ar
Feedback

لا تقع ضحية للمخادعين! تيليمتريو يكتشف ويُميّز هذه القنوات 👉 إذا كنت تريد رؤية العلامة، اشترك

турбо цт ⚡️ белмова

турбо цт ⚡️ белмова

الذهاب إلى القناة على Telegram

Ваша вайбовая рэпетытар Аляксандра! Натхняю на любоў да беларускай мовы 🤍 Запіс на падрыхтоўку да ЦЭ / ЦТ 2027: https://clck.ru/3WXiny

إظهار المزيد
لم يتم تحديد البلدالفئة غير محددة
301
المشتركون
+424 ساعات
+337 أيام
+6530 أيام
أرشيف المشاركات
🍂 Лістапад — месяц дзеяння! Таму працягваем разбіраць марфалогію беларускай мовы і пераходзім да новых часцін мовы ✨ У кастр
🍂 Лістапад — месяц дзеяння! Таму працягваем разбіраць марфалогію беларускай мовы і пераходзім да новых часцін мовы ✨ У кастрычніку мы з вамі разабралі назоўнік, прыметнік і лічэбнік. Цяпер рухаемся далей! За лістапад разбяром займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе і прыслоўе. Так, наперадзе шмат працы, але ўсё па парадку 🥲 Што навучымся рабіць? ✨ скланяць займеннікі, разбірацца ў іх правапісе і асаблівасцях ужывання; ✨ вызначаць спражэнне дзеясловаў, утвараць іх формы і не блытацца ў канчатках; ✨ адрозніваць закончанае і незакончанае трыванне, правільна ўтвараць лады дзеяслова; ✨ разбірацца ў дзеепрыметніках і дзеепрыметнікавых зваротах, іх скланенні і правапісе; ✨ утвараць дзеепрыслоўі, знаходзіць дзеепрыслоўныя звароты і пазбягаць памылак у іх ужыванні; ✨ разбірацца ў прыслоўях, іх правапісе і ўтвараць ступені параўнання; ✨ паўтараць пройдзены матэрыял і замацоўваць веды на тэстах па асобных тэмах і цэлых раздзелах. Так, працягваем хард воркаць, але без хаосу і завалаў 😎 У календары адзначыла тэмы заняткаў, дні для тэстаў і паўтарэння. Захоўвайце яго, каб нічога не прапусціць, і рухаемся далей! Чакаю на занятках усіх ❤️

Два, тры, чатыры — лічэбнікі са сваімі правіламі! Запомніце, што гэтыя крутыя чэлікі ўстанаўліваюць свае правілы 📌 1. Звычайныя колькасныя лічэбнікі Пасля два (дзве), тры, чатыры назоўнік ужываецца ў назоўным склоне множнага ліку: ✅ два сталы, тры кнігі, чатыры сыны, дзве гадзіны. І прыметнікі таксама ставім у назоўным склоне множнага ліку: ✅два высокія дамы, тры новыя кнігі, дзве невялікія вёскі. 📌2. Дробавыя лічэбнікі (пра іх, дарэчы, ужо быў асобны пост) Тут дзейнічае падобная логіка! Калі лічнік — 2, 3 або 4, назоўнік, які абазначае дробавую частку, таксама мае форму назоўнага склону множнага ліку: ✅дзве сотыя, тры дзясятыя, чатыры восьмыя. А калі лічнік — 5 і больш, ужываем родны склон множнага ліку: ✅пяць дзясятых, шэсць сотых, дзесяць тысячных. 📢 Што запомніць? Два, тры, чатыры — шукаем назоўны склон множнага ліку. Такія нюансы вельмі любяць даваць на ЦЭ/ЦТ 🧛‍♂️

Ура! Тры сотачкі ўжо маем 💯

💚 Яшчэ не запісаліся на заняткі ў ТУРБО ЦТ? Цяпер самы час далучыцца. У лістападзе нас чакаюць важныя тэмы па ўсіх прадметах
💚 Яшчэ не запісаліся на заняткі ў ТУРБО ЦТ? Цяпер самы час далучыцца. У лістападзе нас чакаюць важныя тэмы па ўсіх прадметах, а месцы ў групах яшчэ ёсць. І нават калі вы перажываеце, што прапусцілі верасень і кастрычнік, — не хвалюйцеся: усе заняткі захоўваюцца на платформе, таму запісы і матэрыялы за гэтыя месяцы можна паглядзець і спакойна нагнаць прапушчанае.
А яшчэ нагадваем пра нашу зніжку для сяброў −25 BYN 👇 Калі ваш знаёмы ўжо займаецца ў ТУРБО ЦТ, проста назавіце менеджару яго прозвішча — і вы абодва атрымаеце зніжку 25 BYN на адзін абанемент. А калі сярод вашых сяброў пакуль ніхто не займаецца ў нас — можна далучыцца разам! Вы абодва пішаце менеджару, спасылаецеся адзін на аднаго і таксама атрымліваеце −25 BYN на першы абанемент.
ЗАПІСАЦЦА НА БЯСПЛАТНЫЯ СПРOБАВЫЯ ЗАНЯТКІ 💚 Так што можна пачаць рыхтавацца разам, падтрымліваць адзін аднаго і яшчэ крыху зэканоміць 🙌

رسالة فيديو00:10

🤗 Ну што ж! Пра асаблівасці ўжывання зборных і дробавых ужо ведаем, таму давайце раскажу вам пра прыблізную колькасць. Чалавек дзесяць, хвілін пяць ці пяць хвілін? Тут важна сачыць за парадкам слоў і склонамі! 📌1. Лічэбнік пасля назоўніка Каб паказаць прыблізную колькасць, мяняем звыклы парадак слоў: чалавек дзесяць, хвілін пяць, прывезлі тон пяць збожжа, прайшлі кіламетры чатыры. 📌2. Прыназоўнікі пад, з, за, каля У спалучэнні з формамі роднага склону яны таксама дапамагаюць перадаць прыблізную колькасць: яму пад семдзесят, не было дзён з пяць, прайшлі каля пятнаццаці кіламетраў. 📌3. Два лічэбнікі праз злучок праз два-тры дні, гадоў сем-восем, на адну-дзве хвіліны. Не блытаем з абазначэннем адлегласці! Калі гаворым пра адлегласць ад чаго-небудзь, ужываем прыназоўнік за: за два крокі ад нас, за чатыры кіламетры ад горада. А калі хочам сказаць, што колькасць прыблізная, можам проста паставіць лічэбнік пасля назоўніка: кіламетраў чатыры. Звяртайце ўвагу на гэтыя нюансы ў тэстах ЦЭ/ЦТ. Заданне А8 любіць даваць сюрпрызы 😇

БЯСПЛАТНЫ СТРЫМ: ШТО ПАКАЗАЎ ПЕРШЫ МОДУЛЬ РТ? 📅 28.10 ⏰ 18:40 🎥 YouTube — https://youtube.com/live/K5d3y1ydmb4?feature=share Прыходзьце —абмяркуем, што было цікавага ў тэсце ⚡️

رسالة فيديو01:00

Каму тээээст?
Anonymous voting

🛹 Дробавыя лічэбнікі: разбіраемся з палавінкамі і дзясятымі! Што складанага ў тым, каб сказаць адна другая або пяць дзясятых? Правільна! Нічога) Як утвараюцца? Дробавыя лічэбнікі складаюцца з колькаснага лічэбніка ў лічніку і парадкавага — у назоўніку: - 2/100 — дзве сотыя; - 3/10 — тры дзясятыя; - 6/10 — шэсць дзясятых; - 7/100 — сем сотых. 👀 На што звярнуць увагу? 🔴Пры лічніках (пеошае слова) два, тры, чатыры назоўнік (другое слова) мае форму назоўнага склону множнага ліку: дзве сотыя, тры дзясятыя, чатыры восьмыя. 🔴Пры лічніках пяць і больш ужываецца форма роднага склону множнага ліку: пяць дзясятых, шэсць сотых, дзесяць тысячных. 🔴Дзесятковыя дробы чытаем так: 2,8 — дзве цэлыя і восем дзясятых; 15,03 — пятнаццаць цэлых і тры сотыя. Захоўвайце пост, каб не блытацца ў дробах на ЦЭ/ЦТ! Ну і калі будзе актыў, зраблю тэсты. Вы ведаеце, што рабіць 😈

🫡Зборныя лічэбнікі: чаму «трое дзяўчат» — няправільны выбар? Што гэта за словы? Двое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзевяцёра… 😑 З якімі словамі ўжываюцца? - З назвамі асоб мужчынскага полу: трое мужчын, пяцёра салдат. - З назвамі маладых істот: двое парасят, сямёра жарабят. - Са словамі дзеці, людзі і коні, гусі, свінні: шасцёра дзяцей, трое коней. - З множналікавымі назоўнікамі: двое сутак, трое дзвярэй. А дзе ж пастка? Не блытаем трое мужчын і тры жанчыны: з назвамі асоб жаночага полу ўжываюцца колькасныя лічэбнікі — дзве дзяўчыны, тры сяброўкі, чатыры настаўніцы. Захоўваем пост: ён яшчэ спатрэбіцца пра падрыхтоўцы. І газ разбірацца з дробавымі 💃

Сёння чакайце два пасты пра асаблівасці ўжывання зборных і дробавых лічэбнікаў (верагодныя пасткі ў А8). Пасля пастоў, магчыма, зраблю тэсцік. Падумаю пакуль, пагляджу на вас, ці будзе актыў 😎😈