cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Радыё Свабода — Беларусь

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

نمایش بیشتر
Advertising posts
19 555مشترکین
-524 ساعت
-1077 روز
-44030 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Ціханоўская ўсклала кветкі да помніку «Маці Чарнобыля» Cьвятлана Ціханоўская разам з дыпляматамі ўсклала кветкі да помніку «Маці Чарнобыля» у віленскім парку Сапегаў у дзень чарнобыльскай трагедыі, каб ушанаваць памяць загінулых і пацярпелых ад наступстваў найбуйнейшай у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы. Больш фота: https://smarturl.click/AdGG4
نمایش همه...
Падпісвайцеся на Свабоду ў TikTok! Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня: 👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. Пра карупцыю ў Беларусі — у фактах і лічбах 👉🏻 Зянону Пазьняку 80 гадоў. Узгадваем цікавыя факты пра яго 👉🏻 Расказваем пра беларускія гарады. Берасьце: гісторыя гораду і цікавыя факты пра яго 👉🏻 Хутка ў Беларусі вырасьце плата за «камуналку». Разьбіраемся, як фармуецца яе памер і ад чаго залежыць
نمایش همه...
👍 5🥰 1
Беларус вырашыў прайсьці пешшу 2500 кіламетраў. Даведаліся, дзе і навошта Яўген Гуцалаў у 2019 годзе прабег Беларусь з поўначы на поўдзень. Цяпер «беларускі Форэст Гамп» выправіўся пешшу зь Вены ў Стамбул. У 2020-м яго за ўдзел у маршах пратэсту затрымлівала міліцыя. Пасьля гэтага ў 2021-м Гуцалаў перабраўся ў Турэччыну. Пераехаўшы, даведаўся, што на радзіме на яго завялі крымінальную справу за «зьнявагу дзяржаўных сымбаляў» (артыкул 370 Крымінальнага кодэксу). Так міліцыя расцаніла публікацыю сатырычнага відэа ў Instagram. https://smarturl.click/67nO5
نمایش همه...
16🥰 1👌 1
Архівы СБУ: савецкія ўлады баяліся, што актывісты з боку Беларусі заблякуюць Чарнобыльскую АЭС У 2019 годзе ва Ўкраіне выдалі «Чарнобыльскае дасье КДБ», у якім абнародавалі больш за 200 сакрэтных дакумэнтаў — іх выдавалі савецкія ўлады адразу пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.  Як вынікае з тагачасных данясеньняў КДБ, улады больш пераймаліся контрадывэрсійнымі захадамі і абаронай сакрэтнай інфармацыі аб сытуацыі на Чарнобыльскай АЭС, чым абаронай насельніцтва. https://smarturl.click/l5LDd
نمایش همه...
🤬 19👍 1👀 1😡 1
У Расеі экс-супрацоўніка памежнай службы і яго жонку завочна асудзілі на 7 гадоў калёніі за антываенныя пасты, сярод якіх і «Жыве Беларусь!» Анадырскі гарадзкі суд Чукоцкай аўтаномнай акругі ў Расеі завочна прысудзіў па 7 гадоў калёніі экс-супрацоўніку памежнай службы ФСБ Раману Назаруку і яго жонцы Анастасіі Назарук, якія эмігравалі з Расеі. Пра гэта расказала абвінавачаная «ОВД-Инфо». Абаіх абвінавацілі ў распаўсюджваньні «фэйкаў» аб расейскай арміі па матывах палітычнай нянавісьці (п. «д» ч. 2 арт. 207.3 КК РФ). Як расказалі праваабарончаму праекту ў судзе, Раману Назаруку паставілі ў віну 16 публікацый на яго старонцы «УКантакце» — усе яны прысьвечаныя расейскаму ўварваньню і гібелі мірных жыхароў ва Ўкраіне. Анастасія Назарук у ютуб-канале публікавала відэа з антываенных мітынгаў і віншаваньне з Новым годам са словамі «Зычу перамогі Ўкраіне і Ізраілю, Пуціна ў Гаагу, свабоду Расеі, жыве Беларусь!».
نمایش همه...
🤬 18🥰 4🗿 2👍 1
Намэнклятура стварае культ асобы Лукашэнкі Такога „хваласьпеву“, як на „Ўсебеларускім народным сходзе“, што адбыўся 25 красавіка, не было за ўсе папярэднія гады кіраваньня Лукашэнкі. 
نمایش همه...
😁 30🤬 8🥱 5🤯 1🗿 1🙊 1
«Іх цікавіла, ці працаваў я на СБУ». Фатограф Аляксандар Васюковіч пра вайну, прысуд і выезд зь Беларусі Фатограф Аляксандар Васюковіч тройчы езьдзіў на вайну ва Ўкраіну працаваць як фатограф пасьля поўнамаштабнага ўварваньня. Пры гэтым жыў у Беларусі. Летась у кастрычніку яго затрымала КДБ, а пасьля асудзілі за нібы за ўдзел у пратэстах у Менску 2020 году. Аляксандар расказаў пра арышт, вайну і ад’езд зь Беларусі. https://smarturl.click/gp5EA
نمایش همه...
17😢 7🔥 3
Нягледзячы на тое, што аварыя адбылася 38 гадоў таму, Чарнобыль дагэтуль уплывае на жыцьцё людзей Аварыя на Чарнобыльскай АЭС была найцяжэйшай у гісторыі атамнай энэргетыкі. Беларусь прыняла на сябе асноўныя наступствы выбуху. У зоне радыяактыўнага забруджаньня апынулася больш за 3600 населеных пунктаў, у тым ліку 27 гарадоў, у якіх пражывалі 2,2 млн чалавек — каля пятай часткі ўсяго насельніцтва Беларусі. https://smarturl.click/mp10o
نمایش همه...
4 1
Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў яшчэ адну скаргу на вырак за ўдзел беларускі ў пратэстах у 2020 годзе Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што Камітэт правоў чалавека ААН прыняў для разгляду чарговую скаргу грамадзянкі Беларусі на крымінальны перасьлед за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе. У арганізацыі паведамляюць, што ў скарзе адзначана, што заяўніцу затрымалі праз больш чым год пасьля падзей, а утрыманьне ў ІЧУ, абвінаваўчы прысуд і спагнаньне шкоды — усё гэта парушае права на мірныя сходы і права выказваць сваю думку такім чынам. У кастрычніку 2022 году ўлады Беларусі дэнансавалі Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, што спыняе магчымасьць падаваць скаргі ў Камітэт правоў чалавека на парушэньні ўладамі Беларусі норм Пакту. Аднак гэта не спыніла разгляду пададзеных раней скаргаў.
نمایش همه...
👍 29 3
Эўрапарлямэнт заклікаў Расею неадкладна вызваліць журналістку Свабоды Алсу Курмашаву Журналістка знаходзіцца ў СІЗА ў Казані зь сярэдзіны кастрычніка 2023 году. Рэзалюцыя стала часткай агульнага дакумэнта, які асуджае недэмакратычныя прэзыдэнцкія выбары ў Расеі і іх нелегітымнае правядзеньне на ўкраінскіх тэрыторыях, захопленых Масквой. За рэзалюцыю прагаласавалі 493 дэпутаты, 11 выказаліся супраць, 18 устрымаліся.
نمایش همه...
👍 21😢 3