cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Радыё Свабода — Беларусь

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Show more
Advertising posts
19 601Subscribers
-1624 hours
-1087 days
-44030 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

«Галоўнае будзе расказана і паказана пасьля перамогі». Выйшла першая друкаваная гісторыя палка імя Каліноўскага «Мы паспрабавалі даць магчымасьць чытачу крыху „пажыць“ жыцьцём беларускіх добраахвотнікаў, прайсьці за імі ад гораду да гораду, прыблізна адчуць дух рызыкі, вайны, братэрства, а яшчэ перажыць моманты посьпехаў, падтрымкі і гонару». Фотаальбом «Гісторыя палка імя Кастуся Каліноўскага ў фатаграфіях і ўспамінах ваяроў. 2022–2024» будзе прадавацца, каб сабраць грошы на 10 грузавых квадрацыклаў для ваяроў. https://smarturl.click/VDXp4
Show all...
🔥 12👍 1
23 красавіка 1934 году нарадзіўся Ўладзімер Конан, беларускі філёзаф, гісторык, літаратурны крытык Вось як ацэньвае ягоны даробак культурны антраполяг Любоў Уладыкоўская: «Ведаючы нацыянальную культуру дасканала і абапіраючыся на самыя глыбокія і маладасьледаваныя яе пласты, прафэсар Конан акрэсьліў парадыгму беларускага нацыянальнага быцьця і самапазнаньня ў кантэксьце эўрапейскай хрысьціянскай цывілізацыі». Больш падзей 23 красавіка ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/DanEE
Show all...
👌 1
Калінінградзкі губэрнатар заклікаў перагледзець філязофію Канта і назваў таго «расейскім трафэем» У панядзелак губэрнатар Калінінградзкай вобласьці Расеі Антон Аліханаў выступіў на Міжнародным кантаўскім кангрэсе ў Балтыйскім фэдэральным унівэрсытэце, прысьвечаным 300-годзьдзю з дня нараджэньня філёзафа. Чыноўнік назваў Канта «расейскім трафэем», як і ўсю Калінінградзкую вобласьць. Ён заявіў, што цяпер Расея знаходзіцца «у цэнтры наймагутнейшай кагнытыўнай вайны, дзе збольшага супернік спрабуе прыкрыцца кантаўскай спадчынай». Таму спадчыну Імануіла Канта неабходна падвергнуць рэвізіі і даць яму «расейскую інтэрпрэтацыю». https://smarturl.click/jkJ0z
Show all...
🤯 33😁 21🗿 9👍 7🙊 4👎 1🤓 1👀 1🙉 1
Галоўнае за 22 красавіка 📌 У Беларусі — чарговы антырэкорд на рынку працы: у краіне не хапае 146,6 тысячы работнікаў 📌 Лукашэнка падпісаў закон, які абмяжоўвае прадпрымальніцкую дзейнасьць 📌 «Топчуць крыжыкі, абразкі, зьбіваюць за рэлігійныя тату». Прадстаўніца «Хрысьціянскай візіі» пра зьдзекі зь вернікаў за кратамі 📌 Без параду, але з салютам. Як зьмяняюцца выдаткі на сьвяткаваньне 9 траўня 📌 Міністар ЖКГ паведаміў, што ў Беларусі адрамантавана толькі 22% ямаў на дарогах 📌 «Адна жанчына ня вытрымала і вярнулася». Як беларусам за мяжой пайсьці на пэнсію 📌 У Маскве ад Лукашэнкі не схаваесься. Пра што сьведчыць гісторыя Андрэя Суздальцава 📌 Прэзыдэнт Анджэй Дуда заявіў аб гатоўнасьці Польшчы разьмясьціць у сябе ядзерную зброю
Show all...
👍 4🤯 1
Лукашэнка падпісаў закон, які абмяжоўвае прадпрымальніцкую дзейнасьць Будуць абмежаваныя віды дзейнасьці, якія змогуць ажыцьцяўляць індывідуальныя прадпрымальнікі. Сьпіс мае вызначыць урад да 1 ліпеня. Па відах дзейнасьці, якія ня трапяць у заплянаваны пералік, з 1 кастрычніка спыняецца рэгістрацыя новых індывідуальных прадпрымальнікаў. Паводле падлікаў Міністэрства эканомікі, пасьля перагляду відаў дзейнасьці колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў можа скараціцца амаль удвая — з 263 тысячаў да 143,5 тысячы, колькасьць найманых у іх работнікаў — з 64,6 тысячаў да 47,1 тысячы. https://smarturl.click/xBl2e
Show all...
🤬 9
«Топчуць крыжыкі, абразкі, зьбіваюць за рэлігійныя тату». Як зьдзекуюцца зь вернікаў за кратамі Пратэстанцкі прапаведнік Сяргей Мельянец, які наведваў практычна ўсе суды над палітвязьнямі, пасьля арышту вымушаны быў разам зь сям’ёй выехаць зь Беларусі. Празь якія выпрабаваньні за кратамі праходзяць палітзьняволеныя пастары, сьвятары, хрысьціянскія актывісты? Расказвае тэалягіня, прадстаўніца аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальля Васілевіч, якая дапамагае палітзьняволеным хрысьціянскім актывістам і сьвятарам. https://youtu.be/-Lh4tPgfezM
Show all...
🤬 17🤯 6🙏 3
У Беларусі — чарговы антырэкорд на рынку працы: у краіне не хапае 146,6 тысячаў работнікаў Столькі прапаноў ад наймальнікаў разьмешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансіяў. Для параўнаньня: 25 сакавіка вакансіяў было амаль на 6 тысячаў менш. Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка прызнаў «павальны дэфіцыт кадраў» на заводах. На некаторых прадпрыемствах не хапае па некалькі тысячаў супрацоўнікаў, прычым для асобных вакансіяў прапануюць нядрэнныя заробкі. На гэтым, піша партал «Люстэрка», адбіваюцца ў тым ліку міграцыя насельніцтва і звальненьні працаўнікоў «за палітыку». https://smarturl.click/dplE6
Show all...
👍 6🤩 3
Шэраг краінаў Эўразьвязу прапануюць новыя эканамічныя санкцыі супраць Менску Пра новыя прапановы паведамілі інфармаваныя крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі. Абмеркаваньне прапановаў чакаецца на гэтым тыдні ў Эўракамісіі з удзелам прадстаўнікоў усіх 27 краінаў Эўразьвязу. Паводле адной з крыніцаў Радыё Свабода, ня ўсе зь іх, хутчэй за ўсё, будуць ухваленыя. Прапануецца пашырыць сьпіс высокатэхналягічных тавараў, экспарт якіх у Беларусь будзе забаронены. У прыватнасьці, прапануецца забараніць: ❗️Экспарт у Беларусь тавараў, якія павялічваюць прамысловы патэнцыял ❗️Экспарт так званых «тавараў раскошы» ❗️Экспарт тавараў для авіяцыйнай і аэракасьмічнай прамысловасьці ❗️Экспарт тавараў для нафтагазавай прамысловасьці ❗️Экспарт тавараў і тэхналёгій для мараходнай прамысловасьці Пра іншыя прапановы тут https://smarturl.click/LYE7l
Show all...
👍 19🤯 1🥱 1
У Расеі суд завочна прыгаварыў прэсавага сакратара Meta Эндзі Стоўна да 6 гадоў калёніі ў справе аб «апраўданьні тэрарызму» Летась падставай для справы супраць Стоўна стала рашэньне кампаніі не блякаваць украінскіх карыстальнікаў за допісы, якія заклікаюць да «сьмерці расейскіх захопнікаў». Аб рашэньні абвясьціў менавіта Стоўн, як прэсавы сакратар кампаніі. https://smarturl.click/8EV12
Show all...
😁 11👍 1
Прэзыдэнт Анджэй Дуда заявіў аб гатоўнасьці Польшчы разьмясьціць у сябе ядзерную зброю У інтэрвію выданьню Fakt Дуда заявіў, што неаднаразова гаварыў аб гатоўнасьці разьмясьціць ядзерную зброю ў краіне ў рамках праграмы NATO Nuclear Sharing. Паводле польскага прэзыдэнта, гэтая тэма абмяркоўваецца ўжо некаторы час. https://smarturl.click/9zM6p
Show all...
👍 22 5🔥 5😁 1🤬 1👀 1