cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь [email protected] We support 🇺🇦

Show more
Advertising posts
1 584Subscribers
+124 hours
-27 days
+1230 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

#праца Цэнтр новых ідэй шукае PR-менеджэра_ку (дэдлайн — 30 красавіка) Запрашаюць людзей, якія цікавяцца камунікацыяй і сацыяльнымі сеткамі, адказна ставяцца да працы і добра арганізоўваюць свой час. Абавязкі: ✔️распрацоўка камунікацыйнай стратэгіі; ✔️камунікацыя з медыя і партнёрамі; ✔️дапамога ў арганізацыі івэнтаў; ✔️напаўненне сайта кантэнтам; ✔️падрыхтоўка рассылак у mailchimp; ✔️вядзенне сацыяльных сетак і настройка рэкламы; ✔️камунікацыя з падрядчыкамі. Падрабязнасці і кантакты без впн Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Show all...
У Кыргызстане пачалі блакаваць TikTok Рашэнне было прынятае на падставе ліста ад Дзяржкамітэта нацыянальнай бяспекі Кыргызстана.
«У мэтах недапушчэння прычынення шкоды здароўю дзяцей, іх інтэлектуальнаму, псіхічнаму, духоўнаму і маральнаму развіццю».
Падрабязнасці тут без впн Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Show all...
👎 1
#майстэрня Узаемадзеянне з алгарытмамі і аўдыторыяй сацсетак у новых рэаліях: складаем чэк-ліст Беларускамоўны кантэнт у TikTok і Instagram і ў іншых сацсетках у так званых «мастадонтаў» зараз адчувальна паніжаецца ў праглядах, а вось у некаторых новых наадварот. За апошнія два гады сацыяльныя пляцоўкі вельмі абнавіліся, асабліва ў плане іх алгарытмаў. Ліза Ветрава:
Падазроным штучнаму інтэлекту можа падацца, калі вы робіце грамадска-палітычны кантэнт, а самі глядзіце відэа пра моду і стыль. Ён гэтыя ўсе фактары аналізуе і на фоне гэтага можа паніжаць вашыя прагляды, таму што ён робіць высновы, што быццам вы не жывы чалавек.
Важна ведаць, што хэштэгі ў TikTok патрэбныя не для таго, каб ваш кантэнт знайшлі, як тое адбываецца ў Instagram, але каб сам TikTok зразумеў, куды і каму паказваць вашае відэа.
Цалкам парады і лайфхакі чытайце тут без впн Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Show all...
👍 2💩 1
«Мы не шкадуем, што гэтае кіно з’явілася». Ігар Ільяш — пра ўражанні ад фільму пра Кацярыну Андрэеву Муж палітзняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай журналіст Ігар Ільяш апублікаваў допіс у Facebook, у якім падзяліўся сваімі эмоцыямі і ўражаннямі ад фільму рэжысёркі Мары Тамковіч «Пад шэрым небам». Напярэдадні стала вядома, што стужка трапіла ў конкурсную праграму вядомага кінафестывалю «Трайбека» у Нью-Ёрку.
Глядзіш 5 хвілін, а потым 10 хвілін ходзіш па пакоі туды-сюды: думаеш, чакаеш пакуль эмоцыі ўлягуцца. Інакш, імаверна, і быць не можа – гэта адкрытая рана.
Цалкам чытайце тут без впн Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Show all...
❤‍🔥 5👍 1
У Андрэя Гнёта ў бялградскай турме паралізавала нагу З гэтай нагоды НАУ звярнулася з лістом да еўрапейскіх дыпламатаў, піша «Позірк».
«Ніякіх траўмаў ці знешніх уздзеянняў не было, прычын для паралічу, па сутнасці, няма. Звароты да адміністрацыі турмы засталіся без адказу».
У лісце падкрэсліваецца, што раней былі выпадкі адмовы Гнёту ў прадастаўленні лекаў ад мігрэні, лячэнні вірусных прастудных захворванняў, паведамляецца пра «прымусовае ўзяцце крыві без тлумачэння прычын і ўвядзенне мачагонных сродкаў з ужываннем сілы», «пяць разоў насуперак рэкамендацыям урача рэзка адмяняліся антыдэпрэсанты». Падрабязнасці без впн
Show all...
😱 3😢 1
Фільм пра Кацярыну Андрэеву трапіў у конкурсную праграму прэстыжнага кінафестывалю ў ЗША Фільм пра палітзняволеную журналістку тэлеканалу «Белсат» Кацярыну Андрэеву трапіў у конкурсную праграму кінафестывалю «Трайбека» у Нью-Ёрку.
«Перш за ўсё, я хацела бы падзякаваць Катарыне Андрэевай і яе мужу Ігару Ільяшу за іх гісторыю і смеласць. Тое ж самае тычыцца і Дар’і Чульцовай, якая ласкава не толькі падзялілася сваім досведам, але і зʼявілася ў фільме», – напісала рэжысёрка ў сваім Фэйсбуку.
Падрабязнасці без впн Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Show all...
5
#праца Выданне «Холад» шукае фатографаў Патрэбны арыгінальныя гісторыі па шырокім коле тэмаў. Можна прапаноўваць гатовыя фотагісторыі ці пітчы ідэй. Рэдакцыя не абмяжоўвае геаграфію, але асноўны фокус — на гісторыях з краін, якія ўваходзілі ў склад СССР, а таксама аб выхадцах з гэтых краін. Падрабязнасці і кантакты без впн Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Show all...
🕊 1🤡 1
World Press Photo назвал лучших фотографов мира этого года 18 апреля стали известны имена победителей World Press Photo-2024. Снимком года стала фотография палестинки, обнимающей мертвое тело своей племянницы. Среди победителей конкурса — украинский фотограф Юлия Кочетова. «Дети, растущие во время войны, играют в войну. Можно к этому очень по-разному относиться. Мне лично от этого ужасно больно. Этот малый играл в блокпост на границе Харьковской и Донецкой областей в небольшом поселке», — рассказала Юлия в интервью DW. Подробности без впн
Show all...
🔥 2❤‍🔥 1 1
❗️Зняволены відэаператар Вячаслаў Лазараў у калоніі захварэў на пнеўманію Пра гэта паведаміў праваабаронца Павел Левінаў, які даведаўся пра навіны палітзняволенага віцебскага журналіста з асабістых крыніц.
«Вячаслаў ляжаў у лякарні, цяпер хвароба адступіла, ён пачуваецца лепей, настрой у яго бадзёры. Аднак ёсць і не такія добрыя навіны: верагодна, што з 11 красавіка яго накіравалі ў штрафны ізалятар. За якія правіны і на які тэрмін, невядома».
Падрабязнасці тут без впн Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Show all...
🤬 4😢 3🕊 3
Намесніка дырэктара гомельскай рэкламнай тэлекампаніі знайшлі мёртвым Пра знікненне намесніка дырэктара «ФилТВ», 54-гадовага Андрэя Віннікава, стала вядома 1 красавіка. Ён выйшаў з дому ўначы і больш там не з'яўляўся. Яго кіраўнік Філінскі ў той час быў за кратамі. Як стала вядома Радыё Свабода, праваахоўныя органы разглядаюць некалькі версій смерці Віннікава, у тым ліку і суіцыд. Падрабязнасці без впн
Show all...
😢 4🤬 3