і атрымаць адпаведную даведку? Сёння складана адказаць на гэтае пытанне з ўпэўненнасцю, таму ізноў звяртаю сваю ўвагу ў бок мастацтва фінансавага планавання і разумных інвестцый без надзеі на дзяржаўны патэрналізм.
إظهار الكل...
👍 15
📈Як працуе венчурны фонд? Адкуль у ім грошы? Хто такія LP & GP у VC? Як прымаюцца рашэньні куды інвеставаць? Як стаць кіраўніком фонду? Пра ўсе гэта у чарговым выпуску падкаста распавядае Ігар Маханёк - беларускі ангел-інвестар, кіраўнік амерыканскага венчурнага фодну і, ў мінулым, праграміст Google i Facebook. https://www.youtube.com/watch?v=Mb5nYEW4RFI
إظهار الكل...
Венчурныя Інвестыцыі з Ігарам Маханьком (Як працуе VC фонд) - Выпуск #10

Як працуе Венчурны Фонд? Адкуль у ім грошы? Хто такія LP & GP у VC? Як прымаюцца рашэньні куды інвеставаць? Якія ё чырвоныя і зялёныя "сцягі" ў фаўндэрах? Ці сапраўды беларускія фаўндеры лепей? Пра ўсе гэта Вы можаце даведацца ад самай лепшай крыніцы з магчымых! Ігар Маханёк - знакаміты беларускі ангел-інвестар, кіраўнік венчурнага фодну і, ў мінулым, праграміст. Сёньня Ігар кіруе вельмі пасьпяховым фондам

https://geek-ventures.com/

памерам 23 мільёна даляраў і інвестуе ў стартапы на раніх стадыях. У гэтым выпуске Ігар распавядзе шмат чаго пра тое, як працуе венчурны фонд, з чаго ён складаецца, чаго чакаюць інвестары і г.д., а таксама Ігар, Філіп і Ягор абмяркоўваюць ці сапраўды беларускія стартаперы нейкія асабліва пасьпяховыя. Калі Вы беларускі фаўндер, абавязкова звяртайцеся да Ігара і пішыце па-беларуску. Беларускамоўным стартаперам Ігар заўсёды адкажа! 00:00 Інтра Ігара Маханька 04:40 Што такое Венчурны Фонд? 09:58 Навошта рабіць венчурныя інвестыцыі? 16:05 Як адбываецца працэсс пошуку стартапаў для інвеставаньня 21:26 Першапачатковая ацэнка стартапаў - $3 мільёны 29:55 Чырвоныя і зялёныя "сцягі" ў стартаперах 36:35 Як стаўка ФРС уплывае на інвеставаньне ў стартапы 43:45 Якія асноўныя ўласцівасьці беларускіх стартапаў і фаўндэраў 50:07 Як стаць GP як Ігар? 54:24 Чаму Ігару трэба пісаць па-беларуску? Наш Тэлеграм канал: @signalandnoise Чакаем Вашых каментароў, лайкаў фідбэку! P. S. Як раз учора пра Geek Ventures выйшаў артыкул на Tech Crunch

https://techcrunch.com/2023/08/28/geek-ventures-immigrant-venture-capital/.

Віншуем Ігара! #венчурныяінвестыцыі #інвестыцыі #падкаст #фінансы #стартапы #эканоміка #бізнэс #vc

👍 9
🌊 Сістэмны недахоп інвеставання праз ETF Exchange-Traded Funds дазваляюць атрымаць разнастайны партфель без неабходнасці непасрэдна набываць акцыі шматлікіх кампаній, што робіць гэты інструмент папулярным сярод прыватных інвестараў, якія ахвяруюць невялікім працэнтам прыбытку за магчымасць дэверсіфікацыі. Варта ўзгадаць, што акрамя магчымага прыбытку, валоданне акцыямі дае магчымасць голасу на сходзе акцыянераў і ўплыву на дзейнасць прадпрыемства, чаго ўладальнікі ETF пазбаўленыя. Кіруючыя фонды акумулююць як фінансавыя сродкі інвестараў, так і права ўласнасці, што надзяляе такіх фінансавых гігантаў, як Blackrock і Vanguard, шырокімі магчымасцямі для прасоўвання уласных інтарэсаў за чужы кошт.
إظهار الكل...
☠️ Яшчэ ў 2020г. Visa запатэнтавала лічбавую фіатную валюту Вы чакалі дэцэнтралізацыю, ананімнасць і бадзёры настрой? Замест гэтага ўкараненне “лічбавай валюты” прадугледжвае стварэнне central entity computer, подпіс кожнай капейкі, шлях якой адсочваецца, і поўнае знікненне фізічных банкнотаў. Вы таких перемен хотели? ©️
إظهار الكل...
US20200151682A1.pdf3.06 MB
Зрабілі з Філіпам выпуск пра штучны інтэлект, яго ўплыў на эканоміку і тэхналагічную сінгулярнасць. Запрашаем да прагляду! https://youtu.be/f40hIMAdJM8
إظهار الكل...
Штучны Інтэлект, ягоны ўплыў на эканоміку і Тэхналагічная Сінгулярнасьць - Выпуск #9

Выпуск які цалкам зроблены з дапамогай Штучнага Інтэлекту. Замест Ягора і Філіпа размаўляць іхныя аватары пад кіраўніцтвам Agent GPT. Аватары абмяркоўваюць як зьявіўся штучны інтэлект, па-простаму тлумачаць як працуе алгарытм навучаньня, які зьяўляецца асновай штучнага інтэлекту, і ў чым сэнс генератыўнага штучнага інтэлекту. Аватары таксама абмяркоўваюць якія зараз існуюць ШІ-прылады, афігеваюць ад патынцыйнага ўплыву ШІ у памеры $2.6T да $4.4T на сусветную эканоміку і ўзгадваюць знакамітага беларуса Айзэка Азімава, які стварыў сусветна вядомыя законы робататэхнікі. Спасылку на справаздачу пра ўплыў ШІ на эканоміку пакідаем у нашым Тэлеграм-канале! 00:00 Адкуль зьявіўся Штучны Інтэлект 08:15 Штучны Інтэлект па-простаму: як што працуе 13:45 Генератыўны штучны інтэлект - гэта як? 17:20 Якія зараз існуюць ШІ-прылады і прыклады выкарыстаньня 33:03 Уплыў Штучнага інтэлекта на эканоміку (!!!) 43:10 Ці зьяўляецца ШІ вялічэзным цудам або пагрозай чалавецтву? Наш Тэлеграм канал: @signalandnoise Аватары Філіпа і Ягора чакаюць вашых каментароў і фідбэку! #штучныінтэлект #падкаст #фінансы #стартапы #эканоміка #бізнэс #сінгулярнасьць

🎰 Практычны падыход да кіравання рызыкай Даведаўся аднойчы пра цікавы падыход галандцаў да ацэнкі рызыкі падтаплення зямель, які можна выкарыстоўваць у штодзённым жыцці. Вынаходнікі вылічваюць верагоднасць затаплення пэўнай тэрыторыі і нанесеную шкоду. Перамнажаюць гэтыя дзве велічыні і атрымліваюць максімальную сумму, якую варта накіраваць на будоўлю дамбы (S = p * D). Калі верагоднась ці шкода невелікая, іх памнажэнне дасць надастатковую для ўзвядзення збудаванняў суму, такім чынам дадзеная тэрыторыя не вартая датковай абароны. Выкарыстоўваць гэты падыход можна пры вырашэнні жыццёвых сітуацый з невядовым вынікам але з прагназаванай верагоднасцю (страхаванне ўласнасці, інвеставанне, ігра ў казіно, таталізатар)
إظهار الكل...
⚠️ Ушчэнт прагарэлі, як я, на беларускіх акцыях ці ўлезлі ў крэдыт, каб таргаваць біткоінтамі? Кармічную несправядлівасць можа выправіць лайфхак ад Фінансавага шуму Пасля адключыння электрычнасці і інтэрнэту за неўплату, можна працягваць камунікаваць з сябрамі, бізнэс-партнёрамі і інвестарамі пры дапамозе звычайнай пошты і нічога не плаціць. Дастаткова “пераблытаць” адрсы адпраўшчыка і атрымальніка на капэрце, каб ваш ліст “вярнуўся” да адрасата без затрат на паштовыя паслугі (ні ў якім разе не інвестыцыйная парада)
إظهار الكل...
Пасля працяглай працы паразмаўлялі з Філіпам пра крыптавалюту 🤑 Поспех біткоіну, прынцып працы блокчейну, лічбавыя валюты цэнтрабанкаў і недахопы NFT – усё гэта ў новым выпуску Сігналу і шуму https://www.youtube.com/watch?v=hzpokt-PaQQ
إظهار الكل...
Пасля працяглай паўзы паразмаўлялі з Філіпам пра крыптавалюту 🤑 Поспех біткоіну, прынцыпы працы блокчейну, лічбавыя валюты цэнтрабанкаў і недахопы NFT – усё гэта ў новым выпуску Сігнала і шуму: https://www.youtube.com/watch?v=hzpokt-PaQQ
إظهار الكل...
اختر خطة مختلفة

تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.