ar
Feedback
Беларусы Санкт-Петербурга

Беларусы Санкт-Петербурга

الذهاب إلى القناة على Telegram

Белорусский Петербург. #spbbelarus Для связи по всем вопросам: @spbbel_bot

إظهار المزيد
495
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
لا توجد بيانات30 أيام
أرشيف المشاركات
Прывітанне, шаноўныя беларусы! 11 лютага ў кафедральным саборы Святой Марыі ў 18.00 будзе праходзіць выступленне арганістаў б
Прывітанне, шаноўныя беларусы! 11 лютага ў кафедральным саборы Святой Марыі ў 18.00 будзе праходзіць выступленне арганістаў беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі! Прыходзьце паслухаць выступ на Б.Канюшаную д.8а

Беларусы Санкт-Пецярбурга напісалі лісты беларускім палітвязням, у якіх дні нараджэння ў лютым. Мы не можам выцягнуць гэтых л
+4
Беларусы Санкт-Пецярбурга напісалі лісты беларускім палітвязням, у якіх дні нараджэння ў лютым. Мы не можам выцягнуць гэтых людзей з-за кратаў, не можам іх вызваліць. Але мы можам і абавязаны іх падтрымаць, каб яны разумелі, што не адны. Мы вельмі рэдка атрымліваем зваротныя лісты, але ў тых, якія даходзяць землякі кажуць, што самае галоўнае для іх - гэта разуменне, што яны не кінутыя і не забытыя! Магчыма, многія здаліся, стаміліся, загразлі ў сваіх бытавых справах, але мы не стомімся і будзем падтрымліваць сваіх Беларусаў! Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!!! Жыве Беларусь⚪🔴⚪

Чек-лист по безопасности. Наверняка вы уже все это знаете, но вдруг найдете для себя что-то полезное

Сябры, гэты пост задумваўся быць віншаваннем усіх праваслаўных вернікаў з Разством Хрыстовым! Але учора былі затрыманы ўдзельнікі гурта Nizkiz і таму гэты пост пра падтрымку Сашы Ільіна і ягоных сяброў. У кастрычніку 2021 Nizkiz прыязджаў у Санкт-Піцербург з канцэртам. Многія з нас былі там. Хлопцы падарылі мноства станоўчых эмоцый, дапамаглі крыху адцягнуцца ад той рэчаіснасці, у якой мы жылі са жніўня 2020 года. Цяпер Nizkiz патрэбна падтрымка і гэта мы можам і будзем рабіць! Парушаючы Правілы, а пасля ламаючы лёсы музыкам толькі за тое, што яны падтрымалі людзей, чые правы былі парушаны рэжым не даб'ецца НІЧОГА! Разство свята Міласэрнасці, але міласэрнасці не будзе без пакаяння! Свабоду Nizkiz! Жыве Беларусь⚪️🔴⚪️

Dzieciuki – Простыя людзі (bonus).mp38.72 MB

Сябры, віншуем вам з надыходзячым Новым годам! Новы Год гэта сямейнае свята і нам хочацца, каб вы адзначылі яго сярод сваіх б
+1
Сябры, віншуем вам з надыходзячым Новым годам! Новы Год гэта сямейнае свята і нам хочацца, каб вы адзначылі яго сярод сваіх блізкіх і дарагіх вам людзей! Хоць на імгненне пакінулі клопаты і падумалі аб сваім асабіэліва важным: аб сваіх дзецях, бацьках, аб гарадах у якіх прайшло дзяцінства або вёсачках, дзе раслі або праводзілі канікулы, гасця ў бабуль і дзядуляў. Гэты пост не пра палітыку і людзей, якія зусім забыліся пра маральна-этычныя нормы і каштоўнасць чалавечага жыцця. Гэты пост пра месца моцы, якое ў кожнага асаблівае, індывідуальнае, але ў той жа час агульнае для ўсіх веруючых і любячых Маці сваю – Радзіму Беларусь! Жыве Беларусь!⚪🔴⚪

Сябры, з 14 кастрычніка 2023 у Bashmakov Gallery на тэрыторыі квартала «Ленпаліграфмаш» праходзіць выстава «Пад адзіным небам
+9
Сябры, з 14 кастрычніка 2023 у Bashmakov Gallery на тэрыторыі квартала «Ленпаліграфмаш» праходзіць выстава «Пад адзіным небам» аднаго з самых вядомых мастакоў XX стагоддзя і нашага земляка з Віцебска Марка Шагала. У экспазіцыі прадстаўлены арыгіналы графікі з калекцыі Паўла Башмакова. Гэта адзін з найбуйнейшых прыватных збораў мастака-авангардыста. Выстава працягнецца да 18 лютага 2024 года i будзе праходзiць па адрасе: квартал «Ленпаліграфмаш», пр. Медыкаў д. 3. Графік працы: без выходных, з 12.00 да 21.00, але па чацвяргах з 12.00 да 18.00. Паспейце убачыць!

Беларусы, на сённяшні дзень, толькі афіцыйна прызнанымі, палітычнымі зняволенымі ў Беларусi з'яўляюцца 1474 чалавек. Гэтыя лю
+3
Беларусы, на сённяшні дзень, толькі афіцыйна прызнанымі, палітычнымі зняволенымі ў Беларусi з'яўляюцца 1474 чалавек. Гэтыя людзі хацелі змяніць сваё жыццё і жыццё нашай Радзімы ў лепшы бок. Таракан і яго памагатыя робяць усё магчымае, каб грамадства "перагарнула старонку", забылася ці, на крайні выпадак, баялася. Асабіста нам ужо не страшна, мы не забyдзем і сапраўды не збіраемся "перагортваць старонкі". Мы ёсць, нашы галасы існуюць і мы будзем рабіць усё магчымае, каб прынцыпы крымінальнага закона былі выкананы ў Беларусi, а менавіта прынцып законнасці, прынцып справядлівасці, прынцып роўнасці грамадзян перад законам, прынцып віны і прынцып гуманізму. Пішыце лісты палітвязням (на фота вiншаванне тых, у каго дні нараджэння ў лiстападзе)! Фота сваіх лістоў можаце дасылаць нам у бот @spbbel_bot. Жыве Беларусь!⚪🔴⚪

Яну этапировали в Гомельскую колонию Также КГБ Беларуси внес Яну в «список террористов» Адрес для писем: ИК-4 246035 Адрес: г. Гомель, ул. Антошкина, 3 Яна Витальевна Пинчук

Да гэтага часу не было праведзена следчых дзеянняў, не былі дапытаны падазроныя: 1. Анцюфееў Сяргей Міхайлавіч (супрацоўнік САШР); 2. Баскаў Дзмітрый Юр'евіч (кіраўнік федэрацыі хакея РБ); 3. Бабкоў Аляксей Валер'евіч (супрацоўнік Цэнтральнага РУУС г. Мінска); 4. Буйкевіч Алег Ігаравіч (супрацоўнік САШР); 5. Волчак Павел Уладзіміравіч(хакеіст, член хакейнай каманды самазванца); 6. Волчак Жаннета Мікалаеўна (жонка Паўла Волчака); 7. Крывашэін Раман Аляксандравіч (супрацоўнік АМАП); 8. Куляшоў Руслан Аляксандравіч (Супрацоўнік САШР); 9. Савенка Раман Вітальевіч (супрацоўнік САШР); 10. Сарман Сяргей Васільевіч (супрацоўнік САШР); 11. Ціманоўскі Яўген Уладзіміравіч (супрацоўнік САШР); 12. Шакута Зміцер Віктаравіч (былы чэмпіён па тайскім боксе і кікбоксінгу); 13. Эйсмант Ганна Міхайлаўна (сястра мужа Наталлі Эйсмант); 14. Эйсмант Наталля Мікалаеўна(прэс-сакратар самазванца).

Беларусы Санкт-Пецярбурга сустрэліся сёння, каб ушанаваць памяць Ромы Бандарэнка, якога 3 гады таму па-зверску забілі лукашыс
Беларусы Санкт-Пецярбурга сустрэліся сёння, каб ушанаваць памяць Ромы Бандарэнка, якога 3 гады таму па-зверску забілі лукашысты ў яго ўластным двары.

Беларусы Санкт-Пецярбургу разам з беларусамі Польшчы напісалі віншаванні ўсім палітычным вязням, у якіх дні нараджэння ў каст
+8
Беларусы Санкт-Пецярбургу разам з беларусамі Польшчы напісалі віншаванні ўсім палітычным вязням, у якіх дні нараджэння ў кастрычніку. Лісты ўжо сышлі і мы ведаем, што яны не ўсе даходзяць, але змірыцца і забыцца мы не хочам і не можам. Ды і як можа забыць Беларус, які бачыў як расстралялі бяззбройнага Аляксандра Тарайкоўскага, павесілі Мікіту Крыўцова, збiлi машынай Арцёма Парукова ці давялі да самаспалення Сяргея Радчэню?! Вось і нашы суайчыннікі не змаглі мінуць, не змаглі закрыць вочы на зверствы людзей, якія звычкамі горш за жывёл. Мы ўсё памятаем і нічога не забудзем. Пішыце лісты палітвязням!!! Жыве Беларусь⚪️🔴⚪️

В преддверии дня Политзаключённого СССР, который отмечается 30 октября, беларусы Санкт-Петербурга посетили Левашовское Мемори
+9
В преддверии дня Политзаключённого СССР, который отмечается 30 октября, беларусы Санкт-Петербурга посетили Левашовское Мемориальное кладбище. Мы почистили и облагородили беларуско-литовский памятник. В сравнении с прошлым годом заметны изменения – были отправлены на "реконструкцию" памятник польским политзаключённым и памятник украинцам – жертвам репрессий. 30 октября мы приглашаем посетить церемонию "Хотелось бы всех поимённо назвать..." Она будет проходить в разное время и в разных концах города. Политзаключенные живы пока мы о них помним...

Беларусы, да 13 лістапада на Фантанцы 118 будзе праходзіць выстава «Янка Купала. Сустрэча з сябрамі!» З яе вы, вядома, не дав
+6
Беларусы, да 13 лістапада на Фантанцы 118 будзе праходзіць выстава «Янка Купала. Сустрэча з сябрамі!» З яе вы, вядома, не даведаецеся пра тое, як ОГПУ (пазней НКУС) абвінавачвалі народнага паэта Беларусі ў нядабранадзейнасці. Нібыта гэта ён кіраваў падпольным саюзам вызвалення Беларусі. Не знойдзеце вы і ліста, напісанага Янкам Купалам у 1930 годзе, пасля чарговага допыту ў ГПУ, да старшыні ўрада БССР Аляксандру Чарвякову: «Таварыш старшыня! Яшчэ раз перад смерцю заяўляю аб тым, што я ні ў якой контррэвалюцыйнай арганізацыі не быў і не збіраюся быць. Відаць, такая доля паэтаў. Павесіўся Ясенін, застрэліўся Маякоўскі, ну і мне туды за імі дарога». Пра "самагубства" ў гасцініцы Масква 28 чэрвеня 1942 гады напісана суха. Але выставу наведаць варта толькі таму, што гэта адно з нешматлiкіх месцаў у Санкт-Пецярбургу, дзе можаце пачытаць і паглядзець відэашэраг на Беларускай мове. 📍Музей-сядзіба Г.У. Дзяржавіна на Фантанцы 118, Усходні корпус

Сябры, у рамках XXXIII Фестывалю Балтыйскі Дом Санкт-Пецярбург нас наведае Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Мінск
+2
Сябры, у рамках XXXIII Фестывалю Балтыйскі Дом Санкт-Пецярбург нас наведае Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Мінск, Беларусь) са спектаклем "Пачупкі". Ёсць выдатная магчымасць сустрэцца з землякамі і набыць квіткі з 33% зніжкай па промакодзе ФЕСТБД33 (набыццё з афіцыйнага сайта. Промакод уводзіць вялікімі літарамі). Больш падрабязную інфармацыю пра спектакль можна паглядзець тут.

Друзья, стали появляться статьи без ссылок и подтверждений о задержании в Санкт-Петербурге беларуса Артема Закржевского. Если
Друзья, стали появляться статьи без ссылок и подтверждений о задержании в Санкт-Петербурге беларуса Артема Закржевского. Если у вас есть какая-то информация или контакты его родных и близких – дайте нам знать, пожалуйста, через бота @spbbel_bot Заранее спасибо!

Беларусы Санкт-Пецярбурга сустрэліся, каб павіншаваць беларускіх палітвязняў з Днём Нараджэння. Тыя, у каго дні нараджэння ў
+3
Беларусы Санкт-Пецярбурга сустрэліся, каб павіншаваць беларускіх палітвязняў з Днём Нараджэння. Тыя, у каго дні нараджэння ў жніўні атрымаюць ад нас паштоўкі са словамі падтрымкі! Усе не могуць быць вольныя, пакуль хоць адзін застаецца ў няволі! А толькі афіцыйна ў тараканавай няволі на сёння 1486 землякоў. Кожны з іх для нас чалавек, які не прайшоў міма несправядлівасці і адкрытага парушэння маральна-этычных нормаў, без якіх не можа жыць аніводнае паважаючае сябе грамадства. Жыве Беларусь⚪🔴⚪ P.S. У гэтым месяцы з намі пісалі лісты і Беларусы Італіі🇮🇹❤️

Беларусы Санкт-Пецярбургу былі ў гасцях у Беларусаў Нідэрландаў! Мы не ўпусцілі магчымасці наведаць Міжнародны Крымінальны Су
+4
Беларусы Санкт-Пецярбургу былі ў гасцях у Беларусаў Нідэрландаў! Мы не ўпусцілі магчымасці наведаць Міжнародны Крымінальны Суд у Гаазе. Цікавы адбыўся выпадак. Унутры будынка Суда фота і відэаздымка забаронена, бо гэта рэжымны аб'ект. Але, калі мы сказалі, што мы Беларусы і прыехалі каб паглядзець на месца, дзе будуць судзіць персанажа, якi катуе Беларускi народ, які зладзіў здзекi над палiтвязнямiі неаднаразова парушыў Канстытуцыю! Тажы нам задалі адно пытанне: -Who is our President of the Republic of Belarus? (Хто прэзідэнт рэспублікі Беларусь?) Мы адказалі, што законна абраная Прэзідэнтка Рэспублікі Беларусь Ціханаўская Святлана Георгіеўна! Пасля нам далі гіда, які правёў экскурсію і дазволілі зрабіць здымкі і запісаць відэа. Карыстаючыся выпадкам дзякуем супрацоўнікам МКС за прадстаўленую магчымасць паглядзець на месца ў якім дзейнічае правасуддзе! З Днём Нараджэння былы прэзiдэнт i будучы сядзелец!