cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Show more
Belarus1 547Belarusian10Law953
Advertising posts
10 307Subscribers
+524 hours
-317 days
-15430 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

У Гомелі асудзілі вядомую велаактывістку Святлану Кароль Гомельскі абласны суд вынес прысуд пенсіянерцы і велаактывістцы Святлане Кароль. Жанчыну пакаралі пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пенсіянерку абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 КК і распальванні сацыяльнай варожасці паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу разглядаў суддзя Вадзім Бобыраў. Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, старшыня абласнога грамадскага аб'яднання «ВелаГомель». У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114859 💌Даслаць Святлане грашовы перавод, пасылку і тэлеграму па адрасе: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Святлана Мікалаеўна Кароль  💻Напісаць анлайн
Show all...
🤬 68😱 5👍 2👎 1 1
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» артыкул у нямецкай газеце пра смерць Алеся Пушкіна 25 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» два артыкулы нямецкага штотыднёвіка Die Tageszeitung — «"Братский народ" как пушечное мясо» (пра тое, ці вырашыць Лукашэнка ўводзіць войскі ва Украіну) і «Наш Пушкин» (пра смерць палітвязня Алеся Пушкіна). Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі: 📍Telegram-каналы і чаты «Беларусы Брытанii», «Тутэйшы Шляхцiч», «Filiżanka», «НУЛЕВЫЕ+», «Янгмаша’s Bizarre Adventure», «Belarus Women’s Foundation», «Baranki Punx»; 📍Instagram старонкі «belarus_in_america», «razam.bremen», «hrystyna_kafka»; 📍YouTube-канал «Слухай сюда»; 📍Старонка ў «Аднакласніках» «БХД-Беларуская Хрысцiанская Дэмакратыя»; 📍TikTok-старонкі «Belarusian volunteers», «дзякую Богу што не маскаль», «Volnyruh», «Вольныя паштоўкі», «bel.info.today24», «Два погляды», «Сергей», «НАУ Беларусь».
Show all...
🤡 32🤬 28🖕 6👎 1🤯 1🦄 1
«Ударам нагі ён разарваў мне каленныя звязкі». Праз якія катаванні прайшоў беларус за сігнал у падтрымку пратэстоўцаў «Сілавіку не спадабалася, як я стаў. Не надта шырока паставіў ногі. Ён моцна ўдарыў мяне нагою па ўнутраным баку калена. У той момант у мяне разарваліся крыжовыя звязкі. Ад болі я закрычаў лаянкай. Сілавік на здзіўленне нічога мне не адказаў. Зразумеў, што перабольшыў і сыйшоў». Пэўны час Дзмітрый ляжаў у кайданках пад сталом на падлозе. «У кабінет час ад часу заходзілі маладыя супрацоўнікі міліцыі, якія былі самыя "ініцыятыўныя". Яны бачылі, што ляжыць затрыманы — галава адбітая, увесь у крыві, твар таксама разбіты, вусны прадзіраўленыя. Тыя маладыя міліцыянты казалі "Я заб’ю цябе, сука. Аддайце яго мне! Давайце вывядзем яго на вуліцу!». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114838 💵Падтрымаць Дзмітрыя фінансава на BYSOL
Show all...
🤬 62😱 7😢 5🤯 2
У Рагачоўскім раёне быў затрыманы Іван Скуратовіч Вядома, што затрыманне мужчыны адбылося ўчора раніцай. Прычына пераследу Івана і яго далейшы лёс высвятляюцца. 🗣Паведаміць пра затрыманне ⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў 📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў ✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Show all...
🤬 55😡 6👎 2
Падтрымайце былую старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгу Брыцікаву Віцебскі абласны суд у закрытым рэжыме пачаў судзіць палітзняволеную 11 сакавіка. Актывістку абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу вядзе суддзя Галіна Бондал. Нагадаем, Вольга адпрацавала на прадпрыемстве «Нафтан» 16 гадоў, але была звольнена праз выказванне сваёй пазіцыі. Палітзняволеную шмат разоў затрымлівалі за выказванні супраць вайны і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Цягам 2022 года яна правяла ў зняволенні 105 сутак, з іх — 75 запар.  💌Падтрымайце Вольгу грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-2. 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Вольга Ігараўна Брыцікава 💻Напісаць анлайн
Show all...
44💔 21👍 3😁 1
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі «Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій. ✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых» 🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці [email protected] 🌿Таксама, калі вы ў бяспецы, то сваю гісторыю пераследу можаце распавесці журналістам «Вясны» @Viasnainfo
Show all...
👍 41 7
💳Фінансавая дапамога былому палітвязню на ўладкаванне жыцця ў Польшчы Былы палітвязень з Баранавічаў Ігар Фёдараў у 2020 годзе ладзіў пратэсныя акцыі на прадпрыемстве, за што быў звольнены з авіярэмонтнага заводу. Пасля ператрусу і пагрозы затрымання з’ехаў з Беларусі ў Польшчу. А з пачаткам поўнамаштабнай вайны напісаў каментарый у сацсетках пад прамовай Лукашэнкі і вярнуўся ў краіну, каб удзельнічаць у антываенных акцыях. Мужчыну асудзілі за «абразу Лукашэнкі» на 2 гады калоніі. Ён цалкам адбыў тэрмін і зноў з’ехаў у Польшчу. «Мне дапамога патрэбна толькі на першы час — на арэнду пакоя, куплю прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці, аплату праязных дакументаў. А далей я сам. Апраўдваю сабе гэтую просьбу тым, што ў далейшым, калі ўстану на ногі, гэтак жа буду дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў дапамозе!». 💵Падтрымаць Ігара фінансава на BYSOL 🔹«Вярнуўся ў Беларусь, каб выступіць супраць вайны і атрымаў 2 гады калоніі». Гісторыя баранавіцкага інжынера
Show all...
57👍 8🥰 1🤣 1
У Дзень Волі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Ніны Багінскай —яе будуць судзіць за нацыянальны сцяг Як паведамляюць крыніцы @belsat, яе адвезлі ў пастарунак і трымалі там да вечара. Вядомая грамадская актывістка Ніна Багінская мусіць з’явіцца ў суд Першамайскага раёну Мінску для разгляду адміністрацыйнага пратаколу за тое, што ў яе кватэры сілавікі знайшлі нацыянальны сцяг Беларусі. Бел-чырвона-белы сцяг быў на тумбачцы ў пакоі, дзе жыве Багінская.
Show all...
🤬 107💔 11😱 2😡 2👍 1👎 1
🌿«Вясна» прэзентуе 5 красавіка даклад «Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў на падставе барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам» Беларусь працягвае апускацца ў атмасферу татальных рэпрэсій і запалохвання за любую праяву свабоды думкі і слова. Праваабаронцы назіраюць відавочнае нарошчванне рэпрэсіўных практык, аснову якім заклала закандаўства, што паслядоўна рэфармуецца, якое абмяжоўвае грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам. Папярэдні даклад па той жа тэме быў прысвечаны аналізу паслядоўнага скарачэння межаў правоў і свабодаў, які актывізаваўся пасля выбараў у 2020 годзе, якія прайшлі з істотнымі парушэннямі і паклалі канец прызнанню рэжыму Лукашэнкі ў якасці легітымнай улады. Цяперашні даклад змяшчае абноўленыя звесткі аб сітуацыі з сакавіка 2023 года па сакавік 2024-га. Прэзентацыя дакладу адбудзецца 5 красавіка (пятніца) а 14:00 у «Беларускім доме» (Vilniaus gatve, 20) у Вільні. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114850
Show all...
👍 31 5
🤯МУС забараняе беларускія дыяспары — «Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем» Рашэнне аб прызнанні «ABA Together (Association of Belarusians in America)» «экстрэмісцкім фармаваннем» было прынятае МУС 28 сакавіка. Як паведамляецца ў сацсетках ініцыятывы, «агульнанацыянальная арганізацыя ABA аб’ядноўвае беларусаў ЗША. Мы — беларусы-амерыканцы рознага ўзросту, заняткаў і адукацыі, якія жывуць у розных штатах, але звязаны праз сваю беларускую спадчыну і імкнуцца дапамагаць роднай краіне».
Show all...
🤡 70🤬 16😁 6👎 1🖕 1
Sign in and get access to detailed information

We will reveal these treasures to you after authorization. We promise, it's fast!