cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Мозырь для Жизни

Advertising posts
188Subscribers
No data24 hours
-47 days
-930 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Repost from НАВУМЧЫК
Абсурднасьць прысудаў за бел-чырвона-белы сьцяг ня толькі ў тым, што ён цягам некалькіх гадоў быў дзяржаўным сымбалем і існуе (як і Пагоня) у тысячах і тысячах асобнікаў — на старых блянках, на какардах вайскоўцаў, міліцыянтаў і памежнікаў, на дзяржаўных паперах (да гэтага часу дзейных, калі гаворка ідзе аб прыватызацыі, праведзенай у 90-х) і г.д. За нацыянальныя сымбалі судзяць як за пікетаваньне. Пры гэтым часта сілавікі проста заяўляюць, што гэта «забароненая сымболіка». Насамрэч ніколі ніякім заканадаўчым актам (нават рашэньнем якога-небудзь райвыканкаму альбо раённага судовага органу) ні Пагоня ні бел-чырвона-белы сьцяг забароненыя не былі. Таму ў будучай дэмакратычнай Беларусі прысуды за іх выкарыстаньне могуць быць скасаваныя, а тым, хто іх выносіў, выставяць абвінавачаньне прынамсі ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Але ў прававой практыцы (а больш дакладна, у практыцы рэпрэсій) існуе яшчэ больш неверагодны ў сваім ігнараваньні базавых прававых нормаў фэномэн. Апошнім часам пачалі выносіць прысуды за сяброўства ў «экстрэмісцкіх» арганізацыях у тыя часы, калі яны яшчэ не былі прызнаныя такімі, альбо перапост з рэсурсаў ці падпіску нават за некалькі гадоў да моманту, калі іх унесьлі ў адпаведны «экстрэмісцкі» сьпіс. Гэта завецца парушэньнем прынцыпу адсутнасьці зваротнай сілы закона ў бок пакараньня. Палягае гэты прынцып у тым, што чалавек не нясе адказнасьці за ўчынкі, калі яны былі зьдзейсьненыя да таго моманту, калі ім быў нададзены статус парушэньня альбо злачынства. Таксама, калі за прызнаны злачынствам учынак увялі больш жорсткае пакараньне, яго нельга прымяняць у дачыненьні да ўчынку, калі ён адбыўся раней. Такую ж базісную вартасьць мае і прынцып, які забараняе судзіць за адно і тое ж двойчы. У Беларусі, як вядома, ад яго пасьля 2020 пачалі адыходзіць. Выглядае, што цяпер вырашылі ігнараваць і прынцып адсутнасьці зваротнай сілы закону. Затое іншы прынцып — непазьбежнасьці пакараньня — сілавікі ўзьвялі ў абсалют, як выглядае, маючы на мэце пакараць усе сотні тысяч грамадзян, якія выходзілі на акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Прававая эквілібрыстыка сілавікоў пашырае прастору для іх беспакаранай пакуль што рэпрэсіўнай дзейнасьці, але яна ж можа спрацаваць і як бумэранг. Прыгадваюцца плякаты, якія трымалі родныя тых, хто прайшоў праз катаваньні на Акрэсьціна ці быў асуджаны па палітычна матываваных абвінавачаньнях: «Мы будзем вас судзіць па вашых законах». І калі ўявіць, што ўлада будучай дэмакратычнай Беларусі прызнае цяперашнія сілавыя структуры экстрэмісцкімі (альбо нават тэрарыстычнымі) фармаваньнямі ды скасуе прынцып адсутнасьці зваротнай сілы закону, плюс яшчэ ў максымальна поўным аб’ёме рэалізуе прынцып незваротнасьці пакараньня? Сёньняшнія пракуроры, судзьдзі, супрацоўнікі КДБ і ГУБАЗІКу могуць моцна пашкадаваць аб цяперашняй, кажучы іхнай прафэсійнай мовай, «правапрымяняльнай практыцы». (Поўны тэкст - па спасылцы) https://smarturl.click/pWgj
Show all...
Ня любіш Лукашэнку, значыць, экстрэміст. Што адбываецца з правасудзьдзем у Беларусі

Сьвядомае ігнараваньне прававых нормаў можа бумэрангам адгукнуцца сілавікам у будучай дэмакратычнай Беларусі.

Repost from ГУРНЕВІЧ
Сілавікі ўзялі ў палон бацьку пісьменніка Сашы Філіпенкі. Сыходзячы, патлумачылі: “падзякуйце сыну”. Філіпенка піша ва ўплывовыя заходнія СМІ артыкулы пра трагедыю Беларусі. Калі не ўсе зразумелі, то хунта як бы падказвае, што ўсё іх абясцэньванне "збеглых" у вынік ня больш, чым класіка: Я тры дні гналася за вамі, каб сказаць, наколькі вы мне абыякавыя. Для іх важная грамадская думка на Захадзе, бо гэтая думка можа ўплываць на палітыкаў, іх рашэнні. Можа аслабіць санкцыі або цалкам іх скасаваць, можа прымусіць перагаргуць старонку. Неабавязкова пісаць добра, ім трэба спыніць крытыку. Яны могуць колькі заўгодна крытыкаваць Ціханоўскую, казаць пра палітычны турызм, пра паездкі для здымка. Але як ім ўсё гэта баліць, што адзіны іх напрамак - Самара або Чэбаксары. Яны гадзінамі ў эфірах даказваюць, што Нікарагуа заменіць страчаныя рынкі ў Еўропе, але ж яны ўсё роўна разумеюць, што іх экспарт у Нікарагуа ў 20 разоў меншы, чым у дробненьую Ісландыю. Рэальна, ісландцы купляюць у Беларусі нейкіх стальных прутоў больш, чым Зімбабвэ, Нікарагуа з Кубай разам узятыя трактароў. Хунта ведае, што ёй трэба Еўропа, Захад, і што колькі б яны не рабілі пустыя шоў наконт супрацы з Угандай, то гэта марнасць марнасцяў. Самая вялікая перашкода перагарнуць старонку - гэта палітычная воля на Захадзе. У адрозненні ад беларускіх рэалій, там яна часта залежыць ад грамадскай думкі і лобінгу. Артыкулы у заходняй прэсе або стварэнне ў 22 парламентах свету дэпутацкіх групаў "За дэмакратычную Беларусь" і ёсць усім гэтым. Дарэчы, стварэннем групаў займаецца Анатоль Лябедзька. Што сталася з ягоным сынам - усе мы ведаем. Тое, што прапаганда спрабуе пераканаць у бессэноўнасці ціску на яе за мяжой, зразумела. У іх такая праца. Дзіўна, што нават апаненты ўлады часта не разумеюць - што нават калі за мяжой можна зрабіць не вельмі шмат, то рабіць трэба ўсё, што можна.
Show all...
Repost from Historyja
Пужанне апазіцыяй, нянавісць да "свядомых нацыяналістаў", фэйкі пра канцлагеры нацыянал-радыклаў, плач па СССР, любоў да Расіі і "великого" расейскага народа, фантазіі нібыта палова беларусаў гэта паўрасейцы, дрэнны Захад, выступ супраць прыватнай уласнасці, агітацыя за бальшавіцкае 7 лістапада, танны папулізм і апеляцыя да "простага народа". У падшклоўскага нічога не змянілася. Адзінае, праўду сказаў: "мы своими детьми и внуками всегда будем проклинаться".
Show all...
Расея абвясьціла ў вышук судзьдзю Міжнароднага крымінальнага суду МУС Расеі зьмясьціла ў базу вышуку Сэрхіё Херарда Ўгальдэ Гадынэса, які выдаў ордэры на Пуціна і Львову-Бялову паводле падазрэньня ў выкраданьні дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторыяў. https://smarturl.click/pWqW
Show all...
Марк Фейгин о путинской россии. По-моему, отлично схвачена суть – страна живёт в гнилых бараках, и вместо налаживания быта у себя хочет войны.
Show all...
👍 1
Repost from Белсат
Сумная статыстыка: як гінуць і траўмуюцца рабочыя на дзяржаўных прадпрыемствах РБ 3-га лістапада на тэрыторыі 2-га рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій» у Салігорскім раёне адбылося надзвычайнае здарэнне: «захрасла транспартавая кабіна», у якой знаходзіліся працаўнікі прадпрыемства. Але, падобна, што на самой справе ліфт не «захрас», а абарваўся. Пяць чалавек у выніку атрымалі цяжкія траўмы. Альянс следчых Беларусі ўстанавіў, што гэта не першы выпадак на «Беларуськаліі». Дзякуючы «Кіберпартызанам» удалося атрымаць звесткі МУС аб папярэдніх няшчасных выпадках на ААТ «Беларуськалій» ды іншых беларускіх прадпрыемствах. Чытайце болей на нашым сайце: ✅ Праз VPN Без VPN
Show all...
Як часта на беларускіх прадпрыемствах гінуць рабочыя: журналісты атрымалі звесткі МУС

АРБ дзякуючы «Кіберпартызанам» удалося атрымаць дадзеныя МУС аб няшчасных выпадках на ААТ «Беларуськалій» і іншых беларускіх прадпрыемствах

Repost from BELPOL
БНБК - очередной провал "луканомики" Год назад диктатор с большой помпой «запустил» производство «Беларуской национальной биотехнологической корпорации» (Пуховичский район Минской области), построенной за счёт китайских кредитов под гарантии «правительства Республики Беларусь» общим объёмом свыше 600 млн. долларов США. Результат получился предсказуемым — невыполнение производственных планов, просроченные кредиты, огромные долги и очередные гигантские вливания из госбюджета. Подробнее на нашем сайте (из Беларуси только через VPN): https://belpol.pro/bnbk-ocherednoj-proval-lukanomiki/ Жыве Беларусь! Поддержать BELPOL: https://www.bysol.org/ru/initiatives/belpolsupport/ Связь с BELPOL - [email protected] Чат-бот - @belpolinfobot Контакт для СМИ - @BELPOLMEDIA
Show all...
БНБК - очередной провал "луканомики" - BelPol

Невыполнение производственных планов, просроченные кредиты, огромные долги и очередные гигантские вливания из госбюджета.

Repost from N/a
Сегодня король Великобритании Карл III впервые официально открывает парламент в качестве суверена. Его Величество будет носить Императорскую государственную корону, которую монарх традиционно носит в торжественных случаях, как этот. Первоначально корона была изготовлена ​​для коронации короля Георга VI в 1937 году.
Show all...
Repost from Historyja
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, cавецкі рэжым не перастаў быць у сваёй аснове таталітарным, а гэта азначала наперадзе чакаюць сталінскія рэпрэсіі і ўсеадымны кантроль над грамадствам. Таксама працягнуўся ідэалагічны эксперымент. Праз саветызацыю і ў тым ліку русіфікацыю з беларусаў хацелі зрабіць манкуртаў і homo sovieticus - савецкіх людзей.
Show all...
Як з беларусаў, літоўцаў, украінцаў ляпілі савецкіх людзей | Как лепили советских людей

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны насельніцтва Беларусі ды іншых, вызваленых ад нацызму савецкіх рэспублік, мела права спадзявацца, што жах нарэшце скончыцца. З’явіліся надзеі на спакойнае жыццё. Але вельмі хутка прыйшло расчараванне.

https://belsat.eu/?p=985254

Крыніца фота на застаўцы: gorod.tomsk.ru Нашая старонка –

https://belsat.eu/

Расклад новых выданняў –

https://belsat.eu/schedule

Па ўсіх пытаннях – [email protected] Падпішыся на нашыя каналы BELSAT NEWS –

https://goo.gl/fe2Lw9

ВОТ ТАК – http://goo.gl/Kra6Qf БЕЛСАТ БЕЗ ПАЛІТЫКІ –

https://goo.gl/qSjU7a

БЕЛСАТ ГІСТОРЫЯ –

https://goo.gl/cfiYTj

БЕЛСАТ МУЗЫКА –

https://goo.gl/NDB5oB

ЖЭСТАЧАЙШЫ МУЛЬТ –

https://goo.gl/obVGMH

BIEŁSAT PO POLSKU –

https://goo.gl/4LdFdG

BELSAT IN ENGLISH –

https://goo.gl/mtBQvM

Далучыся да нас у сацыяльных сетках Па-беларуску FACEBOOK –

https://goo.gl/nWYVXF

VKONTAKTE –

https://goo.gl/vvwJyJ

TELEGRAM –

https://goo.gl/jMMQAc

INSTAGRAM –

https://goo.gl/Vsuix6

TWITTER –

https://goo.gl/CbSrPA

По-русски FACEBOOK –

https://goo.gl/N4FKHF

TWITTER –

https://goo.gl/J4wpAg

ODNOKLASSNIKIi –

https://goo.gl/sXdZ4p

Po polsku FACEBOOK –

https://goo.gl/b7VuoV

TWITTER –

https://goo.gl/rmvobb

In english TWITTER –

https://goo.gl/P3H5Qp

Считаете ли вы годовщину дня Октябрьской революции 1917 года праздником?Anonymous voting
  • Да
  • Нет
0 votes