Беларускі Дом
الذهاب إلى القناة على Telegram
Незалежная амбасада Беларусі ў Варшаве🇵🇱 // https://facebook.com/BelaruskiDom // www.instagram.com/belaruskidom Кантакты для сувязі: ✉️ repressions@belaruskidom.eu ☎️ +48 695 807 059 (WhatsApp/ Signal)
إظهار المزيد1 371
المشتركون
-224 ساعات
+227 أيام
+1330 أيام
أرشيف المشاركات
1 371
Repost from ‡ Р У Х ‡
🏇🧍♂ВАЙСКОВАЯ ІМПРЭЗА ДА ГАДАВІНАЎ ГРУНВАЛЬДЗКАЙ БІТВЫ І БОЮ ПАД ЛІСІЧАНСКАМ 🇱🇹🔫
📆 12 ліпеня (нядзеля)
⏰ 15:00
📍 Варшава, "Беларускі дом" (ul. Kryniczna 6)
🔥 У ПРАГРАМЕ:
🔥 Аповед пра зброю часоў ВКЛ.
🔥 Спаборніцтвы па баі на мячах.
🔥 Спаборніцтвы па стральбе з луку на трапнасьць.
🔥 Аповед пра Грунвальд у кантэксьце мінулага і сучаснасьці. Выступ былога кіраўніка "Паспалітага рушэньня" Сяржука Кедышкі.
🔥 Сьпевы і дударская музыка
🔥 Успаміны пра бой пад Лісічанскам, аповед пра загінулых і палоненых ваяроў Палку Каліноўскага. Выступ былога ваяра батальёну "Волат" ПКК і кіраўніка фундацыі "Крывічы" Уладзімера Лаўранюка.
🔥 Прагляд новага дак. фільму Палку Каліноўскага пра бой пад Лісічанскам і ўспаміны пра беларускіх ваяроў.
1 371
🇺🇸4 ліпеня 2026 года спаўняецца 250 гадоў прыняцця і падпісання Дэклярацыі аб Незалежнасці ЗША. З гэтай нагоды ў Беларускім Доме пройдзе салідарнае адзначэнне памяці аб гэтай знакамітай даце, нагадваючы пра ўдзячнасць беларусаў Амэрыканскаму народу і Амерыцы, якая не раз у гісторыі дапамагала беларусам у цяжкія часы эміграцыі і акупацыі. А таксама, маючы на ўвазе знакавы ўдзел у барацьбе за незалежнасць Амерыкі героя Беларусі, Польшчы і Злучаных Штатаў Андрэя Тадэвуша Банавантуры Касцюшкі.
🗓️Калі: 4 ліпеня (субота) у 16.00
📍Дзе: ul. Kryniczna 6 (Беларускі Дом)
У праграме вечарыны:
- Зянон Пазьняк, выступ. "Пра Вэст-Пойнт і вайну за незалежнасць"
- Раман Смольскі, выступ. "Аб ролі Амэрыкі ў свеце".
- Ігар Васілеўскі, Літаратурнае чытанне. Марк Твэн. "Як мяне выбіралі ў губэрнатары".
- Юлія Шаўчук, літаратурнае чытанне. О'Генры. "Дары мудрацоў".
- Кацярына Дзядзюля, літаратурнае чытанне. Максім Багдановіч (анг.)
- Галіна Пазьняк, паведамленне. Аб дачыненнях з амэрыканцамі.
1 371
Repost from Беларускі Дом
❗️ Беларускі Дом запрашае на бясплатны офлайн-курс польскай мовы ў Варшаве!
🔹 Курс, у першую чаргу, накіраваны на асобаў, якія вымушана з'ехалі з Беларусі ў Польшчу па палітычных прычынах, былых палітвязняў. Калі застануцца месцы, мы запросім на заняткі ўсіх жадаючых.
🔹 Цягам 2-х месяцаў вы будзеце вывучаць граматыку польскай мовы, актуальную лексіку, звязаную з паўсядзённым жыццём.
🔹 Курс складаецца з 15 лекцый па 90 хв. Наведванне ўсіх заняткаў абавязковае. Навучанне будзе адбывацца 2 разы на тыдзень (панядзелак+чацвер у 17:00 і ў 18:30 на вул. Крынічнай, 6).
🖊 Папярэдне адабраным удзельнікам мы дашлем тэст на вызначэнне моўнага ўзроўню. Папярэдне мяркуем, гэта будзе ўзровень А1 ці А2
🔗 Каб трапіць у спіс жадаючых на бясплатны курс польскай мовы, трэба запоўніць анкету
📩Мы звяжамся з адабранымі кандыдатамі праз email. Правярайце сваю пошту і спам, куды можа трапіць наш ліст.
Падпісвайцеся на @BelaruskiDom, каб быць у курсе ўсіх падзеяў!
1 371
❗️ Беларускі Дом запрашае на бясплатны офлайн-курс польскай мовы ў Варшаве!
🔹 Курс, у першую чаргу, накіраваны на асобаў, якія вымушана з'ехалі з Беларусі ў Польшчу па палітычных прычынах, былых палітвязняў. Калі застануцца месцы, мы запросім на заняткі ўсіх жадаючых.
🔹 Цягам 2-х месяцаў вы будзеце вывучаць граматыку польскай мовы, актуальную лексіку, звязаную з паўсядзённым жыццём.
🔹 Курс складаецца з 15 лекцый па 90 хв. Наведванне ўсіх заняткаў абавязковае. Навучанне будзе адбывацца 2 разы на тыдзень (панядзелак+чацвер у 17:00 і ў 18:30 на вул. Крынічнай, 6).
🖊 Папярэдне адабраным удзельнікам мы дашлем тэст на вызначэнне моўнага ўзроўню. Папярэдне мяркуем, гэта будзе ўзровень А1 ці А2
🔗 Каб трапіць у спіс жадаючых на бясплатны курс польскай мовы, трэба запоўніць анкету
📩Мы звяжамся з адабранымі кандыдатамі праз email. Правярайце сваю пошту і спам, куды можа трапіць наш ліст.
Падпісвайцеся на @BelaruskiDom, каб быць у курсе ўсіх падзеяў!
1 371
🎈Сямейны фэст да Міжнароднага Дня Дзяцей у Варшаве!
У нядзелю, 31 траўня, у Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца вялікае сямейнае свята, прысвечанае Міжнароднаму Дню Дзяцей!
Запрашаем сем’і беларускіх эмігрантаў з дзецьмі любога ўзросту!
Што вас чакае?
🔅 сямейны пікнік у цёплай сяброўскай атмасферы;
🔅 інтэрактыўныя актыўнасці для дзяцей;
🔅 творчыя майстар-класы;
🔅 музычныя выступы;
🔅 спартыўныя і пазнавальныя мерапрыемствы;
🔅 шмат усмешак і супольнай радасці
📍Калі: нядзеля, 31 траўня, пачатак у 11:00
📍Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (Kryniczna 6).
📍Уваход вольны.
Прыходзьце разам з дзецьмі, сябрамі і добрым настроем!
Будзем ствараць свята разам
1 371
Сёння спаўняецца 5 гадоў з дня смерці палітвязня Вітольда Ашурка. 21 траўня 2021 года ён памёр у Шклоўскай калоніі №17 ва ўзросце 50 гадоў. Афіцыйна ўлады заявілі, што прычынай смерці стала спыненне сэрца. Аднак родныя, сябры актывіста і праваабаронцы перакананыя: смерць Вітольда Ашурка была вынікам жорсткага забойства.
Запрашаем Вас на Вечар памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка.
📍 КАЛІ: 24 траўня (нядзеля), пачатак у 16:00
📍 ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
Мы будзем гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, пра ягоныя прынцыпы і тое, што ён хацеў пакінуць пасля сябе.
🕯Прыходзьце! Пакуль жыве памяць — героі не паміраюць.
1 371
📚Запрашаем у суботу 23 траўня а 16.00 на вялікую сустрэчу і прэзентацыю новай кнігі пісьменніка і палітыка, былога палітвязня Паўла Севярынца "Беларусь - гэта святое" Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6)
На сустрэчы Павел распавядзе пра тое, якім бачыць шлях да вяртання ў Беларусь з перамогай, пра тое, чаму яго навучыў турэмны досвед, якія кнігі ён абдумаў у зняволенні і як важна беларусам цаніць іншых беларусаў.
Пра што першая кніга Севярынца пасля турмы? У "Беларусь - гэта святое" сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, якія ён маляваў у турмах і калоніі сыну Францішку, пакуль не забаранілі адсылаць, а таксама 71 выслоўе і 22 вершы.
Вершы Паўлу даводзілася вучыць на памяць, бо ў апошнія гады лісты з вершамі з турмы таксама не выпускалі. Большасць з гэтых вершаў нідзе не публікавалася.
1 371
⚡️Запрашаем на мерапрыемства “Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020”, якое адбудзецца ў адным з самых прыгожых і сімвалічных месцаў Познані, у Залі Любраньскага Універсітэта імя Адама Міцкевіча. Імпрэза пройдзе як side-event у межах III Кангрэса па палітвязняволеных у Беларусі #WithoutJustCause і аб’яднае рэпрэсаваную беларускую моладзь з Чэхіі і Польшчы.
🗓Калі: 19 траўня, 17:00–20:00
📍Дзе: Sala Lubrańskiego, Collegium Minus, Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu
Рэгістрацыя: withoutjustcause@tsikhanouskaya.org (да 18 траўня)
1 371
📖У мінулым годзе ў Беларускім Доме прайшлі курсы польскай мовы для былых палітвязняў і іх родных.
5️⃣0️⃣ чалавек! — былыя палітвязні і іх родныя — прайшлі праз нашы курсы.
Гэта былі розныя групы і розныя ўзроўні — мы стараліся падладзіцца пад патрэбы кожнага, бо для кагосьці гэта былі першыя словы па-польску, а для кагосьці — ужо крок да больш упэўненай камунікацыі ў паўсядзённым жыцці.
Усе заняткі праходзілі ў Беларускім Доме — у прасторы, дзе можна не толькі вучыцца, але і адчуваць падтрымку.
Мы вельмі спадзяёмся, што ў бліжэйшы час зможам запусціць новыя групы, каб працягнуць дапамагаць з адаптацыяй у польскім грамадстве.
Калі вы былы палітвязень і вам патрэбныя курсы польскай мовы — напішыце нам: 📩repressions@belaruskidom.eu
1 371
29 сакавіка — адзначаем Дзень Волі ў Варшаве!
Запрашаем на імпрэзу, прысвечаную 108-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
📍 Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
🕓 Пачатак: 16:00
У праграме:
• Павел Усаў
• Раман Смольскі
• Валеры Буйвал
• Відэазварот Зянона Пазняка
• Вершы, чытанні і ўспаміны пра падзеі БНР - Юлія Шаўчук, Віктар Каралькоў
• Сяргей Доўгушаў — песні і музыка
📚 Пасля імпрэзы можна будзе набыць беларускія кнігі
1 371
🎤 Хочаш, каб твой падлетак гаварыў упэўнена, без страху і сарамлівасці?
Запрашаем на бясплатны ўікэнд-курс камунікацыі і самапрэзентацыі для беларускай моладзі ў Варшаве.
📅 28–29 сакавіка
📍 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)
💙 Удзел БЯСПЛАТНЫ!
🤍 У першую чаргу запрашаем дзяцей рэпрэсаваных беларусаў
Гэта не проста заняткі — гэта магчымасць:
✨ пераадолець страх выступаў
✨ навучыцца выразна і ўпэўнена гаварыць
✨ лепш разумець сябе і іншых
✨ адчуць упэўненасць у школе і жыцці
Усяго за два дні — 12 практычных майстар-класаў з экспертамі:
🧠 псіхалогія і ўпэўненасць
🗣 дыкцыя і выразнасць
🎶 праца з голасам
🎭 акцёрскія навыкі і харызма
🍽 Удзельнікаў чакае таксама харчаванне (абеды, перакусы, напоі)
📩 Каб далучыцца, напішыце:
info@belaruskidom.eu
Колькасць месцаў абмежаваная — не адкладвайце ✨
1 371
❤️Учорашнія навіны прынеслі тое, чаго мы так доўга чакалі — на свабоду выйшлі людзі, пра якіх мы думалі кожны дзень.
На мурале Беларускага Дома — твары тых, хто прайшоў праз турмы за праўду і годнасць. І сёння дзве з гэтых жанчын — Наста Лойка і Кацярына Андрэева — ужо на волі.
Мы вельмі радыя бачыць вас на свабодзе. Ведайце: вас чакалі, пра вас памяталі, за вас змагаліся.
🙏🏻І мы працягваем чакаць іншых. Кожнага і кожную!
1 371
29 сакавіка ў Варшаве — адзначаем Дзень Волі!
Гэта дзень, калі ў 1918 годзе была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі — важны сімвал свабоды, годнасці і імкнення беларусаў да ўласнай дзяржавы.
Запрашаем разам ушанаваць гэтую дату ў цёплай і натхняльнай атмасферы.
📍 Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
🕓 Пачатак: 16:00
У праграме:
✨ урачыстая частка і выступы
📖 вершы, чытанні і ўспаміны пра гісторыю БНР
🎶 жывая музыка і мастацкая праграма
📚 магчымасць набыць беларускія кнігі
Гэта магчымасць сустрэцца, адчуць еднасць і яшчэ раз нагадаць сабе, чаму гэты дзень важны для кожнага з нас.
1 371
29 сакавіка — адзначаем Дзень Волі ў Варшаве!
Запрашаем на імпрэзу, прысвечаную 108-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
📍Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
🗓Пачатак: 16:00
У праграме:
• Відэазварот Зянона Пазняка
• Урачыстыя выступы:
• Павел Усаў
• Раман Смольскі
• Валеры Буйвал
📜Вершы, чытанні і ўспаміны пра падзеі БНР:
Юлія Шаўчук, Віктар Каралькоў
📝Мастацкая частка:
Сяргей Доўгушаў — песні і музыка
📚Пасля імпрэзы можна будзе набыць беларускія кнігі
1 371
Repost from ‡ Р У Х ‡
🧍♂🇧🇾 УНІКАЛЬНАЯ ТРАДЫЦЫЯ ЎШАНАВАНЬНЯ СЛУЦКІХ ПАЎСТАНЦАЎ
📆 27 сьнежня (субота)
📍 Варшава, "Беларускі дом" (ul. Kryniczna, 6)
⏰ 17:00
🤬 Працяг аднаўленьня ўнікальнай традыцыі ўшанаваньня герояў Слуцкага збройнага чыну, якая існавала ў беларускай эміграцыі па здушэньні Паўстаньня.
Прыходзьце на імпрэзу, каб даведацца і ўнесьці ўклад у аднаўленьне гэтай забытай традыцыі прымеркаванай да даты сканчэньня гераічнага выступу случчакоў.
🔥 У ІМПРЭЗЕ ПРЫМУЦЬ УДЗЕЛ:
🔥 ксёндз Вячаслаў Барок (малітва за спачын Слуцкіх ваяроў);
🔥 Ігар Станкевіч, кіраўнік Беларускага інстытуту публічнай гісторыі (эксклюзіўны аповед аб беларускім супраціве 1920-ых, які быў адкрыты ў архіве ў сьнежні 2025 г.);
🔥 Сяржук Кедышка, экс-кіраўнік "Паспалітага рушэньня" (аповед аб Слуцкім збройным чыне);
🔥 праект "Дзядзька Віктусь" (паўстанцкія словы).
🔥 ДАДАТКОВА:
🔥 спаборніцтва па стрэлах з страйкбольнай зброі на трапнасьць. Лепшыя ўдзельнікі атрымаюць прызы;
🔥 розыгрыш бясплатнай татуіроўкі на тэматыку Слуцкага збройнага чыну ад Студыі нацыянальнай татуіроўкі "1863";
🔥 усе прысутныя атрымаюць у падарунак памятныя паштоўкі па тэматыцы Слуцкага паўстаньня.
1 371
⚔️Сёлета мы адзначаем 105-ю гадавіну Слуцкага збройнага чыну — подзьвігу, калі слуцкія паўстанцы ўзнялі зброю супраць расейскай акупацыі і выступілі за незалежную, свабодную Беларусь. Гэтая старонка нашай гісторыі — сімвал мужнасьці, гонару і непахіснай волі беларусаў да свабоды. Запрашаем далучыцца да супольнага ўшанавання герояў Случчыны!
⏰ КАЛІ: 14 снежня (нядзеля), 14:00
📍 ДЗЕ: Варшава, ul. Kryniczna 6
У праграме:
Лекцыя і віктарына “105 год Слуцкаму збройнаму чыну”
— пераможцы атрымаюць нацыянальныя сувеніры
📌Прамовы:
— Павел Усаў
— Рух “Каліноўцы”
— Стралецкая школа DavoutShooter
📌 Прагляд тэматычных відэазапісаў
📌 Чытанне вершаў у гонар слуцкіх герояў:
— Юлія Шаўчук
📌 Беларускія спевы:
— Лізавета Рэўт і Сяржук Церлюкевіч
Далучайцеся!
1 371
Repost from NEXTA Live
Беларуский Дом в Варшаве выплатил 142 000 злотых (около 38 797 долларов) бывшим политическим заключённым из Беларуси
Эта помощь стала возможной благодаря вице-премьеру и министру иностранных дел Польши Радославу Сикорскому. Поддержку получили более 100 мужчин и женщин, прошедших через пытки и ужасы тюрем режима Лукашенко.
Министерство иностранных дел Республики Польша на протяжении десятилетий помогает репрессированным беларусам, а за последние пять лет стало одним из ключевых лидеров в поддержке бывших политических заключенных — журналистов, представителей польского меньшинства, активистов и политиков. Польская солидарность включает адаптацию в новой стране, курсы польского языка, психологическую поддержку женщин, финансовую помощь, помощь детям и их родителям после освобождения из тюрем и другие важные формы поддержки. Польша остаётся одним из главных партнёров, демонстрирующих реальную готовность помогать тем, кто борется за свободу.
Большинство получивших помощь вышли на свободу совсем недавно. Многие были насильственно выдворены из Беларуси без права вернуться домой. Сегодня им приходится начинать жизнь заново — зачастую с нуля, без вещей, документов и средств — в Польше, Литве и других странах региона.
Руководитель Беларуского Дома Алесь Зарембюк подчеркнул:
«Мы глубоко благодарны вице премьеру и министру иностранных дел Польше и всем полякам, которые не остались равнодушны к судьбе беларусов. Благодаря вашей поддержке мы смогли помочь людям в самый трудный момент — после выхода из тюрьмы и насильственной депортации. Для многих это была первая реальная возможность почувствовать, что они не одни, что рядом есть те, кто готов протянуть руку и помочь начать жизнь заново в соседней и солидарной Польше».
Беларуский Дом и дальше — по мере возможностей и доступных ресурсов — будет поддерживать бывших политзаключённых, переживших репрессии и вынужденных строить свою жизнь заново в условиях безопасности и свободы.
@nexta_live
1 371
🌿 Запрашаем на трэцюю сустрэчу цыклу варштатаў для былых палітвязняў
"Коўчынг. Развіццё. Падтрымка"
🗓 9 лістапада (нядзеля), пачатак а 17:00
Удзел — па рэгістрацыі
📍 Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6
💬 Тэма сустрэчы: Кіраванне часам і дэлегаванне ў камунікацыі
Як не згубіцца ў тэрмінах і патрабаваннях? Як арганізаваць працу так, каб заставацца ў балансе і мець час на сябе? Вядучы: Аляксей Бурносенка — карпаратыўны кансультант, бізнес-трэнер і коуч з 25-гадовым досведам. Ён дапаможа знайсці індывідуальныя рашэнні і падкажа, як працаваць больш спакойна і эфектыўна.
🔹 На вас чакае:
- інтэграцыйныя практыкаванні, каб пазнаёміцца і адчуць падтрымку адзін аднаго;
- практычныя інструменты: Матрыца Эйзенхаўэра, прынцыпы дэлегавання, і парады па працы з каляндарамі Google/Outlook;
- супольная вячэра і жывыя размовы — магчымасць проста быць разам, падзяліцца досведам і цеплынёй.
💙Прыходзьце, калі хочаце набыць новыя навыкі, адчуць сілу супольнасці і вярнуць сабе ўпэўненасць.
1 371
Ці адчуваеш ты сябе бяспечна ў сваім целе пасля пераезду?
Як мяняецца адчуванне сябе, калі вакол — іншая культура, іншыя правілы, іншыя позіркі?
І што дапамагае зноў адчуць: «я — дома ў сваім целе»?
Запрашаем на чацвёртую сустрэчу з цыклу “Жанчыны разам” — пра цела, бяспеку і ўразлівасць.
🗓 5 лістапада (серада), 19:00
📍 Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
🙋🏻♀️ Удзел — бясплатны па рэгістрацыі
🌿 Падчас сустрэчы пагаворым пра:
- як эміграцыя ўплывае на адчуванне сваёй прывабнасці і сэксуальнасці;
межы цела ў новай культуры і сацыяльныя чаканні;
- пачуццё абароненасці або, наадварот, адкрытасці да гвалту;
як аднавіць кантакт з сабой і пачуць патрэбы свайго цела.
Будзе месца для размовы, лёгкіх цялесных і дыхальных практыкаванняў, кубачка гарбаты і проста чалавечай падтрымкі. Гэта не лекцыя, а кола даверу і разумення — дзе можна быць сабой, слухаць і быць пачутай. ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!
1 371
🩷У пятніцу, 31 кастрычніка, запрашаем на сустрэчу з анкапсіхалагіняй у межах акцыі #ружовыкастрычнік.
Гэта шчырая размова пра жаночае здароўе, самакантроль і падтрымку сябе.
Мы пагаворым пра:
- у якія дні цыклу лепш рабіць абследаванне,
- якімі рухамі карыстацца, каб самаабследаванне грудзей было як мага больш дакладным,
- як пераадолець страх і трывогу перад абследаваннямі.
Вядоўца - Вольга Ніжэльска, псіхатэрапеўтка, анкапсіхалагіня. Больш 15 гадоў працуе у тэме анкалогіі.
📆 Дата: пятніца 31 кастрычніка
⏰ Час: 18.30
📍Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6
🙋♀️Удзел: свабодны
