cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры

Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці. Для сувязі: instagram.com/resource_byculture Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury

Show more
Advertising posts
2 287Subscribers
+124 hours
-117 days
-5830 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры. Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень. 🔹 Заўтра, 17 красавіка, дэдлайн для падачы заявак на міні-гранты #ArtPowerBelarus. Тут чакаюць праектныя прапановы з бюджэтам да 5 тысяч еўраў. Даведацца больш пра міні-гранты і падаць заяўку 🔹 Працуе праграма юрыдычнай дапамогі для беларускіх дзеячаў культуры, рэпрэсаваных пасля 2020 года. Яна ўключае кансультацыі, пісьмовыя адказы, звязаныя з заканадаўствам Беларусі, а таксама з асобнымі кірункамі заканадаўства Польшчы. Атрымаць кансультацыю 🔹 Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой АВВА анансавала прыём заявак на конкурс бізнесаў. Сёлета тут прысутнічае намінацыя “арт-бізнес”, якая пасуе акурат для культурніцкіх праектаў з бізнесовым складнікам. Даведацца больш
Show all...
11👍 3
🔥 Да дэдлайну для заявак на міні-гранты #ArtPowerBelarus застаўся тыдзень! Спяшайцеся сфармуляваць свае задумкі, афармляйце іх у нашых формах і падавайце праектныя заяўкі да 17 красавіка 2024 года. Гэта апошні шанец пазмагацца за падтрыманне ў памеры да 5 тысяч еўраў. Не ведаеце, дзе шукаць ідэі і чым натхніцца? Мы ўжо давалі падказкі вось тут, таксама раім звярнуць увагу на галерэю “Падтрыманыя праекты” на сайце Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пры складанні заяўкі ўлічвайце, што максімальны тэрмін завяршэння ўсіх актыўнасцяў па праекце: 1 лістапада 2024 года. Поспехаў! Даведацца больш пра міні-гранты і падаць заяўку Праграма ArtPower Belarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.
Show all...
🔥 11👍 2
❗️Увага, #аналітыка! Пачынаем публікаваць агляды культурніцкага жыцця беларусаў у студзені - сакавіку 2024 года. 🎭 Прыпынак першы: тэатральны. Чытачы дазнаюцца пра прэм’еры новых і рэ:віталізацыі старых пастановак, гучныя (і зусім ціхія) звальненні рэжысёраў, а таксама судовыя справы, вынікі якіх дасюль невядомыя. У выпуску таксама: функцыянеры патрабуюць спектакляў пра вайну, але вартага ўвагі новага матэрыялу на гэтую тэму ўсё няма. Гледачы патрабуюць відовішчаў, але якасных пастановак у Менску днём з агнём не знойдзеш. Да тэатральных касаў выстройваюцца чэргі, але гэта не адзнака поспеху. Наш тэатральны крытык рэзюмуе: “Пункт невяртання да беларускага дарэвалюцыйнага тэатру ўжо пройдзены. Пачатак 2024 года засведчыў пра такі пераход з бязлітаснасцю”. Чытаць агляд цалкам Ранейшыя выпускі аналітыкі пра тэатр знойдзеце тут, тут і тут. Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Show all...
🔥 10👍 3👏 2 1
🔥 3️⃣ гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры. Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень. 🔺 Трывае прыём заявак на міні-гранты ў межах праграмы #ArtPowerBelarus. Маеце задумку культурніцкага праекта з бюджэтам да 5 тысяч еўраў? Спяшайцеся! Даведацца больш і падаць заяўку (да 17 красавіка) 🔺 Культурніцкі цэнтр Malý Berlín (Трнава, Славакія) запрашае беларускіх творцаў, прафесіяналаў у сучасным візуальным мастацтве ці блізкіх галінах, узяць удзел у адмысловай праграме арт-рэзідэнцый. Даведацца больш і падаць заўяку (да 19 красавіка) 🔺 Фестываль фатаграфіі PhotoArtDoc запрашае беларускіх творцаў далучыцца да адукацыйнага модулю. Цягам 4-х месяцаў 3 групы будуць працаваць над засваеннем важных фотажанраў. Навучанне бясплатнае, колькасць месцаў абмежаваная. Даведацца больш і падаць заяўку (да 10 красавіка)
Show all...
🔥 9👍 5
📢 Вядомыя вынікі адбору кандыдатаў і кандыдытак на ўдзел у школе арт-менеджменту #ArtPowerBelarus — праекце для прафесіяналаў у сферы культуры. Мы былі здзіўленыя колькасцю годных заявак на навучанне. Пабачылі ў ліку кандыдатаў і кандыдатак шмат новых творцаў, шмат дасведчаных майстроў, якія прагнуць развівацца прафесійна і разам з тым развіваць нашую культуру. Таму распачынаем праграму з упэўненасцю: беларуская культура багатая на таленты, і нашая задача дапамагчы ім заззяць яшчэ ярчэй, выглядаць больш упэўнена і прафесійна на еўрапейскім арт-рынку, — кажа каманда адукацыйнай праграмы. Ужо 3 красавіка 64 ўдзельнікі і ўдзельніцы праграмы распачнуць навучанне асновам культурніцкага менеджменту. Зычым усім поспехаў і натхнення на новыя творчыя праекты. ❗️Па завяршэнні праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы, якія наведалі не менш як 70% заняткаў, атрымаюць сертыфікат аб навучанні і запрашэнне перайсці да заключнага модулю “Распрацоўванне праектаў і напісанне праектных заявак” у жніўні – верасні 2024 года.
Show all...
👍 14 7🔥 3
📢 Вынікі чарговага колу для заявак на праграму мабільнасці будуць падведзеныя ў другой палове красавіка. Цягам раунда, які завяршыўся 20 сакавіка, мы атрымалі 24 індывідуальныя і калектыўныя заяўкі на агульную суму 79 270 еўра. У адпаведнасці з пратаколам іх спачатку ацэняць эксперты, затым — адборачная камісія, што збярэцца ў другой палове красавіка. Тады ж стануць вядомыя атрымальнікі грантаў мабільнасці #ArtPowerBelarus, якія здзейсняць вандроўкі з мэтай прафесійнага развіцця ўлетку і ў пачатку восені. ❗️Сродкі, вылучаныя на праграму мабільнасці, вычарпаныя. Таму гэтым турам ArtPower Belarus завяршае працу з такім тыпам падтрымання, але заяўкі на атрыманне міні-грантаў усё яшчэ прымаюцца. Актуальны дэдлайн для заявак на міні-гранты: 17 красавіка 2024 г. Хочаце рэалізаваць праект, але не ведаеце, дзе шукаць для яго ідэі? Вось тут ёсць падказкі. Праграма ArtPower Belarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.
Show all...
15👍 2
🕠Не прамініце апошні шанец падаць заяўку на міні-гранты ў межах #ArtPowerBelarus! Актуальны дэдлайн для бягучага кола— 17 красавіка. Бюджэт праекта: да 5 000 еўраў. Максімальны тэрмін завяршэння ўсіх актыўнасцяў: 1 лістапада 2024 года. 🎨Хочаце падаць заяўку, але не ведаеце, як і чым натхніцца на праект? Даем падказку: зазірніце ў каляндар. Напрыклад, сёлета ў чэрвені спаўняецца 40 гадоў менскаму метро, улетку ўвесь літаратурны свет будзе адзначаць 100-годззе з Дня нараджэння пачынальніка беларускага экзістэнцыялізму Васіля Быкава, а ў кастрычніку яскравай падзеяй стане 120-годдзе мастачкі Надзеі Хадасевіч – Лежэ, якая сваёй асобай паяднала Беларусь, Польшчу і Францыю. Натхняльнымі могуць стаць і штогадовыя падзеі — вясёлыя Дні беларускай культуры і трагічная Ноч паэтаў. Поспехаў! Даведацца больш пра міні-гранты і падаць заяўку
Show all...
11👍 3
🔥Запускаем новы магістрат – Volat На гэты раз прапануем беларусам аб’яднацца ў супольнасць, якая цягам 9 месяцаў будзе падтрымліваць спартовы клуб з багатай гісторыяй Volat у Варшаве. 🏆Ён працаваў у 2012–2021 гадах у Мінску, дзе меў 10 філіялаў па ўсім горадзе. За гады дзейнасці клубу падрыхтаваныя больш як 50 пераможцаў чэмпіянатаў, першынстваў і кубкаў Беларусі ў розных відах спорту. Цяпер Volat мае амбітныя планы разгарнуць сетку беларускіх патрыятычна-спартовых клубаў па ўсёй Польшчы. Філіялы адроджанага клубу маюць стацца месцамі фізічнага, інтэлектуальнага ды патрыятычнага выхавання моладзі.
“Мы бачым, што Volat мае досвед і амбіцыі ды закрывае вельмі патрэбную нішу патрыятычнага і фізічнага выхавання беларускіх дзяцей за мяжою, – тлумачыць выбар ініцыятывы кіраўнік праекту “Беларускія магістраты” Цімафей Акудовіч.
Далучыцца да магістрату проста: дастаткова падпісацца на адзін з тарыфаў – 50 злотых (≈ 12€), 100 злотых (≈ 23€) альбо 200 злотых (≈ 46€) на выбар. ✉️[email protected]
Show all...
🔥 12👍 7💩 3🤮 1
🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры. Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень. 🔺Заўтра, 20 сакавіка — дэдлайн для заявак на гранты мабільнасці ад #ArtPowerBelarus. Не прамініце! Верагодна, гэта апошні кол на такі тып падтрымання ў межах праграмы. Даведацца больш і падаць заяўку. 🔺Заўтра, 20 сакавіка — дэдлайн для заявак на ўдзел у адукацыйнай праграме #ArtPowerBelarus. Навучыцеся кіраваць культурніцкімі праектамі на прафесійным узроўні. Даведацца больш і падаць заяўку. 🔺Супольнасць “Культурны Код” 23 сакавіка чакае фаўндараў культурніцкіх digital-праектаў на майстармайнд-сустрэчу ў Варшаве. Тэма: “Як зрабіць прарыў у праектах”. Даведацца больш. 🔺Праект Culture Makes запрашае 20 сакавiка на адкрытую лекцыю Аліны Дзеравянкі “Як сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну? Кейсы ў свеце і Беларусі”. 📍 Вільня офлайн ці zoom Даведацца больш і зарэгістравацца.
Show all...
11👍 2
💥 Ужо сёння! Супольнасць “Культурны Код” запрашае на паблік-ток з культурніцкай менеджаркай Оляй Кавальскай "Фандрайзінг: як шукаць грошы для свайго праекта?" Гаворка пойдзе пра: 🔻 фандрайзінг і яго віды; 🔻 крыніцы, дзе шукаць донараў (і як гэта лепей рабіць). На прыкладзе асобна ўзятага конкурсу на атрыманне грантаў спікерка патлумачыць, з якіх частак складаецца праектная заяўка і як яе правільна запаўняць. ⏰ Калі? 14 сакавіка ў 17:00 (Варшава) / 19:00 (Мінск) Дзе? Zoom ✔️Оля Кавальская — культурніцкая менеджарка, фем-квір актывістка, заснавальніца Art Yard Community — праекта па стварэнні супольнасці праз мастацтва. Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
Show all...
8👍 2