cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Зялёны свет | Медыя пра экалогію ў Беларусі і свеце

Распавядаем аб тым, што важна, і тлумачым тое, што не зразумела. Нашыя сцікеры тут: t.me/addstickers/GreenBelarus Чытайце і глядзіце нас у Instagram: instagram.com/greenbelarus

Show more
Advertising posts
272Subscribers
No data24 hours
-27 days
-830 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

🗑 Вось ➡️ спасылачка на размову пра сартаванне смецця і пра тое, як можна паменьшыць яго колькасць на Зямлі.
Show all...
🤔 1
♻️ Гэтыя карткі-інструкцыі можна захаваць сябе. А яшчэ можна даслаць сябрам і знаёмым, якія жывуць у Польшчы і хочуць весці экапрыязны лад жыцця. Калі ласка, карыстайцеся! І памятайце, што нават невялічкія крокі могуць зрабіць нашае жыццё больш чыстым і экалагічным.
Show all...
👍 2 1🤔 1👌 1
🗑А ведаеце, што тое, што мы прызвычаіліся называць «раздзельным зборам смецця», у Польшчы называюць «сегрэгацыяй» (ад лац. segregatio – аддзяленне, адасабленне, падзел). ♻️ Сегрэгацыя смецця прыйшла ў Польшчу адносна нядаўна, у 2016 годзе, але мясцовыя жыхары гутка прызвычаіліся раздзяляць смецце па розных каляровых кантэйнерах. Калі вы зараз жывяце ў Польшчы, то раім уважліва пачытаць наш новы гайд. Бо варта ня толькі адрозніваць колеры, але і ведаць пра нюансы польскай сартыроўкі. ⚠️ Але звярніце ўвагу: у кожнай гміне правілы могуць адрознівацца адзін ад аднаго. Напрыклад, у некаторых гмінах ёсць асобныя кантэйнеры для сартавання шкла: для каляровага і некаляровага. Таму прыйглядайцеся да піктаграмаў!
Show all...
😱 1
Праз 38 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы дзікая прырода Чарнобыльскай зоны не толькі не знікла, але і квітнее. Навукоўцы, якія вывучаюць уплыў радыяцыі на жывёл, зрабілі выснову: ваўкі, кабаны, лісіцы і іншыя насельнікі Чарнобыльскай зоны не набылі звышздольнасцяў, але выпрацавалі дзіўную ўстойлівасць да радыяцыі. Насуперак чуткам, мутантаў у Чарнобылі не знайшлі. Але жывёлы, якія жывуць у зоне з падвышаным радыяцыйным фонам, атрымліваюць дозы радыяцыі, якія для людзей смяротныя. Геном жывёл зоны не зведаў радыкальных змен. Затое ў іх выпрацаваліся ахоўныя механізмы, якія дапамагаюць ім выжываць ва ўмовах радыяцыі. Ваўкі - чэмпіёны па выжыванні: Даследаванні паказалі, што ваўкі з Чарнобыльскай зоны маюць змененую імунную сістэму, падобную з імуннай сістэмай людзей, якія праходзяць прамянёвую тэрапію. Не ўсё так радасна: Радыяцыя ўсё ж негатыўна ўплывае на здароўе жывёл. У іх назіраецца падвышаны ўзровень акісляльнага стрэсу, што можа прывесці да памяншэння мозгу і іншым праблемам. Знікненне чалавека з зоны адчужэння стала дабром для дзікай прыроды. Колькасць многіх відаў жывёл, у тым ліку чырвонакніжных, у Чарнобыльскай зоне вырасла. 🌱Даведацца болей аб тым, як жывёлы адаптуюцца да экстрэмальных умоў Чарнобыльскай зоны, зразумець, што радыяцыя не стала прысудам для наваколля і яшчэ раз задумацца аб тым, як чалавек уплывае на прыроду можна з тэкста на Зялёным партале вось па гэтай ➡️ спасылцы
Show all...
3
🎬 Увага! Бясплатныя кінапаказы фільма «Чарнобыльскія бабулі» — 23 і 24 красавіка ў Вільнюсе, Варшаве і Берліне Дакументальная стужка 2015 года расказвае неверагодную і кранальную гісторыю прыкладна ста жанчын, якія жывуць у радыёактыўнай чарнобыльскай зоне адчужэння і нягледзячы ні на што не хочуць з’язджаць з небяспечнай, але сваёй зямлі.
Show all...
❤‍🔥 2
🗓 І зноўку пачынаем тыдзень з традыцыйнага дайджэста навінаў, на якія варта было звярнуць увагу на мінулым тыдні. ⚛️ Усе рэактары захопленай расіянамі Запарожскай АЭС пераведзеныя ў рэжым “халодны астаноў”. Гэта такі рэжым, які дазваляе падтрымліваць у рэактарах “жыццё”, але не выкарыстоўваць для гэтага шмат энергіі і вады. 🛴 Шэрінгавыя самакаты ў Мінску будуць сачыць за сваімі карыстальнікамі, каб яны каталіся на самакатах выключна ў адзіноце. Штучны інтэлект будзе блакаваць паездкі, калі на адным самакаце будуць ехаць дзве і болей асобы. 🐺 У Чарнобыльскай зоне з’явіўся новы від жывёлаў. І гэта – шакалы. Адкуль – вучоныя пакуль ня ведаюць. 🚀 Ну і традыцыйна раім вам пачытаць наш аўтарскі тэкст пра касмічнае смецце. Дарэчы, а ці ведаеце вы, што вакол Зямлі выяўлена каля 130 млн аб'ектаў касмічнага смецця? А людзі паспелі насмеціць нават на Марсе. Там ужо засталося 7 тон адходаў, хаця на ім яшчэ не было ніводнага чалавека! Цікава? Тады вось ➡️ спасылка на тэкст на Зялёным партале
Show all...
👍 1 1🤔 1
👽 Дарэчы, а ці ведаеце вы, што вакол Зямлі выяўлена каля 130 млн аб'ектаў касмічнага смецця. 👽 Людзі паспелі насмеціць нават на Марсе. Там ужо засталося 7 тон адходаў, хаця на ім яшчэ не было ніводнага чалавека. 👽 На Зямлі ўжо існуе спецыяльная міжнародная камісія па прадухіленні міжпланетнага забруджвання.
Show all...
😱 1😢 1
🚀 Сёння, 12 красавіка, у нашай частцы свету прынята адзначаць Дзень касманаўтыкі. Гісторыю гэтага свята ўсе мы ведаем з дзяцінства, але вось аб тым, што зараз адбываецца ў космасе, задумваемся вельмі рэдка. 👽 Між тым, навукоўцы з універсітэта Брытанскай Калумбіі ў Канадзе ў сваім дакладзе яшчэ два гады таму расказалі, што ў наступныя 10 гадоў рызыка гібелі аднаго або некалькіх чалавек з-за падзення частак касмічных апаратаў ва ўсім свеце вырасце да 10%. 🗑 Даследнікі вывучылі бягучую колькасць пускаў ракет і спрагназавалі рост паказчыка на працягу наступнага дзесяцігоддзя. Таксама яны прааналізавалі, куды менавіта падае касмічнае смецце. Статыстыка паказала, што ў папярэднія гады большая частка фрагментаў запушчаных апаратаў прызямлілася ў акіян. Аднак развіццё касмічнай галіны прывядзе да таго, што часткі ракет пачнуць абвальвацца і ў населеных пунктах. Дарэчы, адзін такі "кавалак смецця" зусім нядаўна прыляцеў на дах прыватнага дома ў Фларыдзе (ЗША). 🌏 Вось так паступова мы забрудзілі не толькі Зямлю, але і калязямную прастору.
Show all...
😢 2👍 1
😨 Сумныя навіны з беларускай Сусляндыі. Там практычна знішчана адна з дзвюх астатніх у краіне калоній крапчатых байбакоў. Першым трывогу забіў мясцовы арнітолаг і абаронца прыроды Сяргей Шакала, які даўно назірае за становішчам байбакоў у Нясвіжскім раёне. "Мала таго знішчаюць свядома - калі раней байбака знішчалі і абгрунтоўвалі тым, што ён галоўны пажыральнік пасеваў, то цяпер ён з'ядае так шмат травы што яе не хапае каровам. І гэта зусім не смешна, - напісаў Сяргей у сваім Фэйсбук. - Сёння перад маім поглядам паўстала поўнае знішчэнне другой па колькасці ў Беларусі калоніі байбакоў у наваколлях вёскі Сейлавічы.І няма тут ніякіх апраўданняў старшыні ААТ «Сейлавічы» Касперу Аляксандру Сяргеевічу, які выдатна быў дасведчаны аб прысутнасці на яго землях ахоўнай тэрыторыі". 😱 На думку Сяргея, старшыня Каспер "наўмысна даў указанне пераараць поле, на якім жылі суслікі". А пасля яшчэ і апрацаваць яго пестыцыдамі і гербіцыдамі. "Матывацыя простая-няма сусліка, няма праблем. Зямлі ж зусім не хапае для вырошчвання травы для гаспадаркі. У маёй галаве проста не ўкладваецца - чаму і навошта. Бо калі гаспадарцы так важны быў гэты кавалак зямлі - паведамілі б - сусліка можна было адлавіць і перасяліць у побач змешчаную калонію. Але ж не- знішчылі". Сяргей Шакала ўжо звярнуўся ў інспекцыю па ахове прыроды. Але суслікам патрэбны і нашыя з вамі галасы. ⚠️ Экалагічная служба "Зялёны тэлефон" падрыхтавала ўзор скаргі на наўмыснае знішчэнне суслікаў, якія знаходзяцца пад аховай. Яе можа накіраваць у інспекцыю любы грамадзянін краіны, як той, хто жыве ўнутры, так і за мяжой. А мы нагадваем, што гэта не першая знішчаная калонія, з васьмі раней знойдзеных у краіне буйных калоній крапчатага байбака да нядаўняга часу заставаліся жывымі толькі дзве. 😱 За знішчэнне байбакоў, якія маюць прыродаахоўны статус у Беларусі, так ніхто і не пакараны.
Show all...
😱 3🤬 3😢 2👍 1
📸 🐦 Да ўвагі фанатаў птушак! Вясновы чэмпіянат па фотабёрдыгу ў Беларусі пройдзе ў наступную суботу 27 красавіка. Галоўная ўмова конкурсу – за шэсць гадзін сфатаграфаваць як мага больш відаў птушак у натуральных умовах. Кошт удзелу для аднаго чалавека – 20 рублёў. Для ўладальнікаў абанемента “Дзікі клуб” і дзяцей да 18 год – бясплатна. 🐥 Увесь прыбытак ад чэмпіянату арганізатары "Дзікая прырода побач" абяцае накіраваць на прыродаахоўныя мэты. Рэгістрацыя на чэмпіянат ужо адкрыта!
Show all...
🕊 3