cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

PTSL

Аўтарскі канал Зьмітра Хведарука. Гэта слаёны пірог з багаслоўя, кніг, гісторыі, дробязяў жыцьця і матываў Паланэзу Агінскага #13. Post Tenebras Spero Lucem - Спадзяюся на сьвятло пасьля цемры (Ёў 17)

Більше
Рекламні дописи
194
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
Немає даних30 днів
Архів дописів
З Днём Рэфармацыі, сябры! Паводле ўльтрастарога календара) Апошнія (амаль) тры гады хрысьціянскую супольнасьць раздзіраюць на часткі і бянтэжаць спрэчкі пра тое, якое месца палітыка мусіць займаць у сьветапоглядзе, багаслоўі і жыцьці хрысьціяніна. Часам у мяне такое ўражаньне складаецца, быццам мы - першае пакаленьне хрысьціянаў, якое пачало асэнсоўваць Сьвятое Пісаньне. Да нас жылі толькі дыназаўры і ды патлатыя невукі, якія карысталіся “палкай-капалкай”. А вы задумваліся калі-небудзь аб тым, як насамрэч хрысьціянства зьмяніла стаўленьне чалаевка да прыроды ўлады і палітыкі? Нашыя браты і сёстры амаль 2000 год таму, напрыклад, былі галоўнымі секулярызатарамі, якія нагадвалі, што ні Цэзар (не салат) ні яго памагатыя не зьяўляюцца боствамі на зямлі і непаграшымай уладай. Многія за выказваньне “Ісус Хрыстос - Госпад і Збавіцель” атрымалі квіток у адзін бок на аглядны тур у Рымскі калізей (і іньшыя канешне ж). У тым стане, пакуль рымскі жэс пад кіраўніцтваў цэзараў яшчэ трымаў яго ў нармальным стане. Чаму я тут згадаў Рэфармацыю? Як раз зварот да Сьвятога Пісаньня і вяртаньне да вытокаў гістарычнай царквы дапамаглі людзям 500 гадоў таму наноў пераасэнсаваць усё жыцьцё, у тым ліку не толькі пытаньні выратаваньня, але і сацыяльнай сферы ды палітычнай прасторы. У Швайцарыі, Шатландыі, Нідэрландах, Ангельшчыне так глыбока капнулі, што мы дагэтуль раўняемся на іх прыклад уяўленьняў пра палітычную і грамадзянскую свабоду. І цяпер затаіце дыханьне. Канешне ж, у нас з вамі ў ВКЛ таксама былі неверагодна здольныя людзі, якія глядзелі, думалі і капалі ў гэты бок. Але пра якіх мы чамусьці нічога не ведаем. Таму напэўна дагэтуль так і жывем і адпаведна думаем, Ці хутчэй не думаем. Я таму і хачу ў наступных пастах (абяцаю, што буду цяпер часьцей пісаць і неўзабаве пачну той самы падкаст) распавесьці пра Асобу, якую вы проста мусіце ведаць! Гэта Андрэй Волан. Не блытайце, калі ласка, з булгакаўскім Воландам ці Волан-дэ-Мортам! Багаслоў, палітык і няўрымслівы дэбацёр напісаў звыш 50 трактатаў, не баяўся кінуць выклік на дэбаты Пятру Скарзе і іньшым езуітам ці зарубіцца з сектантамі-антытрынітарыямі. Днямі пазнаёмімся з ім бліжэй і з яго трыма асноўнымі творамі, якія дасяжны айчыннаму чытачу.
Показати все...
Показати все...
📌 Мы часта гаворым, што Белрускую і 🇵🇱Польскую гісторыю ды культуру лучаць тысячы ніцяў-тросаў-канатаў. Згадваем мігрантаў, якія сталі 🌟зоркамі/героямі далёка ад дому, але ў забыцьці дома. У Варшаве шмат што нагадвае пра такую зьяву. 🤷‍♀️Вы ведалі, напрыклад, што афіцыйным гімнам футбольнай Варшаўскай “Легіі” зьяўляецца твор славутага музыкі беларускага паходжаньня, які нарадзіўся на Шчучыншчыне (не жарт) і ўзяў творчы псеўданім у гонар ракі Неман, на берагах якой гадаваўся. Калі б вы прыйшлі на ⚽️ футбольны матч адыёзнай мясцовай “Легіі”, то здзівіліся, што тутэйшыя заўзятары (ці як яны сябе называюць “кібіцы”) заводзяць перад кожным матчам сьпеў "Sen o Warszawie" (“Сон пра Варшаву”). Сьпеў, напісаны ў 1966 годзе Чэславам Неманам (Чэславам Юліюшам Выдрыцкім). Як і многія іньшыя ўраджэнцы Беларусі, Неман стаў адным з самых значных культурных дзеячоў эпохі ў рэгіёне. Яго спадчына пульсуе ў Польшчы і амаль не згадваецца ў Беларусі, на жаль. 👇глядзіце, як атмасферна гучыць!
Показати все...
Фото недоступнеДивитись в Telegram
❤️Сёньня ў Беларусі сьвяткуюць Дзень Айцоў! Найлепшы час згадаць пра айцоў царквы і зрабіць невялічкі анонс. Вы ж чакалі яго, праўда?! Неўзабаве буду посьціць сюды крафтавы падкаст пра гісторыю раньняй хрысьціянскай царквы І-VI стст. Спадзяюся кантэнт будзе карысны як для вернікаў, каб убачыць сваю гістарычную пераемнасьць Сусьветнай Царквы, так і для тых няверуючых, якія хочуць разбурыць пару-тройку савецкіх стэрэатыпаў.
Показати все...
Мікіта Мелказёраў зрабіў мегавью з опернай зоркай і вернікам Ільлём Сільчуковым! Хайлі рэкамендую!!! https://www.youtube.com/watch?v=bW0he-WbByE&feature=youtu.be
Показати все...
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Хочаш даведацца, як 500 гадоў таму Беларусь магла пераўтварыцца ва Усходнееўрапейскую Швайцарыю ці Нідэрланды? Прыходзь 14 кастрычніка ў 18:30 на прэзэнтацыю кнігі Зьмітра Хведарука “Рэфармацыя ва ўсякі кошт”. Аўтар сцвярджае, што ідэі Эўрапейскай Рэфармацыі XVI стагоддзя намагаліся зрабіць з ВКЛ прававую прагрэсіўную дзяржаву, дзе нават абраны кароль быў роўны перад законам гэтаксама як і просты шляхціц. Але як часта здараецца ў нашай гісторыі, нешта пайшло не так… Зьміцер Хведарук, пастар царквы “Сьвятой Троіцы” і аўтар кнігі, распавядзе пра вядомых дзеячоў XVI ст. і прычыны, чаму іх багаслоўская спадчына неверагодна актуальна і патрэбна нам у ХХІ стагодзі. ❗️У прэзэнтацыі возьме ўдзел чалавек, які прабег 500 км за 5 дзён у гонар 500-годдзя перакладу Францішкам Скарынам Бібліі на беларускую мову - Тарас Цялькоўскі. Таксама на заканчэньні ўсіх чакае квіз з каштоўным падарункам 🎲 ✔️14 кастрычніка ў 18:30 📍Беларускі Моладзевы Хаб (Варшава, plac Konstytucji 6)
Показати все...
Варшава! Гоў ту зэ прэзэнтэйшн! Пятніца 14-га (не 13-га)))
Показати все...
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Парадуемся скрозь сум! У нашага Алеся Бяляцкага - Нобелеўская прэмія міру!!!
Показати все...
Repost from N/a
Всем привет! К нам пришла партия отличных христианских книг. Их можно будет купить в это и следующие воскресенья после собрания у @kapitan_nema (Зьміцер Хведарук). 📚 список книг смотрите на фото 🔗 подробнее про них прочитать можно здесь: https://epbook.by/ 💲 по поводу цен уточняйте у Зьмітра
Показати все...
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Сыйшла эпоха. Кажуць, што толькі цяпер скончылася ХХ ст. https://www.bbc.com/news/uk-61605149
Показати все...
Оберіть інший тариф

На вашому тарифі доступна аналітика тільки для 5 каналів. Щоб отримати більше — оберіть інший тариф.