cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Канал. БЕЛАРУСЫ ФРАНКФУРТА ДЫ НАВАКОЛЛЯ🤍❤️🤍

- Обратная связь с админами: @BY_IN_FRA_CONTACT_BOT - Чат "События и акции": ссылку можно получить через бота. - Чат "Без цензуры": ссылку можно получить через бота.

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
196
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
لا توجد بيانات30 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Запрашаем вас на анлайн-прэзентацыю электроннай кнігі “Kupalaucy: Kuo vadis?”, якая стане заключнай часткай комплекснага беларуска-нямецкага праекта “Kupalaucy: Kuo Vadis?”. Кніга ўяўляе сабой зборнік з трох новых п'ес на беларускай мове і ў перакладзе на нямецкую мову - “Шэпт” Сяргея Лескеця, “Гiсторыя ўцякачкі. Я вярнуся?” Ганны Златкоўскай і “Свята кабана” Аляксандра Чарнухі, якія напісаны на аснове літаратурнага матэрыялу і кніг гэтых аўтараў. Розныя па рытме і тэматыцы, п'есы адлюстроўваюць, з аднаго боку, хвалюючыя сёння менавіта беларусаў пытанні, а з другога боку, раскрываюць універсальныя тэмы: містыка i пошук каранеў, цяжкі досвед міграцыі, і абсурднасць закасцянелай бюракратыі. Акрамя таго, у зборнік уключаны аўтарскія эсэ, напісаныя нямецкімі і беларускімі спецыялістамі ў сферы тэатра, прысвечаныя тэмам тэатра ў крызісе, беларускага тэатра ў выгнанні, досведу міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы мастацтва. Дата і час: 27 снежня 18:00 (CET) / 20:00 (Беларусь) Мова мерапрыемства: беларуская, нямецкая, руская Спасылка на мерапрыемства: https://kulturvereinbelarusev.my.webex.com/kulturvereinbelarusev.my-en/j.php?MTID=me1ecba7bfbae28e691db5b3f12cfefa6 Публікацыя электроннай кнігі - гэта трэцяя частка праекту “Kupalaucy: Kuo Vadis?”. Першая частка ўяўляла сабой творчую лабараторыю, у рамках якой былі напісаны п'есы, а другая - працу рэжысёраў Рамана Падаляка, Андрэя Саўчанка, Марыны Міхальчук i актораў групы “Купалаўцы” над тэатральнымі эскізамі, прэм'ерны паказ якіх адбыўся ў канцы лістапада. Запіс анлайн-стрыму прэм'ерных паказаў можна паглядзець на YouTube па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=MD0r0CQlHFY Праект рэалiзуецца нямецкай арганiзацыяй Kulturverein Belarus e.V. ў супрацоўнiцтве з Незалежнай тэатральнай групай "Купалаўцы" у рамках праграмы Федэральнага мiнiстэрства замежных спраў па пашырэннi супрацоўнiцтва з грамадзянскай супольнасцю ў краiнах Усходняга партнёрства i Расii. Спасылка на сайт праекту: https://kuovadis.de/be/
إظهار الكل...
Meet virtually with Cisco Webex. Anytime, anywhere, on any device.

Simple, modern video meetings for everyone on the world's most popular and trusted collaboration platform.

Шаноўнае спадарства! Выбітны музыка, Аляксандр Памідораў, у гэтыя выходныя наведае Хайдэльберг з невялікім канцэртам. ⏰ Калі? У нядзелю (18 снежня) а 18:00 📍 Дзе? Albert-Ueberle-Straße 3-5 (StuRa), Хайдэльберг Пры дапамозе Studierendenrat der Universität Heidelberg, KuB e.V. і беларускія студэнты Хайдэльбергскага ўніверсітэту ладзяць канцэрт Аляксандра Памідорава, які завітае ў наш рэгіён на надыходзячых выходных. Аляксандр з’яўляецца вельмі ўплывовай фігурай на беларускай музычнай сцэне ўжо на працягу 33 гадоў - складана пераацаніць ягоны ўнёсак у нашую культуру. Нягледзячы на тое, што збольшага ягоную музыку можна аднесці да жанру рок, яго часта клічуць “айцом беларускага рэпу”, як чалавека, які быў адным з першых, хто пачаў папулярызацыю жанру ў Беларусі. Падчас пратэстаў, Аляксандр адкрыта выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, за што быў звольнены з радыё Рокс, дзе працаваў DJ’ем. Праз арганізацыю дваравога канцэрту салідарнасці, ён быў затрыманы на 8 содняў, пасля чаго ягоная творчасць была неафіцыйна забароненая рэжымам. Мы запрашаем вас далучыцца да канцэрту! Уваход вольны, але мы будзем радыя ахвяраванням, якія ў поўным памеры будуць перададзеныя Аляксандру. На дадзены момант таксама абмяркоўваецца стварэнне анлайн трансляцыі канцэрту. Па ўдакладненні тэхнічных магчымасцяў, мы паведамім вам больш дэтальна. Імпрэза ў FB
إظهار الكل...

Repost from N/a
Вiтаем, даражэнькія! Новы 2023 год стаіць на парозе і ўжо грукае ў дзверы! І каманда KuB e.V. падрыхтавала для вас "Беларускі каляндар" з вершамі беларускіх паэтаў і фотаздымкамі беларускіх краявідаў з прыватнай калекцыi. З гэтым календаром вы не прапусціце важныя даты, звязаныя з гісторыяй, традыцыямі і культурай Беларусі. Кошт календара – 15 € (кошт дастаўкі па Германіі ўключаны). Усе сабраныя грошы за вылікам сабекошту пойдуць на культурныя праекты KuB e.V. у 2023 годзе. Калі вы зацікавіліся, то замовы прымае @pragalina. З надыходзячымі святамі! Ваш KuB e.V.❤️
إظهار الكل...

Repost from Баста!
  • Photo unavailable
  • Photo unavailable
В 🇩🇪Висбадене (Германия) с 3 по 18 декабря продолжается выставка Herzland.shaft На ней представлены работы "xудожников, которые познали, каково жить при диктатуре".
إظهار الكل...
Repost from N/a
KuB ♥️
إظهار الكل...
Repost from N/a
Photo unavailable
👁️‍🗨️ 26 лістапада ў штутгарцкім Theatre Rampe адбылася прэм’ерная пастаноўка трох беларускіх тэатральных эскiзаў, над якiмi працавала каманда “Купалаўцы” у супрацоўнiцтве з нямецкiмi i другiмi беларускiмi театральнымi дзеячамi. Тэатр, канешне, не змог прыняць усіх ахвотных пабачыць эскiзы ўжывую, але цяпер можна скарыстацца магчымасцю перагледзець усе пастаноўкі анлайн на Youtube-канале Купалаўцаў. https://www.youtube.com/watch?v=MD0r0CQlHFY Будзем рады атрымаць вашыя лайкі і чытаць каментары! А каб даведацца больш пра сам праект, яго ідэю і рабочыя працэсы, вы можаце зазірнуць на сайт kuovadis.de.
إظهار الكل...
⚡Сёння ўвечары 18:00: 🎭 Theater Rampe (Stuttgart) альбо ❗анлайн-стрым на Youtube Kupalaucy прэм'ера 3 п'ес: https://m.youtube.com/watch?fbclid=PAAaZcMiXuGQCIO74i_1h5sLE9dwXBGEZkL2_kf3WKMVuIKT95-7YFGCSm6q4&v=MD0r0CQlHFY&feature=youtu.be Больш пра праект: Kupalaucy:Kuo Vadis тут: www.kuovadis.de Далучайцеся!!!
إظهار الكل...

  • Photo unavailable
  • Photo unavailable
👁‍🗨🔥 ужо ў суботу 26.11.2022  Купалаўцы выйдуць на сцэну Theater Rampe  у Штутгарце! У рамках сумеснага з KuB e.V. праекта „Kupalaucy: Kuo Vadis?" былі напісаны тры новыя беларускія п'есы і 26.11.2022 у Тэатры Рампе ў Штутгарце пройдзе ў 16:00 панэльная дыскусія на тэму будучага і сапраўднага беларускага тэатра а ў 18:00 будуць пададзены адразу тры новыя сцэнічныя чыткі. Уваход безкаштоўны! Адрас: Theater Rampe Filderstraße 47 70180 Stuttgart Імпрэза: https://fb.me/e/2JnABXC2R https://theaterrampe.de/stuecke/kupalaucy-kuo-vadis/ Сайт праекта: https://www.kuovadis.de
إظهار الكل...
Repost from N/a
Photo unavailable
👁️‍🗨️ Купалаўцы в Штуттгарте! 26.11.2022 в Theater Rampe В рамках проекта "Kupalaucy: Kuo Vadis?" были написаны три новые беларуские пьесы и 26.11.2022 в Театре Рампе в Штуттгарте пройдет в 16:00 панельная дискуссия на тему будущего и настоящего беларуского театра а в 18:00 будут представлены сразу три новые сценические читки. Вход свободный! Адрес: Theater Rampe Filderstraße 47 70180 Stuttgart Мероприятие: https://fb.me/e/2JnABXC2R https://theaterrampe.de/stuecke/kupalaucy-kuo-vadis/ Сайт проекта: https://www.kuovadis.de
إظهار الكل...
🕯Заўтра, 9 лістапада, а 17.00 адбудзецца 84. гадаўшчына «Хрустальнай начы». 🕯 Габрэйская суполка шчыра запрашае далучыцца да памянальнай імпрэзы, якая адбудзецца ў Jüdisches Gemeindezentrum па адрасу Kaiserstr. 109, Offenbach am Main. Перад пачаткам імпрэзы плануецца сумеснае ўскладанне памянальных вянкоў перад помнікам «an der Flamme» каля ратушы Офэнбаху.
إظهار الكل...