cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

BelarusWithUkraine

Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA

Show more
Advertising posts
389Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

❗️Увага! Наш тэлеграм-канал прызнаны "экстрэмісцкім". Пра чарговае папаўненне "Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў" паведаміў праваабарончы цэнтр @viasna96. ▪️Гэта азначае, што чытачам, падпісантам, распаўсюднікам, захавальнікам матэрыялаў пагражае адміністрацыйная адказнасць. Раім адпісацца ад нас чытачам з Беларусі. Беражыце сябе! Падрабязней пра тое, як разабрацца ў гатунках экстрэмізму і што можа пагражаць чалавеку, які захоўвае непажаданыя матэрыялы, чытайце тут.
Show all...
⚡️"Привіт! Я твій сусід із Білорусі. Ми так давно дружимо з тобою! А ти так мало знаєш про мене", — такі тэкст бачаць наведнікі сайта "Твій сусід", які стварылі беларусы для ўкраінцаў. Аўтары онлайн-пляцоўкі — мастачка Віялета Майшук і актывіст Дзмітрый Лукомскі, разам яны ў 2020-м годзе вымушаныя былі рэлакавацца з Беларусі. ▪️"Жывучы ва Украіне ўжо 2 гады, мы сутыкнуліся з тым, што шматлікія людзі не ведаюць, што ў нас адбывалася ў Беларусі, якія ў нас пратэсныя настроі былі, які ўзровень рэпрэсіяў, чаму ў нас людзі не выходзілі на мітынгі. Калі пачалася вайна, мы вырашылі зрабіць нейкую такую інфармацыйную кампанію, якая б адказала ўкраінцам на гэтыя пытанні. ▪️Інфармацыя пра палітвязняў часта шакуе людзей. Мы заўважалі, што калі кажаш, што 17-гадоваму хлопцу за фотаздымак КАМАЗу далі 5-10 гадоў калоніі, ён зазнаў яшчэ катаванні — гэта шакуе. Мы вырашылі дасяжнай, простай мовай паказаць, патлумачыць. Прапануем пашыраць гэтую інфармацыю", — тлумачаць стваральнікі канцэпцыю сайта.
Show all...
🔻Гадавіна вайны. Вынікі пераследу беларусаў за антываенную пазіцыю: ▪️Не менш за 1575 беларусаў былі затрыманыя за выказванне антываеннай пазіцыі за год ад пачатку ўварвання Расіі ва Украіну. ▪️56 чалавек асуджаныя на тэрмін ад года да 23 гадоў пазбаўлення волі. ▪️12 "рэйкавых партызанаў" атрымалі сумарна 191,5 год пазбаўлення волі за дыверсіі на чыгунцы, каб перашкодзіць прасоўванню расійскай ваеннай тэхнікі праз Беларусь ва Украіну. ▪️Як мінімум 31 беларуса асудзілі за фота і відэа перасоўвання ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі. ▪️11 чалавек абвінавачваны ў жаданні ваяваць на баку Украіны — з іх 8 ужо асуджаныя. ▪️Не менш за 20 чалавек зазналі пераслед за публічнае выказванне супраць расійскай агрэсіі. ▪️Падчас масавых антываенных акцый 27-28 лютага 2022-га ў Беларусі былі затрыманыя 1100 чалавек. ⬜️🟥⬜️ Беларусы супраць вайны! 🟦🟨 #BelarusWithUkraine 📷 Мінск, 24.03.2023
Show all...
"Гэта абсурд для нас, а людзі ў гэтым жывуць". Лідар украінскага гурта "Океан Эльзи" Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд, які вынеслі беларускай спявачцы Мэрыем Герасіменка за выкананне ў Мінску песень гурта — 3 гады "хатняй хіміі". ▪️"Гэта тыпічныя рэпрэсіўныя метады. Мне вельмі шкада гэтую дзяўчыну, якая, я спадзяюся, знойдзе сілы і годна пройдзе гэтае выпрабаванне. Я не магу зразумець, чаму данаціць украінскай арміі — гэта парушэнне грамадскага парадку. Гэта як у кнізе Оруэла. Гэта зусім іншы свет, ад якога мы, украінцы, адышлі ў 1991 годзе і дакладна ніколі не вернемся". ▪️Нагадаем, што Мэрыем Герасіменку затрымалі ў жніўні 2022-га з-за выканання песняў "Акіяна Эльзы" на тэрасе бару "Банкі-бутэлькі" у Мінску. Яе асудзілі па артыкуле 342 "Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак". Таксама былі затрыманыя ўладальнік бару Андрэй Жук і яго жонка Марыя, суд над імі адбудзецца 31 студзеня. Падрабязней пра Мэрыем Герасіменку чытайце тут
Show all...
❗️Ад «сутак» да прастрэленых каленяў: як пераследуюць беларусаў за антываенную пазіцыю З пачаткам поўнамасштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праяўляюць антываенную пазіцыю: ладзяць маршы і пікеты, псуюць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расейскай ваеннай тэхнікі, дапамагаюць у інфармацыйнай вайне, ваююць на баку Украіны. Хутка будзе год з пачатку ўварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны, а ў Беларусі налічваюцца больш за дзясятак затрыманых за дыверсіі на чыгунцы. За перадачу фота расійскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асуджаныя не меней за 30 асобаў, за жаданне ваяваць на баку Украіны ў няволі як мінімум 7 чалавек. За першыя паўтара месяца вайны ў Беларусі за антываенныя акцыі затрымалі больш за 1500 чалавек. «Вясна» распавядае пра пераслед беларусаў за антываенную пазіцыю
Show all...
❗️Затрымалі 6 чалавек, якія ў Мінску вывесілі нацыянальны сцяг Беларусі і сцяг Украіны на апоры лініі электраперадач. На іх завялі крымінальную справу за "злоснае хуліганства", па якой можа пагражаць да 6 гадоў калоніі.
Show all...
❗️Студэнт з Гродна загінуў ва Украіне. ▪️Міхаілу Шавельскаму быў 21 год, ён навучаўся ў Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Польшчы. Раней ён тры гады вучыўся на псіхолага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, але быў адлічаны па палітычных матывах у 2021 годзе. Калі хлопец даведаўся пра напад Расіі на Украіну, ён прыпыніў навучанне ў Польшчы і паехаў на вайну, каб падтрымаць украінскае войска. Крыніца: Hrodna.life
Show all...
❗️На 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі "рэйкавага партызана". Аляксея Шышкаўца з Асіповічаў абвінавацілі ў тэрарызме і ва ўдзеле ва ўзброеным фарміраванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы. Яго затрымалі ў сакавіку 2022 года. Па інфармацыі сілавікоў, Аляксей нібыта атрымаў указанні ад ByPol па блакаванні чыгуначных шляхоў, а таксама па вырабе і выкарыстанні "кактэйляў Молатава". У верасні 2022 года Шышкаўца ўключылі ў "тэрарыстычны спіс". Пераслед і пошук "рэйкавых партызанаў" у Беларусі: што вядома на сёння.
Show all...
⚡️Аляксей Арэстовіч выказаўся пра тое, чаму нельга атаясамліваць рэжым Лукашэнкі з беларусамі. ▪️"У Беларусі рэжым у нечым нават больш бесчалавечны, чым пуцінскі. Больш жорсткі, больш эфектыўна ўсё кантралюе. Выступіць там супраць - значыць адразу стаць мішэнню. І часам гэта азначае фізічна знікнуць ці прайсці праз катаванні." Таксама дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны расказаў, што захапляецца беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Украіну і праяўляюць сябе як выдатныя байцы.
Show all...
❗️Спявачка Мэрыем Герасіменка, якую затрымалі ў Мінску на пачатку жніўня за выкананне песні гурта "Акіян Эльзы", не выйшла на волю пасля "сутак". Цяпер яна фігурантка крымінальнай справы. ▪️Мэрыем 28 гадоў, родам з Мінска. Вучылася ў музычнай школе, але лічыла гэта сваім хобі. Тэлефанавала сама ва ўсе рэстараны Мінска, каб там выступаць - такім чынам хацела фінансава дапамагчы сям’і. У 2018 годзе ўдзельнічала ва ўкраінскім шоў "Голас краіны" - у адборы дзяўчыну падтрымалі адразу трое сяброў журы. ▪️"Вельмі блізкая нам у Беларусі Украіна, мы, можна сказаць, браты", - казала Мэрыем ў адным з інтэрвію. Сілавікі сцвярджаюць, што Мэрыем даўно была ў іх полі зроку. Асабліва яе грашовыя пераводы, бо спявачка ахвяравала грошы на набыццё "Байрактара". Крыніца: Радыё Свабода
Show all...
Sign in and get access to detailed information

We will reveal these treasures to you after authorization. We promise, it's fast!