падлеткавы трэмар
الذهاب إلى القناة على Telegram
Тут я выкладаю мемы з няшкамі (карткамі з сэкая і скрынамі з любімых анімэ) на беларускай, а таксама час ад часу раблю проста нейкую лухту ☆ Я проста сіллі літл гёрл з бедамі з башкой.
إظهار المزيدلم يتم تحديد البلدالفئة غير محددة
215
المشتركون
+224 ساعات
+37 أيام
+1130 أيام
أرشيف المشاركات
Repost from N/a
m13 —> Беларускім SMP
Паважаныя гульцы!
З вялікай радасцю паведамляю, што наш любімы сервер m13 ад сённяшняга дня будзе называцца Беларускі SMP!
Гэта не проста змена назвы — гэта новы этап у гісторыі нашай маленькай суполкі, якая працягвае расці.Наш сервер ужо існуе 5 месяцаў і мы ідзем наперад! Праз месяц адкрыецца сервер, але ён ужо будзе не тым, што раней.
А калі вы яшчэ не ў вайтлісце — самы час далучыцца! Падаць заяўку можна ў нашым дыскорд серверы. Разам мы зробім Беларускі SMP цудоўным і ўтульным серверам.
Інфармацыйны пост
Repost from эсмінец яксана
Шаноўныя падпісчыкі, віншую вас і сябе!! Нас цяпер роўна адна тысяча!!! Гэта невераемна і хочацца кожнага з вас буськнуць у шчочкі! Самы вялікі дзякуй за вашую падтрымку!😘💋💋💋
P.S.: як і абяцала калісьці вельмі даўно, фатаграфіі будуць, але трошкі пазней ;)
Не памятаю, калі канкрэтна пачала так жартаваць, але вось яно здарылася - я запісала і выклала беларускі кавер на цудоўную песьню “4:30” ад Віялетты Сакаловай!
7 гадоў музычнай школы, з якіх 4 гады сьпеваў у абразцовым хоры… І ўсё толькі для таго, каб я запісала кавер на песьню пра падлеткавую мастурбацыю, ммм, смаката…
АЛЕ!! Які б бэкграўнд у мяне і гэтага кавера не быў, факт таго, што ён выйшаў, ёсьць, і я хачу парадавацца!!
Дзякуй усім, хто падтрымліваў мае жарты (якія аказаліся не жартамі), прапаноўваеце што крутога зрабіць на наступны дн, усіх люблю ўсім дзякуй 🎀
https://youtu.be/ovFRnMx90bk?si=eO0t_eIPeG7ORx5F
+7
Сёння 12 лістапада, сёння ў мяне дзень нараджэння.
Мне шмат што падаецца прыгожым, і я шмат што рамантызую, таму мне цяжка ўмясьціць усе думкі ў адзін пост.
Я мацюкальніца і прагульшчыца, часам неверагодная дура і крыповая фудзёсі (за што мне сорамна), хікка, што баіцца машын і не вельмі любіць сацыяльныя кантакты ў рэальным жыцці.
Але ў той жа час я перакладчыца, геймерка, анімэшніца, чытачка манг, магчыма блогерка і проста няшка, але што самае галоўнае: я - гэта я.
Усе мянушкі, нікнэймы, усё пройдзенае (часта цяжкае) мінулае і будучыня наперадзе, мая грыўка і акуляры, што так не падабаюцца бабулі (але я не перастаю іх насіць), мае цёмныя як у анімэ-персанажа, што страціў веру ў чалавецтва, вочы, мой пакой, зоркі, плакаты, фігуркі. Усё тое, што мне дарылі і ўкладалі ў мяне людзі навокал. Усе страхі і надзеі, брудныя валасы і бясонныя ночы, чыпсы і надпісы на сьценах. Гэта ўсё - я.
З днём нараджэння мяне. З днём пазору і ўзросту большасьці персанажаў падлеткавых серыялаў.
З днём нараджэння, Алі ✨
Ёёё, прыкіньце ў каго яшчэ дзень нараджэння?? У Павы Рамонка!! Віншуем ад усяго сэрца 🎀
Вельмі важная навіна што сёння ў нацудоўнейшай перакладчыцы Ірыскі дзень нараджэння!!!
Павіншуйце, бо яна вельмі класная я яе люблю 😊
Repost from пані Эна Люмерт 💛🤍💜🖤
+1
"ДЗЮНА: ЧАСТКА ДРУГАЯ" на беларускай мове ў агучцы
У працягненне агучкі першай часткі «Дзюны», агучылі таксама і другую. Доўгі шлях прайшла гэтая агучка, але нарэшце, радыя вам яе прадставіць!
Агучвалі:
Spravavy
ENA
купа
GomZik
kiryla
Arciom
Алесь Гулевіч
Wydra
Vožyk
Lilithlu
моцік
Ягор Цюкін
Kastusjakkalinouski
Пераклад: ENA
Рэдактура: Spravavy
Таксама хутка на Кінакіпе і Скрынцы
Repost from N/a
+2
Hello Charlotte EP2: Requiem Aeternam Deo
Вітаем зноў, дарагі Лялькавод. Даследуй Дом, хадзі ў Школу, САЦЫЯЛІЗУЙСЯ, заводзь дружбу з багамі, гуляй з лічынкатамі і весяліся! ...пакуль Суд не надыдзе.Requiem Aeternam Deo — другая частка серыі Hello Charlotte, выпушчаная ў 2016. Гэта гісторыя шкадавання пра немагчымасць сусветнага шчасця і абагаўленне тых, хто для нас недасяжны. Пакуль яе розум распадаецца, чарніла будзе цекчы, і чырвоныя як кроў кветкі будуць расквітаць на закінутым полі. > гайд па запуску з тэлефона > MEGA > Google Drive > арыгінал гульні на itch.io не забывайце паведамляць пра памылкі ў перакладзе. гуляйце па-беларуску! (пераклад зроблены з НЕЙМАВЕРНЫХ памераў дапамогай з боку Смятаны, яна зрабіла літаральна палову праекта, я на яе малюся) #hellocharlotte #ep2
Repost from N/a
+5
Йоў, у мяне дзень нараджэння!! Цяпер мне 15, юбілей☝️
Зрабіла падборку ўлюбёных работ. Проста хачу сказаць, што мяне глядзяць крутыя людзі, і я вас вельмі люблю. Дзякуй, што сочыце за маім "мастацтвам"
