ar
Feedback

لا تقع ضحية للمخادعين! تيليمتريو يكتشف ويُميّز هذه القنوات 👉 إذا كنت تريد رؤية العلامة، اشترك 👈

Orril

Orril

الذهاب إلى القناة على Telegram

Рэлізы агучак, кавераў, перакладаў і працоўная кухня Агучкі: anibel.net Каверы: youtube.com/@OrrilDub Зборы: donationalerts.com/r/orril Падтрымаць(VPN для Беларусі): patreon.com/orril_dub Напісаць: orrildub@gmail.com ці ў канале

إظهار المزيد
لم يتم تحديد البلدالفئة غير محددة
205
المشتركون
+124 ساعات
+27 أيام
+230 أيام
أرشيف المشاركات
Фан-факт, першы тайтл з якім я заходзіў(падаваўся) на Анібел у ліпені 18га года, быў як раз Уанпанчмэн)

Уанпанчмэн 3 / One Punch Man 3 anibel.net/anime/One-Punch-Man-3?tg Субцітры: 1 з 12 Пераклад: #Orril Рэдактура: #Ragvalod #On
Уанпанчмэн 3 / One Punch Man 3 anibel.net/anime/One-Punch-Man-3?tg Субцітры: 1 з 12 Пераклад: #Orril Рэдактура: #Ragvalod #One_Punch_Man_3 #anibel #anibel_by #SUB_anibel_by

Праз тое, што праца з ЗВ не сакрэт, са спакойнай душой магу падзяліцца, што ўчора нарэшце скончыў рэдактуру агучкі «Новай над
Праз тое, што праца з ЗВ не сакрэт, са спакойнай душой магу падзяліцца, што ўчора нарэшце скончыў рэдактуру агучкі «Новай надзеі».

Repost from N/a
#пераклад #epic 🌙 JUST A MAN /// ЧАЛАВЕК Адысей: У вочы зазірнуў, і зноў Бачу сына ў іх майго... Быў малы такі ж ён, як я кі
#пераклад #epic 🌙 JUST A MAN /// ЧАЛАВЕК Адысей: У вочы зазірнуў, і зноў Бачу сына ў іх майго... Быў малы такі ж ён, як я кінуў дом... Будзе гнаць штоноч, штодзень прывід гэтых дзей — Крыкі, кроў і смерці людзей... Засынай — суцеш мяне, малю... Як жа я забью?... Я чалавек, што прагне аднаго: Дом убачыць праз гады і мілі ад яго! Я чалавек, што б'ецца за сябе. І праз безліч бед дайду да сына і яе! Я чалавек... Так што Ператворыць камету ў метэор? Што ператворыць агні ў пажар? Што ператворыць нас у монстраў? Што ператворыць плынь вод у хвалі рух? Што ператворыць віну ў цяжар? Што ператворыць нас у монстраў? Каманда: Што Ператворыць камету ў метэор? Што ператворыць агні ў пажар? (Адысей: Даруй мне...) Што ператворыць нас у монстраў? (Адысей: Даруй мне...) Што ператворыць нас у монстраў?... Адысей: Даруй мне... Я чалавек... ● ○ ● ○ ● ○

Вельмі рады супрацы з Максімам. На яго канале можна назіраць, як тэкст паціху змяняўся, бо даволі доўга шліфавалі да цяперашняга моманту. Як наступны кавер не чакайце але праз 1-2 больш верагодна. Зараз яшчэ трэба рашыць пытанне, што на візуал.

Дандадан 2 / Dandadan 2nd Season anibel.net/anime/Dandadan-2nd-Season?tg Агучка: 6 з 12 Даберы: #Emi, #Krumcha, #Shichi_Henge
Дандадан 2 / Dandadan 2nd Season anibel.net/anime/Dandadan-2nd-Season?tg Агучка: 6 з 12 Даберы: #Emi, #Krumcha, #Shichi_Henge, #Вафля, #Yemet #Dandadan_2nd_Season #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by

Невялічкая гісторыя пра цвярозую ацэнку сваіх сіл. Калі я рабіў рэдактуру, я вельмі кайфануў ад песні і мне хацелася на агучку зрабіць у гэтай серыі кавер. Але на жаль, калі эйфарыя прайшла, я зразумеў, што зараз я не змагу гэта зрабіць добра і якасна. Тэхніка і дыяпазон надта адрозныя, хутка дакладна не выйдзе зрабіць. Таму для серыі я толькі паспеў падрыхтаваць скарэктаваны тэкст, які б лёг добра на арыгінал. Мабыць калісьці я дзеля сябе і закрыю дадзены гештальт, але варта заўсёды разумець, на што ты напраўду ў моманце здольны, перш чым нешта казаць...

Repost from N/a
Куды яшчэ адправіцца ў добрай кампаніі, калі не ў краіну сноў? Пад заплюшчанымі вачыма разгарнуўся цэлы горад аблокаў, яркі, рознакаляровы - і каго тут толькі няма! І жыраф, і малпа, і нават зялёны бегемот 🦒 🦛 🙉 Пракоцімся на слане разам? 🥺 "Адным з займальных заняткаў была праца над тэкстамі: песні з маім перакладам і адаптацыяй вы маглі чуць у выкананні @orril_dub і нашай каманды. Першай песняй з мультфільма, тэкст да якой я напісала, была "The beast is out there". У фінальную версію агучкі яна не патрапіла, але яе можна знайсці на прасторах ціктока ў выкананні Язэпы. А зараз будзе маленькі спойлер: зусім хутка выйдзе міні-альбом з нашымі каверамі з мультфільма "Па-за садовым плотам", дзе можна будзе гэтак жа пачуць "Into the unknown", над якой я зараз працую" - Esco.

+1
Насамрэч, у плане агучкі ў серыі больш за ўсё ўбіў часу на дадзенага персанажа. Абсалютна карыкатурны, дакучлівы, стары брытанец з ідэяй фікс. Спачатку мне не падабалася, што мала раздражняючага насавога гучання. У другой ітэрацыі, праз размеркаванне паветра па рэзанатарах дзядоўскія "артэфакты" пачалі губляцца ў голасе. У выніку, на трэцюю ітэрацыю цалкам выключыў арыгінал і чыста ўзяў у фокус настрой персанажа і як сам лепш магу гэта перадаць.

Ноччу, па запыце актора, рабіў маленькі фікс гука кавалка сцэны, каб дадаць паглыблення. А потым я зразумеў, што нейкім чынам на ранніх этапах арыгінальныя каналы з музыкай і шумамі ў сярэдзіне серыі былі задушаныя на -20🙈 Зразумела, чаму ў мяне было пачуццё, што нешта з балансам не так у серыі🙃

+1
Яшчэ парачка забаўных кавалачкаў з серыі

Я набыў тэлеграм-канал 😅 Яшчэ вясной я прыгледзеў падобны да маіх інтарэсаў па тэхналагічнай тэматыцы беларускамоўны тэлеграм-канал, які рэдка абнаўляўся, і напачатку лета зрабіў прапанову яго ўладальніку. Цяпер я валодаю каналам "Усё пра ўсё", які з большага быў засяроджаны на нейкіх фацэтных гаджэтах. Я збіраюся захаваць яго асноўны фармат - кароткіх тэкстаў пра тэхніку. Але таксама хачу дадаць больш насычанасці і глыбіні. Каб гэта была не толькі забаўка дзеля забаўкі, але і дзённік надыходзячай будучыні, уплецены ў кантэкст тэхналагічных зменаў, што трансфармуюць наша сосаеці. Так акрэсліў новую канцэпцыю:
"Тое, на чым варта затрымаць позірк: дзіўнае, прыгожае, трывожнае, захапляльнае, недаацэненае. Мікрадоза будучыні, каб разумець сучаснасць, якая з кожным днём робіцца больш чужой".
На працягу некалькіх тыдняў дапрацую візуал і вызначуся з новай назвай, каб змена аўтара канала не застрэсавала існуючых падпісчыкаў. Гэты канал, ў якім вы зараз чытаеце гэты пост, застаецца працаваць так як і працаваў. Тут канцэпцыя іншая - гэта хутчэй мой асабісты куток з нейкімі раптоўнымі думкамі, гульнявымі і тэхна навінамі, унутранай кухняй блогерства і вось такімі аб'яўкамі. Спасылкі на вялікія фарматы будуць з'яўляцца як і раней, але ўжо ў двух каналах. А далей паглядзім, як пойдзе. Такія дзялы.