cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

STRYZHAK

Персональный блог Андрея Стрижака. Компетентно о важном и не без юмора :) Предложить новость или связаться со мной можно тут @Andrej_Stryzhak

Show more
Advertising posts
1 407Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1330 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

ГОНАР. ГОДНАСЦЬ. ПАМЯЦЬ. Учора ў Вільні быў пахаваны Аляксандр "Сашко" Царук - беларускі дабраахвотнік украінскай Вайны за Незалежнасць, валанцёр, грамадскі актывіст. Труну з Аляксандрам неслі ягоныя пабрацімы у поўнай амуніцыі, у знак пашаны і павагі да брата па зброі. Аляксандр змагаўся з хваробай так жа мужна, як і з ворагам на фронце. Але ж ёсць такія бітвы з якіх ты не можаш выйсці жывым. Кожнае жыццё як бітва са смерцю рана ці позна сканчаецца. Важна што ты паспееш зрабіць за свой час адмераны табе. І сысці непераможаным. Гонар. Годнасць. Памяць. Годнаму сыну сваёй зямлі. Фота: Evgeni Vilski.
Show all...
💔 3
МАЮ РАЗМОВУ ДА ЦЯБЕ, СЯБРА! Па-першае, хацеў аддзячыць за ўсё тое, што ты асабіста робіш - падтрымліваеш лайкам, каментам, рэпостам і данатам. Не бывае малога дзеяння, затое бяздзеянне, заўсёды вялікае. Па-другое, мы тут запусцілі ВЯЛІЗАРНУЮ кампанію дапамогі дзецям палітвязняў. Плануем сабраць за паўтара месяца EUR20k. Без цябе дакладна не атрымаецца, але ж ты з намі і таму я спакойны за рэзультат. Па-трецяе, кожны раз калі я чытаю падзякі ад людзей, якім BYSOL змог аказаць дапамогу - эвакуіраваць, падтрымаць грашыма, ці яшчэ рознай безліччу малых і вялікіх спраў, я заўсёды думаю пра цябе, бо ты - галоўны элемент у гэтым працэсе, бо ты і ёсць беларускай салідарнасцю. Дзякуючы табе дапамога трывае. Далучайся да кампаніі дапамогі дзецям-палітвязняў (карта/paypal) УВАГА! Данат з BY/RU карт небяспечны! Працуем далей! Баронім сваіх
Show all...
19👍 6
Repost from Наша Ніва
Жанчына чатыры гады дапамагала палітвязням, цяпер цудам уратавалася «Маці Вольгі Такарчук у камеры падарыла мне свае шкарпэткі. Яны мяне выратавалі». https://nashaniva.com/341002 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Show all...
12
КРЫСЦІНА ЧАРАНКОВА НА ВОЛІ І Ў БЯСПЕЦЫ Актывістка адбыла ўвесь тэрмін зняволення і была эвакуіравана з Беларусі, праз пагрозу паўторнага пераследу. Мы можам ратаваць людзей толькі дзякуючы вашай падтрымцы! Дапамажы адбыцца новым эвакуацыям (карта/paypal): https://bysol.org/be/bs/relocate/ УВАГА! Данат з BY/RU карт небяспечны. Працуем далей! Баронім сваіх
Show all...
19🔥 5👍 2
- Слухайце, а навошта яны зрабілі гэты сэрвіс? Ён жа абсалютна бескарысны! - Ня толькі бескарысны, але яшчэ і бясплатны!
Show all...
😁 8💩 1
Ментамор, які няўмольна косіць маёрска-палкоўніч'і шэрагі навявае на цікавыя думкі. Ці мерлі яны раней так масава, ці гэта проста цяпер кожная такая смерць прыцягвае ўвагу і выклікае думкі пра тое, што савецкая міліцыя - нішто перад кармічнай паліцыяй?
Show all...
👍 16🔥 6🤔 2💩 1
Навіны нашага "плато"
Show all...
👍 10😱 2💩 1👌 1
7 СЦВЕРДЖАННЯЎ ПА АТАЦЫ ІРАНА ПА ІЗРАІЛІ 1) іранская зброя эфектыўная для вайны тэхналагічна адсталых у ваенным плане краін, ва ўмовах нармальнай супрацьпаветранай абароны, яна неэфектыўная; 2) для наймацнейшага за ўсю гісторыю і першага публічнага ўдара Ірана па ненавісным ворагу, была выкарыстаная сувымерная з рэгулярнымі атакамі па Украіне колькасць сродкаў нападу (окей, мапедаў накіравалі болей, але іх эфектыўнасць ва ўмовах нармальнай СПА нізкая); 3) у Ізраіля зараз на руках усе казыры для дзеяння па ўсіх кірунках - ад моцнага адказу па іранскай тэрыторыі, да зачысткі Лівана, ці моцнага ўдара па Сірыі. Ініцыятыва ў руках ізраільцян; 4) калектыўны Захад існуе і ў стане абараняцца і абараняць тых, каго лічыць сваімі саюзнікамі. Развітая дэмакратыя мае неаспрэчную тэхналагічную і ідэалагічную перавагу над развітой дыктатурай; 5) мусульманскі свет неаднародны і з часам усё змяняецца. Прасунутыя краіны Бліжняга Ўсходу хочуць міра, гандлю і развіцця стасункаў, а не вайны. Паводзіны Іярданіі, якая пепахоплівала іранскія дроны - лепшая дэманстрацыя гэтага трэнда. А калісьці Іярданія была ў ліку краін якія ваявалі з Ізраілем; 6) за ўдарам па Ізраілі вельмі ўважліва сочаць у Пекіне і Маскве і карэгуюць свае планы па нападзе на Тайвань і краіны Балтыі. Чым слабей вынікі іранскай зброі і чым мацней адказ калектыўнага Захаду, тым больш ЕС і НАТА маюць часу на падрыхтоўку да Вялікай Вайны і на ўмацаванне абароназдольнасці. Планетарная гапата разумее толькі сілу; 7) ЦАХАЛ вывучыў досвед расейска-украінскай вайны і тактыку змяшаных ракетна-дронавых удараў. Паспяхова адбітая іранская атака аднаўляе рэпутацыю ізраільскага войска, пасля пазору 9 кастрычніка мінулага году.
Show all...
13👍 10💩 2🤔 1💯 1
Дзе глядзець/чытаць апдэйты па Ірана-Ізраільскай вайне: - https://t.me/israel_9 буйнейшы рускамоўны ізраільскі канал. Вядзе наўпроставую трансляцыю і піша ў ТГ (дарэчы, там працуе наш Boris Stern); - https://t.me/yigal_levin ваенны аналітык з добрымі апдэйтамі. Безумоўна мае сімпатыі і падтрымка на баку Ізраіля, які ваюе з Воссю Зла 2.0, так жа як і Украіна.
Show all...
9 канал Израиль

Израильское информационное агентство. Фото и видео просим присылать на: @Channel9FeedBackBot

👍 11
Падобна на тое, што ў бліжэйшы час Іран нанясе ўдар па Ізраілі. Вайна становіцца ўсё больш папулярным інструментам міжнародных стасункаў. І Першая і Другая сусветныя пачыналіся са шматлікіх рэгіянальных канфліктаў, якія паступова ўцягнулі ў сябе ўвесь свет. Важна памятаць што даты пачатку планетарных войнаў, гісторыкі звычайна даюць пасля іх заканчэння. Ніхто ня ведае сёння, якую дату будуць лічыць нашыя дзеці днём пачатку Трэцяй сусветнац. Зразумела, калі будзе каму лічыць.
Show all...
😢 13🤬 3